Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса

Тут можно читать онлайн Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса краткое содержание

Зямля пад крыламі Фенікса - описание и краткое содержание, автор Сяргей Балахонаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Зямля пад крыламі Фенікса - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Зямля пад крыламі Фенікса - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Балахонаў
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сяргей БАЛАХОНАЎ

Зямля пад крыламі Фэнікса

У самы чад кіраваньня ў Грэцыі рэжыму «чорных палкоўнікаў» (1970 г.) археоляг Мікас Тэлемакас у часе раскопак пад г. Касторыя выявіў фрагмэнты рукапісу II ст. да н. э. Пры бліжэйшым азнаямленьні высьветлілася, што гэта ўрыўкі няведамай паэмы, якая паслужыла ўзорам для рымскага паэта Авідыя ў яго «Мэтамарфозах». Першаўзор у пэўных момантах разьмінаўся з клясычным тэкстам. Спаміж гэткіх розьмінаў было і ўдакладненьне легенды пра птушку фэнікс. Калі ў Авідыя рабілася адно цьмяная намінка на асырыйскі радавод гэтай птушкі, то ў грэцкім тэксьце радзіма фэніксаў лякалізуецца зусім у іншых мясьцінах:

«Фэнікс» яго асырыйцы завуць, а ў Нэўрыдзе ваўчынай,

Дзе Барыстэн і Нірэя плывуць, называюць «бацянам» (вбфтбх).

Любіць ня хлеб ці травуфіміям ды бярозавік трушчыць,

Дык жа паўтысячы год пражыве й не самлее.

Прад сконам Віць пачынае гняздо, напаўняючы нардам і мёдам,

Каб загарэцца пасьля ў дабрапахах, пасьле й жа зьняцейку

З попелу ўзьняцца, паўстацьАні лыс!і зьляцець на радзіму 1.

(пераклад Алесі Гарматовіч)

Арыгінал, так і ня ўведзены ў шырокі навуковы ўжытак, згарэў у машыне разам зь Мікасам Тэлемакасам, якога за апазыцыйныя погляды прыбралі спэцслужбы грэцкіх фашыстоўцаў. Фатакопіі ж знойдзеных ім фрагмэнтаў былі абвешчаны камуністычнаю фальшыўкай. Між тым іншыя гістарычныя росшукі сьведчаць, што археоляг дакапаўся да праўды.

Нэўрыдай старажытныя грэкі называлі паўночна-ўсходнюю, усходнюю і паўднёвую Беларусь. Згаданыя рэкі Барыстэн і Нірэя — старагрэцкія назвы Дняпра й Сажа. «Бацяном» у паўднёвых і цэнтральных беларускіх гаворках аж да сёньня называюць бусла. У гэтым канкрэтным выпадку, найбольш верагодна, гаворка вядзецца не пра звычайнага бусла, а пра нейкі пераходны разнавід ад крылатай рэптыліі да птушкі. Toe, што наш край быў радзімаю фэнікса, ускосна пацьвярджае, напрыклад, чарнігаўскі сьпіс XI ст. ператлумачэньня грэцкага «Фізіёляга»: «Такпреречено бысть Фисилохом, намжь видно естьство финиксов, егда летають над сивер и радимичська земли, изроня иноды на головы неблюдников яицы своя желязны» 2 . Цікава, што пра гэтую ж акалічнасьць праз два стагодзьдзі ўспамінаў і царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Рыгор Цамблак: «Финиксам час яйце метати, людем веремя гузы собирати» 3 . Як вынікае з т. зв. «Яцьвяскіх пэргамінаў» (захавалася выданьне ў перакладзе на польскую мову Аляксандра Рыпінскага пад агульнай рэдакцыяй Адама Клакоцкага), у Х—ХІ стст. фэніксы сапраўды вяліся на Палесьсі й шанаваліся, прынамсі, яцьвягамі, як сьвятарныя стварэньні: «Для гадаваньня чуласьці да нашай звабнай Яцьвезі вельмі добра пілігрыміку ў далёкія куткі сьвету чыніць. Адно тады дойдзеш да цяму, чаго ж з-за цёплых мораў бацяны, знаныя там фэніксамі, сьпяшаюцца вярнуцца на Прыпяць» 4 .

З пратографу «Аповесьці мінулых гадоў» даведваемся, што ключ фэнікса, які ўвесну 945 г. ляцеў да родных берагоў, выратаваў драўлянскую сталіцу, горад Іскарасьцень, ад першае спробы кіеўскае княгіні Вольгі вынішчыць яго: «Г олубиже и врабьеве полетеша до гнезда своя: голуби до голубники, врабьеве под стрехи, абыхом тамо взгарахуться. Нолетеша обокфиниски и согнаше птичство мало в болото дико» 5 . Праўда, драўляне не скарысталі з гэтай дапамогі і праз пэўны час ізноў паддаліся кіеўскай правакацыі. Мабыць, за падобныя ўчынкі тагачасныя падпальнікі войнаў ды іхныя прыдворныя ідэолягі ня надта паважалі бацяноў-фэніксаў. Нехта Лука Бяссонны ў лісьце да Аўрама Смаленскага (1199 г.) дазволіў сабе наступнае: «Вы там всегды сплошь бледьню деяете, и фюниксычерны, аки смольв сей бледьне вам напервые пособници» 6 . Аднак ня ўсе трымаліся гэткіх поглядаў. Кіеўскі мітрапаліт Іларыён (XI ст.) у першым варыянце знакамітага «Слова о законе и благодати», непрыязна азываючыся аб беларускіх землях, пра фэнікса разважаў у станоўчым ракурсе: «Тако имам, иже благостны птици фенексы обитаху в местех, где не чтяху обло законы божи, места си всяк вестьдебри и блаты, ис каких припеть проистекше» 7 .

Многія жыхары Беларусі XIII ст. сымпатызавалі фэніксам. Рэч у тым, што акурат гэтыя крылатыя стварэньні адбаранілі практычна ўсе абшары нашае краіны ад мангола-татарскага нашэсьця. Блізу 1239 г. пад татарскім націскам паў Гомій (Гомель), але вырушыць на поўнач нязваныя госьці не наважыліся. Італьянскі пілігрым Алінард Гротафэрацкі, што цудам ацалеў ад гомельскага пажару, хаваючыся ў прысожаўскіх зямлянках, згадваў пазьней пра тыя падзеі: «Кароль тартарскі прыслаў на Гомель паглумленьнедождж стрэлаў гострых і мора страшнае агню. Ваяводы мангольскія зазьбіраліся былі й далей з паўночным ветрам пайсьці, і пэўна зрабілі б тое, калі б фэніксы — птушкі чорныя — іскрою вачэй сваіх не паказілііхныя замеры» 8 . Дзіўная прыгадка пра «іскру вачэй» троху разьясьняецца іншай гістарычнай крыніцай. «Тайны летапісец вялікіх князёў літоўскіх», апавядаючы пра паход галіцка-валынскіх князёў Данілы і Васількі Раманавічаў у 1253 г. на яцьвягаў, удакладніў прычыны наяўнасьці ў ваяроў спэцыфічнага рыштунку: «Мняше на ятвинговрушити, имали надобу одевати хытрость резинову на себе, и кони такожде опрятнули. А то не ради похвалки якой, но здравия власного для, ыбо знавали уже в тых краех поражки, которы финисты своими бодцами рыхло чинили през силу их ентарну, она же в еллинах електрикой ся прозываеть» 9 . Адсюль вынікае, што фэніксы-бацяны мелі здольнасьць выпраменьваць электрычныя разрады. Але як што згадкі пра гэтую свомасьць нерэгулярныя, можна памеркаваць, што біць токам умелі толькі вельмі старыя птахі, якія ўсё жыцьцё назапашвалі прыродную электрычнасьць. Кагадзе памянёныя «яйцы желязны», імаверна, патрабавалі электра-магнітнага імпульсу, каб зь іх маглі вылупіцца птушаняты. Што праўда, фэніксы былі бацькамі нядбалымі, бо многія яйкі так і прападалі. Недасьведчанае паспольства, «ничтоже сумяшеся», уважала іх іншым разам за тэстыкулы старажытных волатаў. Рыскія біскупы, аднак, нярэдка выпраўлялі ў заходнюю Беларусь адмысловыя гастранамічныя рэйды. Прыпамінак пра тое знаходзім у «Другой інфляндзкай рыфмаванай хроніцы» Дытлеба фон Альпэнштока (XIII ст.):

Пойдзем па яйкі, што фэніксы марна губляюць.

Пойдзем і возьмем! Мываяры! Ваяры не купляюць!

Пойдзем пад Берасьце, Пінск, Ваўкавыск не забудзьма!

Браць, забіраць, не пытацьчаставацца яечняю будзьма! 10

(пераклад наш.)

Лішне казаць, што часьцей бравым крыжацкім ваякам даводзілася, шылам патакі хапіўшы, вяртацца ў свае калёніі. «Лето

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Балахонаў читать все книги автора по порядку

Сяргей Балахонаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Зямля пад крыламі Фенікса отзывы


Отзывы читателей о книге Зямля пад крыламі Фенікса, автор: Сяргей Балахонаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x