Алесь Жук - Летнія прыгоды ў сучасным духу

Тут можно читать онлайн Алесь Жук - Летнія прыгоды ў сучасным духу - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Жук - Летнія прыгоды ў сучасным духу краткое содержание

Летнія прыгоды ў сучасным духу - описание и краткое содержание, автор Алесь Жук, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

АЛЕСЬ ЖУК

Летнія прыгоды ў сучасным духу - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Летнія прыгоды ў сучасным духу - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Жук
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна ўбачыла, як Віктар, накульгваючы, падбег да яе, правёў рукамі па плячах, па руках, па спіне.

— Ну як? —толькі i здагадалася спытаць Анюта.

— Лепш не бывае. Газанула! —ён выплюнуў пясок, выцер губы, з палёгкай уздыхнуў і засмяяўся. Тады засмяялася i яна, спачатку нервова, а потым, як убачыла, як Віктар матляе галавой, каб вытрасці з валасоў пя­сок, смяялася шчыра, да знямогі.

— А ты i рот разявіў!

Віктар падаў Анюце руку, дапамог устаць, падняў, завёў матацыкл. Анюта села на задняе сядзенне.

— Памыцца трэба было б...

— Паехалі купацца, — прапанавала Анюта.

— Давай.

Віктар праехаў па дарозе, потым скіраваў на палявую мяжу, з аднаго боку якое цягнулася ячменнае поле, а з другога — бульбянае. Калі скончыўся бульбоўнік, матацыкл пабег па аселіцы. Віктар ехаў па адной з тых сцяжынак, якія застаюцца на паплавах ад каровіных ног. Па гэтай сцежцы яны нырнулі ў вузкую белую палоску туману. Віктар прыбавіў газу, і ма­тацыкл выскачыў на вышэйшае, зноў павеяла душнаватай летняю цеплынёй. Неўзабаве матацыкл спыніўся на невысокім пясчаным беразе ля рачной завоінкі.

У начным небе недзе высока жыло яшчэ святло, і пад ім роўна і спа­койна паблісквала вада, а на тым беразе, дзе пачынаўся сенакос, ціха стаялі лазовыя купчастыя кусты. Адтуль абзываўся адзінокі паплаўнічы драч, здалёк па вадзе даносілася ціхае качынае пакракванне. Засцілаўся тума­нам луг за лазовымі кустамі ўдалечыні, роўна цякла вада, вечна і загадкава стаяла над зямлёй начная светласць і цішыня, якая поўніць душу неразгаданаю прыгажосцю, па якой вечна смуткуе жывая чалавечая душа.

Анюта раздзелася хутка, азірнулася на Віктара:

— А ты чаго стаіш? Перадумаў?

Знарок спытала моцна, каб парушыць цішыню, ведала, што ён любуецца ёй, паволі пайшла ў ваду, памацала яе нагой. У ваду ўвайшла ціха, прыемна адчувала пад нагамі хрумсткі мылец на дне. Паволі легла на ваду i нячутна паплыла.

Чула, як шумна плюхнуў у ваду Віктар, дагнаў яе, пафыркваў, пырскаўся вадой. Далей паплылі разам. Ён на баку, гледзячы на Анюту, яна роўна, быццам нікога i побач няма.

Анюта першая выйшла на бераг, паку ль плаваў Віктар, выкруціла за алешнікам купальнік. Калі ён вылез з вады, Анюта расчэсвала валасы. У начным святле паблісквала яе мокрае загарэлае цела. Яна адчула Віктараў позірк, крыху павярнулася, зірнула на яго з-пад рукі.

Віктар прыпыніўся, страсянуў галавой—усё ішло сваім парадкам. Ён падышоў да Анюты і моцна абняў яе. Анюта адчула, які ён увесь мускулісты і гарачы, хоць толькі што з вады. I сама адчула, як стала горача ў грудзях, як цела міжволі туліцца да яго. Віктар знайшоў яе губы сваімі, сухімі і гарачымі.

Яна адапхнула яго рэзка, з усёй сілы, i ён ад неспадзяванасці ледзь астояўся на нагах.

— Адвярніся, ну!—загадала яна.

Віктар крута адвярнуўся, па-салдацку хутка адзеўся. У кожным ягоным руху адчувалася крыўда і злосць.

— Паехалі, мне холадна, — Анюта папрасіла як мага безабаронней.

Віктар завёў матацыкл, знарок глядзеў у другі бок, чакаў, пакуль сядзе яна. I здрыгануўся ад нечаканасці, калі яна абняла і ўся прытулілася да яго. Асцярожна крануўся з месца і ехаў паволі.

Анюта ўсміхалася i з самой сябе, з таго, як прыліпла да гэтага маладога мужчыны. Не хацелася адрывацца ад яго, i рука міжволі пагладзіла яго грудзі, спынілася там, дзе было сэрца, i яно застукала мацней.

Ля дому Віктар адважыўся прытрымаць яе за руку. Анюта сама абняла яго, пацалавала доўга i з такою прагай, што аж у самое закружылася ў галаве, адхілілася:

— Не трэба. Дай мне прывыкнуць да цябе. Да заўтра.

— Да заўтра, —рэхам адказаў ён.

Пасля таго, як Віктар паехаў, Анюта яшчэ стаяла на дварэ. У хату ісці не хацелася, не хацелася і спаць. Горача i душна было ў гэту летнюю ноч.

Назаўтра яна перанесла сваю пасцель з хаты ў садовы дашчаны домік — усё з-за гарачыні. А вечарам чакала за вёскай Віктара.

Надвячоркам збіраўся на вахту, як любіў сам гаварыць, i дзед Ляксей, а таму мяняў параднае адзенне на рабочае: замест галіфэ надзеў старыя ваітньія штаны, замест сандаляў—старыя шытыя валёнкі з галёшамі, вы­качаны і палямчаны ўсё на гэтых жа «баявых вахтах» кажушок. I замест фуражкі належала надзець старую аблавушку.

— Ну, дзе ты там ужэ, жаніх? Два часы ўбіраешся! Саўсім умеркне. Выкураць цябе, качарга старая, з гэтае варты!

— Хто мяне выпра? Які ім дурань за гэтыя грошы гэтулькі цехнікі вартаваць адважыцца?

— А ты ўвартуеш! Для прыклёпу там цябе дзяржаць, можа, каб якія пажарнікі не чанляліся ці начальства...

— Для прыклёпу, для прыклёпу! Сама ты прыклёп бесталковы! Падавай валёнак!

Дзед Ляксей злосна вышморгваў з жончыных рук валёнак, i яна брала напагатове другі.

— А то ж бо не? Які ж бы гэта дурань плаціў табе за тое, што пераспіш ноч у апілках...

— Тваю маць!.. Дурань нейкі ляпнуў, a i ты паўтараеш!

Дзед замахнуўся валёнкам, але Мар’я загадзя адступілася.

— Ну, не спіш, не спіш, хто цябе ведае... Толькі чаго гэта з кажушка апілкі, як тыя блохі, сыплюцца?

— У цябе самое з галавы труха сыплецца!..

— Добра, добра, убраўся ўжэ? Давай, хіба, і бараду ножанкамі падрэжу, а то ночы яшчэ каго напужаеш, падумаюць, што чорт вылез...

— Вото! У парыкмахерекую схаджу, пастрыгуся i бараду папраўлю.

— А стрыгчы што будзеш, пушок гэты, што, як у куры пад хвастом, у цябе на галаве астаўся?

Мар’я яшчэ далей адступілася ад дзеда.

— Ты ў мяне некалі дакудахтаешся, — дзед рашуча ўстаў з лаўкі i шыбануў за хлеў.

— Скарэй, а то не ўспееш!—падражніла ўслед Мар’я.

Дзед Ляксей не агрызнуўся — не было калі.

Пачынала змяркацца, калі дзед Ляксей сдежкай пад вішняком выйшаў да дарогі. Да вайны тут была вузкакалейка да ваеннага гарадка. Цяпер яе разаралі, не асталося i следу. Толькі з зямлі яшчэ не-не ды i вылезе ржа­вы кастыль. Дзед Ляксей паглядзеў у той бок, дзе быў ваенны гарадок. Ад, яго засталася толькі канюшня з чырвонае цэглы і пахіленая, падарваная ў вайну партызанамі вадакачка. Цяпер яе не ўгледзіш з-за сасонніку, які там узрос.

Далей у палях прысядалі да зямлі цёмныя астраўкі вёсак. Пахла пылам угрэтае дарогі, травою ад аселіцы i збажыной з поля. I яшчэ сапраўды све­жа і смаліста ад кажушка —апілкамі, але гэтага паху дзед не вылучаў.

У такія часіны дзеду Ляксею здавалася, што гэта ён, маленькі, у лапціках, глядзіць аднекуль на сябе цяперашняга і н.а ўсё навокал. Адтуль аднекуль, з аселіцы, дзе ў вясновых лужынах жоўта цвіла лотаць. I ў цяпераш­няга яго, старога, аж заходзіцца душа ад таго, што гэтулькі ўсяго таму хлопчыку з бярэмцам жоўтай лотаці нагатавана наперадзе. I работы, i вай­ны, і смерці, што душа чалавечая i вытрымаць не зможа. Але вытрымае, не разарвецца сэрда, не адсохнуць рукі і ногі, не выцекуць слязой вочы... А мо гэта і не ён на сябе малога, а ягоны бацька ці дзед глядзіць на яго цяперашняга з кіёчкам, аднаго ў цёмным свеце, з нейкае свае далёкае вышыні?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Жук читать все книги автора по порядку

Алесь Жук - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Летнія прыгоды ў сучасным духу отзывы


Отзывы читателей о книге Летнія прыгоды ў сучасным духу, автор: Алесь Жук. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x