Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля

Тут можно читать онлайн Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля краткое содержание

Паляванне на Апошняга Жураўля - описание и краткое содержание, автор Алесь Жук, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Паляванне на Апошняга Жураўля - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Паляванне на Апошняга Жураўля - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Жук
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ай, дзядзька, давайце, чаго тут...

Яго не хацелі слухаць. I трактарысты, і шафёры ўжо добра падгазавалі.

— Мужчыны, ціха! Дайце я скажу перш!

— Ну, хай перадавік скажа. Зразу б так, а то яшчэ брыкаецца.

— Мужчыны, там ля поплаву жыта сухое. Трэба яго ўкінуць сёння ў гумно. А то за ноч і дажджу па цяперашняй пагодзе можа нагнаць.

— Го, я думаў, ты мне слова скажаш, а ў цябе там жыта!

Рыжы пакрыўджана махнуў рукою. Твар яго быў чырвоны, як бурачны, а валасы і бровы белыя, таму яго і празвалі Рыжым.

Астатнія пачалі выпіваць, ізноў загаварылі паміж сабою.

— Мужчыны, жніво ж! Рабочы дзень яшчэ. I я тут брыгадзір!

— Пайшоў ты!..

Сцяпан азірнуўся, не пазнаў, хто сказаў, але ўсе дружна рагатнулі.

Рыжы забраў з рукі ў Сцяпана бутэльку.

— Ты от што, дзядзька Дзямідчык, нам ты не ўказ. Тваё жыта, ты і думай. Нам другі нарад сёння старшыня даў. Я да цябе як да чалавека, а ты — жыта. Не збяднее па ім калгас!.. Праўду пра цябе гавораць...

Рыжы не даказаў да канца.

— У баб спадніцы збяры і на бабкі панадзявай! — ляпнуў нехта з маладзейшых — Дзямідчык і не ведаў яго.

На жарт п’янавата, дружна засмяяліся. Сцяпан адчуў, як пачынае цямнець уваччу...

Ён моўчкі завярнуўся і пайшоў па ржышчы да дарогі, там усхваціўся на веласіпед, круціў да самае вёскі, да Жоглавае хаты. Участковага дома не было. Нявестка, якая прыехала на лета з грудным дзіцем, сказала, што вызвалі Жоглу нечага ў раён.

Ва ўчастковага ў хаце быў адзіны на ўсю вёску тэлефон.

Дзямідчык пазваніў у кантору, але ніхто не падняў трубку ні ў кабінеце старшыні, ні ў агранома, ні ў сакратара партарганізацыі. Бухгалтар надаўгад сказала, што старшыня недзе на полі. «Маць вашу з гаспадарамі. Штабоў нарабілі. Камбайн стаіць, механізатары п’юць, а нідзе жывое душы не знайсці!»

Дзямідчык нe мог супакоіцца. Ён быў бяссільны са сваімі пенсіянерамі і адным канём на ўсю брыгаду. На вочы яму трапіўся тэлефонны даведнічак, які ляжаў побач з тэлефонам. Сцяпан набраў нумар аўтамабільнае інспекцыі.

— Так, п’яныя, на машынах і трактарах лётаюць па вуліцы... Тэрмінова. Брыгадзір гаворыць. Дзямідчык мая фамілія!..

3 хаты выйшаў, не гледзячы на маладзіцу...

***

Міліцыя прыехала хутка, з «варанком». Рыжы пробаваў уцякаць на трактары, перавярнуўся ў канаву, у гразь. Міліцыянеры выцягвалі яго з кабіны, як танкіста з люка. Дзямідчык сядзеў на дамбе над возерам. Паглядзець, як ловяць п’яных, сышліся ў канец вёскі мужчыны і жанкі. Сцяпан не ведаў чаму, але яму брыдка было паказвацца ім на вочы.

Пайшоў ён дадому, калі баталія аціхла і людзі разышліся па хатах. Ён ужо падыходзіў дадому, як яго паклікаў Марозаў гарадскі ўнучак:

— Дзядзька Сцяпан, а дзядзька Сашка Навалач схаваўся ў нас у куратніку ад міліцыянераў. Цяпер спіць, не пускае на ноч курэй. Спіць вот так — хру-хру, хру-хру! Дзед яго выцягнуць не можа. Курэй у хлеў пазаганялі.

— А ты, Данілка, туды яму пеўня ўпусці.

Сцяпану было не да п’янага Сашкі, які схаваўся ад міліцыі ў куратнік.

Але гэтым ён надаў на сваю голаў яшчэ адну прыгоду — малы занёс і запёр лютага пеўня ў куратнік да Сашкі, і той, як троха развіднела, даў дыхту — парасклёўваў няпрошанаму кватаранту не толькі рукі, але і твар...

***

Раніцаю да Сцяпана прыйшоў Жогла. Ен быў адзеты па-дамашняму — у старое міліцэйскае галіфэ, у вынашаную форменную рубашку, тапачкі на босую нагу.

Імглела зноў па-асенняму, надоўга аслізла зямля, а ў садзе, на лісці, на яблыках шэра ляжалі кроплі — быццам упацеў, утаміўся сад трываць гэтакую макрэчу.

— Ну, брат, ты і даў учора! Выцвярэзнік з-за цябе план аж перавыканаў...— Жогла засмяяўся.

— Табе гэта трэба было даваць, а не мне. А то абабіліся аб цябе — ужэ як і не ўчастковы ты. Федзя ў галошах.

— Ну, ну, у мяне ўчастак адзін з лепшых. I па п'янству, і па хуліганству.

— Во так на ўсё вочы прыжмурваеш, дзіва што на бумазе ўсё будзе чын чынаром. Ну, чаго ты хацеў? — Сцяпан вeдаў, што прыйшоў Жогла не для таго толькі, каб сказаць яму пра тое, што раённы выцвярэзнік пeравыканаў план.

— Прымачак учора ў раён прылятаў. Яму пападзе. Бегаў к першаму. Так што вымову ты яму ўжэ прыляпіў, сама мала... А механізатараў сёння павыпускаюць — за руль жа няма каму садзіцца. Адным словам, ехаў я з Прымачакам учора дадому разам. Ён аж чырвоны ад злосці. Сказаў, каб я загадаў табе сёння раніцаю быць у канторы. Да, брат, цяпер ён з цябе не злезе. Ён гадкі, зацяты чалавек...

— А ты ўсё баішся. Цяпер бы я цябе не тое што камандзірам дыверсійнай групы, але і радавым байцом не ўзяў.

— А думаеш, Сцяпан, цябе б ужэ ўзялі, як тады, у партызанах, думаеш, такі ты астаўся? Жызня, яна, брат...— Жогла махнуў рукою і пайшоў з двара.

Сцяпан глядзеў услед яму — яны ўдвух асталіся з партызан у вёсцы. Злосць аставалася на душы ў Сцяпана кожны раз, калі ён сустракаўся з Жоглам.

I той адчуваў гэта, толькі прытвараўся, што паміж імі ўсё, як і раней. Сцяпан не помніць, калі, з якога часу той Жогла, якога баяліся ў наваколлі ўсе пасляваенныя зладзеі, самагоншчыкі і п’яніцы, аброс мохам, стаў тоўсты, мяккі, добры для ўсіх — і для начальства, і для людзей. I адразу ж выбудаваў хату, купіў сабе машыну і сядзеў на сваёй участковай пасадзе, як на цёплай купіне. I яшчэ Сцяпану здавалася, што Жогла хітра пасміхаецца з яго.

Сцяпан ведаў, чаго выклікае старшыня, што ехаць не трэба было б, але, прывычны да парадку, не мог не ехаць.

Ён ужо выводзіў з варотцаў веласіпед, калі здалёку яго гукнуў большы Хведаркоў хлопец — ён спяшаў подбегам па вуліцы:

— Дзядзька Сцяпан, куды вы? Дзед Даніла памёр.

— Як памёр?

— Цётка Улляна казала, устаў раніцаю, на двор схадзіў, вуллі паглядзеў, сад абышоў. 3 маладое яблынькі, на якой першы год толькі тры яблыкі завязаліся, яблык сарваў. Цётка Улляна на яго сварыцца пачала — нашто ты не даў саспець і сарваў, як малы. А ён усміхнуўся, кажа, баюся, што папробаваць не ўспею. З’еў кавалачак яблыка, пайшоў прылёг на ложку. Яна пакуль япруку дала, прыйшла, а ён ляжыць: рукі складзены, вочы заплюшчаны і не дыхае ўжэ. Я заходзіў у хату, сам бачыў... Што рабіць, дзядзька Сцяпан?

— Ідзі, Васька, ідзі, я сам.

Як у тумане, Сцяпан вярнуўся на двор, паставіў веласіпед, зайшоў у хату, сказаў Ганне:

— Ты ідзі жанок вазьмі... Даніла памёр, абмыць яго, прыбраць трэба. А я пайду мужчынам загадаю.

— А Божа!.. Памёр... Але маладзец, і работы папарабіў, і пажыў...

***

Са старшынёй Сцяпан сустрэўся назаўтра. Мужчыны сабраліся ля Жоглавай хаты, каб ісці выносіць труну з нябожчыкам, калі старшынёўскі «козлік» на поўным хаду закруціўся ля іх і затармазіў.

Старшыня выскачыў з машыны лёгка, павітаўся з усімі за руку і тут жа папытаў у Сцяпана:

— А ты чаму, Дзямідчык, учора ў кантору не прыехаў? Я цябе не ў госці прасіў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Жук читать все книги автора по порядку

Алесь Жук - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Паляванне на Апошняга Жураўля отзывы


Отзывы читателей о книге Паляванне на Апошняга Жураўля, автор: Алесь Жук. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x