Макс Шчур - Упырхлікі

Тут можно читать онлайн Макс Шчур - Упырхлікі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Макс Шчур - Упырхлікі краткое содержание

Упырхлікі - описание и краткое содержание, автор Макс Шчур, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Упырхлікі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Упырхлікі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Макс Шчур
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Макс Шчур

P. S. Вось жа й сапраўды, як напісаў Андрусь, іранічная ўсё-ткі шту­ка лёс! Неўзабаве па давяршэньні гэтага пасьляслоўя я сустрэўся — з кім бы вы думалі? Не, не з чароўным трусікам, а з самім... Габрусём Калодам! Ён цалкам жывы-здаровы й перадае беларускім чытачам (а ў першую чаргу чытачкам) празь мяне прывітаньне, у тым ліку самому Андрусю. Той, паводле зьвестак спадара Калоды, некалькі гадоў таму, акурат перад маім прыездам, нікуды ня зьнік, а пасьля бязмэтных бадзяньняў па Празе проста пастанавіў вярнуцца на радзіму, у родную вёску. Што ж, гэтая вэрсія гучыць праўдападобна: сярод іншага, тлумачыць, чаму апавядальнік на пачатку „Ўпырхлікаў“ ня хоча згадваць назвы сваёй роднай вёскі, бо акурат там, а ня ў праскай радыйнай кватэры, працуе над сваім творам — навошта, каб яму лішні раз заміналі? Дый што, апроч адсутнасьці інтэрнэту, магло перашкодзіць яму адаслаць у Прагу сваю аповесьць ужо зь Беларусі? Калі той жа Віктар Вальтар, адзін з найбольш выбітных папярэднікаў Андруся, пісаў свой праскі раман ужо на радзіме — то й для Макатоўшы гэта не магло быць такім ужо немагчымым. Шкада толькі, што я на момант свайго ад’езду пра гэта ня ведаў — а то ні ў якую б Чэхію не пацягнуўся.

Пры знаёмстве мы са спадаром Калодам абмяняліся кніжкамі: я падараваў яму свайго па-чэску напісанага „Культуртрэгера“ — ужо сама задоўгая назва спадару Калоду не спадабалася, пра мову ня кажучы; ён мне ў сваю чаргу — „Малую кулінарную энцыкляпэдыю“, толькі, вядома ж, не надрукаваную ў „Бібліятэцы Свабоды“, а перапісаную ім ад рукі з Андрусёвага арыгіналу. Наагул, усякае дачыненьне да радыё „Свабода“ спадар Калода адмаўляе гэтак жа, як і само радыё (а таксама інтэрнэт, мабільныя тэлефоны й тэлебачаньне). У сваім рэальным жыцьці ён надалей займаецца толькі мастацтвам і дасягнуў у ім, паводле ягоных словаў, нечуваных вышыняў. Якое гэта мастацтва, спадар Калода мне не паведаміў. Такім чынам, канстатую, што тры апошнія разьдзелы аповесьці ёсьць цалкам выссанымі аўтарам з пальца. На жаль, іхнае выдаленьне з тэксту цалкам парушыла б канцэпцыю кнігі, таму я іх там быў вымушаны пакінуць.

Наконт сваёй фіктыўнай сьмерці спадар Калода выказаў меркаваньне, што Андрусь забіў яго ня зь нейкіх там камэрцыйных матываў, каб пасьля „ўваскрасіць“, як Конан-Дойл свайго Шэрлака Голмса (мой суразмоўца трываў на тым, каб я напісаў, што пра гэтае забойства яму нічога ня ведама), а праз тое, што перад самым Андрусёвым ад’ездам яны зноў пасварыліся. Прычыну сваркі наш Голмс пажадаў сьціпла пакінуць пры сабе, таму мы можам пра яе толькі здагадвацца. Думаю, гэтай прычынай магло паслужыць і тое, што Андрусь, нягледзячы ні на сяброўства, ні на бліскучую прадмову (аўтарства якой Г. К. з гонарам пацьвердзіў) вывеў спадара Калоду ў аповесьці „поўным ідыётам“ (выраз, ужыты самім Г. К.), паленаваўшыся нават зьмяніць ягонае імя. Што ж, вымушаны ўзяць свае словы назад і пацьвердзіць, што вобраз спадара Калоды ў аповесьці цалкам адпавядае рэчаіснасьці: да знаёмства зь ім я ніколі ў жыцьці не сустракаў чалавека, настолькі арганічна няздольнага да абстрактнага мысьленьня. Бадай, з усіх праскіх беларусаў адзін Андрусь валодаў уменьнем сяк-так зь ім паразумецца, астатнія ж апытаныя мною людзі спадара Калоду, што называецца, нават ведаць не хацелі — таму й сьцьвярджалі, быццам ня ведаюць і ня ведалі (вось такі зь мяне, як бачыце, гора-крытык). Што да астатніх характарыстыкаў спадара Калоды, то пасьля „расхадухі“ й разьліку за выпіўку я на ўсякі выпадак нагадаў яму, што ён і на гэты раз забыўся схадзіць у прыбіральню, але сам зь ім не пайшоў — пасаромеўся. То бок папросту не хацеў, каб нас зь ім яшчэ недзе бачылі разам, а ня тое, што вы падумалі.

Жнівень 2014

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Макс Шчур читать все книги автора по порядку

Макс Шчур - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Упырхлікі отзывы


Отзывы читателей о книге Упырхлікі, автор: Макс Шчур. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x