Анатоль Кудласевіч - Хрыстосік

Тут можно читать онлайн Анатоль Кудласевіч - Хрыстосік - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Анатоль Кудласевіч - Хрыстосік

Анатоль Кудласевіч - Хрыстосік краткое содержание

Хрыстосік - описание и краткое содержание, автор Анатоль Кудласевіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Хрыстосік - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Хрыстосік - читать книгу онлайн бесплатно, автор Анатоль Кудласевіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Я спрабаваў знайсці адказы ў кнігах: ад кніжкі да кніжкі ўрэшце дабраўся да Вечнай Кнігі, да Евангелля. І ўсё раптам стала зразумелым: Хрыстос такі ж чалавек, як і я. Яго таксама ніхто не разумеў. Ніводная душа, нават родная маці. Людзі сцвярджаюць, што ён — Бог. А калі мяне ніхто не разумее, то што ўжо гэта значыць: што я так­сама Бог? Не. Я чалавек. Але гэтак жа, як і Хрыстос, хачу каб усім было добра і нікога не хачу крыўдзіць ды зневажаць. Хіба гэта дрэнна? Усе гавораць, што гэта добра, чаму ж тады яны так раздражняюцца, калі прыпадабняюся Хрысту? Чаму тады я ўсім перашкаджаю? Няўжо дабром можна нашкодзіць? Патрэбна быць злым, жорсткім, думаць толькі пра сябе, рабіць так, як гэта штодзённа робяць яны? Ілгаць кожным словам і ўчынкам? Дзе ж тады праўда? Гаварыць адно, думаць другое, рабіць зусім іншае? Што дрэннага ў тым, што я хачу, каб мае ўчынкі не разыходзіліся з маімі словамі і пачуццямі? Каб пачуваць сябе суцэльным, каб розум не быў разадраным на часткі. Я хачу праўды! Чалавек з дваістымі думкамі не можа ісці прамым шляхам, не можа спазнаць ісціну. Хачу жыць так, як б’ецца сэрца. Хіба гэта дрэнна? Добра, кажаце вы. Чаму ж тады не робіце так, як гаворыце? Я хлусіць не ўмею і хачу застацца праўдзівым чалавекам. Жыць праўдзіва, гаварыць праўдзіва, рабіць і адчуваць праўдзіва, хіба такое жаданне робіць чалавека вар’ятам? Тады скажыце, дзе вы падманваеце і дзе вы праўдзівыя? У словах ці ў справах?

Вось такія супярэчнасці паўсталі перада мною ўпершыню ў 1984 годзе. Як ляціць час. 30 гадоў прайшло. А ўсё не залячыў час маю душу, не загаіў развярэ джаныя раны — баліць і баліць душа, таму што жывая. А ў вас жывая? Хоць і не такая ўжо няўрымслівая, не такая даверлівая і безаглядная, як была некалі, не такая неўтаймоўная — паспакайнела з гадамі, але ўсё ж такі жывая.

Я даўно чакаў вялікага кахання. Прадчуваў. І яно прыйшло. Так заўжды: калі прагнеш чаго-небудзь, яно надыходзіць. Абавязкова здзяйсняецца. Калі не наступае жаданае, значыць, жаданне было не надта вялікім, кволенькім. Кволы парастак не прабіваецца праз асфальт.

***

Мая каханая мяне не разумела. Яна жыла ў Гомелі, а я ў Янаў-Палескім. Некалькі разоў ездзіў у Гомель, каб высветліць адносіны, але яны толькі яшчэ болей азмрочваліся і заблытваліся. Пакіну акалічнасці адносін для іншай аповесці, скажу толькі, што нейкім невытлумачальным чынам я прыйшоў да высновы: яна павінна прыехаць да мяне. «Яна ж таксама кахае!» — думаў я і знаходзіў пацверджанне ў яе паводзінах, інтанацыі сказаных слоў, ва ўсмешцы, бадай, ва ўсім. Палкае жаданне сустрэчы ператварылася ў цвёрдае перакананне.

Я працаваў ветфельчарам на свінагадоўчым комплексе «Баравіца», што ў Іванаўскім раёне. «Яна прыехала ўжо! — гэтая думка падпаліла маю душу. — Зараз у маёй сястры ў Іванава». Зайшоў у аптэку і набраў нумар тэлефона:

— Надзя, Ірка прыехала?

— Якая Ірка? Толя, што ты вярзеш?

— Якая-якая. Мая Ірка зараз у цябе?

— Няма ніякай Іркі. Чаму яна павінна быць у мяне? Выкінь ты яе з галавы.

— Надзя, — не верыў я, — не падманвай мяне, гавары праўду. Я ведаю, што яна ў цябе. Дай ёй трубку, — патрабаваў я.

Тое, што я праз адлегласць даведаўся, што Ірка прыехала, павінна было стаць відавочным сведчаннем і вялікім доказам маёй любові. Уяўлялася, як здзівіцца Ірка і паверыць, што я кахаю яе так, як ніхто на свеце нікога не кахаў.

Але сястра толькі смяялася ў трубку, а мне здавалася, што яны жартуюць. Верагодна, яны ўжо пасябравалі з Іркай... Яна ж у мяне такая цудоўная, мая Ірка, ды і сястра таксама малайчына, у іх вельмі шмат агульнага.

Я адпрасіўся з работы і паехаў у Іванава. Вось будзе здзіўляцца Ірка! Нарэшце яна ўпэўніцца, як моцна я кахаю. Ніхто не будзе яе кахаць так, як я.

У кватэру сястры ўляцеў на крылах і радасна закрычаў з парога: «Дзе яна? Дзе ты яе схавала?!» Аббег усе пакоі. Яе не было нідзе. Паадчыняў нават дзверцы шафаў. Сястра хадзіла следам за мной і намагалася растлумачыць, што няма ніякай Іркі, што яе не павінна быць тут. Але я не мог паверыць, што падмануўся ў сваіх прадчуваннях. Яна, мая Ірка, якую я гэтак моцна кахаю, павінна быць тут. Не магло ж сэрца так падмануць мяне.

— Трэба ехаць на вакзал, — заявіў я, — напэўна, яна ўжо там. Чакае. Яна ж не ведае тваю кватэру, толькі адрас. І як я не здагадаўся раней.

— Толя, з чаго ты ўзяў, што Ірка павінна прыехаць сюды? Яна тэлефанавала табе?

— Не, не тэлефанавала. Яна хоча зрабіць сюрпрыз. Я ведаю, яна прыехала.

— Можа, калі-небудзь і прыедзе.

— Не калі-небудзь, а сёння. Паехалі на вакзал. Спытаем у касе, ці не прыязджала прыгожая дзяўчына з Гомеля?— На які вакзал? Адумайся! Што ты вярзеш. У каго ты там будзеш пытацца?

— Яна ж не ведае твой адрас.

— Не выдумляй абы-чаго. Ірка-шмірка. Ты лістамі ўвесь Гомель закідаў. Мой адрас хутка ўся Беларусь ведаць будзе. Калі і прыедзе твая Ірка — яна ж не дзіця, знойдзе. На кожным канверце пісаў мой зваротны адрас. Знойдзе. Кладзіся лепей і паспі. Табе трэба адпачыць. Ты нейкі занадта ўзрушаны.

— Надзя, які сон? Як я магу спаць, калі Ірка тут. Я столькі чакаў і легчы спаць? Ты што? Трэба рыхтавацца да сустрэчы. Пагаліцца. Слухай, а што мне лепш апрануць? Можа, гэты касцюм? І гальштук... Белую кашулю.

— Вось гэта разумная думка. Прывядзі сябе ў парадак. Папрасуй штаны, пагаліся. Душ прымі. А я табе пасцелю падрыхтую. Ты спаў ноччу?

— Надзя, які можа быць сон, калі я чакаў Ірку.

— Дык табе прыснілася, што яна прыехала? — радасна спыталася яна.

— Спачатку гэта быў сон. Але ж сны бываюць прарочымі. Наяве ўбачыў: яна стаіць на вакзале ў Іванава і распытвае ў людзей, як знайсці мяне. І калі яна яшчэ і не прыехала, я ведаю, што абавязкова прыедзе.

— Адкуль такая ўпэўненнасць? Адкуль ты ведаеш? Яна тэлефанавала?

— Канешне, тэлефанавала: так прама ў сэрца і патэлефанавала. Мне сэрца падказвае.

Сястра засмяялася і сказала, што яе сэрца гаворыць, што ніякай Іркі сёння не будзе і няхай Толя кладзецца спаць.

Я пагаліўся, прыняў ванну. Надзя разаслала пасцель. Амаль сілком прымусіла мяне легчы. Дала мне выпіць таблетку.

Ды хіба ж можа супакоіцца ў адзін момант вулкан, калі ён раптам абудзіўся! Расплаўленай магмай вырываліся з маёй душы пачуцці. А яна ўгаворвае, каб я спаў днём. Што гэта за сястра ў мяне такая? Як можна? А раптам Ірка пры­ехала ўжо? Трэба бегчы сустракаць яе. «Ты сапраўды мяне кахаеш, — скажа яна. — Калі адчуў сэрцам, што я прыехала, то напраўду кахаеш. А я наўмысна хацела праверыць».

— Толя, нікуды не трэба бегчы! — гэта зноў сястра. — Калі і прыедзе, то сама знойдзе, не малая.

— Надзя, ведала б ты, як я кахаю яе.

— Можна падумаць, што да цябе на зямлі ніхто ніколі не кахаў. Адзін ты выдраўся, як піліп з кнапель: кахаю, кахаю, кахаю...

— Так, як кахаю я, — ніхто і ніколі не кахаў нікога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Анатоль Кудласевіч читать все книги автора по порядку

Анатоль Кудласевіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Хрыстосік отзывы


Отзывы читателей о книге Хрыстосік, автор: Анатоль Кудласевіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x