Іван Пташнікаў - Не па дарозе

Тут можно читать онлайн Іван Пташнікаў - Не па дарозе - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Іван Пташнікаў - Не па дарозе

Іван Пташнікаў - Не па дарозе краткое содержание

Не па дарозе - описание и краткое содержание, автор Іван Пташнікаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Не па дарозе - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Не па дарозе - читать книгу онлайн бесплатно, автор Іван Пташнікаў
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бывала, што пасля вайны сёй-той і ў такую пару зразаў калесы, але Вайцех ведаў, хто гэта, не даваў яму заходзіць далёка і дароўваў: многія ў вайну пагарэлі датла і ледзь перабіваліся з хлеба на квас.

Вайцех не забыўся, як аднойчы зграшыў і ён, залюбаваўшыся такой ноччу. Хутчэй не залюбаваўшыся, а цалкам паклаўшыся на сваю філасофію.

Было гэта летась... Ноч выдалася тады яснай. Так, прыкладна, пад раніцу да яго падступіўся сон. Каб, сказаць, сталі зліпацца павекі, дык не... Ні пазяхоты, ні салодкай стомы ў нагах... Неяк проста яго вырвала з гэтай месячнай ночы i перанесла на бераг рэчкі пад капу мурагу.

...Здаецца, стаіць нясцерпная парнасць, размякла цела. Чаму ж не паспаць, калі да вечара яшчэ далёка, а сена амаль згрэбена...

Вочы ён расплюшчыў не ад святла. Прывыклае да цішыні вуха ўлавіла частае тупанне мноства ног. Ен ляжаў на зямлі, i яму здавалася, што на яго рухаецца цэлае войска. Усхапіўшыся, ён сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэндлікі пшаніцы як толькі маглі. Тут былі і шматгадовыя гарбатыя дзікі, якія паволі сноўдаліся па загонах, і паласаценькія парсючкі нядаўняга апаросу, ад сілы пералеткі, якія жвава снавалі каля старэйшых, адбягаючыся так далёка ад іх, што, здавалася, яны вось-вось наступяць на ногі або зусім здратуюць самога Вайцеха...

Рукі яго самі схапілі двухстволку, што была заціснута між ног. Ён спачатку здзівіўся, як гэта дзіч не чуе яго, але ўлавіў, што ранішні свежы вецер цягнуў ад статка і зносіў пах чалавека. Паволі да Вайцеха стала вяртацца прытомнасць, і стрэльба руляй павярнулася ў бок галоднай прыблуды. ён нават на хвіліну супакоіўся, дзівячыся з гэтай мірнай папаскі, як раптам, незалежна ад яго самога, нейкі інстынкт, відаць, страх за жыццё, тузануў за руку, i пальцы спусцілі куркі. У момант І старых і маладых дзікоў змяло з поля. Стала ціха, толькі доўга яшчэ ў напрамку да пушчы шумеў лес i стагнала зямля пад нагамі ў перапалоханай жывёлы.

Калі ж Вайцех ачомаўся, на памяць яму ўсплыў адзін малюнак. Та­ды, перад стрэлам, на некалькі крокаў бліжэй да яго, чым да статка, тупаў амаль бычынымі нагамі вышэйшы за мэндлік (гэта добра ўрэзалася Вайцеху) вялізны дзік, с.апраўдны вепр. Пра такога ён чуў некалі ў дзяцінстве ад свайго дзеда. Дзік стаяў і паволі паводзіў галавою, цяжка сапучы. Відаць было нават, як пара струменіць з ягоных ноздраў. Ён прыслухоўваўся да кожнага шолаху i подыху ветру. О-о-о!.. Гэта быў надзейны вартавы i самы небяспечны вораг.,.

Вайцех памятае яшчэ, як хацеў перад гэтым злажыцца i стукнуць у статак. Вялікі, хоць у якога ды трапіш... Але, павярнуўшы галаву ўбок (ён заўсёды перад тым, як стрэліць, аглядваўся па баках), убачыў перад сабой гэтае сапраўднае ліха, якое нажыў на сваю галаву, заснуўшы. Дзік напружыўся, разявіў ікласты рот і гатоў быў вось-вось рынуцца ўперад, на яго, Вайцеха. Ён, напэўна, чуў ляск жалеза. Вось тут Вайцех і не памятае, як націснуў на куркі, захавалася ў галаве толькі тое, як рукі маланкава павярнулі стрэльбу ў бок ікластага вепра...

Пасля гэтага ён не мог ужо ніяк звесці вочы ноччу: зарокся.

Але ўчарашні дзень нечым новым парушыў спакой Вайцеха. Гэта было не тое адчуванне, якое падказвала напад дзікоў: у снапы наведаўся двуногі звяруга... На Вайцеха найшло нейкае ўтрапенне, збіла яго з думак, абурыла, усхвалявала. Ён не спаў суткі, хадзіў узлессем, паднімаў і нюхаў атаву, збіраў растрэсеныя каласы, выследжваў зблытаны калёсны тор, змучыўся, а ўсё-ткі разгадаў, што след павёў не на луг, за рэчку, а ў суседні калгас. Адразу адзін-на-адзін расказаў свае меркаванн! старшыні, але ад гэтага не паспакайнела.

«Хто дзе бачыў, каб воўк, унадзіўшыся ў гусей, лёгка пакінуў іх? Раз такі чалавек пакаштаваў збажыны, ён захоча і пад’есці, а то і напхаць сваё волле. Значыць, злодзей прыдзе, трэба каравуліць...»

Хіба будзеш спакойны ад такіх думак?

У гэтую ноч, ціхую i месячную, ніхто не прышоў.

Вайцех ведаў, што чалавек прапускаў суткі — другія, каб адвесці вочы.

«Прыслухоўваецца недзе, ці агледзелі... Але ў нас ніхто не расплявузгае: ведае, апроч мяне, толькі старшыня. Ды ён сам сказаў маўчаць і вавастрыць вушы».

Яшчэ адзін дзень пагаснуў барвовым сонцам у густым далёкім ту­мане.

Вайцех прызвычаіўся да туманных начэй на Жукаўшчыне: яны былі цяплейшыя, чым ясныя ды ветраныя, і апрануў толькі паддзёўку, пакінуўшы ў сенцах на скрыні суконную бурку — спадарожніцу халодных начлегаў.

Нейкі інстынкт падказваў, што сёння будзе «госць», і хутчэй чала­век, чым звер. Дзіўна, але Вайцех так адчуваў... А розніца паміж зверам і чалавекам, які прыпляцецца на поле, — усё ж вялікая. I Вайцех намацаў у кішэні кардонавыя патроны, якія былі набіты соллю. Бліскучыя бронзавыя гільзы, поўныя цяжкага шроту і гранкуляк, ён пералічыў і пазапіхаў у патайную кішэню паддзёўкі — далей ад спакусы...

Была тая шэрая гадзіна, калі ноч на вачах змяняла вечар і трашчала галлём пад нагамі на ўзлессі ды шапацела старой, падсохлай тра­вой на дарозе. Неба паступова зацягвалі рудаватыя хмары. Яны навісалі ўсё ніжэй і ніжэй над полем, і яно ад гэтага рабілася меншае, вузейшае, здавалася, i лес бліжэй падсунуўся нанач, нібы ён ніяк не хацеў прымірыцца з тым, што пад бокам у яго такі прасцяг неабсяжнага, чыстага ад дрэў і кустоў поля.

«Вечер тихой песнею

Над рекой плывёт...» —

павольна, ціха-ціха, сапраўды, як вечар, плыла з дому задушэўная мелодыя...

«Ночкі цёмныя, глухія»... —

збіваўся юначы бас, заглушаючы дзявочую журбу i сум па чымсьці далёкім, нязведаным...

— Э-ха-ха... — уздыхнуў Вайцех, павёўшы далоняй па доўгім, няголеным твары. Ён памалу крочыў паўз лес да таго месца, дзе пару якіх дзён назад хтось згроб два мэндлікі. Ногі неяк самі вялі туды.

«Але ці ж дурань злодзей!.. Не будзе ён браць у адным i тым жа месцы на такім полі. Лавіць яго цемнатой, што клапа ноччу на падлозе», — падумаў Вайцех. Ён пачынаў хвалявацца ад такіх думак. Патрэбна было выкінуць іх з галавы, бо хвалявацца ў такіх выпадках,— значыць, неасцярожна выдаць сябе.

Цямнела. Вастрэў i слых.

«Месяц павінен узысці толькі амаль пад дзень, няма чаго на яп> спадзявацца...»

Зрабілася цёмна і ціха, як у мяшку. Паступова на небе нельга было разгледзець кудлатых, густых хмар. Гэта было ўжо не пахмурнае неба, а навес над галавою, чорны, як над токам, запыленым шматгадовак малацьбой. Вайцех адчуў, што пачынае i цяплець. Пры заходзе сонца віееў туман і халадок абяцаў пагодлівую ноч.

Але да раніцы далёка, i Вайцех пачаў хадзіць у густой цемнаце ад лесу да дарогі, што сярод поля, на якую ён лучыў бы з завязанымі вачыма. 3 боку яе сівой спіною ўзвышалася вялізная крушня камення. Гэта была якраз сярэдзіна Жукаўшчыны. Адгэтуль і паварочваў Вайцех. Ногі цягнулі назад, пад лес; відаць, усё ж такі хваляванне не пакінула яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Іван Пташнікаў читать все книги автора по порядку

Іван Пташнікаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Не па дарозе отзывы


Отзывы читателей о книге Не па дарозе, автор: Іван Пташнікаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x