Валерий Казаков - «Чорны кот»
- Название:«Чорны кот»
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Валерий Казаков - «Чорны кот» краткое содержание
«Чорны кот» - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Ну ты, біджо, малайчына! Ай, малайчына! Нездарма цябе гаспадар паважае. Згодны, давай з гэтай ідэяй, як са свавольнай дзеўкай, пераспім, а раніцай пагаворым, ды і поўную карціну па нашым пытанні сам я належным чынам вывучу, так што гаворка наша будзе прадметнай. З прозвішчамі, справамі і дзеяннямі! Ай, малайчына ты, Панцеляймон! Давай, налівай па поўнай, ноч толькі пачынаецца...
6
- Калі ўжо і гаварыць, дык гаварыць трэба праўду. А мне не толькі вы- хаванне і высокі чын выкладчыка, але ўжо і сам узрост хлусіць не дазваляе. Ды і што ад той маёй праўды ў вашым цяперашнім жыцці зменіцца? А ў выніку - нічога. Як існаваў люд у хлусні, дык там і ахвоту мае заставацца. Так што, шаноўны мой пляменнік Вячаслаў, Мінск наш бамбілі часта. На пачатку вайны трохі немцы, а з пачатку сорак другога свае, савецкія. Хоць і не ўсім яны тады былі, ды і сёння даводзяцца, сваімі. Я, як і ты, карэнны мінчук, можа, у сямі, а то і ў дзесяці пакаленнях. Продкі нашыя першы дом, паводле паданняў, пабудавалі яшчэ ў старым горадзе, за сценамі і валам. Там яны ў ліхія часіны адседжваліся, а так у асноўным зімавалі, калі ў сталіцы не выязджалі. Балазе сталіц для беларускага шляхціча ў тыя часы было аж чатыры: Варшава, Вільня, Масква і Санкт-Пецярбург. Ды ў Вільні, Варшаве і Піцеры продкі нашы мелі такія-сякія дамкі. Да зімы ж сямейства, як правіла, пражывала ў вялікім маёнтку, недалёка ад Заслаўя. Ды і самі мы раднёй заслаўскім князям даводзіліся. Вось такія, браце, гарбузы. А што гэта вас, шаноўны сваячок, на гістарычныя экскурсы пацягнула? Вы ўжо нібыта і пры пагонах, і пры такім ведамстве. Трапна, ой трапна вас люд наш просты ахрысціў: «Пільныя вочкі»! Дакладней не скажаш. Усё, усё! - убачыўшы наструненага, з кулакамі пляменніка, капітуляваў дзядзька-прафесар. - Больш ніякіх адхіленняў ад тэмы... Другая сусветная, яе пачатковы, так бы мовіць, і завяршальны этапы на нашых беларускіх землях. Так? Дзіўна. Пачну з таго, што вялікіх і зацятых баёў на нашых тэрыторыях, можна сказаць, і не было. Менш чым за месяц яе немец акупаваў і прыкладна за месяц з невялікім, ні за што не чапляючыся, арганізавана пакінуў. Нейкіх значных бітваў, як Сталінградская ці Курская, у нас таксама не назіралася. Аднак, трэба адзначыць, на ўсходзе рэспублікі, на рубяжы ракі Проні, фронт даволі доўга стаяў. Так што ў цэлым вялікіх, татальных разбурэнняў, здавалася б, і не павінна было б быць. Во як я «забыкаў». Смешна, трэба запомніць. Вось і сам, любы пляменнік, рабі выснову. Атрымліваецца дзіў- ная карціна: пры адсутнасці працяглых абаронных баёў населеныя пункты павінны былі, па ідэі, захавацца. Заканамернае пытанне: адкуль жа такія каласальныя разбурэнні, у тым ліку ў Мінску? Адказаў ёсць некалькі, аднак самы праўдзівы, самы страшны і які найбольш замоўчваецца: сталіцу БССР амаль зраўняла з зямлёй савецкая авіяцыя, ды і не толькі сталіцу. Не было ніводнага чырвонага дня календара, каб уначы над горадам не гулі цяжкія самалёты, якія сыпалі на галовы сонным гараджанам смяротныя падарункі. Аднойчы ў такім налёце ўдзельнічала больш за дзвесце цяжкіх бамбавозаў. Нават кідалі звышцяжкія паўтаратонныя. І ведаеш, Славік, у што яны цэлілі? У цяперашні Дом урада. Ноччу, калі ён пусты! Вось гэта стратэгі! Уяўляеш, раніцай немцы прыходзяць на працу, а працаваць жа няма дзе! Як ім, паганым фрыцам, было б? У гэтым уся геніяльнасць савецкай улады. Адступаюць - усё падарваць і спаліць, усіх выгнаць! Без надзеі на вяртанне. Наступаюць - усё разбамбіць, разбурыць! Без надзеі на зварот. Ну а пра тое, што ў цёмных начных гарадах жывуць савецкія людзі -ды якія яны савецкія! Застаўся на акупаванай тэрыторыі - ужо вораг, а да ворагаў ніякай літасці! Супрацьпаветранай абароны горад наш не меў, немцам яна была без патрэбы праз адсутнасць у горадзе хоць якіх значных ваенных аб’ектаў і буйных вайсковых фармаванняў. Перападала свая доля крамлёўскіх пачастункаў і абласным цэнтрам. Вось і атрымлівалася: арміявызваліцельніца ўваходзіла ў сорак чацвёртым у разбітыя і спустошаныя непрыяцелем гарады. Тады гэтага патрабавала прапаганда. Пазней гэтыя агіткі ўвайшлі ў падручнікі гісторыі, увайшлі, ды так і да гэтага часу там і засталіся. А праўда? Праўда, яна - фу-ух! - прафесар дзьмухнуў на сваю вузкую з тонкімі касцістымі пальцамі далонь. - Субстанцыя нябачная, амаль што дух!
- Але пачакайце, Генрых Браніслававіч! Вы што, сцвярджаеце, што немцы былі дабром для нашага народа і ніякіх зверстваў тут не чынілі? - узбуджана ўскочыў са свайго месца малады Скарга. - А каласальныя ахвяры, а ўсенародны партызанскі рух? Ды ў мяне наогул мазгі набакір у апошнія дні! Аказваецца, што пасля вайны ў нас, у Беларусі, больш за сто тысяч чалавек загінулі і былі рэпрэсаваныя за супраціў савецкай уладзе! І гэта толькі ў тры пасляваенныя гады! А вайна невядомая ішла ледзь не да пяцьдзясят сёмага. Жах нейкі! Цяпер вы мне кажаце, што беларускія гарады ў асноўным бамбавала нашая ж авіяцыя! Можа, і бамбавала, але ж ішла вайна!
Суразмоўца абуранага юнака, утульна ўладкаваўшыся ў зручным старадаўнім фатэлі, схаваўшы аскетычны твар у мяккі цень цьмяна-залацістага лямпавага абажура, уважліва слухаў і крыху ўсміхаўся ў акуратна падрэзаныя вусы, якія пераходзілі ў невялікую казліную бародку. Сваёй бародкай спадар быў падобны да Дзяржынскага, і падабенства гэтае больш дапамагала вальналюбіваму прафесару, чым шкодзіла.
Вячаслаў яшчэ доўга абураўся, прыводзіў доказы ў абарону сваіх перакананняў, якія ён, як і любы грамадзянін любой краіны, увабраў у сябе з завучаных школьных ды інстытуцкіх урокаў і лекцый. Напэўна, прытаміўшыся і не сустракаючы пярэчанняў з боку апанента, ён здзіўлена замоўк.
- Вы што, не слухаеце мяне? - зніякавела спытаў ён.
- Вельмі, вельмі ўважліва слухаў, бацечка! - са шпількай уставіў любімае ленінскае слоўца прафесар і з лёгкасцю ўстаў з нізкага фатэля. - Цяпер будзьце добрымі - прысядзьце вы, а я ўжо, так бы мовіць, разамну старэчыя косткі. Заседзеўся, ведаеце. Першае: бамбардзіроўкі, іх частату і колькасць бомбавылетаў можна лёгка ўдакладніць у архівах, а на першы час раю абмежавацца інтэрнэтам. У працяг гэтага ж пытання я цалкам аўтарытэтна даводжу да вашага ведама, што канчатковую кропку ў разбурэнні нашых гарадоў і замкаў паставілі бяздарныя і бязродныя архітэктары пасляваеннага часу. Гэта паводле іх прапаноў былі прынятыя савецкай уладай рашэнні аб ачыстцы беларускіх гарадоў ад неперспектыўных руінаў, і тое, што не дашчэнту разбурыла авіяцыя, узарвалі сапёры. У гарадах з амаль тысячагадовай гісторыяй засталося па пяць-дзесяць будынкаў, старэй за трыста гадоў! Ці гэта не варварства?! Немцы бурылі чужое, хоць і Саветы таксама бурылі чужое, класава чужое. Як ім, народжаным у свінарніках, было зразумець прыгажосць готыкі і позняга беларускага барока? А местачковыя недавучкі бурылі з поўнай упэўненасцю, што змогуць пабудаваць лепшыя і яшчэ больш грандыёзныя гмахі, але перад тым, як прыступіць да будаўніцтва, яны разнеслі ўсё па каліву! Бедная мая Айчына! Гады табе Гасподзь даваў на мір і будаўніцтва, а на дзясяткі гадоў насылаў войны і разбурэнні. Ды і цяпер мы ў нашай сацыялістычнай рэзервацыі жывем, у асноўным, з чужой галавы. Хвала Богу, хоць у модныя цяпер войны ў імя талерантнасці не спяшаемся лезці і моладзь сваю губіць...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: