Неизвестно - Мама

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Мама - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking

Неизвестно - Мама краткое содержание

Мама - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Мама - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Мама - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Неизвестно
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маму дапытваў стары немец, які працаваў у камендатуры, здаецца. Гутарка была цалкам у духу сорак другога года: адразу пасля бітвы пад Масквой, але яшчэ да Сталінграда. Ды і наогул - да часу на “новых савецкіх” (гэта значыць былых польскіх) землях фашысты імкнуліся асабліва не лютаваць: партызан не было, а гэта значыць - і патрэбы ў татальным запалохванні.

— Чаму сышла ад гаспадара? - запытваў немец маму.

— Не карміў, біў.

— А калі карміць будзе - працаваць будзеш?

Што яна павінна была адказваць?

— Буду.

Яна прабыла з бабцяй яшчэ месяцаў восем. Потым, як гаворыць сямейнае падданне, яе зноў вывезлі - гэтым разам у Кёнігсберг, дзе яна і прабыла да пачатку наступу савецкіх войскаў на Ўсходнюю Прусію. А там гаспадыня - маладая ўдава забітага на ўсходнім фронце за паўгода да таго лейтэнанта - дала ёй трохі грошай, нейкія рэчы і дамаглася пропус­ку па нямецкай тэрыторыі. Дахаты. Ёй ужо ўсё было зразумела. І мама вярнулася ў Г ародню другі раз.

Як жывое пацверджанне гэтай гісторыі - захаваны ў мяне сподак з коркавага дрэва, які той самы лейтэнант прывёз з Афрыкі, дзе ён служыў да свайго апошняга паходу. І ўспаміны пра тое, як мама вазіла мяне ў Калінінград - ужо калі я скончыў сёмы клас. Яна паказала мне тады і месца, дзе стаяла хата, у якой яна жыла, і магілу Канта—дакладней, тое месца, дзе яна знаходзілася да пераносу. Я не разумеў, адкуль яна гэта ведае: ну, ведае — і ведае, была тут калісьці да мяне і без мяне. А калі? І чаму?..

Яна вярнулася дахаты пасля знаходжання ў лагеры для інтэрнаваных. Гэтая старонка яе жыцця мне практычна невядомая: мама ніколі пра яе не ўспамінала. Звычайна казала адразу пра 1946 год — калі, давучыўшыся апошні год у школе, паступіла працаваць на гарадзенскую “тытунёўку”.

З “тытунёўкай” гісторыя была дзіўная. Маму павінны былі туды ўзяць, як той казаў, па-любому: бо там працаваў дзед. Але і дзеда ўжо не было, і на фабрыцы забылі пра тыя часы, калі належала Шарашэўскім. На фабрыцы, ужо дзяржаўнай, працавалі новыя людзі. Дырэктарам яе ледзьве не з самага паваеннага часу быў Павел Пятровіч Сяргееў.

Сяргеева я памятаю ўжо старым. Ён ствараў нейкае круглае ўражанне: невысокага росту, поўны, упэўнены ў сабе, — я б сёння сказаў, “хрушчовападобны”. Але гэта — пачатак сямідзясятых гадоў. А калі мама казала пра іх агульную фабрычную маладосць, вочы ў яе загараліся. Верагодна, гэтак жа гарэлі яны і ў самога Сяргеева.

Сяргееў не меў вышэйшай адукацыі, і гэта давала шанец усім, хто таксама яе не паспеў атрымаць. Мама адукаваных людзей паважала і шанавала. Але самой ёй дыплом і запаветны “ромб” на лацкане атрымаць не давялося, таму ў маёй “корачцы” яна бачыла як бы маральнае кампенсаванне за ўсе ўласныя няспраўджаныя надзеі. Але сама яна была маладая, разумная, энергічная, і фабрычную кар'еру пачала рабіць імкліва. Пра гэта ўскосна сведчыць і той факт, што ў 1949 годзе яна атрымала рэкамендацыю ў партыю.

Далей у маёй памяці зноў узнікаюць нейкія ўрыўкі яе аповедаў. Адбыўшы кандыдацкі стаж, мама нібыта дайшла да бюро гаркама партыі. Там яе развярнулі з пытаннем, сакраментальным і застрашальным адначасова:

— А чаму, калі вас вывозілі ў Нямеччыну, вы засталіся жывой, калі ўсе сумленныя людзі загінулі?

Ну і што адказваць на такое пытанне?

Адтуль, з тых жа часоў усплываюць і два “камсамольскія” прозвішчы, якія маму падчас усёй гэтай гісторыі “выратавалі”. Гэта Адам Магільніцкі, будучы генпракурор БССР, чыю кар'еру ганебна абарве “віцебская справа”, і Аляксандр Аксёнаў, будучы прэм'ер машэраўскай Беларусі - абодва памерлыя ўжо - хоць з абодвума я паспеў пазнаёміцца праз шмат гадоў. Пра Аксёнава мама згадвала заўсёды са шчырай пяшчотай: ён быў сакратаром Г арадзенскага абкама ЛКСМБ у тыя часы. І калі, ужо як кіраўнік урада, ён прыехаў на “тытунёўку” і заўважыў двух маладых яшчэ і эфектных жанчынаў, што стаялі ў натоўпе фабрычнай наменклатуры, сказаў Сяргееву:

— Это же мои комсомолочки!

І абедзвюх запрасіў да дырэктара на чаяванне.

Потым, у мінскім ужо жыцці сваім, я нагадаў Аксёнаву гэтую гісторыю. Аляксандр Нічыпаравіч нават успыхнуў ад радасці:

— А мама Ваша — беленькая или чёрненькая?

Ён і сам усё памятаў. Мама была бялявенькай. Чарнявенькай, чарнавалосай ліскай, была яе сяброўка цётка Вера, Вера Савельеўна Кардабнёва. Яны абедзве стаялі тады ў натоўпе, які сустракаў старшыню Савета Міністраў.

Але гэта таксама было ўжо значна пазней - ці не ў 1978 годзе, калі Г арадзенскую вобласць узнагародзілі ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга - як і маму, з нагоды юбілею Гародні. А тады, у 1949 годзе, ні Аксёнаў, ні, тым больш, мая мама, не маглі нават спадзявацца на станоўчы вынік той гісторыі. Тым больш, што ёю заняліся доблесныя “шчыт і меч пралетарскай дыктатуры”: маму штомесяц выклікалі ў “органы” і задавалі ўсё тое ж сакраментальнае і застрашальнае пытанне:

— А чаму вы засталіся жывая?

Сапраўды. Чаму? І чаму не спрабуеце звесці рахункі з жыццём прос­та ў кабінеце з грозным партрэтам “жалезнага Фелікса” на сцяне? Хоць трэба было б, трэба, раз ужо адзін хрэн, інакш, чым уласнай крывёй, грэх жыцця па-за рашэннем партыі і ўраду - не загладзіць...

Потым, ужо ў гарбачоўскую эпоху, калі пачалі даваць ільготы малалетнім вязням фашысцкіх канцлагераў, і лекі станавіліся ўсё даражэй, а пенсія - усё нікчэмней, маме спатрэбілася атрымаць даведку з кДБ: так, вывозілі. Яна адбівалася ад гэтай думкі з зацятасцю. Відавочна, яны заслугоўвалі лепшага абыходжання. Але я ўгаварыў яе. Яна пагадзілася паехаць на вуліцу Тэльмана. Але калі я, ведаючы стан яе здароўя, прапанаваў ехаць разам, запратэставала:

— Не! Цябе пасадзяць.

Ішоў 1990 год. Я быў членам ЦК ЛКСМБ і лаўрэатам прэміі абласнога камсамола, дэлегатам XVIII з'езда УЛКСМ, выпускаў як настаўнік рускай мовы і літаратуры дваіх сыноў старшыні гарвыканкама Сямёна Домаша - Сашу і Дзіму. А ўжо калі ўлічыць культываванае нахабства і знаёмства з гаспадаром вобласці, першым сакратаром абкама кампартыі Ўладзімірам Сямёнавым...

— Не! Цябе пасадзяць.

— Хто?! І - за што?!

Мама нічога не стала мне тлумачыць. У ёй жыў страх, спароджаны мінулай эпохай. Але сфармуляваць гэта ёй было цяжка. Таму яна моўчкі апранулася, выйшла на вуліцу і пайшла ў напрамку аўтобуснага прыпынку.

Яна не вярнулася і праз дзве гадзіны.

Гародня - невялікі, кампактны горад. Паўгадзіны - ад вуліцы Міра да вуліцы Тэльмана. Паўгадзіны там. Ну, яшчэ паўгадзіны на пераходы, і гэтулькі ж - назад.

Я пачаў хвалявацца.

Праз гадзіну да пад'езда нашай “хрушчоўкі” пад'ехала “Волга”. Ветлівы малады чалавек, крыху старэйшы за мяне, вывеў з машыны маму і дапамог ёй падняцца на трэці паверх. Ад мамы пахла валакардзінам: калі яна піла свае 26 кропляў, рука задрыжала, і кроплі праліліся ёй на кофтачку.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Мама отзывы


Отзывы читателей о книге Мама, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img