Ганна Навасельцава - З сон-травою...
- Название:З сон-травою...
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Ганна Навасельцава - З сон-травою... краткое содержание
З сон-травою... - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Белаполь вярнуўся снежнай зімою, нікім не кліканы, не чаканы. І вырашылі пасмяяцца з яго браты. Ведалі, што не любіў яго бацька, што анічога не пакінуў.
Мовілі малодшаму Боеву сыну:
— Дзе ж ты ходзіш, княжа? Чакае цябе твой край.
Сумеўся ад гэтых слоў Белаполь:
— Мой край? Я не ведаў пра гэта.
І яшчэ зусім сур’ёзна мовілі яму браты:
— Вунь яны, Стаўры ды Гаўры, табе твой край пакажуць. Даведайся ад іх пра сваю зямлю.
Сказалі так не таму, што хацелі ўшанаваць нялёгкі звычай. Колькі змогуць аббегчы яны, верныя старой гаспадарскай волі, столькі абшараў і дастанецца маладому князю. Сказалі так, бо пэўныя былі як ніколі: нікуды не пабягуць Стаўры і Гаўры. Толькі адзін Белаполь і не ведаў, што не могуць верныя абаронцы пазбыцца смутку пасля гаспадарскай смерці. Не чапаюць іх, баяцца. А Стаўры і Гаўры вартуюць Боеву зброю, не дазваляюць да яе дакрануцца анікому. І не з чыіх рук не бяруць ежы. Не, не прызнаюць яны новага гаспадара.
Мовілі так Белаполю браты ды чакаюць, што ж той рабіць будзе. Калі не зможа ўшанаваць звычай, значыць, назаўсёды адмовіцца ад зямлі.
Паклікаў Белаполь Стаўры і Гаўры як быццам сваіх старых сяброў. Паклікаў, і пайшлі яны за малодшым княжычам, пакінуўшы вартаваць княскую зброю. Выйшаў Белаполь на чысты прастор, злавіў дзве птушкі. Злавіў ды пусціў адну на захад, другую — на ўсход. Пабег Стаўры за той, што паляцела на захад, паімчаў Гаўры за той, што кінулася на ўсход. Так абабеглі Стаўры і Г аўры ледзьве не ўсю Боеву зямлю, хопіць на добрае княства.
Віталі людзі Белаполя, убачыўшы ў ім спадкаемца князя. Злавалі на яго старэйшыя браты, хавалі свой гнеў за лагоднымі ўсмешкамі. А ён сам не разумеў таго, што толькі што зрабіў. Смяяўся шчыра, быў задаволены людской радасцю вакол сябе. Смяяўся ды не мог прадбачыць, што ж будзе далей.
Ведаю тую легенду, чароўнае люстэрка. Легенду пра незвычайнага князя, які праславіў сваё імя. «Ведаеш. Ды ці ўсю.» Ды яшчэ мовіш мне, жывое, каб не заблукала я ў легендзе. Не згубілася ў ёй. Я не згублюся, я хачу зразумець. Я хачу паглядзець на ўсё вачыма спадарожніка часу. Пакажы яго мінулае, пакажы.
...Паляцела белая сарока, панесла ў дзюбе княжацкі пярсцёнак. Кінуліся за ёю наўздагон Стаўры і Гаўры, кінуліся, але не злавілі. І тады на яе шляху паўстаў ты, які называеш сябе спадарожнікам часу:
— Навошта радасна стракочаш? Мне зусім не весела з тваёй радасці. Аддай лепей тое, што скрала.
— Не аддам, мой, мой пярсцёнак.
— Чаму гэта твой?
— Бо я так хачу, так хачу.
— Не быць табе княгіняй, белабокая. Злая ты ды сквапная. Аддай пярсцёнак, не табе ён наканаваны, не цябе чакае.
— Не аддам. Не аддам. Не аддам. Скрала я нешта большае, чым пярсцёнак. Скрала княжацкую долю. Не стаць яму слаўным. Не стаць.
— Стане слаўным князь Белаполь. А княства яго будзе моцным. Нават не сумнявайся, злая ты птушка.
— Не стане. Не будзе. Гэта я, легкакрылая, табе абяцаю. Не, не, не.
Скаланулася жывое люстэрка ад гневу спадарожніка часу:
— Вяшчуеш адно нядобрае, чорная варажбітка. Будзь жа адусюль гнанай, будзь нежаданай. І не змяніць табе гэтага аніколі.
Злосна ўскінулася сарока:
— Пракляў. Пракляў. Пракляў. Але вось гэтага пярсцёнка, які ты шчыра вярнуць жадаеш, я табе не аддам. З чаго ж так стараешся, га? Не ты адзін ідзеш праз час. То я ў іншы час пярсцёнак закіну, каб аніколі ты яго не знайшоў. Не знайшоў, не знайшоў.
Мовіла так ды пырхнула, толькі яе і бачылі. І ты, спадарожнік часу, не змог яе супыніць. Шэпча мне тваё жывое люстэрка, што болей за ўсё хацеў ты зберагчы долю. І яшчэ дадае, што няма анічога на свеце, чаго б ты дзеля гэтага не зрабіў.
Размаўляе са мной чароўнае люстэрка. Гаворыць, што можаш ты вяртацца праз час. Мяняюцца незнаёмыя краявіды, мільгаюць людскія твары. І ўжо не тваімі вачыма, спадарожнік, гляджу я на час. А гляджу табе ў вочы, гляджу і бачу, як адляцела злая белая сарока. Знікла. Але ты не збіраешся знікаць. Кажаш мне праз час:
— Я знайду цябе. Знайду, дзе б ні кінула тваю долю белабокая. Знайду і ў мінулым, і ў будучым. І прашу, прашу, прабач мяне.
— За што ты просіш у мяне прабачэння? — пытаюся, але не даклікацца цябе.
Маўчыш, самы ведны. За што прасіў прабачэння? Што ты мог зрабіць тады? Як мне пра гэта дазнацца? Я чула журлівыя, як плёскат азёрнай хвалі, легенды свайго краю. Жыў князь Белаполь так даўно, што ўжо імя яго пачало знікаць з людской памяці. Яго імя, яго ўчынкі. Там цяжка дайсці праўды. Але што ж мог ты, спадарожнік часу, зрабіць тады, калі яшчэ я не нарадзілася.
Маўчыць тваё жывоё люстэрка, напэўна не ведаючы адказу. Не даклікацца цябе з майго часу, не спытаць. Але ўспамінаю пра пералёт-траву — сястру сон-травы. Трымаю ў руках яе маленькія лісточкі. І, напэўна, ад іх ведаю, што аніколі не вярнуся ў сіні лес. Але я хачу патрапіць у свой сапраўдны час. Хачу быць там, дзе мяне чакаюць. Свяціся ж, чарадзейнае люстэрка. Нясі мяне далёка-далёка, пералёт-трава. Мы проста сустрэнемся там, дзе анічога не паўстане між намі. Сустрэнемся там, адкуль выгнала мяне злая сарока. Нясе мяне пералёт-трава. Лёгка нясе пералёт-трава.
...І адкрываецца глухая адвечная пушча. Прашумела мне, што заўсёды тут была, што моцна стаіць і заўсёды будзе. І яшчэ сказала, што ўведала людскія думкі. Дык вось пра што думаюць людзі гэтага краю.
Ведалі ўсе, што князь Бой не любіў свайго малодшага сына. Але ж ніхто не здагадваўся, чаму. Ён жа, кемлівы ды спагадлівы, быў першым сярод князевых сыноў. Звалі юнака Белаполь. За тое, мабыць, што з дзяцінства ўпадабаў чысты бялюткі колер. Сам белатвары, сінявокі, русявы. І песні пяе, што заслухаешся, і зброю ў руках трымаць умее. Заўсёды — усмешлівы, радасна і лёгка з ім. Можа, таму і не ладзіць з ім пануры і маўклівы бацька. Не скажа лагоднага слоўка, адно папрокі ды папрокі. Як быццам вінаваты перад ім сын, але віны не прызнае. Ды, відаць, князю лепей тое ведаць. Хто ж будзе гнеў выклікаць, хто ж будзе заступацца.
Стары ўжо князь Бой. Трэба спадчыннікам запавет пакінуць, землі ўсе на княжанне перадаць. Многа ў князя зямель, многа і сыноў. І усе яны жадаюць атрымаць лепшыя, вялікія. Асабліва старэйшыя сыны, такія ж уладарныя, як і бацька. Не страціла б княства сваёй славы, не праліцца б людской чырвонай крыві, не сустрэцца б родным братам у лютай сечы. Не княжыць ім у ладзе ды згодзе, не стаяць плячом да пляча, баронячы родную зямлю. Не быў іх бацька ніколі зайздросным, а яны — не па роднай крыві. Няўжо ты не бачыш гэтага, князь Бой? За што не шкадуеш свайго княства. Ёсць жа ў цябе яшчэ і малодшы сын. А пра яго ты забыўся.
Бавіцца малодшы князеў сын на ловах. Весела і міла Белаполю ў лясах. Не трэба яму, як братам, вялікага людскога тлуму. Цешыцца Белаполь, радуецца волі ды не ведае таго, што не пакіне яму бацька аніякай спадчыны. Усё падараваў князь Бой сваім старэйшым сынам.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: