Ганна Навасельцава - З сон-травою...

Тут можно читать онлайн Ганна Навасельцава - З сон-травою... - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ганна Навасельцава - З сон-травою... краткое содержание

З сон-травою... - описание и краткое содержание, автор Ганна Навасельцава, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

З сон-травою... - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

З сон-травою... - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ганна Навасельцава
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ганна НАВАСЕЛЬЦАВА

З СОН-ТРАВОЮ...

Міфалагічна-легендарнае

Я заўсёды ведала, што самая зманлівая ва ўсім белым свеце — сон-трава. Сасніць яна табе тое, што хочаш убачыць, сасніць — і ты паверыш у гэта. Як у сапраўднасць. Не бяры ў рукі сон-травы, не пускай да сябе зманлівых сноў. Не трэба яны, чарадзейныя, падобныя да забытай мары. Я аніколі не брала ў рукі сон-травы, хоць верыла і чарадзеіла, марыла і сніла. І заўсёды хацела пабачыць тое, у што проста не змагу паверыць. Як жа можна паверыць у тое, чаго няма? Як можна?

Але аднойчы не маёй воляй сон-трава апынулася ў маіх руках. І здзейснілася маё жаданне. Здзейснілася, каб паказаць мне, што сон-трава — моцная. Вельмі моцная. Шмат мацнейшая, чым здаецца. Я доўга, доўга сніла.

...Так слаўна жыць у сінім чарадзейным лесе. Мовяць табе дрэвы і птушкі. Мовяць і самі разумеюць цябе, не чужую для іх, чаканую. Тут — суладдзе, якога нішто не зможа парушыць. Адно не сябруй з сон-травою, якой у сінім лесе так многа. Куды ні кінь вокам, усюды — яна. Шэпча табе начнымі зорамі: «Думаеш, гэты лес завецца сінім ад таго, што ясна-срэбны ў водблісках зор?» Ад чаго ж яшчэ. «Сарві мяне, раскажу табе праўду.» Ды якую праўду? І так ясна ўсё. Раніцай узіраешся ў плыткае крынічнае люстэрка, а сон-трава зноў сваё: «Думаеш, гэта адзінае люстэрка, якое не даецца ў рукі? Ведала я аднаго чарадзея, які з бяздонных вод і сінечы неба адліў самае дзівоснае люстэрка на свеце». Не веру табе, ты — мройлівая. «Мне ж не вер. Павер беламу свету. Сарві мяне — і дазнаешся пра ўсё.» А вечарам, калі так ціха шэпчуць пра жаданы сон іскрыстыя росы, зноў не маўчыць сон-трава: «Выпі расы, што сабрала ў мяне. Аддам табе ўсе свае чары. Свае і сястры маёй — пералёт-травы. І зможаш стаць веднай ды шчаслівай, зможаш выйсці з зачараванага сіняга лесу».

Ды нашто слухаць жахі, якія шэпча табе сон-трава. Шкодная яна, злая. Так лёгка тварыць чары ў сінім лесе, які, здаецца, дыхае імі. І чаму ж тады зноў і зноў мне сніцца вартаўніцкі позірк векавых дубоў, маўляў, мы не супраць вашага бесклапотнага жыцця, але, калі здарыцца, што мы ўбачым, мы дапаможам. Сіні маладзічок заплывае ў іх галіны, моцныя, дужыя. Заплывае і заве за сабою. Здаецца, ухапі адной рукою за востры ражок, а другой за вузлаватае вецце — і станеш мудрай, дужай, смелай. Не стомішся глядзець на свет маладым позіркам, але і ніколі не забудзеш падараванага мінулым. «Ніколі не стомішся шукаць новага. Ніколі не пакінеш сваёй спадчыны», — угадае твае думкі пералёт-трава. І як здолее толькі. «Бо ўсе твае думкі — мае. Мае». Не хачу цябе слухаць. «Не слухай. Проста вазьмі ў рукі колькі маіх сцяблінак». Навошта? Падманеш, прысніш. «Як жа я стамілася вырывацца з вечнага палону. Пачуй мяне, дапамажы. Моцна трымае мяне пракляцце, але тваёй дабрынёй стану я за яго мацнейшай. Сарві мяне, знішчы пракляцце».

Я б сама аніколі не ўзяла б у рукі зманлівай сон-травы. Проста ў адну цёмную хвіліну сарваліся колькі лісцікаў сон-травы ды лісцікаў пералёт-травы зусім незнарок. Заплакаў з жалю сіні лес, а мне адкрыўся новы свет, якога раней не бачыла, пра які раней не чула.

Адкрыліся чары таго свету, адкуль і з’явілася сон-трава. Не здзяйсняліся там твае спадзяванні, як у сінім лесе. Не гаварыла з табою зямля, не глядзела ў душу сіняе неба. Спявалі людзі песні, марылі і чакалі, але не суджана было гэтаму збыцца. Забываліся светлыя мары ў цяжкай працы за кавалак хлеба. Толькі і гэта было яшчэ не ўсё. Гневаліся людскія ўладары, не за свае землі, не за сваіх людзей. Проста загадвалі і гневаліся. Чорнымі балючымі хвалямі каціліся войны ды страты. Роспач. Роспач. І я, чужая гэтаму свету, убачыла, што няма гэтаму канца. Я не змагу жыць у такім свеце. І тады папрасіла: «Сон-трава, пакажы мне пачатак. Пакажы, з чаго ўсё так сумна сталася.» «Пэўная ў тым?» — «Як аніколі.»

«Глядзі.» — сказала мне сон-трава. «Спі-засні», — мовіла мне сон-трава. Адкрыла не сон, адкрыла яву, дзе я пабачыла. Пабачыла сябе.

...Дзе кажа мне той, з кім я вырашыла расстацца:

— Беражы люстэрка маё. Беражы, не разбі. Адліў яго з тоняў цёмных азёр.

— А з чаго яшчэ?

— З лепшых чараў тваёй зямлі, мая дарагая.

— Такое дзівоснае люстэрка... мне? Мне.

— Вазьмі яго, каб заўсёды памятаць пра нас. І каб заўсёды пабачыць свой лёс.

— Ведаць свой лёс? Гэта страшна.

— Не ведаць. Прадбачыць, прадказваць. Не ўчыніць таго, пра што будзе шкода.

— І якія ж чары могуць адкрыць такое?

— Чары кахання. Чары славы. Чары летуцення. Усё — у тваім люстэрку. У ім ёсць усё. Але не проста ў яго глядзецца. Пакажа табе маё люстэрка і страты, і горыч, і роспач. Усё, пра што забылася. Усё, пра што б хацела забыцца. Выбірай, лесавічка з сіняга лесу.

— Я зазірну ў люстрэка.

Зазірнула. І паказала мне люстэрка, як радасна свеціць яснае сонца. Як цягнецца да яго нейкі незнаёмы, раней не бачаны сіні лес. І гнецца ад ветру, бязгучна кліча некага сон-трава. Але не ідзе да яе аніхто. Аніхто чаканы, жаданы, шчаслівы. Мне падалося, што гэта не сон-трава з люстранога бяздоння, гэта я прамовіла:

— За што ты гэтак са мною?

Адказаў той, хто падараваў такое дзівоснае люстэрка:

— За тое, каб успомніла ўсё, пра што забылася. Сустрэнемся ў вечнасці, лесавічка.

І першым знікае той, каго я вырашыла пакінуць. Прабачальна ззяе, нібы жывое, чароўнае люстэрка. Нібы разумее, як цяжка стрымаць адчай, калі навокал — весялосць і радасць. «Каханне. Слава. Мара. Падумай пра светлае.» — бязгучна шэпча мне люстэрка. За што і ты з мяне здзекуешся, жывое? «Не здзекуюся. Спачуваю». Як можаш спачуваць ты, стварэнне чараў? Ды яшчэ і стварэнне ягоных чараў. «Я невінаватае, — шэпча мне ў адказ люстэрка, — што зрабіў мяне той спадарожнік часу. Але і ён не заўсёды быў такім. Я ж маю сваю ўласную волю і таму скажу табе: калі зараз жа разаб’еш мяне, то назаўжды пазбавішся прадказанага лёсу. І ніколі не сустрэнеш болей самага веднага чарадзея — спадарожніка часу.» Я не разаб’ю цябе, чароўнае. Не магу я разбіць тваю мару. Не магу я разбіць тваю славу. «А каханне?» — зноў бязгучна шэпча жывое. Не кажы, што ўспамінаеш пра гэта дзеля яго. «Не скажу. Навошта казаць, калі ты і сама гэта ведаеш. Як і тое, што аддаў мне спадарожнік часу іскрынку сваёй душы.» Я не веру, што ён хоць хвіліну быў закаханым у мяне, чароўнае люстэрка. Пакажы мне пачатак. Пачатак усяго. Пакажы спадарожніка часу, калі ён быў лепшым. «Глядзі ж.»

І паказала чароўнае люстэрка ўспаміны спадарожніка часу. Мінулае.

...Калі стаў князь Бой легендай майго азёрна-ляснога краю, тады захацелі пераўзысці бацькоўскую славу старэйшыя сыны. Яны доўга гэтага чакалі. Сталі збіраць верныя раці. А пра гэта нічога не ведаў, пайшоўшы ў далёкія лясы, яшчэ па-дзіцячы легкадумны княжыч Белаполь. І яму трэба было хутка стаць дарослым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ганна Навасельцава читать все книги автора по порядку

Ганна Навасельцава - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




З сон-травою... отзывы


Отзывы читателей о книге З сон-травою..., автор: Ганна Навасельцава. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x