Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
 Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг

Неизвестно - Федарэнка Дзікі луг краткое содержание

Федарэнка Дзікі луг - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Федарэнка Дзікі луг - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Федарэнка Дзікі луг - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі б у Кулінічаў была дачка, дык вось ён, гатовы, апрабаваны сімвал: калі- на — дзяўчына. Дрэўца расце і квітнее, і разам з ім дачушка... Але Васілёк быў мужчынскага полу, таму гэты варыянт не спрацоўвае, на жаль. Неяк у жніўні, увечары, сонца заходзіла за хаты, я, босы на цёплым вулічным пяску, спыніўся перад калінай... І так сэрца забалела!.. Чаго яно баліць, куды ірвецца, што яму хочацца, яно ж нічога яшчэ не ведае... Адкуль гэтае адчуванне, якое не магло ва мне ўзнікнуць з нічога? Гэта чужое адчуванне — таго, хто жыў да мяне, я цвёрда ведаю, яно перайшло, пасялілася ў маім целе, я проста яго нашу ў сабе, як чужую рэч, а потым яно таксама пяройдзе ў чыёсьці цела, і ўжо той будучы чалавек будзе заміраць ад салодкага і жахлівага болю ў сэрцы, не разумеючы, што яго мучыць... Жыццё — рака; у яе то ўваходзяць, то выходзяць, то нараджаюцца, то паміраюць. Я памру — выйду з ракі, нараджуся — увайду ў раку іншым целам. Целы розныя, а адчуванні свету, сонца, пясочку пад нагамі, прахалоднай імклівай вады, паху травы з дзікіх лугоў — інакш кажучы, душа — на ўсіх адна. І якая розніца, у чыім новым абліччы я ўвайду ў знаёмую раку, каб зноў адчуць тое ж самае?.. Можа, таму людзі так і клапоцяцца пра сваю будучыню, так б’юцца над яе ўладкаваннем, так стара- юцца вымасціць дарогу да яе, каб яна была лепшаю за сёння — бо адчуваюць, што ім самім там яшчэ жыць?..

VII

Перад тым, як зайсці да Кулінічаў, Пятро Кветка спыняўся пад калінаю, даставаў з кішэні пінжака пляшку «чарнільца», прамочваў горла, зрываў жменю ягад разам з лісцем, зажоўваў, адплёўваўся, пасмейваўся:

— Ад душы... Дабрачая закуска!

Пятро пакрысе ператварыўся ў ціхага, скончанага п’яніцу. Гэта проста быў нейкі эксперымент з прадвызначаным фіналам: хто каго, я гарэлку ці яна мяне?

З часам у яго знізіўся бар’ер уздзеяння спіртнога — яго ніколі не ванітавала. Аднак нават у тыя рэдкія дні, калі ён не піў, у яго ўжо ўсё роўна кожны вечар па інерцыі пачыналі блытацца думкі і ногі.

Ён даўно закінуў мару пра машыніста, ужо не праводзіць з зайздрасцю вачыма хуткасныя цягнікі; цяпер яго цікавяць толькі «мядзведзі» — таварнякі з віном з Малдавіі, якое чырвонаносыя экспедытары за капейкі прадаюць на разліў. Не рас- казвае ён ужо і пра свой Узбекістан, панама знасілася, а альбом стачылі ў пацяруху мышы.

Жонка кляла яго: «Чаго на людзях не чувана, не бачана — каб так чалавек дамоўкі цураўся! Дошкі ў плоце калываюцца, як зубы, а яму няма калі. А ён паўзе і паўзе па чужых хатах, хто яму там якім мёдам мажа...»

І праўда, гаспадаркі ён не любіў, тут Валя мела рацыю. Ужо тады абазначыўся крах вёскі — задоўга да Чарнобыля і перабудовы, пачыналіся першыя яе перадсмя- ротныя сутаргі, пакаленне Пятра было апошнім пакаленнем, звязаным з зямлёй; яны ведалі, што апошнія, што на іх усё скончыцца, дзеці іхнія ўжо не выберуць іхняй долі, ды ніхто і не хацеў, каб яны яе такую выбіралі.

Пятро, як малы, уцякаў з дому пры кожным выпадку. Спачатку выдумляў пры- чыны, потым і выдумляць перастаў — проста сыходзіў з двара, ішоў да чужых. Чужыя яго шкадавалі, налівалі, выпытвалі, і ён хоць часткова атрымліваў тое, чаго быў пазбаўлены дома.

— Пятро, мне не гарэлкі шкода, — спачувала яму Махновачка, — цябе шкода! Яны ж цябе затаўкуць! — агучвала яна тое, што ведала ўся вёска.

Дома ў Пятра ўжо не абыходзілася тым, што грошай на пахмелку не давалі. Калі раней Валя сцябала яго словамі, дык цяпер перайшла да справы. Тым больш, дзеўкі падраслі і сталі актыўна памагаць маці. Усе яны ўдаліся ў Валю, пабралі і знешнасць — такія ж непрыгожыя, і душу — так жа ненавідзяць бацьку. П’янага бездапаможнага Пятра звязвалі на падлозе і білі: усур’ёз, са ўсяе сілы, чым патра- піць... Нават малая Любка збоку таптала шапку. Потым пакідалі ляжаць звязанага да раніцы.

— Г эта ж трэба так чалавека ненавідзець! — дзівілася Махновачка.

— Ад душы ненавідзяць, — падліваў масла ў агонь Кветка.

— Хоць ты падавай у якую міліцыю...

— Якую міліцыю...

— Ці развядзіся. Цяпер жа не раней. Вазьмі Галю Міронаву, яна сама пабяжыць, у Архангельск на сплаў паедзеце...

— Які Архангельск, які сплаў?.. Яна ж дзеўка, а мне каб маладзіца! Ці такая, як ты...

Кулініч павярнуў бокам да люстэрка твар з белай барадой — ён якраз галіўся, паставіўшы перад сабой міску з гарачай вадою, і крэкнуў З-пад ляза выступіла кроў. Звычайна ён, калі быў дома, слухаў, але не ўмешваўся.

— Ды не корміць, — скардзіўся Пятро. — Дома сала і на рабоце сала... І тое так пасаліла, што ў шкурцы белыя праточынкі.

— Ты пабач — солі пашкадавала! — Махновачцы, як і любой жанчыне, пры- емна было чуць, што ёсць горшыя за яе.

— Я ёй кажу — недасаліла. А яна — сам Маслоўскі еў! Крычыць, Маслоўскі еў, а ён жа не ты! Маслоўскі сцізорыкам абрэжа — гэта, кажа, нічога, гэта сальнічкі... Для яе Маслоўскі пуп зямлі. Маслоўскі скажа, што цяпер зіма, дык яна будзе паў- тараць — зіма. Чаю папрасіў раніцай, дык яна голага кіпетню падсаладзіла...

— І чаю не кінула шчопаці?

— Не кінула.

Махновачка млела ад задавальнення.

— І мала ёй усё, мала... У Маслоўскага, крычыць, поўная хата дабра. Дык Маслоўскі ж крадзе ў калгасе. І я б краў...

— То сяго, то таго...

— А што я з пуці прынясу? Балта ў кішэні? Г айку?

Кулініч, які скончыў галіцца і выціраўся ручніком, успрыняў гэта як намёк. Канешне, ён даўно мог бы прыляпіць брата да лясніцтва. Але не рабіў гэтага, баю- чыся кампраметацыі.

— Э-х, — толькі крэкнуў ён і выйшаў з хаты.

— Кажу, касцюм трэба купляць. Як падняла крык! А ў мяне адзін касцюм, і на работу, і на выхад. Вось гэты самы. Распісваўся ў ім колісь.

— Не дае?

— Слухаць не хоча.

— Г эта так баіцца, каб прыгожы не быў, — скумекала здагадлівая Махновачка. — Каб на жабрака быў падобны. А надзенеш касцюм, ды пабрыешся...

— Я ўсё адно куплю.

— А і купі!

— Я ўжо нагледзеў у горадзе ў «Прамтаварах». Дабрачы такі... У сівенькую палоску. Нават мераў — як па мне шыты.

— А і купі!

— Я і куплю.

— Пастаў перад фактам. Ну, пакрычыць, паб’е трохі, мо не пасячэ, не спа- ліць...

— Я так і зраблю. Яна дачакаецца.

— А і зрабі!

— Куплю з палучкі — і ўсё.

Выгаварыўшыся, выліўшы душу, Пятро падымаўся ды цягнуўся да Грышы Ігнатавага.

Грыгор за гэты час паспеў другі раз адсядзець у турме і другі раз ажаніцца. Першая яго жонка з дзіцёнкам жыла ў горадзе, а другая — Сюзана, пакуль з ім.

Да хаты вёў вузкі доўгі двор. Сама хата стаяла далёка ад вуліцы, нібы хавалася, саромеючыся свайго выгляду. Гэта была маленькая дарэвалюцыйная халупа. Пры тым, што Грыша працаваў на лесапільні і пры жаданні мог бы выпісаць любыя матэрыялы, ці хоць накрасці, і выбудаваць церам з балконамі. Але ў хаце не было нават драўлянай падлогі, а гліняная. Калі Пятро пераступіў парог, Сюзана гатава- ла вячэру на газавай пліце. У хаце стаяў прыемны пах смажанага мяса. Шланг ад балона з надпісам «Прапан» да пліты быў даўжынёю ўсяго паўметра. Балон пры ткнуўся так блізка, што яго бок даставалі агеньчыкі камфаркі, і фарба там пачарне- ла і крышку аблупілася. Акрамя смажаніны, таксама пахла сырой глінай і хворым чалавекам. Закутак за печчу завешаны быў капай. Там жыла Грышына маці. Яшчэ пры жывым Ігнаце яна пашкодзілася розумам і перастала выходзіць на вуліцу. Калі твой чалавек вядзьмак, дык ты аўтаматычна ведзьма, тут ужо нічога не зробіш. Так і жыла за печчу, там ела, спала, а пра тое, што яшчэ не канец свету, ведала ад сына з нявесткаю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Федарэнка Дзікі луг отзывы


Отзывы читателей о книге Федарэнка Дзікі луг, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x