Николай Чергинец - Вам - заданне

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - Вам - заданне - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Николай Чергинец - Вам - заданне

Николай Чергинец - Вам - заданне краткое содержание

Вам - заданне - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вам - заданне - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вам - заданне - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксей сеў побач з братам. Яны пагаварылі пра сваю работу. Пётр расказаў пра сям’ю: жонку Таццяну, дзесяцігадовую дачку Юлю і васьмігадовага сына Ванюшку.

— Ведаеш, — казаў ён, — Ваня дакладна пойдзе маёй дарогай. Вельмі любіць міліцэйскую форму. Надзене часам фуражку — і гайда да хлопцаў. Адразу гульні ладзіць — то ў бандытаў, то ў шпіёнаў.

— Шкада, што ты жонку і дзетак не ўзяў, паглядзець бы на іх. Даўнавата не бачыліся.

— Але ты ж ведаеш: Таня дзяцей са школы і сваіх дзяцей у піянерскі лагер павезла. Што зробіш, у іх, настаўнікаў, свае клопаты. Але нічога. Атрымаеш адпачынак і прыязджайце з Надзяй да нас, быццам вясельнае падарожжа зробіце. У нас цяпер добра! Хата вялікая, месца шмат, дый прадуктаў хапае, не тое што дзесяць гадоў таму.

Загаварыўшыся, яны і не заўважылі, як праляцеў час. Паступова пачалі збірацца госці. Аляксею трэба было зайсці ў хату бацькоў Надзі і потым ужо удваіх прыйсці да стала.

Ён выйшаў у двор і каля варот сустрэўся з міліцыянерам. Аляксей не ведаў яго прозвішча, але ў твар паспеў ужо запомніць: як-ніяк, яны разам працавалі ў адным аддзеле. Міліцыянер, убачыўшы Купрэйчыка, паднёс руку да казырка:

— Здравія жадаю, таварыш лейтэнант! А я — па вас.

Купрэйчык здзіўлена зірнуў на трывожны твар міліцыянера.

— Як гэта па мяне? У мяне ж вяселле!

Міліцыянер паглядзеў прама ў вочы Аляксею і дрыжачым голасам сказаў:

— Таварыш лейтэнант, вайна!

Валодзя Славін

Гэта нядзеля ўжо нікога не магла радаваць. Адкрыццё возера, святочныя гулянні не адбыліся.

У 12 гадзін рэпрадуктары разнеслі афіцыйнае паведамленне пра вераломны напад фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Вайна!..

...28 чэрвеня акупанты ўварваліся ў Мінск. Яны з’явіліся неяк нечакана. Нібы з густых чорных аблокаў дыму дамоў, якія гарэлі. Па вуліцы, міма дома, у якім жылі Славіны, павольна прайшлі нейкія невялікія дзіўнаватыя машыны на гусенічным хаду.

Горад хутка напаўняўся нямецкімі войскамі. Пацяклі бясконцыя калоны салдат. У клубах пылу, густа смуродзячы гарам з выхлапных труб, з грукатам рухаліся танкі, праносіліся грузавікі з ваенным рыштункам, па ўскраінных вулачках ездзілі нямецкія матацыклісты. Чулася чужая рэзкая гаворка. Гарадское насельніцтва стаілася, вуліцы апусцелі. Хто не паспеў пайсці на ўсход, сядзелі за зачыненымі дзвярамі і аканіцамі, зашторанымі вокнамі, праз шчылінкі ў фіранках насцярожана сачылі за акупантамі. А тыя, адчуваючы сябе гаспадарамі, грамілі магазіны, гойсалі па хатах, аўтаматамі касілі курэй.

— Цяжка нам будзе, сынок, — гаравала маці. — Ты ўжо без дазволу не хадзі на вуліцу.

Бацька за гэтыя дні моцна змяніўся, стаў хмурны і негаманлівы і часцей звычайнага пыхкаў цыгаркай. У кватэру прыйшлі трывога, чаканне чагосьці невядомага.

...А вайна кацілася ўсё далей на ўсход.

Падлеткі зараз збіраліся ў гародзе, у цені вішань, і гутарку вялі толькі пра баявыя падзеі. Неяк Лена сказала:

— Чулі? Немцы Нямігу і Танкавую абносяць калючым дротам. Кажуць, быццам туды яўрэяў зганяць будуць. Гэта ў іх гета называецца. Дзіўнаватае нейкае слова, — і, памаўчаўшы трохі, дадала: — Страшнае слова.

Валодзя ўжо чуў ад дарослых, што немцы хочуць сагнаць у гета ўсіх яўрэяў. Ён не мог уявіць сабе, што Лёва Салавейчык, Раман Вішман, з якімі сябруе і амаль штодня сустракаецца, будуць жыць там, за калючым дротам.

— Давайце паглядзім, што яны там робяць, — прапанаваў Валодзя. Хлоп­цы пагадзіліся і тут жа накіраваліся на вуліцу Танкавую. Ішлі групай, прыціскаючыся адзін да аднаго. Дзіва што! Гэта быў іх першы выхад у горад. Немцаў па вуліцах хадзіла шмат. Хлопцы саступалі ім дарогу, сыходзячы з тратуара на праезную частку. Валодзя заўважыў, што чужынцы не звяртаюць ніякай увагі на дзяцей.

Неўзабаве хлопцы апынуліся на высокай гары, з якой адкрываўся від на Танкавую. Унізе працягнуліся роўныя шэрагі драцяных агародж. На вышках былі ўстаноўлены кулямёты. Крыху лявей, поруч з двухпавярховым цагляным домам, весяліліся напаўраспранутыя немцы. Яны з рогатам аблівалі адзін аднаго вадой, гарлапанілі песні. Недалёка ад іх дымілася паходная кухня. Дзеці моўчкі, не згаворваючыся, накіраваліся ў бок плошчы Свабоды.

— Пацаны, стойце! — крыкнуў хтосьці з хлапчукоў. Яны ўбачылі вялікі ліст паперы, налеплены на сцяну дома. Гэта быў «Зварот да жыхароў занятых абласцей». Хлопцы падышлі бліжэй да сцяны, сталі чытаць. Амаль кожны радок «звароту» пагражаў суровымі карамі: за непадпарадкаванне германскім ваенным ці грамадзянскім уладам — расстрэл без суда і следства, за дапамогу байцам Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне, — расстрэл, за захоўванне агнястрэльнай і халоднай зброі — расстрэл на месцы.

Лена ледзь чутна прачытала ўслых: «У выпадку немагчымасці выяўлення вінаватых германскія ўлады будуць вымушаны прыняць карныя меры супраць усяго насельніцтва. Каб пазбегнуць расстрэлу нявінных заложнікаў, спальванння дамоў і іншых суровых пакаранняў усё насельніцтва абавязана старацца забяспечыць спакой і парадак...»

Дзяўчынка павярнулася да хлопцаў:

— Што ж гэта такое атрымліваецца? За аднаго ці некалькіх вінаватых павінна адказваць усё насельніцтва? Выходзіць, за любую правіннасць яны могуць забіць?

Хлапчукі маўчалі. Прыгнечаныя, засмучаныя, яны пайшлі далей. Валодзя, сціскаючы кулакі, з нянавісцю паглядаў на акупантаў, якія праходзілі міма. «Чаго яны прыйшлі сюды? Што ім трэба? — думаў ён. — Не, я не буду сядзець склаўшы рукі».

Дома ён увесь вечар думаў, як ваяваць з ворагам: «Вось каб дастаць пісталет. Я б іх па адным, гадаў, біў!»

А назаўтра Валодзю давялося стаць мімавольным сведкам страшнага відовішча. Маці часам хадзіла на Камароўскі рынак, каб выменяць на адзежу ці іншыя хатнія рэчы якія-небудзь прадукты. Гэтым разам яна ўзяла з сабой і сына. Не паспелі падысці да рынку, як усю бліжэйшую плошчу ачапілі салдаты ў мундзірах мышынага колеру. Рэзкі візглівы голас, які прарываўся праз нябачны гучнагаварыцель, папярэджваў:

— Ахтунг! Ахтунг! Увага! Цяпер ви будзе немношко паглядзець, як нямецкі камандаванне поступайт з тымі, хто нам не падпарадкоўваецца.

Валодзя ўбачыў, як з боку вуліцы Цнянскай вялі звязаных адзін з адным людзей. Гэта былі дзве жанчыны, трое мужчын і маленькая дзяўчынка гадоў шасці. Па баках у іх, з аўтаматамі напагатоў, у касках, з закасанымі рукавамі ішлі канваіры. Людзей падвялі да нейкіх збудаванняў, якіх Валодзя раней не бачыў.

— Госпадзі! Дык гэта ж шыбеніца! — ускрыкнула ў роспачы маці і прыцягнула да сябе сына. Валодзя толькі цяпер зразумеў, што ладзяць фашысты. Ён не верыў вачам, нават уявіць сабе не мог, што зараз павесяць гэтых людзей, гэту дзяўчынку, якую таксама абвінавачваюць у супраціўленні. Гітлераўцы, не развязваючы арыштаваных, кожнага паставілі на табурэткі, размешчаныя пад шыбеніцай. Дзяўчынка стаяла бліжэй за ўсіх да Валодзі, і ён бачыў, што яна адзіная, у каго рукі былі свабодныя. Дзяўчынка маўчала, здзіўлена варочала галоўкай і запытальна глядзела на натоўп, сагнаны на плошчу. Потым, спрабуючы слабенькай ручкай зняць накінутую на яе шыйку грубую вяровачную пятлю, павярнулася да людзей, прыведзеных на пакаранне смерцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вам - заданне отзывы


Отзывы читателей о книге Вам - заданне, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x