Пётра Садоўскі - Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове
- Название:Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Пётра Садоўскі - Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове краткое содержание
Дзьве душы: Русскій мір і Беларускі сьвет у слове - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Рэмарка аўтара: Среди иных Григорий Отрепьев.
Мисаил: “Что ты закручинился, товарищ?
Вот и граница литовская, до которой так хотелось тебе добраться.
Григорий: Пока не буду в Литве, до тех пор не буду спокоен.
Варлаам: Что Литва тебе так слюбилась? ... Литва ли, Русь ли, что гудок, что гусли: всё нам равно, было бы вино ... да вот и оно! ...
Григорий (хозяйке): Куда ведёт эта дорога?
Хозяйка: В Литву, мой кормилец, к Луёвым горам.
Григорий: А далече ли до Луёвых гор?
Хозяйка: Недалече, к вечеру можно бы туда поспеть ... Будто в Литву одна столбовая дорога ... Вот хоть отсюда свороти налево, да бором или по тропинке до часовни. что на Чеканском ручью, а там прямо через болото на Хлопино, а оттуда на Захарьево, а тут уж всякий мальчишка доведет до Луёвых гор ...
Вельмі красамоўная асоба Варлаама: “Литва ли Русь ли, ... всё нам равно, было бы вино ...” . І гэта частка рускага сьвету. А дзе ж пачынаецца Літва для маскавітаў часоў Лжэдзьмітрыя? Каля Луёвых гор, ля Хлопіна ды Захар’ева... Пушкінскія мясьціны, ўзгаданыя ў “Барысе Гадуновым”, ня край сьвету ад Масквы!
Як я ўжо пісаў напачатку, гэтыя развагі-нататкі зьявіліся не без уплыву расейска-украінскай “гібрыднай вайны”, калі расейскае дзяржаўнае кіраўніцтва, інтэлектуалы, маскоўская праваслаўная царква і шараговыя расейцы актыўна рэанімавалі тэзіс пра Русскій мір як асобную цывілізацыю. Не выключаю, што, імкнучыся быць шчырым і не сасьлізгвацца ў русафобію, я ўсё ж месцамі перацягваю свой рэгістр эмоцый за мяжу талерантнасьці. Аднак тэарэтычна я разумею (на разважаючы пра палітыку), што большасьць інтэлігентных апалягетаў рускага сьвету ў кантэксьце маральна-этычным і эстэтычным шчыра дэманструюць свае прыхільнасьці і захапленьні. Мне не падабаецца Мураўёў-вешальнік, як некаторым аўтарам беларускіх падручніаў па гісторыі, мне не да спадобы цэрквы-мураўёўкі, я не ў захапленьні ад асьляпляльнай пазалоты маскоўска-праваслаўных храмаў і візантыйскай велічы аблітых залатым панцырам маскоўскіх сьвятароў. Аднак я не сумняюся ў шчырасьці Нікіты Міхалкова, у якога ёсьць прыгаворка для найвышэйшай ацэнкі візуальнай і этычнай прыгажосці: “Красиво, как на архирейской службе!”. Гэтаму адпавядае радок цяперашняга расейскага гімну – “Россия, священная наша держава ...”. Тут мы ня можам “інтэгравацца”.
Мне бліжэй эстэтыка Тараса Шаўчэнкі, ня толькі як народнага паэта-кабзара,. але і як бліскучага мастака-жывапісца і рысавальніка, акадэміка колішняй Расейскай акадэміі мастацтваў. У дзёньнікавым рускамоўным запісе ад 16 лютага 1858 г. ён заўважае: “В архирейской службе с ее обстановкою и вообще в декорации мне показалось что-то тибетское или японское. И при этой кукольной комедии читается Евангелие”. У тых жа дзённікавых запісах прыблізна празь месяц (22.04.1858 г.) чытаем: “Был на пасхальной заутрене в Кремле. Свету мало, звону много, крестный ход, точно вяземский пряник, движется в толпе. Отсутствие малейшей гармонии, ни тени изящного... ... “
Частка 2
Прымаўкі з “Русскага міру”, што ня маюць беларускіх адпаведнікаў. Сваё - чужое – казённае
У расейскіх і нашых прымаўках шмат агульных выпадкаў, у якіх асуджаецца хцівасьць, кража, лянота, хітрасьць ды іншыя людзкія заганы. Аднак у расейскім моўным сьвеце захавалася нямала такіх, якіх у нашай мове няма. Знайшоў толькі адну агульную пра злодзеяў, дзе пра іх гаворыцца станоўча. Яна, магчыма, ўзнікла ў адносна новы час, пэўна, як вынік “сацыяльна-пагранічнай інтэрфэрэнцыі”. У расейскай: “ Кто в лесу не крадет, тот дома не хозяин ”. У беларускай двучлен больш сіметрычны (параўноўваюцца два назоўнікі): “ Хто ў лесе ня злодзей, той дома не гаспадар ”.
Ніжэй пададзеныя расейскія прымаўкі даюцца без камэнтару.
Казённое страшно: подержал да и за пазуху!
Казна – што корова. Не доит только ленивый.
Тащи из казны, что с пожару.
Дай на прокорм казённую корову, прокормлю и своё стадо.
Дай на прокорм казённого воробья, без своего гуся и за стол не сядем.
Темно взял да ушел – лучше чем нашел
Плох тот вор, который около себя сгребает
Суд, грамада, начальнік-барын
Виноватого чем судить, лучше опить (пусть выставит ведро водки, да и делу конец).
Артель думой не владеет: сто голов, сто умов. Придёт барин да рассудит.
Вали на мир. Мир всё снесёт.
Голдеть так всем голдеть. А одному голдеть, так пропадешь.
Свае – чужыя
Панятак свой-чужы ўзьнік даўно, калі людзі хадзілі яшчэ ў зьвярыных скурах, біліся за ваду, за лепшую лясную дзялку на паляваньні, за жанчын-самак і да т. п. І ў час цывілізацыі, усталёўваючы межы, ствараючы не бяз гвалту свае дзяржавы, прадстаўнікі розных этнасаў і народаў давалі суседзям не самыя лепшыя найменьні, якія ў лінгвістыцы называюцца пеяратывамі (ад лац. pējōrāre – пагаршаць). З мастацкай літаратуры і СМІ вядомыя слоўцы кшталту грынга, бош, жыд, пшэк і г. д. У Заходняй Эўропе і ЗША, дзе нацыянальныя канфлікты на сёньняшні час зьведзеныя да мінімуму, падобныя прыніжальныя назвы народаў пазначыныя ў слоўніках як састарэлыя. Яно і ня дзіва. Напрыклад, колішнія спрадвечныя ворагі – Нямеччына і Францыя – пішуць зараз сумесныя падручнікі па гісторыі для школьнікаў. Там словы бош ці жабаед сапраўды састарэлі.
Наша ўсходняя суседка, якая публічна заявіла, што вяртаецца ў геапалітыку 18-га стагодзьдзя, зноў дала імпульс для рэанімацыі зьдзеклівых мянушак сваім слабейшым і бяднейшым на прыродныя рэсурсы суседзям, сярод якіх жыве шмат расейцаў, якія паводле дактрыны “Русского міру” ёсьць носьбітамі асобнай цывілізацыі. І зноў ажылі, некалі пазначаныя як архаізмы, жиды, пшеки, ляхи, кержаки, рагули, тиблы, чухонцы (узгадайце ў Пушкіна у “Медным всаднике”: приют убогого чухонца …), раски, хачики, абреки, азерики, душманы, чурки, хохлы, лабусы, бульбаши и г. д.
Так, у сучасным расейскім слоўніку беларус ужо не “літвін”, які сьлізкі, як лінь і нават мёртвы будзе дзекаць (гл. эпіграф да 1-й часткі тэксту), а бульбаш, зь якога можна беспакарана кпіць: “ Бульба е, балота радам, дров нарубим -- и парадак... Бульбу жарим, бульбу варим, бульбу так себе хуярим ....” Гэта – слоўнікавы артыкул . Назва выданьня: “Словарь народной фразеологии “Жгучий глагол” . Складальнік Б. В. Кузьмич, ілюстрацыі Андреэ Більжо, г. Люберцы, 2000 г., тыраж 5000 экз., с. 20. Тлумачэньні: “ Передразнивание белорусской речи, характерного говора “бульбашей ”…“О гастрономических пристрастиях и говоре белорусов”. Некаторым сьмешна. Мне – не. Я яшчэ не перакрочыў у постнацыянальную эпоху. І чаму гэта ўсе павінны гаварыць на расейскай мове без акцэнту?
У нас мала хто ведае, што апелятыў “жыд” набыў адмоўнае значэнне на нашых землях толькі праз расейскі антысэмітызм. Да 2-га і 3-га падзелаў Рэчы Паспалітай, калі “нашыя” часткі ВКЛ і “Рэспублікі абодвух народаў” не належалі да Расіі, на іх тэрыторыі ужываўся апелятыў “жыды” ў нейтральным значэнні, як ва ўсёй Еўропе: “жыдзі” (польск.), “юдэн” (ням.), “жюіф” (фр.), “джу” (англ) і г. д. Пасля падзелаў гэтае слова пачало паступова ўспрымацца праз моўныя паводзіны прышлых расійскіх грамадзян і ў нас як абразлівае. Так, у 1787 годзе пры наведванні Кацярынай ІІ горада Шклова паводле пратэкцыі Пацёмкіна ёю быў прыняты Ёшуа Цэйтлін з просьбай ад шклоўскіх іудзеяў не ўжываць у афіцыйных дакументах прыніжальнага ў штодзённых моўных паводзінах расійцаў слова “жыды”. Кацярына дала згоду, загадаўшы выкарыстоўваць у афіцыйных паперах Расійскай імперыі толькі слова “яўрэі”, тым самым ускосна адрэзала нашы абшары ад еўрапейкай традыцыі і закансервавала бытавы антысемітызм, навязаны расецамі. У першыя гады існавання БССР рабілася спроба вярнуцца да еўрапейскай традыцыйнай назвы “жыды”, аднак савецкая ўлада не захацела развітацца з традыцыямі расійскага антысэмітызму.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: