LibKing » Книги » Старинная литература » Прочая старинная литература » Пётра Садоўскі - Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове

Пётра Садоўскі - Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове

Тут можно читать онлайн Пётра Садоўскі - Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Пётра Садоўскі - Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове краткое содержание

Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове - описание и краткое содержание, автор Пётра Садоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове - читать книгу онлайн бесплатно, автор Пётра Садоўскі
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Назіраючы за тым, як за апошнія гадоў 20, калі дзяржаўная культурная палітыка застаецца скіраванай на русіфікацыю, нашы журналісты , пісьменьнікі, публічныя асобы, што карыстаюцца беларускай мовай, усё часьцей бяруць напракат мэтафары. крылатыя выразы, прымаўкі, параўнаньні – увесь асацыятыўны сьвет – з расейскай мовы, я паспрабаваў скласьці для сябе нешта накшталт параўнальнага сьпісу расейска-беларускіх асацыяцый. Пра гэта я ўжо пісаў неаднойчы ў нататках, прысьвечаных культуры маўленьня ды беларускаму культурна-антрапалягічнаму “коду”. Частку зь іх можна лёгка знайсьці ў маім ЖЖ (sadouski.livejournal.com) за мінулыя гады.

Калі пачалася расейская агрэсія супраць Украіны, аналітыкі ўсё часьцей загаварылі пра тое, што яна стала каталізатарам для канчатковага дафармаваньньня сучаснай украінскай нацыі. У свой час і эўрапэйскія інтэлектуалы (Э. Рэнан, Х.-А. і Гасэт, П. Слотэрдайк) адзначалі, што для канчатковага сталеньня нацыі неабходныя сумесныя крывавыя ахвяры, якія б сталі сымбалем вечнага адзінства. На “Моўных сустрэчах” летась мы спрабавалі ў інтэрактыўным пошуку знайсьці беларускі адпаведнік расейскаму “Дело прочно, кагда под ним струится кровь». Гаварылі пра бітву пад Воршай, Каліноўскага, БНР, Слуцкі збройны чын, Саюз беларускай моладзі, Міхася Чарняўскага ды ягоных юных змагарных землякоў, легендарную “Майстроўню”, камуністычны і лукашэнкаўскі перасьлед нашых сучасьнікаў, але ёмкіх ды кароткіх афарызмаў не знайшлі. Прыдалося нешта блізкае з Купалавага “Званара”: “Эх, бо ведае сьвет, што вялікіх дум цьвет адно толькі на зломе ўзрастае”. Ад заломаў, пакутаў ды прыспанага народу Купала прыйшоў да ідэі “злому”, і ў 1918 годзе да цыклу “Ваярскія матывы”, дзе не гаварылася пра “крывавыя мукі”, як у “Ваяцкім маршы” Макара Краўцова “Наперад шчыльнымі радамі”, але прагучала цьвёрдая надзея, што мы прыйдзем да сваёй Беларусі: Будзь здарова, бацька. маці, / Мы пайшлі ўжо ваяваці ../ “Паваюем, пагаруем, на Радзіме запануем , / Запануем, як і людзі, / Вораг ў хату лезць не будзе .../ Сьвішча куля ё –ха-ха каля вуха дзецюка ...”.

Некалі, калі яшчэ быў жывы прафэсар Фёдар Янкоўскі, высілкамі ягонай катэдры былі выдадзеныя асобнай брашурай Купалавы “аптымістычныя афарызмы”. Варта ўзгадаць і шматлікія патрыятычныя рытмічныя песьні ды ваярскія маршы Вайцюшкевіча, Мельнікава, Бартосіка, Касі Камоцкай. Вольскага ды інш. , што апошнім часам выйшлі малым друкам і на дысках. На заключэньне – фантастычнае параўнаньне.

Скажы “Шыбалет”! – “Сібалет ...”[1]

У 2008 г. у “Бібліятэцы Свабоды” выйшла кніжка “Мой Шыбалет”. Я – аўтар гэтай кніжкі. Чаму я ўзгадваю пра гэта? Мне здаецца, што калі б цяпер здарыўся ўсясьветны патоп і з друкаванага пра нас і расейцаў нічога не засталося акрамя прымавак ды прыбабунек, то нас можна было б параўноўваць з старазапаветнымі эфраімітамі, а расейцаў – з геліядытамі. Пра іх напісана ў Старым запавеце ў Кнізе судзьдзяў (12:5). Першых было мала, працавалі яны, як мурашкі, свае пясчаныя дзялкі ператваралі ў зялёныя аазісы. Другіх было шмат, яны захоплівалі ўсё новыя землі, ім усё было цесна. Працаваць на зямлі яны ня надта любілі ды і ня ўмелі. Вось прыйшлі яны на зямлю эфраімітаў, пасевы здратавалі, каналы вычарпалі, частку народу забілі, частку забралі ў палон. Шмат хто з эфраімітаў уцёк у лес. Паставілі геліядыты пасты на Ярдане ды пачалі эфраімітаў, як ваўкоў, загонам гнаць зь лесу да ракі. Выходзяць бедалагі з кустоў, зьнешне ад пераможцаў мала чым адрозьніваюцца. Пытаецца геліядыт на “блок-посьце” чалавека зь лесу: “Ты хто – эфраіміт ці геліядыт”. Той адказвае: “Я – Ваш. Геліядыт я, спадар вартавы...”. Вартавы чухае патыліцу: сумняецца, ці сапраўды гэты праўду кажа. Але тут ўстаўляе свае тры грошы надта адукаваны палонны эфраіміт, што пайшоў прыслужваць геліядытам: “А Вы, гаспадзін начальнік блок-паста, прыкажыце яму между протчым, каб праізьнёс слова “Шыбалет”. У нашам языке няма звука “ш”! “. Вартавы так і зрабіў. А чалавек зь лесу, сапраўды, ня змог вымавіць гук “ш” і сказаў: “Сібалет”... Так на берагах Ярдана палегла 42 тысячы эфраімцаў. Яны, як тыя ліцьвіны, што і паміраючы дзекаюць, пад пагрозай сьмерці не змаглі выйсьці з свайго “эфраімскага сьвету”.

[1] Старажытнагабрэйскае слова (лац. літарамі shibboleth) абазначае “колас”, “галінка”, “крыніца”. Націсьнены склад у слове – другі. Лягічна было б пісаць па-беларуску “шыболет”. Аднак я вырашыў не парушаць традыцыю перадачы гэтага слова, закладзеную, на маё знацьцё, ва ўсходнеславянскай філялёгіі Аляксандрам Пушкіным , які, з шкадаваньнем гаворачы пра звычкі расейцаў, пісаў у 10-м разьдзеле “Яўгенія Анегіна”: “Авось, о Шиболет народный, / Тебе б я оду посвятил ...” Тут паэтычны рэфлекс Пушкіна. пэўна, ідзе ад Байрана, які пісаў пра свайго Дон Джуана: “Juan, who did not understand a word of English, / Save their shibboleth “god damn!”… (Жуан, які не разумеў ніводнага слова па-ангельску, за выключэньнем іхнага шыболету “god damn!”.. .). Паводле іншай версіі Пушкін меў на ўвазе князя Вяземскага, які раней за яго пісаў пра расейскае “Авось!”

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Пётра Садоўскі читать все книги автора по порядку

Пётра Садоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове отзывы


Отзывы читателей о книге Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове, автор: Пётра Садоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img