Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)
- Название:Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Джонатан Свифт - Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке) краткое содержание
Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Вакол яе Гулiвер паставiў поручнi i прапанаваў iмператару наладзiць на гэтай пляцоўцы ваеннае спаборнiцтва.
Iмператару вельмi спадабалася гэта забава.
Ён загадаў, каб дваццаць чатыры лепшыя кавалерысты ў поўным узбраеннi рушылi да старога замка, i сам прыехаў глядзець на iх спаборнiцтвы.
Гулiвер па чарзе падняў усiх кавалерыстаў разам з коньмi i паставiў на пляцоўку.
Затрубiлi трубы. Коннiкi падзялiлiся на два атрады i пачалi ваенныя дзеяннi. Яны пускалi адзiн у аднаго тупыя стрэлы, калолi сваiх працiўнiкаў тупымi коп'ямi, адступалi i нападалi.
Iмператар быў так задаволены ваеннай пацехай, што пачаў наладжваць яе кожны дзень.
Адзiн раз ён нават сам камандаваў атакай на Гулiверавай насоўцы.
Гулiвер у гэты час трымаў на далонi крэсла, у якiм сядзела iмператрыца. Адсюль ёй было лепш вiдаць, што робiцца на насоўцы.
Усё iшло добра. Толькi аднойчы, у час пятнаццатых манеўраў, разгарачаны конь аднаго афiцэра прабiў капытом насоўку, спатыкнуўся i скiнуў свайго ездака.
Гулiвер падставiў левую руку пад дзiрку ў насоўцы, а правай асцярожна спусцiў на зямлю ўсiх кавалерыстаў аднаго за другiм.
Пасля гэтага ён акуратна зацыраваў насоўку, але ўжо баяўся за яе трываласць i не асмельваўся больш наладжваць на ёй ваенныя гульнi.
11
Iмператар не хацеў заставацца ў даўгу перад Гулiверам. Ён у сваю чаргу вырашыў пацешыць Куiнбуса Флестрына цiкавым вiдовiшчам.
Аднойчы пад вечар Гулiвер, як звычайна, сядзеў на парозе свайго замка.
Раптам вароты Мiльдэнда адчынiлiся, i адтуль выехаў цэлы поезд: уперадзе на канi iмператар, за iм - мiнiстры, прыдворныя i гвардзейцы. Усе яны накiроўвалiся па дарозе, што вяла да замка.
У Лiлiпуцii iснуе такi звычай. Калi якi-небудзь мiнiстр памiрае цi атрымлiвае адстаўку, пяць або шэсць лiлiпутаў звяртаюцца да iмператара з просьбай, каб ён дазволiў iм павесялiць яго танцамi на канаце.
У палацы, у галоўнай зале, нацягваюць як мага тужэй i вышэй канат, не таўсцейшы за звычайную нiтку.
Пасля гэтага пачынаюцца танцы i скачкi.
Той, хто падскочыць на канаце вышэй за ўсiх i нi разу не звалiцца, займае мiнiстэрскае месца, што выслабанiлася.
Часам iмператар прымушае ўсiх сваiх мiнiстраў i прыдворных танцаваць на канаце разам з навiчкамi, каб праверыць лоўкасць людзей, якiя кiруюць краiнай.
Кажуць, што ў час гэтых забаў часта бываюць няшчасныя выпадкi. Мiнiстры i навiчкi падаюць з каната i скручваюць сабе галовы.
Але на гэты раз iмператар вырашыў танцы на канаце наладзiць не ў палацы, а пад адкрытым небам, перад замкам, у якiм жыў Гулiвер. Яму хацелася здзiвiць Чалавека-Гару майстэрствам сваiх мiнiстраў.
Сама лепш умеў скакаць на канаце дзяржаўны казначэй Флiмнап. Ён падскочыў вышэй за ўсiх астатнiх прыдворных не менш як на паўгалавы.
Нават дзяржаўны сакратар Рэльдрэсель, вядомы ў Лiлiпуцii як майстар круцiцца i скакаць, не мог пераўзысцi яго.
Потым iмператару падалi доўгую палку. Ён узяў яе за адзiн канец i пачаў хутка падымаць i апускаць.
Мiнiстры падрыхтавалiся да спаборнiцтва, якое было куды цяжэйшае, чым танцы на канаце. Як толькi палка апусцiцца, трэба было паспець пераскочыць цераз яе, а як толькi яна падымецца, пралезцi пад ёй на карачках.
Лепшыя скакуны i пралазы атрымлiвалi ад iмператара як узнагароду сiнюю, чырвоную цi зялёную нiтку, каб насiць яе вакол пояса.
Першы пралаза - Флiмнап - атрымаў сiнюю нiтку, другi - Рэльдрэсель чырвоную, а трэцi - Скайрэш Балгалам - зялёную.
Гулiвер глядзеў на ўсё гэта i дзiву даваўся: вось якiя яны - прыдворныя звычаi лiлiпуцкай iмперыi.
12
Прыдворныя гульнi i святы наладжвалiся амаль кожны дзень, i ўсё роўна Гулiверу было вельмi сумна сядзець на ланцугу. Ён раз за разам падаваў прашэннi iмператару, каб яго раскавалi i дазволiлi вольна хадзiць па краiне.
Нарэшце iмператар вырашыў задаволiць яго просьбу. Дарэмна адмiрал Скайрэш Балгалам, самы злосны вораг Гулiвера, настойваў, каб Куiнбуса Флестрына пакаралi смерцю, а не вызвалялi.
Лiлiпуцiя ў гэты час рыхтавалася да вайны, i нiхто не згадзiўся з Балгаламам. Усе спадзявалiся, што Чалавек-Гара абаронiць Мiльдэнда, калi на горад нападуць ворагi.
На тайнай нарадзе прачыталi прашэннi Гулiвера i вырашылi адпусцiць яго на волю, калi ён паклянецца выконваць усе правiлы, якiя будуць яму аб'яўлены.
Правiлы гэтыя былi запiсаны самымi вялiкiмi лiтарамi на доўгiм скрутку пергаменту. Угары яго быў iмператарскi герб, а ўнiзе вялiкая дзяржаўная пячатка Лiлiпуцii.
Вось што было напiсана памiж гербам i пячаткай:
"Мы, Гальбаста Мамарэн Эўлем, Гердайла Шэфiн Молi Олi Гой, наймагутнейшы iмператар вялiкай Лiлiпуцii, надзея i страх Сусвету,
самы мудры, самы дужы i самы высокi з усiх цароў свету, чые ногi ўпiраюцца ў сэрца зямлi, а галава дастае да сонца,
чый позiрк прымушае дрыжаць усiх зямных цароў,
прыгожы, як вясна, добры, як лета, шчодры, як восень, i грозны, як зiма,
сваёй высокасцю загадваем вызвалiць Чалавека-Гару з ланцугоў, калi ён дасць нам клятву выконваць усё, што мы ад яго патрабуем, - а iменна:
па-першае, Чалавек-Гара не мае права выязджаць за межы Лiлiпуцii, пакуль не атрымае ад нас дазвол з нашым уласнаручным подпiсам i вялiкай пячаткай;
па-другое, ён не павiнен заходзiць у нашу сталiцу, не папярэдзiўшы аб тым гарадскiя ўлады, а папярэдзiўшы, павiнен дзве гадзiны чакаць ля галоўных варот, каб усе жыхары паспелi схавацца ў дамы;
па-трэцяе, яму дазваляецца гуляць толькi па вялiкiх дарогах i забараняецца таптаць лясы, лугi i палi;
па-чацвёртае, у час прагулак ён павiнен уважлiва глядзець сабе пад ногi, каб не раздушыць каго-небудзь з нашых шаноўных падданых, а таксама iх коней з карэтамi i калёсамi, iх кароў, авечак, i сабак;
па-пятае, яму строга забараняецца браць у рукi i саджаць да сябе ў кiшэнi жыхароў нашай вялiкай Лiлiпуцii без iх на тое згоды i дазволу;
па-шостае, калi нашай iмператарскай вялiкасцi патрэбна будзе паслаць куды-небудзь тэрмiновую вестку цi загад, Чалавек-Гара абавязваецца даставiць нашага ганца разам з яго канём i пакетам да ўказанага месца i прынесцi назад цэлым i здаровым;
па-сёмае, ён абяцае быць нашым саюзнiкам у выпадку вайны з варожай нам выспай Блефуску i павiнен зрабiць усё для таго, каб знiшчыць непрыяцельскi флот, якi пагражае нашым берагам;
па-восьмае, Чалавек-Гара павiнен у вольны час дапамагаць нашым падданым на ўсiх будаўнiчых i iншых работах: падымаць самыя цяжкiя камянi пры збудаваннi сцяны. галоўнага парку, капаць глыбокiя калодзежы i равы, карчаваць лес i пратоптваць дарогi;
па-дзевятае, мы даручаем Чалавеку-Гары змераць крокамi ўсю нашу iмперыю ўдоўж i ўпоперак, i, падлiчыўшы колькасць крокаў, далажыць аб гэтым нам цi нашаму дзяржаўнаму сакратару. Даручэнне наша павiнна быць выканана на працягу двух месяцаў.
Калi Чалавек-Гара клянецца свята i няўхiльна выконваць усё, што мы патрабуем ад яго, мы абяцаем дараваць яму волю, апранаць i кармiць за кошт дзяржаўнай казны, а таксама даць яму права бачыць нашу высокую асобу ў днi святаў i ўрачыстасцяў.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: