Агата Кристи - Чацвёра падазроных (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Агата Кристи - Чацвёра падазроных (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детектив. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Чацвёра падазроных (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.5/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Агата Кристи - Чацвёра падазроных (на белорусском языке) краткое содержание

Чацвёра падазроных (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Агата Кристи, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Чацвёра падазроных (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Чацвёра падазроных (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Агата Кристи
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вы разумееце? Тое самае пачуцце: жаданне паверыць - але гэта жахлiвае, затоенае падазрэнне... Стараешся выкiнуць яго з памяцi, але яно, падазрэнне, застаецца. Я гаварыў з ёй шчыра i папрасiў яе таксама гаварыць са мной адкрыта, гаварыць праўду. Я спытаўся, цi кахае яна Чарльза i ён яе.

"Думаю, кахае, - адказала яна. - Я ведаю, што гэта так. Мы былi шчаслiвыя. Кожны дзень праходзiў радасна. Мы ведалi, мы абое ведалi. Нам не трэба было спяшацца, увесь час быў наш. У адзiн шчаслiвы дзень ён скажа, што кахае мяне, i я скажу яму, што таксама кахаю яго! Ах! Але можна толькi здагадвацца. А цяпер усё перамянiлася. Чорная бездань пралегла памiж намi. Адносiны ў нас цяпер нацягнутыя. Калi сустракаемся, мы не ведаем, што сказаць. З iм, вiдаць, тое самае, што i са мной... Кожны з нас гаворыць сам сабе: "Калi б я быў упэўнены!" Вось чаму, сэр Генры, я прашу вас сказаць мне: "Вы. можаце быць упэўненыя, Чарльз Тэмплтан не забiваў вашага дзядзькi!" Скажыце мне гэта! О, скажыце мне гэта! Я прашу... прашу!"

Я не мог ёй гэтага сказаць. Яны, гэтыя двое, будуць усё болей аддаляцца адно ад аднаго, з падазронасцю, якая як здань памiж iмi, якая ўжо нiколi не знiкне.

Ён адкiнуўся на крэсле; шэры твар яго асунуўся. Ён кiўнуў некалькi разоў галавой.

- I нiчога болей зрабiць нельга, калi... - ён расправiў плечы ў крэсле, i лёгкая мудрая ўсмешка асвятлiла яго твар, - калi мiс Марпл не дапаможа нам. Га, мiс Марпл? Ведаеце, я адчуваю, што з пiсьмом разабрацца можаце толькi вы. Тое самае i пра царкоўны сход. Цi не нагадвае яно што-небудзь або пра каго-небудзь? Цi не маглi б вы дапамагчы двум бездапаможным маладым людзям, якiя хочуць быць шчаслiвымi?

У яго просьбе, за вонкавай яе мудрагелiстасцю, хавалася сур'ёзная нотка. Ён лiчыў, што ў гэтай кволай старамоднай векавухi вялiкi розум. Ён яшчэ раз глянуў на мiс Марпл, i ў яго вачах мiльганула нешта падобнае на надзею.

Мiс Марпл кашлянула i правяла рукой па карунках.

- Гэта крыху нагадвае мне пра Аннi Паўлтнi, - прызналася яна. - Канечне, пiсьмо зусiм зразумелае, - i мiсiс Бантры, i мне. Я маю на ўвазе не тое пiсьмо пра царкоўны сход, а другое. Вы доўга жылi ў Лондане i нiколi не былi садоўнiкам, сэр Генры, таму i не змаглi заўважыць.

- Чаго заўважыць? - спытаўся зацiкаўлены сэр Генры. Мiсiс Бантры працягнула руку i выбрала каталог. Яна разгарнула яго i пачала чытаць уголас, з iмпэтам:

- "Доктар Хэльмут Шпац. Чысты бэз, надзвычай прыгожая кветка, трымаецца на выключна доўгiм i цвёрдым сцябле. Лёгка адломваецца ў букет, якi служыць для ўпрыгожвання кватэры. Цудоўнай прыгажосцi кветка.

Эдгар Джэксан. Хрызантэма, кветка прыгожай формы, ярка-чырвонага колеру.

Амос Перы. Ярка-чырвоная кветка, вельмi ўпрыгожвае.

Чынгтаў. Пышная, яркая, чырвоная кветка, падобная на садовы цюльпан. Доўга захоўваецца пасля зразання.

Ханiсты...*"

* Ноnеstу - сумленнасць (англ.).

- З вялiкай лiтары... помнiце? - цiха прамовiла мiс Марпл.

- "Ханiсты. Ружовае i белае адценне, вялiкая кветка, правiльнай формы".

Мiсiс Бантры паклала каталог i сказала:

- Вяргiнi!

- Пачатковыя лiтары слоў "Доктар", "Эдгар", "Амос", "Чынгтаў", "Ханiсты"* складаюць слова "СМЕРЦЬ"! - растлумачыла мiс Марпл. - Усе гэтыя словы ёсць у пiсьме.

* Пачатковыя лiтары ангельскiх слоў Dосtоr, Еdgаr, Аmоs, Тsingtau, Ноnеstу складаюць ангельскае слова DЕАTH (СМЕРЦЬ).

- Але пiсьмо прыйшло самому доктару Розену, - запярэчыў сэр Генры.

- Вось у гэтым i загваздка, - адказала мiс Марпл. - У гэтым i ў перасцярозе. Што б вы зрабiлi з пiсьмом, атрыманым ад чалавека, якога не ведаеце, i поўным iмёнаў, пра якiя вы не маеце анiякага ўяўлення? Канечне ж, перадасце сакратару.

- Выходзiць, урэшце...

- Э, не! - рашуча запярэчыла мiс Марпл. - Не сакратар. Бо якраз з гэтага робiцца зусiм зразумела, што пiсьмо было не яму. Калi б пiсьмо было яму, ён нiколi б не дапусцiў, каб яго знайшлi. Таксама ён нiколi б не знiшчыў пiсьма з нямецкiм штампам, якое адрасавана яму. Ён не вiнаваты i, - калi можна так сказаць, - "чысты як шкло".

- Тады хто?..

- Ну, гэта ўжо становiцца вiдавочным, - такiм вiдавочным, як нiчога больш на гэтым свеце. Разам з iм за сталом снедала i яшчэ адна асоба, i яна магла зусiм натуральна пры такiх абставiнах - узяць пiсьмо ў рукi i прачытаць. Хутчэй за ўсё так яно i было. Вы помнiце, што з гэтай жа поштай яна атрымала каталог садовых раслiн...

- Грэта Розен?! - паволi прамовiў сэр Генры. - Тады яе вiзiт да мяне...

- Джэнтльмены нiколi не заўважаюць такiх рэчаў, - гаварыла далей мiс Марпл. - I баюся, яны часта думаюць, што мы, старыя жанчыны - ну, пляткаркi, калi такiм чынам заўважаем розныя рэчы. Але так яно i ёсць. На няшчасце, мужчыны i жанчыны многа ведаюць пра свой пол. Я не сумняваюся, што памiж iмi iснаваў бар'ер. Малады чалавек адчуў раптам незразумелую антыпатыю. Ён западозрыў, iнстынктыўна, i не змог утаiць гэтай падазронасцi. I я думаю, што маладая асоба прыйшла да вас са злосцi. Безумоўна, ёй нiчога не пагражала, але яна вырашыла пайсцi далей i замацаваць вашы падазрэннi наконт няшчаснага Тэмплтана. Пасля яе вiзiту вы не былi так упэўнены ў iм, як перад вiзiтам.

- Я ўпэўнены, што ў сказаных ёю словах не было нiчога... - пачаў сэр Генры.

- Джэнтльмены, - спакойна сказала мiс Марпл, - нiколi не заўважаюць такiх рэчаў. I гэта дзяўчына...

- Яна ўчынiла злачыннае забойства i застаецца непакаранай.

- О, не, сэр Генры, - запэўнiла мiс Марпл. - Не застанецца. Нi вы, нi я не верым у гэта. Помнiце, што вы нядаўна сказалi? Не, Грэта Розен не пазбегне пакарання. Па-першае, ёй давядзецца мець справы з вельмi падазронымi асобамi шантажыстамi, тэрарыстамi, а сувязi гэтыя да дабра не прывядуць, i канец яе будзе варты жалю. Як вы сказалi, не будзем трацiць слоў на вiнаватых, зоймемся невiнаватымi. Мiстэр Тэмплтан, напэўна, ажэнiцца з нямецкай кузiнай. Тое, што ён парваў пiсьмо, выглядае... падазрона, - я ўжываю гэта слова не ў тым сэнсе, як мы выкарыстоўваем яго сёння. Ён быццам баяўся, што Грэта, убачыўшы пiсьмо, папросiць паказаць яго. Так, мне здаецца, там быў невялiкi раман. Далей у нас на чарзе Добс. Не варта марна трацiць часу на яго. Яго кветкi - гэта, вiдаць, усё, што яму трэба. I, нарэшце, старая Гертруда, якраз яна напомнiла мне пра Аннi Паўлтнi. Бедная Аннi Паўлтнi. Пяцьдзесят гадоў адданай службы, i раптам падазронасць i недавер гаспадароў. Знiкла завяшчанне мiс Лэмб, хоць служанка не была вiнаватая, але нiчога не магла даказаць. У небаракi не вытрымала сэрца. Ужо потым, як яна памёрла, паперу знайшлi ў патайной шуфлядцы з чайнай скрынкi, куды старая мiс Лэмб сама яе паклала. Але для няшчаснай Аннi ўжо было позна.

Вось чаму я так непакоюся за гэту старую немку. Ведаеце, калi людзi старэюць, ад незаслужанай крыўды яны робяцца злоснымi. Я больш перажываю за яе, чым за мiстэра Тэмплтана, якi яшчэ малады, прыгожы i да якога заляцаюцца жанчыны. Вы напiшыце ёй, сэр Генры, i абавязкова скажыце, што ўсе падазрэннi зняты i яна нi ў чым не вiнаватая. Яе дарагi стары гаспадар памёр, i яна, канечне, думае i адчувае, што яе таксама падазраюць. Ах! Думаць пра гэта нясцерпна i балюча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Агата Кристи читать все книги автора по порядку

Агата Кристи - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Чацвёра падазроных (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Чацвёра падазроных (на белорусском языке), автор: Агата Кристи. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x