Кузьма Черный - Справа Вiктара Лукашэвiча (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Кузьма Черный - Справа Вiктара Лукашэвiча (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Кузьма Черный - Справа Вiктара Лукашэвiча (на белорусском языке) краткое содержание

Справа Вiктара Лукашэвiча (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Кузьма Черный, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Справа Вiктара Лукашэвiча (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Справа Вiктара Лукашэвiча (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кузьма Черный
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

5. З стэнаграмы следчага допыту

...Цягнiк прыйшоў пад вечар. Я даўно чакаў на вакзале, каб сустрэць Якуба. Я стаяў каля дзвярэй i ўглядаўся ў людзей - якi ж цяпер той ранейшы сiнявокi Якуб, што (калi ўжо тое было!) гэтак няёмка развiтаўся быў са мною на станцыi? Я тады бачыў праз акно з вагона, як ён паправiў на возе мяшок з сенам i паехаў у сваю дарогу. Я ведаў, што ён спяшае, каб да вечара перапаўзцi трыццаць вёрст. Пакуль ад'ехаў, дык разоў тры азiрнуўся. А пасля цягнiк рушыў... Колькi ўжо год прайшло, як мы пакiнулi жыць разам!

Доўга прайшло часу, калi я заўважыў сярод людзей загарэлы, аж чорны, хлапечы твар i шэрую суконную жакетку. Цераз плячо ў Якуба вiсеў на палатняным рубцы малы клунак. Я схапiў яго за рукаў i выцягнуў з натоўпу.

На вулiцах стаяў пыл, i сонца яшчэ пякло. Якуб грукаў ботамi па гарачым бруку. У першыя хвiлiны мы не знаходзiлi словаў, i гаварыць пачалi тады, калi прыйшлi на кватэру. Што перш за ўсё кiнулася мне ў вочы ў Якуба - гэта павольная сталасць у рухах нават тады, калi гэтай павольнасцi не было.

"Як у старога вясковага гаспадара, у якога ўкаранiлася мудрасць, што на зямлi вельмi спяшаць i трапятацца няможна. А можа гэта ён стамiўся з дарогi?" - падумаў я.

Запахла ў пакоi Якубавымi ботамi i ветравым пылам ад яго жакеткi.

Якуб гаварыў пра ўсе самыя дробныя хатнiя справы, пра знаёмых вясковых, смяяўся мякка i добра. I я адкiнуў на гэты час усе свае справы, каб застацца аж да заўтрага з братам. Усё больш i больш агортвала мяне тое роднае, што з малых дзён вызначылася назаўсёды мiж намi i ў нас. Гэта тая арганiчная блiзасць з Якубам, што з вялiкай сiлай загаварыла зноў цяпер пра сябе.

- Ты мне хiба паможаш што тут у маёй справе, бо я ж, сам ведаеш, нiдзе нiколi не быў, - сказаў мне Якуб.

Ён расказаў, як Маргарыта iшла замуж (трэба ж было, як на тую бяду, паехаць ёй тады да Манi i якраз спаткацца з iм!), як лепш яны там усе жывуць цяпер дома. Якуб гаварыў з развагамi, спакойна i стала. Белыя, ад сонца аж жоўтыя, валасы тонкiмi пасмамi клалiся ў яго на вушы, тыя ж самыя сiнiя вочы глядзелi шырока, толькi глыбей увайшлi нейк позiркам сваiм. I яшчэ прабiвалася наверх з усiх рысаў твару адзнака ўпартасцi.

- Дык як Маня маецца? - запытаўся.

- Жыве сабе... Мне цяпер абы тут усё добра зрабiць, а там - не я ж адзiн... Зусiм прыйдзецца некалi на весну вулiцу зносiць, i рэшта вёскi падзелiцца на два калектывы.

Я тады ахоплен быў новым пачуццём, глыбокiм, радасным. Мы сядзелi з Якубам у першы вечар доўга, i яго абветраны твар быў для мяне вельмi любым. Тут было ўсё ад пачатку i да канца - i тое мiнулае, з чаго вырасла наша блiзасць, i цяперашняе. Мы разумелi адзiн аднаго з паўслова.

Пра Маргарыту ён гаварыў, як бы сам быў у чым тут вiнават. Але пасля, калi загаварылi мы, як дапамагчы ёй, каб стала ёй спакайней на душы, ён увесь загарэўся i ўспомнiў адразу пра Марынковiча. Нават скрозь загару я прыкмецiў, як пачырванеў яго твар, i ён увесь аж уздрыгануўся. У iм, у гэтым сiнявокiм Якубе, у гэтым маладым, спрацованым, упартым рэфарматару зямлi захаваны вялiкiя буры. Ён пабыў у мяне два днi i паехаў, зрабiўшы тыя свае справы. I першы дзень, як паехаў ён, мне самому хацелася следам за iм ехаць. I ў той жа дзень я напiсаў яму колькi слоў i вялiкi лiст да Маргарыты. Усё гэтак, як гаварыў ён.

Цяпер менш за ўсё я думаю пра Марынковiча. I гэта дрэнна. Бо яго трэба перамагчы. Гэта нялёгка. Вельмi часта можна самому праславiцца за ворага рзвалюцыi, пакуль пераможаш яго. Даведзена ж i выдрукавана ў прэсе, што я контррэвалюцыянер.

Буду iсцi да канца.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

6. Якая гаворка была ў мяне з Марынковiчам

- ...Яна зняла справу з судовага разгляду не затым, што вы вельмi хацелi гэтага, а затым, што нiчога суд не сказаў бы таго, пра што трэба было б хоць слова сказаць. Бо тут гэта не тое толькi, што ў яе ад вае дзiцянё застаецца i што вы будзеце даваць на яго гэтулькi, колькi закон скажа. Можа суд яшчэ сказаў бы колькi слоў i пра тое, што яна, жывучы з вамi, страцiла сваё здароўе: вы ж жылi разам чатыры гады, i яна магла б ужо мець чацвёра дзяцей! Над гэтым нi вам, гр-н Марынковiч, нiкому галава не балiць, i яна адна сваiм жыццём тут за ўсё адказвае. Але суд нi слова не сказаў бы пра тое, што яна iшла за гэтага Марынковiча тады, калi ён зарабляў на месяц усяго васемнаццаць рублёў. Яна хацела бачыць у Марынковiчу чалавека i пайшла дзялiць з iм гора. А ён, калi ўжо зрабiўся важнаю асобаю, дык забыўся на ўсё гэта. Ён цяпер стаў "новым" чалавекам i знайшоў сабе "новую" жанчыну...

- Гэта справа мая i яе. Толькi!

- Але я ж брат яе.

- Вы, грамадзянiн Лукашэвiч, маеце на мяне злосць за вашу асабовую справу i прыплятаеце сюды справу другую, якая сюды не належыць.

- Належыць!

- Не.

- Належыць! Усё належыць! Я ўсё разам збяру.

- Ну i што тады будзе?

- Нешта будзе.

- Што ж, грамадзянiн Лукашэвiч, збiрайце, збiрайце ўсё разам. Мусiць, дапякла вам праўда, калi гэтакiм гарачым зрабiлiся. Збiрайце, збiрайце... Братняя блiзасць! Зачапi толькi мешчанiна за душу, за пачуццi, будзе тады крыўды... Мешчанiна, мешчанчука, вас!

- Мяне гэта?

- Вас. Вы ж мешчанiн, самы сапраўдны! Безумоўна, пачалося з таго, што вы заелiся на мяне за сваю ўласную справу, за тое, што я апублiкаваў вашы контррэвалюцыйныя паводзiны. I тады вы пачынаеце прыплятаць сюды зусiм iншую справу, безумоўна не належачую сюды, чужую тут, непатрэбную, пабочную! I стараецеся выйграць на гэтай справе. Чаму ж вы пра сваю справу са мною не гаворыце, чаму ж аб ёй маўчыце, а ўсё пра маю асабовую, у чужое жыццё залазiце?! Я не жадаю аб гэтым больш з вамi гаварыць. Гэта ўсё iнтэлiгенцкая псiхалагiчнасць, мяшчанская сямейсцвеннасць, браты, сёстры! Як вы, грамадзянiн Лукашэвiч, не можаце зразумець (бачыце, я халадней пачынаю гаварыць), што старая сям'я пашатнулася. Безумоўна i назаўсягда! Гэта ясна, i вам гэта павiнна быць даўно вядома. Надыходзячыя будучыя часы ад нас ужо цяпер патрабуюць дзейнасцi.

- Якое?!

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Ён доўга гаварыў мне пра нейкую дзейнасць, а я маўчаў. Я не мог гаварыць тады з iм. I пайшоў, не даслухаўшы яго да канца. Ён стаяў перада мною пануры. Ад гаворкi тоўстыя губы яго трэслiся, ад узбуджанасцi чырванелi вочы i твар мяняў колеры. Твар яго быў апушчаны ўнiз. Я пайшоў i пачуў праз зачыненыя дзверы, як ён змоўк i пачаў цяжкiмi крокамi сваiмi хадзiць. Я нiякай драбязы цяпер не заўважаю, але адна не вылазiць з маёй галавы - гэта як ён ступае. Моцна стукае пятамi i раскiдае ногi. А сам ён ад прыроды сваёй пануры i не любiць гаварыць. Толькi, як ён кажа, грамадскiя абавязкi навучылi яго гаварыць, крыклiва i суха. Дома ён заўсёды маўчыць. Любiць сядзець на скверы i маўчаць. Калi iдзе, напрыклад, з грамадскага прагляду якога-небудзь кiнафiльма цi новай п'есы - нiколi не выкажа сваёй думкi, а ўсё гудзе: гугу - не разабраць, цi гэта ён згаджаецца з табою, цi не.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Кузьма Черный читать все книги автора по порядку

Кузьма Черный - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Справа Вiктара Лукашэвiча (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Справа Вiктара Лукашэвiча (на белорусском языке), автор: Кузьма Черный. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x