Данііл Жугжда - Чаму ў сланяняці доўгі нос

Тут можно читать онлайн Данііл Жугжда - Чаму ў сланяняці доўгі нос - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Данііл Жугжда - Чаму ў сланяняці доўгі нос краткое содержание

Чаму ў сланяняці доўгі нос - описание и краткое содержание, автор Данііл Жугжда, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Чаму ў сланяняці доўгі нос - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Чаму ў сланяняці доўгі нос - читать книгу онлайн бесплатно, автор Данііл Жугжда
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усё роўна сканае! — матэрыялізаваўся побач Локі. — Намахаўся ўволю? Тады хадзем!

— Як яму дапамагчы? — Данель глядзеў на ліса, які ўжо амаль не рухаўся.

На баку і шыі было некалькі цяжкіх ран. Кроў аніяк не спынялася. Замусоленая ў брудзе поўсць здавалася чорнай, хвост быў абадраны, лапы, касцянеючы, пачалі дрыжаць, і толькі чыстыя, як празрыстая вада, вочы пільна глядзелі ў шэрыя вочы Данеля.

— Дапамагчы? Ну ты дзівак! — усміхнуўся Локі. — Яго час выйшаў. Хіба ж толькі ў цябе недзе захавалася малако Чарнявай.

— Ты ж выратаваў тую нябожчыцу!

— Тая нябожчыца была з твару нічога, ды ўвогуле. А навошта мне душа гэтае недарэчнае жывёліны? Досыць! Я пайшоў. Даганяй!

Локі знік. Данель сядзеў ля ліса і глядзеў яму ў вочы. Бо нічога іншага не заставалася. Шэрыя вочы поўніліся слязьмі, а блакітныя ўсміхаліся. І ад гэтае простае ўсмешкі Данелю рабілася так балюча і горача...

СІВЫ ХЕЛЬГ

— Падарыў? — незадаволена спытаў Локі.

— Так! — Данель запыхаўся, даганяючы Шэрага, але яго твар свяціўся ад радасці.

— Глупства! Патраціць Камень Трахэнберга на нейкага паўдохлага ліса!

— Дарэчы, ты мог яго выратаваць сам.

— Дурань!

— Я зрабіў так, бо лічыў, што так зрабіць трэба і.

— Вар’ят!

— ...І ніколечкі не шкадую...

— І што ты цяпер будзеш рабіць? — дула пісталета Локі было накіравана ў крупну між вачэй Данеля. — Ты цяпер можаш памерці не тое што ад маёй кулі, — нават ад простага катару! Але ж мы ўжо прыйшлі, — Локі схаваў зброю.

Падарожнікі выйшлі з лесу і сталі перад падножжам вялізнай гары, якая рохкала.

— Бачыш дымок на вяршыні? Г эта Сівы Хельг кіпяціць ваду.

— Мо будзем піць гарбату?

— Тую ваду Хельг кіпяціць са свайго нараджэння. Паспрабуеш хоць кропельку — нават малако Чарнявай табе не дапаможа. Няма мацней атруты за гэтую ваду. Толькі глядзі не навярніся, як будзеш лезці ўверх. — Шэры падскочыў і знік.

— Нешта ты доўга, — пазяхаючы, прамовіў Локі.

— Трэба было як тую нябожчыцу, за валасы! — абліваючыся потам, адказаў Данель.

— Што ты прычапіўся да нябожчыцы? Лепш знаёмся — Хельг. Хельг, гэта Данель.

Сівы Хельг сядзеў спінаю да падарожнікаў на маленькім зэдліку. Перад ім праз расколіну ў камені прабіваліся маленькія языкі полымя. Над агеньчыкам завіс у паветры чайнік, у якім бурболіла змярцвелая вада. Хельг, не адрываючыся ад свайго занятку, кіўнуў гасцям, але, як потым высветлілася, ён так ківаў час ад часу на працягу ўсяго свайго існавання.

— Ну, што стаў? Адлі крыху вады і рушым далей.

Хельг кіўнуў

— Я не маю ніякае пасудзіны.

— О, чаму ты ўвесь час ныеш? Усё яму не падабаецца: не страляй у яго, сядзі з ім побач да канца сусвету, адначасова збірай яму тару і выратоўвай усялякую блышывую дробязь, — Хельг кіўнуў. — На, трымай! — Локі працягнуў Данелю бутэльку ад «Стэла Артуа».

Данель, набліжаючыся да чайніка, не ўтрымаўся, каб не зазірнуць у твар Хельгу. Абвіслая сухая скура, запалыя вочы, бяззубы рот, скулы ды нос, якія выпіралі праз тую скуру, стваралі не вельмі добрае відовішча.

— Як ён яшчэ не зваліўся з зэдліка? Гэта ж труп!

Хельг кіўнуў.

— А што яму? Сядзі ды глядзі. Вось і ўсё. Ты лепей паспяшай.

Хельг кіўнуў.

Данель нахіліў носік чайніка, і ў бутэльку палілася самая празрыстая вада, якую толькі бачыў у сваім жыцці.

— А нашто ён гэта робіць? — спытаў Данель, закручваючы крышку.

— Таму што больш нічога рабіць не ўмее.

Хельг кіўнуў

— Як гэта жудасна!

Хельг кіўнуў

— Калі не ён, дык нехта іншы. Не забівай галаву.

Хельг кіўнуў

Данель зірнуў апошні раз на твар Хельга. На імгненне вочы Сівога ажылі. У іх з’явілася неверагодная стома і самота, а скурчанныя пальцы пацягнуліся да бутэлькі Данеля. Бяззубы рот паціху заварушыўся, вызваляючы ціхі шэпт:

— Шпыні... Шпыні ўшо гэта.

Але рука Хельга зноў апусцілася, а вочы па-ранейшаму ўтаропіліся на чайнік.

— Бывай, стары! — развітаўся Локі.

Хельг кіўнуў.

НЕПАСЕДА ДЫЯС

— «Лазня», — прачытаў Данель літары на шыльдзе. — Нам сюды?

Яны стаялі перад маленькім драўляным будынкам. Праз запацелае шкло вокнаў нічога не было відаць.

— Заходзь, — прамовіў Локі.

Пераступіўшы парог, Данель застыў у нерашучасці: кафля... усюды была багатая кафля. Кафляй абліцавана велізарная зала, у якой месціўся агромністы басейн. Святло трапляла зверху, праз вялікія круглыя ілюмінатары ў даху. Пасярод басейна плаваў драўляны плыт. Побач з вялікай бочкай на плыце стаяла крэсла з чырвананосым Непаседам Дыясам, які ляніва махаў трызубцам.

— Прывітанне, Дыяс! — Локі сеў на борцік басейна, спусціўшы ногі ў ваду. — Усё сінячыш?

— Жыццё такое! — усміхнуўся Дыяс і пачаў, нібы вяслом, грэбці трызубцам да борціка. — Што, Данель, маеш пытанні да мяне?

— Так, — Данель сеў побач з Локі.

— Відаць, сёння давядзецца аднаму піць, — уздыхнуў Непаседа.

— Чаму так, а мы? — здзівіўся Локі.

— Ну, Данель адмовіцца, а на цябе, Шэры, толькі пітво марнаваць.

На вечку ад бочкі, што стаяла на плыце Дыяса, знаходзіліся графінчык і тры гранёныя шклянкі. Непаседа начапіў графінчык на свой трызубец і зачэрпаў вады з басейна. Патросшы ваду ў графінчыку, ён наліў крыху ў шклянку.

— Ну, за нагоду! — заплюшчыў вочы ды залпам гэтую шклянку асушыў. Дыяс моцна зажмурыўся, торкнуў трызубцам у сярэдзіну бочкі, выцягнуў адтуль сушаную рыбіну, занюхаў ёю і кінуў зноўку ў бочку.

— А вось цяпер можна пачынаць, — лагодна ўсміхнуўся Дыяс. — У цябе ёсць тры пытанні!

— Тры? — здзівіўся Данель. — Трэба прыдумаць астатнія два. Так. Перш-наперш, адкажы, чаму ў сланяняці такі доўгі нос!

— Гэта лёгка! У даўнія часіны, мой даражэнькі, слон не меў хобата. У яго быў толькі чарнявы тоўсты нос, памерам з бот, які хістаўся з боку ў бок, і падымаць ім слон нічога не мог. Але з’явіўся на свеце адзін.

— Не, гэтую байку я ведаю! Адна мая знаёмая прасіла мяне даведацца сапраўдную гісторыю.

— Сапраўдную гісторыю? — Непаседа Дыяс перайшоў на шэпт. — Малады чалавек, некаторыя веды не прыносяць нічога, акрамя болю. Ёсць на свеце таямніцы, якія мусяць такімі застацца. Ты ўпэўнены, што хочаш гэта ведаць?..

— Дарэчы, Локі, гурыі ў трэцяй зале, — Дыяс наліў яшчэ ў сваю шклянку.

— Вось з гэтага і трэба было пачынаць! — адразу ажывіўся Локі. — Не буду вам перашкаджаць, — з гэтымі словамі Шэры знік.

— Раней у сланяняці сапраўды быў нос як бот, — распачаў Непаседа, — а болей за ўсё на зямлі яно любіла кветкі! І была адна ружа, да якой сланяня ўсё ніяк не магло дабрацца, бо расла гэтая ружа ў непралазных і вельмі вострых калючках. Як бы ні старалася сланяня, але ўвесь час ружа заставалася далёка, а яно само было пасля вельмі моцна паколата. Ад такое бяды перастала сланяня есці і піць. За гэта родныя ўвесь час сварыліся з ім:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Данііл Жугжда читать все книги автора по порядку

Данііл Жугжда - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Чаму ў сланяняці доўгі нос отзывы


Отзывы читателей о книге Чаму ў сланяняці доўгі нос, автор: Данііл Жугжда. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x