Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля
- Название:Паляванне на Апошняга Жураўля
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Алесь Жук - Паляванне на Апошняга Жураўля краткое содержание
Паляванне на Апошняга Жураўля - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Сцяпан пераламаў стрэльбу, правёў пальцам па патронах, хоць памятаў, што яны ў ствалах. Надыходзіла яго пара. Ён расшпіліў кажушок і прыціснуў рукі пад пахамі — каб былі цёплыя. Прывычка даўняя, яшчэ з партызан.
Машына разы са два прайшла па полі, але не гэтак старанна, як хадзіла спачатку. Пасля таго як стралялі і ганялі, наўрад ці што асталося на гэтым полі. Няма дурных зайцоў сядзець тут. I ў лад Сцяпанавым думкам машына запаліла пражэктар, прайшла наўсцяж па полі, сюды, да Сцяпана, да выхаду на дарогу. Пайшла скора, лёгка пакалыхвалася на разорах.
Пад рукою ў Сцяпана прывычна суха трэснулі ўзведзеныя куркі. Ён ведаў, што цяпер машына не ўцячэ ад яго, што ён зарадам карцечы выб’е ў коле дзірку з кулак. Тады, хто б яны ні былі, не схаваюцца, ён прывядзе іх да людзей, да Жоглы... 3 гэтаю палёгкаю ён устаў за каменем на калена і, як толькі машына амаль што параўнялася, стрэліў у пярэдняе кола. Яшчэ не падняў галавы ад стрэльбы, з радасцю ўгледзеў, як павяло машыну ўбок, як спатыкнулася яна і не стала ў яе бегу. 3 палёгкаю ён разагнуўся, гатовы падхваціцца да машыны. I ў гэты час на яго, як на звярка, пырснуў люты сноп святла, і разам з ім на яго аднекуль скочыў па-рысінаму драпежны звер... Сцяпан адчуў, што ён скочыў, чырвона бліснулі вочы, пеканула збоку шыю, якую мёртваю хваткаю рванулі зубамі. Сцяпан выпуспіў стрэльбу, абедзвюма рукамі схапіўся за шыю і нахіліўся ніцма, на Чортавы Жорны, абліваючы халодны камень крывёю. Ён яшчэ пачуў, як недзе высока ў небе самотна ўскрыкнуў Апошні Журавель. Усё роўна як з перапуду ад таго, што нарабілася, патухлі фары, і машына рванулася з месца, б’ючы і калоцячы аб дарогу прабітым колам.
Потым стала ціха і глуха. Пачынаў церусіцца, як асмельваўся, першы снег. I па тым, як ён пачынаўся, і па той цішыні, якая залегла над зямлёю, было вядома, што снег кладзецца на ўсю зіму, што прыйшла яго пара і ніхто нічога не пераменіць.
***
Але так зроблена на гэтым свеце, што лес усё чуе, а поле ўсё бачыць. I таму быў трэці чалавек, які бачыў і агеньчыкі двух сустрэчных стрэлаў, чуў, як уцякае падбітая машына, ведаў, што там зрабілася. Мярцвеючы ад здагадкі, ён вывеў з двара трохколавы матацыкл са згарэлымі глушыльнікамі, завёў яго, усё роўна як расстраляў заснулую вясковую цішыню з буйнакалібернага кулямёта, і цераз грэблю, паўз возера памчаў на Партызаншчыну, да Чортавых Жорнаў....
ІІ
Стары бабёр выправіўся ў дарогу цёмначы. Толькі недзе далёка на ўсходзе крыху абазначылася светласць на небе, але была яшчэ ноч, кароткая, летняя. Над вадою слаўся туманок, рэдкі, празрысты, які знікне адразу, як толькі прагляне сонца. Стары бабёр ціха выйшаў з-пад вады недалёка ад свае хаткі, доўга прыслухоўваўся, паволі падгрэбваючы да невялікага астраўка. Вылез на яго, сядзеў, прыслухоўваў’ся і прыглядаўся.
Недалёка сонна крыкнула вадзяная курка, зашалпаталася ў траве, ціха, як незадаволена, адазвалася на яе крык за трыснягом крыжанка, і зноў усё супакоілася.
Стары бабёр яшчэ раз азірнуўся на хатку, сышоў з астраўка і паплыў, нячутна, толькі лёгка разыходзілася па вадзе хваля.
Плыў да самага берага, дзе пачыналася тупкае і куды яны, бабры, не любілі выходзіць. У іхняй калоніі былі накапаны норы, забалочана, і туды ніхто не мог дабрацца. Тут быў чысты бераг, палоска адкрытае, не захінутае нічым вады.
Стары бабёр доўга стаяў на месцы, прыслухоўваўся, потым усё ж, быццам пераступіў мяжу, вылез на бераг, прысеў.
Тут віўся маленькі ручаёк. Выцякаў ён з крыніц за кіламетры два адсюль, з-пад двух вялікіх, як горы, узгоркаў. На адным з іх стаяў стары панскі будынак. Цяпер яго цяжка пазнаць. Ён даўно перароблены пад школу. Некалі ў лагу ляжалі вялікія сажалкі. Цяпер яны зараслі трыснягом, чаротам, але з іх выцякала вада, бегла ручаём, які пакрысе большаў і які перапынілі плацінаю невялічкага заводзіка, дзе рабілі газіраваную ваду. Нявычышчанае азерца густа зарасло трыснягом, толькі перад самаю плацінаю, на глыбейшым, быў плёс. А далей, дзе ручаёк рабіў завоіны, у балотнай лагчыне, парослай алешнікам, яшчэ адну плаціну даўным-даўно паставілі бабры. Там, дзе яны забалоцілі сабе месца, і жыла іх невялікая калонія. 3 аднаго боку ад рэчачкі стаяў на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі. І гэты заводзік. Сюдою мала хто хадзіў, мала хто ездзіў, і яны жылі тут спакойна, без клопату. Хапала на іх і лазы, і карэньчыкаў, і травы. Тут была іх маленькая радзіма.
Але стары бабёр ведаў, што сюды яны прыйшлі. Прыйшлі з вялікае, прасторнае рэчкі, не раўня гэтаму раўчуку, які праз пяць кіламетраў прападае ў чыстым полі.
Сюдою паўз лес, па глыбокай лагчыне, дзе ўвесну, як на рацэ, шумела расталая вада, была дарога да вялікае рэчкі, дзе жылі спрадвеку вольна і неабсяжна бабры. Стары бабёр памятаў і ведаў гэта. Цяпер ён сабраўся пайсці туды. Ён шукаў дарогу да свайго прасторнага спрадвечнага пасялення.
Ісці трэба было цяпер. Стары бабёр адчуваў, што трэба ісці не пазней чым гэтым летам. Бо пазней невядома, ці астанецца ў яго сіла, каб прывесці туды маладую сваю сям’ю, пабудавацца і пакінуць іх там, на спрадвечным месцы. А зрабіць гэта можа толькі ён адзін, бо ён памятае пра тое, што яму расказвалі старыя бабры, яго бацькі, і толькі ён адзін можа знайсці дарогу.
Дарогу гэту яму трэба было цяпер пазнаць, пазнаць тое месца, пра якое яму расказвалі старыя бабры, дзе было гэтак прасторна і адкуль іх выгналі вялікія машыны, якія не пакінулі на рацэ ні прысадаў, ні травы, ні самое глыбокае ракі. Тады яны пакінулі сваю радзіму. I ўвесь час яны расказвалі пра яе. I стары бабёр памятаў іх расказы. Стары бабёр хацеў вярнуцца назад, туды, дзе было гэтак вольна і шчасліва. А там, дзе вольна, здавалася, што і сіла будзе другая, і другое будзе здароўе, і там ён будзе жыць вечна.
Стары бабёр ішоў павольна, сапраўды старэчаю хадою, бо хадзіць бабры не любяць і не ўмеюць. Ідуць толькі тады, калі іншая рада не служыць.
Стары бабёр выйшаў нарэшце з нотаву, укупелага невысокімі купінамі, якія парастоптвалі чароды кароў, што каторы год пасвіліся тут. За поплавам пачыналася поле. Пераступаючы палявую мяжу, стары бабёр азірнуўся — ён быццам пераступаў у новы свет, чужы, з якога невядома ці можна будзе вярнуцца. За ўсё жыццё стары бабёр нікуды далёка не хадзіў, тым больш не выходзіў у чыстае поле, з аднаго боку якога чужа стаяў пахмуры ранішні лес. Яго аднолькава палохаў і лес сваёй дрымучасцю і непрыступнасцю, невядомасцю таго, што хавалася там, у яго прыцемненых шатах. Палохала і поле — сваёй адкрытасцю, раўнатою, на якой нідзе няма вады, і таму схавацца яму, калі што, не будзе дзе.
Поле, на якое выйшаў стары бабёр, было засеяна лубінам. Густы, як дрот, калючы зялёнымі струкамі, ён як знарок заблытваў падарожніка, калоўся.І тое, што спачатку нырнуў у лубін, як у ваду, цяпер не цешыла бабра. Цяпер ён зразумеў, што ў яго не стане сілы прабівацца скрозь гэты зараснік. Трэба было выходзіць з лагчыны да лесу, на горку. Але ён ведаў, што выходзіць туды небяспечна. Трэба ісці сюдою, логам. I ён ішоў, пакуль неспадзявана не спатыкнуўся ў вымыты дажджавою вадою раўчук. Вада некалі прайшла тут нахабна, злажыла па дарозе лубін, намыла на яго пяску і пакінула пасярод поля, па лагчыне, пакручастую дарогу-прамыіну, над якою сыходзілася зялёнае поле.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: