Иван Чигринов - Апавяданне без канца (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Иван Чигринов - Апавяданне без канца (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Иван Чигринов - Апавяданне без канца (на белорусском языке) краткое содержание

Апавяданне без канца (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Иван Чигринов, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Апавяданне без канца (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Апавяданне без канца (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Иван Чигринов
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер Вольгу непакоiла ўжо iншае - каб не трапiць неспадзявана на вочы свайму мужу, бо не хацелася, каб ён пабачыў яе поплеч з гэтай модна апранутай, выпешчанай жанчынай. У душы яна ўжо нават рада была, што яго не аказалася дома.

У кабiнеце, куды яе прапусцiлi адразу, - не абышлося без намаганняў спадарожнiцы, - сядзеў, напэўна, той самы чалавек да якога яны iшлi.

- Дык чым я магу быць карысны вам? - пасадзiўшы Вольгу ў крэсла насупраць сябе, спытаў ён вялым голасам.

- Я прыехала да мужа, - i Вольга назвала прозвiшча.

- Ну i што?

Чалавек, вiдаць, не зусiм разумеў, чаго дамагалася ад яго гэта вясковая жанчына. Тады Вольга падала яму пiсьмо, якое, уласна, i змусiла яе сабрацца ў дарогу. Ён чытаў тое пiсьмо, а Вольга ўпотай выцiрала слёзы.

- Так, - прамовiў нарэшце чалавек i зацiкаўлена агледзеў Вольгу. - Я штосьцi прыпамiнаю. Але пачакайце. - Ён адчынiў шуфляду стала i дастаў адтуль сiнюю папку. Доўга гартаў старонкi, чытаў паперкi, якiя былi ўшыты ў папку, потым усклiкнуў:

- Ага, вось яно!..

Ад гэтага воклiчу Вользе зрабiлася млосна. Сэрца раптам пачула штосьцi нядобрае.

- Тут ёсць выпiска з метрыкi... Марына нарадзiлася дваццаць шостага жнiўня тысяча дзевяцьсот сорак другога года. Так?

- Так, - адказала Вольга, не разумеючы, куды хiлiцца гаворка.

- Добра. Тады прачытаем, што пiша ваш муж: "Мая жонка нарадзiла дзiця ад немца. Бо я пакiнуў Брады ў лiпенi сорак першага года, а Марына, гэта значыць мая так званая дачка, нарадзiлася... што i пацвярджае метрыка... Таму я i не магу жыць разам".

У Вольгi пахаладзела на сэрцы.

- Гэта няпраўда, - захвалявалася яна. - Тут звычайная памылка. Так запiсалi ў сельсавеце. Людзi могуць сказаць. Дачка нарадзiлася якраз у сорак першым. I не ад якога немца. Гэта яго дзiця. Уся вёска ведае. Я толькi не дагледзела, як яны там запiсвалi. Бо цi думаў тады хто!..

- Дапусцiм, што вам можна паверыць, - спынiў яе той жа вялы голас. - Але ж i мужу вашаму я мушу паверыць. Тым больш, што дакументы пацвярджаюць. Вы толькi правiльна зразумейце мяне...

Ён гаварыў i далей, але Вольга больш не слухала: сёння чамусьцi ўвесь час угаворвалi Вольгу, каб яна нешта зразумела, i нiхто не разумеў яе...

Ужо каторы год Марына высаджвала на матчынай магiле барвiны.

Гэта магiла i мяне параднiла з Брадамi. Я палюбiў i цiхую раку, i лазнякi над ёю, i пясчаныя пагоркi, на якiх аж да самай восенi хвалюецца пад ветрам жыта.

Мне палюбiлася скупая прырода таго ўсходняга кутка Беларусi, дзе прамiнула дзяцiнства чалавека, якi мне на ўсё жыццё стаў дарагi.

Я нiколi не спадзяваўся сустрэць тут Марынiнага бацьку.

Зараз ён меў нешта сказаць мне пра Пычаў бераг. Але я пабрыў далей.

Над ракою па-ранейшаму дымiўся цёплы туман.

1962 г.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Иван Чигринов читать все книги автора по порядку

Иван Чигринов - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Апавяданне без канца (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Апавяданне без канца (на белорусском языке), автор: Иван Чигринов. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x