Ганна Навасельцава - Легендарныя апавяданні

Тут можно читать онлайн Ганна Навасельцава - Легендарныя апавяданні - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ганна Навасельцава - Легендарныя апавяданні краткое содержание

Легендарныя апавяданні - описание и краткое содержание, автор Ганна Навасельцава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Легендарныя апавяданні - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Легендарныя апавяданні - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ганна Навасельцава
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі скончылася ягонае кароткае імгненне, мы спыталі ў нябесных агнісак:

— Усё тыя ж самыя ды ўжо іншыя. Што, што змянілася? Змянілася назаўсёды. Змянілася непапраўна.

І тады падалося нам, што яны адказалі. Адказалі так ціха, ледзьве чутна, як угадалі нашыя думкі. А можа, гэта і было схаванае, нявыказанае. Нічога не змянілася, але змяніліся мы самі. Ці не ўпершыню мы смяяліся да самазабыцця. Мы ж — вечныя. Мы ж — моцныя. Нас жа многа. Стаім на зямлі зімы і леты. Хаваем сляды імклівых зямных зор. І не мяняемся, не зменімся аніколі, як бы не пляжылі нас імклівыя зямныя зоры.

Пазначаем месца, дзе правалілася пад зямлю царква. За іхняе гора, за іхнія страты. Камянім тых, хто здзекаваўся, хто пагарджаў. Імі, яснымі. Меней усё тых, уладарных і годных. Болей усё тых, уладарных і гнеўных. Астатнія ж не шукаюць каля нас скарбаў. Не водзяць каля нас спеўных карагодаў. Адно спрабуюць на злом, кажучы:

— Паночак, пашый мне хоць якую адзежыну.

Як жа мы стаміліся быць шаўцамі ды краўцамі. Не заўважылі таго. Просяць саламяныя стрэхі. Адзежу. Абутак. Бедныя, бедныя. Туляцца да зямлі. І мы хаваемся ў зямлю. Абутак, адзежа.

Ледзьве-ледзьве здзіўляемся нечаканым галасам:

— А ёсць жа недзе на зямлі залаты алень шчасця.

— Ды не мані. Дзе ж тое шчасце падзелася.

— Ёсць. Ёсць! Чуў мой прадзед ад свайго прадзеда, а той — ад свайго, што некалі, як былі маладымі вось гэтыя каменныя волаты, бегаў па зямлі залатарогі алень. Там, дзе ён прабягаў, цяплела ад радасці зямля, берагла яго сляды. А людзі, якія іх знаходзілі, рабіліся веднымі, моцнымі. Можа, і не ад таго, але станавіліся шчаслівымі.

— Мані болей. Як гэта чалавек можа узяць ды зрабіцца раптам і ведным, і моцным?

— А ты далей паслухай. Многім людзям падараваў алень і веднасць, і моц. Доўга, нябачаны людскім вокам, скакаў па-над зямлёй. Але знайшоўся такі цёмны, такі злы чалавек, які забіў залатарогага аленя.

— Значыць, не ўсе хацелі веднасці ды моцы. Не ўсе хацелі шчасця.

— Значыць, не ўсе. Але кажуць, што той злы чалавек не хацеў шчасця іншым. А цудадзейны алень ведаў пра сваю смерць. Доўга шукаў сабе памят­ку. Незнішчальную. Незабыўную. І знайшоў. Пакінуў след свайго капытка на валуне-волаце, уклаўшы ў той слядок усю чарадзейную сілу.

— І што далей? Шукалі, знайшлі гэты след?

— А далей нічога. Згубіўся чарадзейны аленеў слядок у безлічы іншых, і светлых, і цёмных. Аніхто яго, кажуць, пакуль не знаходзіў. Але ж ёсць недзе, ёсць. І, мабыць, гэтыя вечныя волаты ведаюць, дзе яго шукаць. Дык хіба ж нам скажуць.

След залатарогага аленя. Ты і нам падараваў шчасце. Хоць мы — вечныя — сумняваемся, што нешта такое ёсць. Але хіба ж не шчасце тыя сляды, сляды. Яркія. Добрыя. Прамяністыя. Не былі ўладарнымі, ды сталі нечым большым. А мы. мы ніколі так моцна не спадзяваліся. Ніколі за ўсе стагоддзі.

Мы збіраліся разам. Казалі, што любілі навуку, шанавалі дабрачыннасць. Глядзелі ў мінулае, слухалі галасы легендаў. Хацелі вярнуць былую славу, хацелі ўшанаваць памяць. У нас было слова. І слова было нашай зброяй. І зброя была словам. Мы нібыта зноў сталі маладымі, такімі, якія толькі што глядзелі на талую сляпучую бель. І мы зноў вярнулі нашыя стагоддзі, калі яны зведалі выгнанні. Выгнанні, як забыццё. Доўгае. Доўгае. Але не зніклі прамяністыя сляды, як і сляды залатарогага аленя. Аленя шчасця. Мы памятаем пра цябе.

Ты паспеў прыбегчы да нас, адчуўшы хуткую страту. Сваю страту.

— Ратуйце, ратуйце мяне, я хачу жыць.

І мы адказалі табе, як адказалі б заўсёды:

— Ратуем, дапаможам. Мы, вечныя, магутныя, можам так учыніць. Ты не памрэш.

І прыйшоў за табой нехта. Можа, і цёмны, можа, і злы. Яму невыносна было глядзець на шчасце. Спакойна ўзяўся за зброю:

— Я прыйшоў забіць цябе, залаты. Я не магу цябе бачыць.

І паляцела атрутная страла. Паляцела. Вярнулася. Забіла таго, цёмнага.

Толькі і цудадзейны алень упаў на пярэднія ногі. Стукнуў аб нас капытком, выбіў іскры. Прасіў берагчы ягоную славу, ягоныя чары.

— Мы — зберажом. Мы ж — моцныя. Мы ж — мудрыя. Мы ж — вечныя. І ты не памрэш. Хадзем з намі ў вечнасць.

Знік залатарогі алень. Але не зніклі ягоныя сляды. Як не могуць так проста знікнуць імклівыя з гэтага свету. Успыхваюць ярка, асвятляюць шлях, клічуць за сабой іншых. Палымнеюць, палымнеюць. Не мінаюцца без следу. Пакідаюць сляды. Сляды. Сляды. Многа слядоў. Так многа.

Мы — следавікі. Хто сказаў вам, што мы — каменныя? Мы — трывалыя ды магутныя. Мы — мудрыя. Мы — вечныя. Нас так многа. Як зімаў і летаў, што праляцелі па-над зямлёй. Як высокіх нябесных агнісак. Але усё ж меней, чым імклівых зямных зор. Адчайных, смелых, добрых. Мы памятаем іх усіх, яны ж праляцелі так блізка ад нас. Доўгае імгненне. Кароткая вечнасць. Ды сказалі яны, зыркія, а мы паспелі пачуць:

— Свет не пракінецца бядою, як след не згасне скрозь вякі. Да зораў мкнёмся мы з табою, сляды ж слядзяць следавікі. Што радасць з новаю журбою? Наш час такі, наш лёс такі. На стрэмцы з вечнасцю самою сляды слядзяць следавікі. Хай не жадаю, хай не мрою, знікае след негаваркі. Ды па-над светлаю зямлёю сляды слядзяць следавікі.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ганна Навасельцава читать все книги автора по порядку

Ганна Навасельцава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Легендарныя апавяданні отзывы


Отзывы читателей о книге Легендарныя апавяданні, автор: Ганна Навасельцава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x