Гарцунок-10

Тут можно читать онлайн Гарцунок-10 - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Книги. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Гарцунок-10 краткое содержание

Гарцунок-10 - описание и краткое содержание, автор Неизвестный Автор, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гарцунок-10 - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гарцунок-10 - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестный Автор
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды балюча так:

Адарваў сабе, бядача,

Трэба ж, паўхваста.

`

Пакруціў ен вус свой рыжы:

«Хвост, ен адрасце.

Але йсці дамоў без рыбы

Ці не горшы здзек?!»

`

Зашпіліў тужэй папружку -

Голад у ката.

Тут шчанюк яму на вушка

Нешта пашаптаў.

`

Тут жа вуду кінуў-рынуў

ІПустры навічок

I на вус даўжэзны рыжы

Начапіў кручок.

`

Вус закінуў і чакае,

I не гляне ўбок.

«Дзе ж тут рыбіна якая,

Хоць бы акунек?»

`

Бачыць:

Падыходзіць рыба

Ды як тузане -

Ледзьве згледзеў вус свой рыжы

Кот на рыжым дне.

`

Зноў заенчыў і ад болю

Ен пачаў скакаць.

Пасмяяўся нехта:

«Болей Слухай шчанюка!»

`

Але йсці дамоў без рыбы

Яшчэ горшы здзек.

Мо схадзіць купіць на рынак?

Але грошы дзе?

`

Даць бы добрае папружкі

ІПчанюку таму.

Тут другі сусед на вушка

Пашаптаў яму:

`

«Ну, чаго ты ныеш-плачаш?

Маеш чарвякоў,

I ў цябе на лапах, бачыш,

Вунь колькі кручкоў».

`

«Гэты, пэўна ж, кажа праўду.

Хлопец, бачна, свой»,-

Калі добрая парада,

Хто не рады ей?!

`

«I акунь, і лінь хай знаюць,

Будуць на кручку»,-

I на кіпцікі чапляе

Кот па чарвяку.

`

Хвілі цягнуцца марудна,

Кот аж прыдрамаў.

Надыходзіць час палудны,

Клеву ўсе няма.

`

На губе чыейсьці плаваў

Адарваны вус.

Тут спыніўся каля лапы

Здаравяк- мянтуз.

`

Чарвякоў ен змерыў вокам,

Тузануў. I так -

Па вадзе цягнуў глыбока

Той мянтуз ката.

`

Бедалагу так натузаў,

Ведама, мянтуз.

Стаўся страхам, нават гузам

Той кату канфуз.

`

«Не, не трэба мне нічога.

Лепш спакой і ціш!» -

У сабачы трапіў човен

Кот Нелавімыш.

`

Ледзь прамуркаў з перапуду

Толькі пару слоў:

«Рыбы больш лавіць не буду.

Я не рыбалоў!…»

`

Паламаў са злосці вуду,

Кроплі строс з вушэй:

«Рыбы болып лавіць не буду,

Лепш лавіць мышэй!»

КАЗКА ЗІМОВАЙ ГАРЫ Вось дык разгон Аж снег курыць Імчацца хораша з гары - фото 7

КАЗКА ЗІМОВАЙ ГАРЫ Вось дык разгон Аж снег курыць Імчацца хораша з гары - фото 8

КАЗКА ЗІМОВАЙ ГАРЫ

Вось дык разгон!… Аж снег курыць,

Імчацца хораша з гары!

`

Гара сустрэлася з гарой?

- Вітаю вас! - мядзведзь зароў.

`

I ў лесе добра сябра мець,

На лыжы тут жа стаў мядзведзь.

`

Зайздросцяць з-за кустоў звяры:

Мядзведзь спускаецца з гары!

`

I іх паклікала гара -

Катацца весела сябрам.

`

Згасала дзеннае святло,

За дрэвы сонца заплыло.

`

Ужо развітвацца пара.

Шкада развітвацца сябрам.

`

КРАВЕЦ КАНЯЎСКІ Дзе жыве кравец Каняўскі Я скажу вам дзе жыве У мястэчку - фото 9

`

КРАВЕЦ КАНЯЎСКІ

Дзе жыве кравец Каняўскі?

Я скажу вам, дзе жыве:

У мястэчку Заканаўскім,

За канавай,

У траве.

`

Майстра знаюць за канавай.

У яго - сябры і слава.

Стракатун,

Не спіць і ўночы,

Бо працуе сам за двух.

`

I стракоча, і стракоча,

Абшывае цэлы луг.

`

Шые світкі і накідкі,

Шые з шоўку і сукна.

Шые ўсе зяленай ніткай,

Сам зялены, як вясна.

`

Чмель тутэйшы майстра хваліць.

Задаволен майстра сам.

Так асе кафтан прыталіў -

Рада модніца аса.

`

А цяпер сказаць пара

I пра крыўду камара.

Не любіў яго Каняўскі,

Як і ўсе у Заканаўскім.

`

- Мне касцюм,- камар прасіў,-

Ты пашый, не як усім.

А Каняўскі у адказ:

- Гэта не па мне заказ.

З рогату камар аж тросся:

- А краўца адсюль папросяць,

А краўца з травою скосяць.

Я- то сам пераканаўся:

Ен ніякі не Каняўскі,

Проста выскачка з травы,

Проста конік лугавы…

`

Доўга майстра ен няславіў,

Ажно плюхнуўся ў канаву.

З камара ўвесь луг рагоча,

А кравец жыве, стракоча.

`

Адкрываю скрынку я Выпаўзла з яе змяя А змяя грымучая I яшчэ паўзучая - фото 10

Адкрываю скрынку я Выпаўзла з яе змяя А змяя грымучая I яшчэ паўзучая - фото 11

Адкрываю скрынку я -

Выпаўзла з яе змяя.

А змяя грымучая

I яшчэ паўзучая.

Пастаралася змяя -

Хата чыстая мая.

(Пыласос)

На адным каромысле Застылі два вядры Адно прывыкла слухаць Другое гаварыць - фото 12

На адным каромысле

Застылі два вядры.

Адно прывыкла слухаць,

Другое - гаварыць.

(Тэлефон)

Плача і вые Гуляе па полі Толькі у рукі Не возьмеш ніколі Вецер Стаяў - фото 13

Плача і вые,

Гуляе па полі.

Толькі у рукі

Не возьмеш ніколі.

(Вецер)

Стаяў і быў Да неба рослы Цяпер стаю З травою роўны Дрэва і пень - фото 14

Стаяў і быў

Да неба, рослы.

Цяпер стаю,

З травою роўны.

(Дрэва і пень)

Цераз лугі лясы лагчыны Два браты сястру Вядуць З блакітнымі вачыма Рака - фото 15

Цераз лугі, лясы, лагчыны

Два браты сястру

Вядуць

З блакітнымі вачыма.

(Рака)

Знаемец ну і смешны мой Як растлумачыць тое Спачатку быў яешняю А стаў - фото 16

Знаемец ну і смешны мой!

Як растлумачыць тое:

Спачатку быў яешняю,

А стаў скаварадою?

(Сланечнік)

Вачанятак ціхіх пяць З адной шчылінкі глядзяць Струк У гэтай знаемай - фото 17

Вачанятак ціхіх пяць

З адной шчылінкі глядзяць.

(Струк)

У гэтай знаемай хаціне малой Хоць есць і цяпло і згода Чатыры браты разам - фото 18

У гэтай знаемай хаціне малой,

Хоць есць і цяпло і згода,

Чатыры браты разам жывуць,

А пяты асобна заўседы.

(Рукавіца)

Гарцунок10 - фото 19

Гарцунок10 - фото 20
Гарцунок10 - фото 21
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неизвестный Автор читать все книги автора по порядку

Неизвестный Автор - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гарцунок-10 отзывы


Отзывы читателей о книге Гарцунок-10, автор: Неизвестный Автор. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x