Барыс Пятровіч - Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты
- Название:Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Барыс Пятровіч - Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты краткое содержание
Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Барыс Пятровіч
Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты
Аповесьць
“І я ад зьзяньня гэтага зьнямеў...”
Дантэ. “Боская камедыя” – “Рай”.
1a.
...І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж – што яшчэ можа быць горш.
А ён – не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму ня холадна.
Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён – ляціць. Ён не заўважае адлегласьці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому – шэсьць кіламетраў глухім лесам – дарога, якая так абрыдла яму за дзесяць школьных гадоў, цяпер у асалоду.
Ён – шчасьлівы, але ня згадвае пра шчасьце, пакуль яно ёсьць.
Гэтай дарогаю ён цяпер мог бы ісьці з завязанымі вачыма – і не заблукаў бы. Бо вочы ягоныя глядзяць не наперад, а ў самога сябе і бачаць там толькі Яе – дзяўчыну, з якою ён пазнаёміўся ў начным аўтобусе. “Стах... – шэпча яна яму, – Ста-а-асік!..” – і ён – ляціць...
Яна паехала далей. Бліснула ў ягоным жыцьці асьляпляльнай звышновай і зьнікла назаўсёды: згасла сьвятлом аўтобусных фараў за паваротам. Мажліва, праз гады яны будуць жыць у адным горадзе, на адной вуліцы, у суседніх дамах, але ніколі больш не сустрэнуцца. Ён будзе ехаць з працы ў тым жа трамваі, што і яна, адчуваць незразумелы неспакой і сум па нечым, але так і не даведаецца: ча-му рап-там я-ны а-па-на-ва-лі ім...
Гэта можа быць, а можа і ня быць, а пакуль ляціць Стах над зямлёю, між дрэваў да свайго дому і бачыць прад сабою толькі яе постаць, твар, усьмешку... Яна тут, побач, з ім, у ім, у гэтым лесе, гэтай цемры, у гэтым сьвеце – адна-адзіная. Яна. І больш нікога. Няма нікога. Нікога... Нават яго самога.
1б.
На менскім аўтавакзале яе праводзіў высокі бялявы хлопец, пра якога Стах запомніў, што – у акулярах і дужа статны. Яны застылі ў разьвітаньні акурат перад вакном, за якім ён сядзеў. Яна паклала хлопцу галаву на грудзі і зьнізу ўверх замілавана глядзела на яго.
Іх нельга было не заўважыць – настолькі файнаю была пара. І ўздых, які Стах пачуў ад бабулькі наперадзе, прыналежаў ім.
Пасьля аб’яўленьня пасадкі кіроўца падагнаў аўтобус да платформы, а сам зьнік у будынку вакзалу на няпэўны і таму доўгі час.
Хлопец згінаў галаву, дзяўчына падымалася на дыбачкі, і яны зьліваліся ў зацяжным, нібыта паказаным у запаволеным паўторы, пацалунку. Скульптара, скульптара, Радэна сюды: ах, якою чароўнаю была дзяўчына на тле статнага хлопца з модна-доўгімі валасамі, што казытліва асыпаліся ёй на твар. Цела дзяўчыны прылягала да хлопцавага: шчыльна-ласкава, млява-спакусна, напружана-чуйна – так, што здавалася, калі прыгледзецца, можна ўбачыць, як праскокваюць вострыя маланкі жарсьці ад цела да цела і фізічна адчуць, як добра ім цяпер разам.
Ішоў час. Для каго – бег, каму – поўз, а кіроўца ўсё не выходзіў з аўтавакзалу. Стах зірнуў на нягегла-маленькі для вялізнага гораду двухпавярховы будыначак і ўбачыў, як трасецца ён ад сьмеху: то кіроўца выгаворваўся показкамі з дзяўчаткамі-дысьпетчаркамі перад маўклівай начной дарогаю.
Хвілінаў праз дзесяць Стах прыкмеціў, што дзяўчына таксама нярвова зыркае ў бок вакзалу і нецярпліва цярэбіць, пераступае ножкамі, бы ў прыбіральню хоча: ну дзе ўжо ён? дзе ж ён? А спаднічка – кара цей нельга, а ножкі – хоць адварочвайся: “даўжэй грамадзянскай (чачэнскай) вайны...” Ага, ці не стамілася ты бясконца разьвітвацца і рабіць твар глыбока закаханай? Цікава...
Стах бачыў, што хлопец не заўважае турботаў дзяўчыны: яму ня хочацца выпускаць яе з рук, і ён перанёс бы цяпер гэтае разьвітаньне дамоў, у ложак, на цэлую ноч... А дзяўчына, цалуючыся, зноў і зноў спрабуе вызірнуць з-за хлопцавага пляча: ну дзе ж, дзе ж той кіроўца. Яна ехала б, ехала цяпер, а гэты дылда ўсё ліпне і ліпне, б’е і б’е па твары сваімі потнымі валасамі... Стах злавіў сябе на тым, што зайздросьціць ім (і не адзін ён у гэтым аўтобусе), і таму лёгкі неспакой дзяўчыны выдаваў за тое, што яму самому мроілася: яна ня любіць гэтага хлопца, а толькі гуляе ў закаханую. Аднак глядзеў і ня мог вачэй адарваць ад гэтае сімпотнае парачкі.
Што прыйшоў нарэшце кіроўца, Стах зразумеў па тым, як калыхнуўся аўтобус пад грузным і рашучым целам, і як хуценька пацалаваліся хлопец з дзяўчынаю. Яна выхапіла свае рукі з хлопцавых і лёгенька ўзьбегла ў расчыненыя дзьверы. Прайшла па салоне, увесь час гледзячы на свайго каханага, які з перону ўсім целам цягнуўся ўсьлед за ёю – як не разрываўся напалам. Прайшла і... села каля Стаха. Толькі цяпер зьвярнуў увагу Стах на тое, што месца побач з ім адзінае пустое ў аўтобусе і даўно чакае дзяўчыну, і што за гэтымі праводзінамі назіралі ўсе пасажыры.
Дзьверы зашыпелі і мякка бразнулі, аўтобус крануўся. Дзяўчына падняла тоненькую руку з маленькай далонькай, пакруціла ёю ў паветры і... са шчырай палёгкай уздыхнула. Нібы вялізны цяжар з сябе скінула. Дзелавіта расчапіла сумачку на каленях, дастала люстэрка, угледзелася ў сябе, пакратала шчочкі, зморшчыла вусны... ні на кога не зважаючы, быццам у крэсьле побач нікога не было. Потым дастала з сумачкі стракатую кніжачку на ангельскай мове, пстрыкнула начное сьвятло над галавою – усё абыякава, млява, нехаця...
Ну і хай сабе. Аўтобус імчыць па вечаровым горадзе, і тут самы час было б сьпець оду яму. О, начны экспрэс! Як Стах любіў цябе! Тваё дрымотнае мроіва, хваравітае трызьненьне, якое абуджае фантазію і нараджае творчасьць. Як лёгка думаецца ў мяккім фатэлі, што нясецца з хуткасьцю сто кіламетраў у гадзіну, колькі вобразаў убачылася яму тут і колькі твораў прымроілася! Мільгаюць дрэвы, вёскі з хатамі, у якіх ня сьвеціцца ніводнага вакенца, а калі якое сьвеціцца – дык гэта цэлая паэма думак і пачуцьцяў... А начныя размовы выпадковых суседзяў – дзе яшчэ пачуеш такую нутраную шчырасьць? А плаўная сьветламузыка фараў. А заклапочана-манатонны сьпеў матора – песьня эскімоса ў сьнегавой пустэчы. А шчасьце блізкай сустрэчы з Домам. А раптоўная стома, супраціўляцца якой няма сілаў, бо ўсе нядаўнія турботы засталіся там, за вакном і – аддаляюцца, забываюцца. Забываюцца...
Але за вакном пакуль Менск, які стаў Стаху амаль родным. За сьпіной першы курс тэатральна-мастацкага інстытуту, цяжкая сесія... а наперадзе – радасьць сустрэчы з бацькамі, мілаю вёскаю, знаёмымі краявідамі, якія маляваць не перамаляваць. Цяпер не па памяці. Усё лета.
1в.
Памяць – дрэва, якое расьце каранямі ўверх. Памяць – прамежак часу ад адзіноты ў лоне да адзіноты ў труне.
Сярод абсалютна “роўных” заўсёды ёсьць больш “роўныя” і менш “роўныя”. Зазірніце ў сваю памяць, і вы ўбачыце, што ўсё жыцьцё складаецца з крыўдаў. Крыўдзілі вас, крыўдзілі вы. Але вас – часьцей. Кожнага з вас – часьцей, чым кожнага...
Жывёлы памятаюць крыўду і крыўдзіцеляў, дрэвы памятаюць крыўду і крыўдзіцеляў. Усе, хто адчувае боль, маюць памяць. А боль – гэта і пакута, і асалода, і шчасьце.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: