Дэшил Хэммет - Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)
- Название:Справа Гейтвудаў (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Дэшил Хэммет - Справа Гейтвудаў (на белорусском языке) краткое содержание
Справа Гейтвудаў (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Квэйл зноў хiтнуў галавой.
- Тут я даў маху, - сказаў ён, а потым нервова ткнуў пальцам у бок дзяўчыны, - ды хiба з ёй, наркаманкай чортавай, нешта зробiш? Я толькi i ведаў, што сачыў, каб яна чаго-небудзь не ўчворыла i не сапсавала ўсёй справы. Нават зараз - не паспеў я сказаць, што да нас госць, як яна звар'яцела i, нiбы ёй мала нашага правалу, вырашыла ўпрыгожыць фiнальную сцэну тваiм трупам.
Уз'яднанне Гейтвудаў адбывалася ў кабiнеце начальнiка палiцэйскай акругi на другiм паверсе Оклендскай мэрыi - вясёленькая была сустрэча.
Амаль гадзiну было незразумела, чым усё гэта скончыцца: цi то Харвi Гейтвуда лясне апаплексiчны ўдар, цi то ён задушыць сваю дачку, цi то пасадзiць яе ў калонiю для непаўналетнiх. Праўда, выявiлася, што Одры моцны арэшак. Дачка была вартая бацькi, але па маладосцi яна не думала пра вынiкi, а ён, пры ўсёй сваёй аслiнай упартасцi, усё ж быў вымушаны лiчыцца часам з абставiнамi. Яна паставiла яго на месца толькi тады, калi сказала, што раскажа газетчыкам усё, што ведае пра яго, а сан-францысцкiя газеты ўжо даўно ганялiся за яго скальпам.
Цяжка сказаць, што менавiта ведала пра бацьку Одры, ды i сам Гейтвуд цi пра гэта здагадваўся, але мiнiстэрства юстыцыi ўсё яшчэ расследавала яго ваенныя кантракты, i ён не мог рызыкаваць. А ў тым, што яна здзейснiць сваю пагрозу, сумнявацца не даводзiлася.
Яны пайшлi дадому разам, гатовыя ўчапiцца адно аднаму ў глотку.
Квэйла мы адправiлi ў камеру, але ён, стрэляны верабей, наўрад цi хваляваўся за сваю будучыню. Ён разумеў, калi дзяўчына выйдзе сухая з вады, яго пасадзiць не ўдасца.
Я быў рады, што ўсё скончылася. Што тут скажаш? Вясёленькая атрымалася справа.
Интервал:
Закладка: