LibKing » Книги » Проза » Русская классическая проза » Кузьма Черный - Па дарозе (на белорусском языке)

Кузьма Черный - Па дарозе (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Кузьма Черный - Па дарозе (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Па дарозе (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.25/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Кузьма Черный - Па дарозе (на белорусском языке) краткое содержание

Па дарозе (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Кузьма Черный, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Па дарозе (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Па дарозе (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кузьма Черный
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што за месяц,

Што за ясны...

Або зусiм новы ў вёсцы матыў песнi:

Гэй вы, конi вараныя,

Грывакi мае!..

Нi то драмаць, нi то моўчкi слухаць ноч пачала Насця.

Тады з'явiлася была ў Паўла думка падысцi да яе i пагаварыць з ёю. А як ступiў ён два крокi наперад, асядаць i гiнуць пачала гэтая думка.

- Няма пра што мне з ёю гаварыць, - зусiм моцна сказаў Павал.

- Што ты кажаш? - дакацiўся голас ззаду.

- Нiчога, дзень нахапiўся, - адказаў Павал i сцебануў пугаю каня па худых рэбрах.

"Вельмi ж на полi ўрадзiла ярына", - падумаў ён невядома чаму. А пасля ўцякла i гэтая думка, i ўявiлася, што доктар, да якога едзе ён, павiнен быць чалавекам вельмi сталым, але нейкiм такiм, якому можна i нават трэба сказаць пра ўсё, нават пра Насцю, што яна гэткая любая, але ж вельмi далёкая, i што таму аж нiчога рабiць не хочацца.

"Яно ўсё пройдзе, - з'явiлася новая думка, - усё забудзецца, а жыццё будзе яшчэ доўгiм, бо ад грудзей, што баляць, нiхто не ўмiраў нiколi, здаецца. Многа яшчэ будзе думак новых i навiн за жыццё, адно вось, аднаму, мусiць, давядзецца, пахаваўшы матку, або перацягнуць на гэтую гаспадарку сястру з мужам з суседняй вёскi... А ўсё ж яно слаўна гэтак ехаць, а пасля вечарам назад; адчуваць волю поля, слухаць, як у вёсках пры дарогах спяваюць пеўнi, i гэтакi ясны змрок ляжыць на дарогах... I нiчога не зробiцца ў жыццi таго, чаго не зробiцца".

Нават i не думка гэта была, а пачуццё.

Зусiм пачынала вiднець, а на полi разгуляўся радасны вецер.

III

У тую ранiцу ў вёсцы яшчэ прыцемкам устала жанчына. Было шмат работы адной у хаце.

"Хаця б дождж не пайшоў ды не абмачыў Паўла", - падумала яна пра сына.

I ўсё тупала па двары ды думала пра Паўла. Яно не то, што гэта было шкада ёй, што Павал нездараўчаны, - аб гэтым не думалася, бо да гэтага прывыклася i было гэта звычайным. Думала яна, што Павал, мусiць, змёрз уначы.

Была жанчына старая i часта насiла ў сабе нейкi востры настрой. Бо гэта яна многа перажыла была за жыццё бяды i гора, i гэта зрабiла яе чулай вельмi.

У тую ранiцу яна брала пад паветкаю дровы i ўбачыла, як каля самай сцяны дрыжаў на ветры дробны куст крапiвы. I тады прыпомнiлася, што яе многа расце на дарозе, дзе агароды пераходзяць у жытнiя засевы. А гэта было прывычнае, роднае, сярод чаго жылося, пакутавалася. I ўжо тады ад гэтага ў жанчыны з'явiлася да ўсяго шырокае пачуццё, i падумалася:

"От Павал прыедзе i пойдзе касiць, а я каля дома буду".

I затым, што было ўсё гэта звязана з тым дробным, што на кожным кроку ў жыццi, затым i з'явiўся ў жанчыны востры настрой. Хацелася гаварыць з усiмi аб усiм. I от пачала яна з нецярплiвасцю чакаць Паўла.

А пасля прыбегла да яе, засопшыся, Ганна, што служыла ўжо другi год у Мельгуновых, i пачала гаварыць, што Алесь паехаў у горад з Насцяю i што ў iх будзе вяселле. А пасля пачала гаварыць, як да яе, яшчэ да Насцi, прыставаў Алесь, усё гаварыў, што возьме замуж, i што цяпер лiха ведае што будзе.

- Ну, няўжо?! - узрадавалася Паўлава мацi.

- А ты як бы рада, - пакрыўдзiлася Ганна, - а ў твайго Паўла здароўе адабрала Насця. Ты думаеш, цётка, я не ведаю? Усе ведаюць! А я не змоўчу.

- Чаму?

- Таму!

- А што рабiць будзеш?

- На яго ў суд падам; усё роўна яму спакойна жыць, гаду, не дам.

- З Насцяю жыць?

- З Насцяю.

- А сястрычка ж мая, зрабi ж ты гэта. Вось i Павал мой узрадуецца, сумны нешта ж вельмi ён цяпер зрабiўся. А я толькi думала аб iм.

I невядома чаму так раптоўна Ганна заплакала. Яна доўга сядзела на адным месцы, на лаве, у кутку Паўлавай хаты, выцiрала рукавом зрэбнага каптана слёзы i чмыхала носам.

А ў галаве ў дзяўчыны хадзiлi вольныя думкi - цi то нявыяўленыя, яшчэ цьмяныя, радасныя нейкiя надзеi нараджалiся ў яе.

Нешта яснае выяўлялася перад маладым жыццём, i само жыццё паднiмалася наперадзе, як вялiкая, цiкавая дарога, на якой апаноўваюць чалавека радасныя хваляваннi.

- Гадаўка гэтая Насця, - сказала моцна Паўлава мацi.

"А што яна вiнавата?" - хацела сказаць Ганна, але сказала, палажыўшы палец на губу:

- Я не дамся ў крыўду Мельгуну.

- От Павал будзе весялейшым, - з хiтраю ўсмешкаю сказала Паўлава мацi, - а то ж вельмi думаць аб нечым пачаў многа.

IV

Павал у той дзень зусiм вясёлым выехаў з горада.

Доктар яму нiчога не сказаў, толькi даў нейкiх зеленаватых пiлюль; купiў яшчэ Павал хустку матцы i новую касу. А як выязджаў з горада, дык адчуваў, што ўсё будзе добра, - цi то гэтыя пiлюлi памогуць, цi то зусiм нiчога ў яго няма. Вось будуць пагодлiвыя днi, добра будзе касiць каля рэчкi; а Насця - чорт яе бяры. I, едучы, бачыў, як на краю горада музыкi збiраюцца граць у вялiкiм разгароджаным садзе.

У капельмайстра таксама балелi грудзi, i ён стрымлiваў кашаль. У аднаго музыкi балеў зуб, i яму цяжка было дзьмуць у флейту. Ён думаў аб тым, што ад яго флейты многае залежыць у музыцы. I не было весела, нават сумна было капельмайстру i флейтысту.

Таксама не было весела i яшчэ аднаму музыку, бо дома былi ў яго нейкiя нелады ў сям'i, i толькi лепш адчуваў ён сябе ў настроях тады, калi выходзiў з дому.

Так трое гэтых людзей, ад якiх многа залежала ў музыцы, далёка былi ў тую хвiлiну ад весялосцi. Толькi нiхто не ведаў i не бачыў гэтага, бо як махнуў капельмайстар рукамi i гранула музыка, ва ўсiх, хто слухаў, раптам пачало з'яўляцца вялiкае захапленне жыццём, адчуванне яго вялiкасцi i хараства. А ў каго i з'явiўся смутак, дык быў ён радасным i жаданым.

I хто глядзеў на гэта, хто чуў вясёлыя зыкi, - думаў, што гэта так ёсць цi было i ў настроях музыкаў. А ў музыкаў весялець пачаў настрой пры першых зыках.

У Паўла ж пачала вясёлай лёгкасцю напаўняцца iстота паволi. Пасля ўсё зрабiлася для яго слаўным, радасна захапiла iмкненне.

Як ехаў, дык весела ляжала пад ветрам поле i некуды далёка адплылi i Алесь Мяльгун, i Насця, i Сёмка Цераховiч, i Тодар. Сплыло ўсё тое, што было на душы, як ехаў у горад. Хацелася перш, каб чым хутчэй даехаць дадому ды парадаваць словам матку, даючы ёй новую хустку, а пасля як бы гэта падняўся ён на нейкую высокую гару ды расклаў там агонь, асвяцiўшы нешта новае. Прапала пачуццё таго, што i ён як сталы гаспадар. Ён то адчуваў сябе сталым i цяпер, але iначай неяк, бо згiнула думка аб сваiм канi i драбiнах, а думалася неяк аб усiх людзях, аб тым самым канi, але не так, што вось гэта яго конь i нiхто нiколi да гэтага каня нiякага дачынення мець не павiнен, што гэта конь i драбiны, а я гаспадар, - а думалася i адчувалася, што вось конь вязе, а я еду. А вакол зямля, вакол людзi. I iдуць на зямлi днi i ночы. I ветры спяваюць, i сонца свецiць. Пасля дажджоў дарогi мокрыя. А Алесь Мяльгун, Сёмка Цераховiч i яшчэ Тодар - жывуць сабе, кпяць з усяго, што застаўляе iх жыць, варушацца сабе, адзiн у адным корпаюцца, злуюць адзiн на аднаго часам за гэта. А мне вось добра глядзець на iх i на ўсю гэтую iх работу.

Паўзла ды паўзла зямля насустрач. Кружылiся далi, адпаўзалi ўсё ў бакi. Звала дарога наперад, а дзень быў, як гаворка аб чым-небудзь вялiкiм, родным, блiзкiм, што напаўняе ўсю iстоту лёгкасцю любых настрояў i думкi робiць вострымi i iмклiвымi.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Кузьма Черный читать все книги автора по порядку

Кузьма Черный - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Па дарозе (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Па дарозе (на белорусском языке), автор: Кузьма Черный. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img