Виктор Правдин - Нелюбімыя гінуць

Тут можно читать онлайн Виктор Правдин - Нелюбімыя гінуць - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Зарубежное современное, год 2022. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Виктор Правдин - Нелюбімыя гінуць краткое содержание

Нелюбімыя гінуць - описание и краткое содержание, автор Виктор Правдин, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Чарговая кніга беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна – першая частка рамана «Нелюбімыя гінуць» – «Выпрабаванне». Гэта няпростыя гісторыі трох жанчын. Зусім розных, але іх аб’ядноўвае нялёгкі лёс і выпрабаванні. Глыбокая псіхалогія, паглыбленне ў абставіны, нечаканыя павароты розных сюжэтных ліній. Кніга з’яўляецца мастацкім творам. Усе аналогіі з рэчаіснымі асобамі ці падзеямі выпадковыя.

Нелюбімыя гінуць - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Нелюбімыя гінуць - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Виктор Правдин
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Людзі-і-і!..

Крык атрымаўся слабы, шапялявы і балючы, шкодзіла пракушаная і цяпер неймаверна распухлая ніжняя губа. Яе пачула хіба што Лола, якая адразу расплюшчыла вочы і немігатліва ўтаропілася на нявестку, быццам упікаючы і вінавацячы ва ўсіх няшчасцях.

– Я паклічу некага на дапамогу, – адвяла позірк Айшэ і толькі цяпер заўважыла, што Лола ляжыць на прыступках у адной начной кашулі, на назе няма бінту, відаць, зляцеў, калі кульнулася з ложка, і пальцы, абгрызеныя пацукамі, цяпер кроватачылі. Яна хуценька сцягнула з галавы хусцінку, склала яе ў некалькі разоў і падсунула хворай пад галаву. Калі ж убачыла, што кашуля месцамі намокла і ўліпла ў пролежні, быццам усмакталася, зрабілася горача, адразу перад вачыма прамільгнуў Лолін ложак, і Айшэ з жахам зразумела, што яны засталіся без бінтоў і лекаў.

Апошнія сумненні імгненна зніклі, Айшэ прыняла канчатковае рашэнне: яна павязе Лолу ў лагер бежанцаў. Але ж спярша трэба выкараскацца з гэтага каменнага склепа, які ў любы момант мог стаць ім магілай. Айшэ зрабіла некалькі крокаў па прыступках угору, азірнулася і, цяжка ўздыхнуўшы, вярнулася да свекрыві. Яна не магла пакінуць напаўраспранутую бездапаможную жанчыну адну на гэтай халоднай небяспечнай лесвіцы. Трэба было нешта рабіць, але што? Зноў узгадала глуханямога і пашкадавала, што хлопчыка няма побач. Айшэ паправіла хусцінку, на якой ляжала галава Лолы, хоць патрэбы ў тым ніякай не было, і асцярожна, трымаючыся за шурпатую сцяну, пачала спускацца. Ёй хацелася ўбачыць нядаўняе жытло, хацелася пераканацца ў тым, што яно трывалае і яшчэ можа паслужыць хоць некалькі дзён. Яна спадзявалася на гэта, бо куды ж дзецца з нерухомай Лолай?

«Што, калі Лола нейкі час паляжыць на маім ложку? – разважала Айшэ. – Мне б толькі выбрацца на паверхню… там людзі, яны дапамогуць…»

Айшэ зрабіла некалькі крокаў уніз, але, убачыўшы пакой без сцяны з пагрозліва правіслай столлю, пасечанай чорнымі расколінамі, быццам павуціннем, адразу адмовілася ад задумкі перанесці сюды Лолу. Паспешліва, з затоеным дыханнем, увесь час спалохана азіраючыся і чакаючы, што ў любы момант нешта можа абрушыцца ці абваліцца, Айшэ рыўком сарвала з ложка коўдру, схапіла падушку і, паспешліва вярнуўшыся на лесвіцу, з палёгкай уздыхнула. Цяпер яна зусім па-іншаму ўспрымала і нізкаватую столь у калідоры, і сцены, шурпатыя, месцамі пакрытыя цвіллю, і вузкія прыступкі, на якіх двое не размінуцца… Тут Айшэ чамусьці не адчувала ні боязі, ні жывёльнага страху, які яшчэ хвіліну таму правакаваў патлівасць ва ўсім целе і калатнечу ў грудзях.

Праз некалькі мінут Лола ляжала на прыступках спавітая ў коўдру, быццам немаўля ў пялёнках. Айшэ абвязала сваю галаву хусцінкай, што да гэтага служыла свекрыві падушкай, і, трымаючыся за сцяну, пачала адлічваць прыступкі ўгору. На паверхні, зусім блізка ад дома, нечакана загрукацела, залязгалі гусеніцы.

«Рэнат не прыйдзе, гэта танкі федэралаў», – са скрухай падумала Айшэ, і невыразны, міжвольны страх імгненна агарнуў душу, у грудзях гулка затахкала сэрца. У нейкі момант зямля пад нагамі пагрозліва задрыжэла, а з набліжэннем скрыгатлівага лязгату захісталася, у расчыненыя дзверы нечакана ўварвалася чорнае воблака смуроднага дыму. Айшэ спінай прытулілася да сцяны, заплюшчыла вочы і ў чаканні сцялася. Неяк разам, як па загадзе, незадаволена рыкнулі рухавікі, і адразу ўсё сціхла: ні грукату, ні лязгату. Праз некалькі хвілін пачуліся галасы; Айшэ не памылілася, гаварылі па-руску. Яна ўжо наважылася крыкнуць, падаць аб сабе знак, але голас прапаў, быццам нешта горкае і слязлівае пераціснула горла. Узгадала Рэнатавага пасланца, вялізны крывы кінжал, якім ён страшыў яе, і міжвольныя слёзы закапалі на халодны цэмент.

Побач з уваходам у сутарэнне прайшло некалькі чалавек, і Айшэ спахапілася.

– Гэ-эй!.. – гукнула яна і, ражком хусцінкі выціраючы вільготныя шчокі, зрабіла некалькі апошніх крокаў, што аддзялялі яе ад паверхні. – Дапамажыце!.. – наўздагон вайскоўцам крыкнула Айшэ, але яе не пачулі.

У гэты момант затахкалі кулямёты, зацакаталі аўтаматныя чэргі, дзесьці грымнула раз, другі, трэці, над галавой Айшэ цвіркнулі кулі. Вайскоўцы кінуліся ўрассыпную і імгненна зніклі ў руінах, быццам растварыліся. Айшэ, думаючы пра тое, што наконт вайскоўцаў магла і памыліцца, бо і ў чэчэнцаў форма і зброя рускія, таксама крутнулася да выратавальнага ўвахода ў бамбасховішча.

І тут яна ўбачыла глуханямога. Двухпавярховай будыніны, што яшчэ ўчора высілася насупраць і праз двор якой яны хадзілі наўпрасткі на суседнюю вуліцу па ваду, не было. На месцы дома з зямлі тырчалі рэшткі сцен, на якіх, быццам на нейкім фантастычным шкілеце, застылі неверагодна пакручастыя арматурныя штыры з кавалкамі мураванкі, на месцы цэнтральнага ўвахода засталіся дзве калоны, адна з якіх пагрозліва навісла над тратуарам. Куча камення курэла смуродным дымам, і цяпер частка суседняй вуліцы была як на далоні. Хлопчык стаяў каля калонкі з чайнікам у руках.

– Рыжы… Рыжы… – з усіх сіл закрычала Айшэ і з жахам успомніла, што ён не чуе ні выбухаў, ні стрэлаў, ні яе. І раптам нешта ці ў ёй, ці наўкол змянілася, быццам святла і прасторы паменела, здалося, што ва ўсім горадзе засталіся яны ўдваіх і цяпер усе кулі, наганяючы аскоміну сваім пераможна-гнятлівым посвістам, ляцяць у яе ненароджанага сына і глуханямога хлопчыка. – Што ж гэта робіцца? – загаласіла Айшэ. – Яны ж зусім дзеці…

Выбухі, кулямётныя і аўтаматныя чэргі як нечакана пачаліся, гэтак жа нечакана і перапыніліся. Зрабілася злавесна ціха, і зноў слых улавіў людскія стогны, у доме насупраць пад кучай цэглы адчайна завіскатаў сабака. Айшэ быццам токам працяло, здавалася, нехта нябачны падштурхоўвае ў плечы, не дае часу на роздум, і яна, даволі спрытна падхапіўшы з зямлі даўгаватую палку і мацаючы ёй перад сабой дарогу, каб не трапіць у выбоіны, заспяшалася да глуханямога. Абмінаючы завалы, ішла ў абход і ўвесь час у напружаным чаканні не зводзіла вачэй з рыжай кудлатай галавы, гатовая ў любы момант замахаць рукамі і прыцягнуць да сябе ўвагу, калі той раптам азірнецца. Хлопчык не азірнуўся. Вось ён зняў з носіка калонкі чайнік, паставіў яго на зямлю і адразу ж падсунуў пад струмень вады гарляк пластмасавай бутэлькі.

Ведаючы, што глуханямы будзе набіраць ваду не менш за дзесяць мінут, Айшэ, каб утаймаваць цяжкаватае дыханне і супакоіць празмернае сэрцабіццё, некалькі хвілін пастаяла, абапёршыся на палку, агледзелася. Неба было чыстым: ні самалётаў, ні верталётаў, глухія выбухі чуліся дзесьці далёка за горадам, там жа надрыўна тахкалі кулямёты.

«Напэўна, федэралы сёння адстраляліся», – падумала Айшэ, але, узгадаўшы танкі, заспяшалася, раптам рускія і сапраўды дзесьці побач, разумела, што ў любы момант можа зноў пачацца калатнеча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Виктор Правдин читать все книги автора по порядку

Виктор Правдин - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Нелюбімыя гінуць отзывы


Отзывы читателей о книге Нелюбімыя гінуць, автор: Виктор Правдин. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x