Лаўрэн Юрага - Меч Маладзіковага Промня

Тут можно читать онлайн Лаўрэн Юрага - Меч Маладзіковага Промня - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Лаўрэн Юрага - Меч Маладзіковага Промня краткое содержание

Меч Маладзіковага Промня - описание и краткое содержание, автор Лаўрэн Юрага, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Меч Маладзіковага Промня - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Меч Маладзіковага Промня - читать книгу онлайн бесплатно, автор Лаўрэн Юрага
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пра такую ўдачу можна было толькі марыць! Мала таго, што я цяпер ведаў напрамак, дык яшчэ і быў побач! Я хутка ўзляцеў з дзвярэй і павіс уніз галавой, зачапіўшыся кіпцюрамі за каменны карніз пад самай столлю — у быцці кажаном ёсць свае выгоды. Цяжкія створкі разнасцежыліся, і воі прайшлі проста пада мною, нават і не падумаўшы ўзняць галаву ды зірнуць наверх. Іхні цяжкі поступ з бразгатам даспехаў гулкім рэхам адбіваўся ад каменных сценаў.

Быў ужо час вяртацца ў сваё сапраўднае аблічча. Калі дужыя постаці рыцараў зніклі за рогам калідора, я зляцеў уніз і, звярнуўшыся ў малітве да духаў, папрасіў ізноў зрабіць мяне чалавекам. I ў тую ж хвіліну я пачаў расці...

VI

Мякка ступаючы па халодных каменных плітах, я пачаў красціся ўслед за воямі. Яны нейкі час ішлі знаёмай мне галерэяй, ажно раптам калідор скончыўся і глухі мур перагарадзіў дарогу. Тады той, што стаяў справа, тройчы стукнуў жалезным дзяржальнам па акруглым гладкім камені, які крыху выдаваўся з кладкі проста насупраць яго. Я не даў веры сваім вачам: незварушны, здавалася, мур раптам лёгка папоўз угару, адкрываючы змрочнае чэрава сутарэння. Латнікі ступілі ў цемру: спярша адзін — папярэдне дастаўшы з жалезнага гнязда на сцяне палымяную паходню, — за ім другі. Мур зноў апусціўся на сваё заўсёднае месца.

Я вырашыў далей не ісці, разважыўшы, што ахоўнікі і так будуць вяртацца тым самым шляхам, а мне самому сунуцца ў месца, дзе пануюць чары, патрэбы няма. Здавалася, больш сэнсу было ў тым, каб дачакацца рыцараў тут ды, па магчымасці, аснадзіцца нейкай зброяй. Дзеля гэтага я ўважліва агледзеў прылеглыя пакоі i пераходы, аднак нічога прыдатнага не знайшоў — паўсюдна пашыраны звычай развешваць шчыты ды мячы па сценах у якасці аздобы замка тут поспехам не карыстаўся. Спроба расхістаць і выняць са сцяны які больш-менш вялікі камень таксама выніку не дасягнула — вапнавы рашчын трымаў на подзіў моцна, i я абадраў пальцы, але здабыў адно толькі невялікі кавалачак граніту. Зрэшты, у маіх варунках i тое прыдасца — пры пэўнай кемлівасці мож­на ўжыць з карысцю для сябе найменшую драбностку.

Акурат у гэты час з боку вялікае залы даляцела рэха крокаў і водгукі галасоў, — мусіць, кнехты, пасланыя на мае росшукі, ужо дапялі і да гэтага калідора. Я паспяшаўся схавацца за цяжкай аксамітнай заслонай пры ўваходзе ў пакой і знерухомеў, сцішыўшы дыханне. Праз нейкі час галасы наблізіліся ўжо настолькі, што я лёгка мог чуць, пра што яны гавораць. Кнехты, падобна, былі зануджаныя доўгім вартаваннем ды безвыніковымі вышукамі і не надта шчыравалі. Лена перагаворваючыся, яны прайшлі паўз мяне ў пакой і назад, нават не падумаўшы адхінуць заслону. Мяркуючы па кроках, іх было трое ці, самае вялікае, чацвёра. Мяне гэта цалкам задавальняла: значна лягчэй даць сабе рады з некалькімі, больш звыклымі трымаць келіх, чым меч, жаўнерамі, і завалодаць іхняй зброяй, чым адразу атакаваць з голымі рукамі тых двух пасланых па Меч рыцараў, якія, несумненна, з'яўляюцца спрактыкаванымі і дасведчанымі воямі.

Пакуль кнехты нетаропка правалюхаліся да канца калідора, аглядаючы рэшту пакояў, я выцягнуў з заслоны віты шнур, што прыгожа аблямоўваў ейны край. Потым, нячутна ступаючы, падышоў да цяжкай тканай шпалеры на процілеглай сцяне і прывязаў да ейнага ніжняга кута адзін канец шнура; другі ж канец, дбайна хаваючы яго ў варсістым дыване, працягнуў да таго месца, дзе перад тым хаваўся. У паўцемры шнур быў зусім незаўважны. Задаволены зробленым, я асцярожна праслізнуў назад за заслону і зноў затаіўся.

Доўга чакаць не давялося — даляцелыя неўзабаве тупат, бразгат ды грубы смех далі зразумець, што кнехты вяртаюцца. Датрываўшы, пакуль гэтыя гукі не пачалі зноў аддаляцца (гэта сведчыла, што жаўнеры ўжо прамінулі разнасцежаныя дзверы ў мой пакой і накіраваліся далей), я высунуўся з-за заслоны і шпурнуў выкалупаны са сцяны кавалачак граніту ў дзвярны прахон. Каменьчык трапіў у вялізную мосяжную вазу, што стаяла на калідоры пры дзвярах, i яна загула, як сапраўдны дзвон. Кнехты ўсё ж, відаць, падумалі, што, праходзячы, самі зачапілі яе цяжкім бо­там або дзяржальнам алебарды, бо не вярнуліся ўсе разам, а паслалі толькі аднаго праверыць. Праз шчыліну паміж заслонамі мне добра было бачна, як ён, падышоўшы, крыху памарудзіў, але не заўважыўшы нічога падазронага, насцярожана пераступіў невысокі парог. Я злёгку пацягнуў за шнур — шпалера на процілеглай сцяне закалыхалася. Кнехт уздрыгнуў і, выставіўшы доўгую алебарду наперад, крадком пачаў набліжацца да таго падазронага месца. Калі вораг апынуўся спінаю да мяне, я скочыў. Пад маім цяжарам ён ніцма грукнуўся на падлогу, не здолеўшы нават ускрыкнуць; пляскаты, падобны да місы кнехтавы шалом зляцеў з галавы і пакаціўся ў кут. Не трацячы часу, я ўпёрся каленамі сваёй непрытомнай ахвяры ў спіну, схапіў аберуч знізу за падбароддзе і рэзка ірвануў галаву на сябе. Пачуўся непрыемны хруст — i цела кнехта абмякла. Я паволі падняўся на ногі; што ж, зброяй ды апраткаю, здаецца, я ўжо забяспечаны.

Але справа яшчэ не была скончаная. Прыцягнутыя шумам падзення цела, сутаварышы маёй ахвяры, судзячы па хуткіх кроках, спяшаліся да пакою. Я вырашыў паўтарыць той самы ход, толькі ўжо карыстаючыся зброяй. Выцягнуўшы з похваў на пасе пераможанага кнехта меч, я зноўузяўся за вольны канец шнура ды стаіўся па-за заслонаю.

Жаўнеры дзейнічалі цяперака ўжо больш разважліва: прыхінуўшы алебарды да дзвярэй, яны агалілі свае кароткія мячы i асцярожна прайшлі ў дзверы пакою; далей, аднак, адзін застаўся пры ўваходзе, пільнуючы найменшага руху навокал, другі ж скіраваўся да ніцага цела. Мяне такі рас­клад цалкам задавальняў. Не паспеў жаўнер схіліцца над мерцвяком, як я зноў патузаў за шнур — і абодва прыхадні зірнулі на шпалеру. У той жа момант, прыадхінуўшы заслону, я маланкавым ударам увагнаў вастрыё мяча ў шыю кнехта, што знаходзіўся пры дзвярах. Другі яшчэ так і стаяў нахіліўшыся ды з разяўленым ротам, калі я скочыў да яго, узнёсшы над галавой меч. Доўга супрацьстаяць мне ён не здолеў. Праз якую хвіліну я ўжо надзяваў ягоную вопратку — ён найболей быў падобны да мяне целаскладам, — а таксама падбіраў сабе зброю ды кальчугу.

VII

Цяпер ужо можна было сустракацца і з рыцарамі. Ідучы ў кнехтаўскім рыштунку, нават не выпа­дала асабліва хавацца. Я прайшоў да тупіку і прысеў на парожак найбліжэйшага да лёху пакою — лепш, каб у целаахоўнікаў, калі яны выйдуць з патаемнага ходу, не было надта шмат часу на думанне пра тое, што самотны жаўнер робіць у нежылой анфіладзе.

Неўзабаве далёкае водгулле цяжкіх крокаў за сцяною падказала мне, што рыцары вяртаюцца. Я падняўся і, сціснуўшы алебарду, выпрастаўся пры ўваходзе ў пакой, нібы быў на варце. Праход ізноў расчыніўся, выпускаючы ў калідор пасланцоў: спярша паказаўся адзін, з паходняй; за ім другі — ён нёс меч, загорнуты ў залататканую камку. Па тым, як яны на хвілю замарудзілі, убачыўшы мяне, я зразумеў, што мой выгляд усё ж іх насцярожыў, — выгадаваныя вайной, яны заўсёды адчувалі небяспеку. Уставіўшы паходню на ейнае месца ў насценным гняздзе, яны пакрочылі ўздоўж па калідоры. Першы рыцар ішоў наперадзе, крыху захінаючы ад маіх вачэй другога, і трымаў руку на дзяржальне свайго мяча. Я ж стаяў, як i належыць прыдзвернай варце, — гледзячы проста перад сабой, крыху расставіўшы ногі, з адведзенай убок галябардай у правай руцэ ды закладзенай за спіну левай. Мая пастава i нерухомасць, здаецца, усё ж пераканалі ахоўнікаў, што недарэчна чакаць з боку звычайнага вартавога кнехта нейкае небяспекі, i яны расслабіліся. Бакавым зрокам я бачыў, што першы рыцар урэшце прыбраў руку з дзяржальна мяча, затрымаўся на месцы і азірнуўся на напарніка. Дастойнаму вою не надта выпадае атакаваць, калі супар не глядзіць у ягоны бок, але гэтым разам я не мог дапусціць, каб яны зраўняліся — тады б мае шанцы на перамогу значна панізіліся б, або увогуле не сышлі на нішто, — а разам са мной паразу пацярпеў бы i мой край, мой народ... Таму я ўдарыў. Крутануўшыся на левай назе, я зрабіў крок правай у бок ворагаў, і, перахопліваючы алебарду абедзвюма рукамі, скіраваў ейны канчар проста ў твар першаму рыцару, цэлячы пад прыўзнятую прылбіцу шалома. Выпрацаваныя рэфлексы змусілі яго імгненна азірнуцца на мяне і захінуцца закутай у браню рукой. Аднак, я ўсё-такі быў больш хуткі: канчар увайшоў у лоб, ломячы косці чэрапа, і твар адразу заліўся крывёю. Удар быў дастаткова моцны i трапны, каб сумнявацца, што ён адразу забіў супара насмерць, i я рынуў на другога. Той, аднак, ужо апынуўся па-за дасягальнасцю маёй алебарды. Пакуль я пераадолеў тыя колькі крокаў, што нас раздзялялі, ён ужо адклаў убок Маладзіковы Прамень і чакаў, выцягнуўшы з навязі цяжкую двухлёзавую сякеру. Сякера — страшэнная зброя, калі ў руках дастаткова сілы i спрыту; я сам часта яе ўжываю, бо яна прабівае кожны даспех. Кальчуга кнехта, што была на мне, для сякеры, бы пергамент, — тая праб'е яе, i нават не запаволіць свой лёт. У мяне цяпер была пэўная перавага — даўжынёй у дрэўка алебарды. Зрэшты, нядоўга: рыцар напраўду быў спрактыкаваным ваяром, i праз хвілю я, адкінуўшы перасечаны тронак, ужо агаляў свой меч. Кароткі меч — не зброя супраць сякеры, ды яшчэ калі тая — у руках закутага ў латы рыцара. Цяпер наступаў ужо мой супар, а я толькі і ведаў, што ўварочвацца ад ягоных замахаў. Мяне ратавала адно вузкасць калідора, замінаючы майму супару добра размахнуцца, але пакрысе, крок за крокам, я мусіў адступаць-цопацца назад — убок галоўнай залі. Неўзабаве ляск сякеры па сценах будзе пачуты за тымі, пакуль яшчэ далёкімі, дзвярыма, i мяне аточыць чорны натоўп, праз які я дакладна ўжо не праб'юся. Не! Я не магу гэтага дапусціць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Лаўрэн Юрага читать все книги автора по порядку

Лаўрэн Юрага - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Меч Маладзіковага Промня отзывы


Отзывы читателей о книге Меч Маладзіковага Промня, автор: Лаўрэн Юрага. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x