Владимир Орлов - Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Владимир Орлов - Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Владимир Орлов - Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке) краткое содержание

Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Владимир Орлов, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Владимир Орлов
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Орлов Владимир (2)

Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке)

Уладзiмiр Арлоў

Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн

Бывайце, заходнебэрлiнскiя дворнiкi! Калi б ты гаварыў па-нямецку, дык растлумачыў бы iм, што больш за ўсё на сьвеце яны падобныя да беларускiх акадэмiкаў i членкараў i, пакiнуўшы за дзьвярыма канфэрэнц-заляў свае мудрагелiстыя прычындалы, маглi б сьмела займаць месца ў прэзыдыюмах.

Бывайце, белазубыя гандляры-туркi з пляцу каля Брандэнбурскае брамы з вашымi мэдалямi "За взятие Берлина" (вас можна было б таксама ўзнагароджваць iмi, бо Бэрлiн зь ягонымi 250 тысячамi малаазiйцаў - трэцi пасьля Стамбулу й Анкары турэцкi горад сьвету), са значкамi "Победитель соцсоревнования" й партабакамi з "Пагоняй" вытворчасьцi Полацкага лiцейна-мэханiчнага заводу па пяць марак за штуку.

Бывайце, бэрлiнскiя немкi! З кожным пражытым годам вы робiцеся толькi больш прывабныя, каб у старасьцi кожная ператварылася ў прыгажуню.

Бывайце, бэрлiнскiя турчанкi! Карыстайцеся са свае смуглявае маладосьцi, бо з вамi з кожным пражытым годам адбываецца штосьцi адваротнае.

Бывайце, бэрлiнскiя мурынкi! Здаецца, вы (хiба што за выняткам адной радавой U.S.Armу) пакуль што цiхамiрна йснуяце па-за эстэтычнымi крытэрыямi беларускiх мужчынаў.

Бывай, галоўка Нэфэрцiцi з Эгiпэцкага музэю! Адно тваё дасканалае вушка слухае дзесьцi голас сахарскiх пяскоў, а ў ацалелае нехта асьцярожна шапянуў табе, што па менскiх вулiцах ходзiць жанчына з тваiм профiлем i, можа, калi-небудзь хтосьцi таксама аблашчыць ейнае вушка цёплым дыханьнем i адкрые ёй яе таямнiцу.

Бывайце, паважныя бэрлiнскiя панкi з кармiнавымi, вохрыстымi ды iндыгавымi грабянямi на голеных да люстранога бляску галовах, падобных да яек, зьнесеных ацтэцкiмi пачварамi з Далемскага музэю, перад якiм бялеюць на газонах чародкi шампiнёнаў, а па-наску - пячурак.

Бывайце, бэрлiнскiя дзецi! Незалежна ад колеру скуры ў вас такiя здаровыя й чыстыя твары, якiя ў беларускiх дзяцей можна ўбачыць адно на фотаздымках пачатку стагодзьдзя.

Бывай, iталiйскi рэстаранчык, дзе гасьцiнныя гаспадары Ульрых, Вольф i Свэн да адвалу нагадавалi цябе стронгай i мясам акулы.

Бывай, сталоўка бэрлiнскага аддзяленьня пасольства Расейскай Фэдэрацыi, дзе цябе нагадавалi баршчом i сечаным шнiцлем.

Бывайце, па-цыганску маляўнiчыя жабракi й жлукты са станцыi мэтро Заалёгiшэр гартэн! Нiхто не забаронiць вам, аблiваючы бароды, смактаць сваё вiно й пiва, цалавацца ўзасос бяз розьнiцы полу й проста на вулiцы, пад нагамi ў мiнакоў, здымаць хiрургiчныя швы з раны, атрыманай тут у п'янай бойцы.

Бывай, заходнебэрлiнскi зьвярынец, пасьля якога хочацца наведаць усе зьвярынцы былога СССР з адной толькi мэтай - дапiсаць на кожнай шыльдачцы з назваю жывёлiны два словы: "дробны" й "брудны".

Бывайце, прычасаныя, быццам на прыём дыпляматычнага корпусу, арангутангi, гiбоны й гамадрылы! Бывайце, фрывольныя макакi з мадняцкiмi фрызурамi! Вашыя дзецi маглi б штодня адпраўляць сваiм равесьнiкам у СНГ гуманiтарную дапамогу ў выглядзе некалькiх скрынак памаранчаў, кiвi, манга й трускавак, якiя ў нас бываюць у чэрвенi, а ў бэрлiнскiм зьвярынцы - а восьмай ранiцы.

Бывайце, бела-чырвона-сiнiя чыюкi памерамi з нашых буслоў! Вашая крыклiвая валтузьня нагадвала б пасяджэньне парляманту суседняе дзяржавы, каб вы не дзяўблi двух жоўта-блакiтных суродзiчаў, што больш выдавала на дзяльбу Чарнаморскага флёту.

Бывайце, падобныя да некаторых клясыкаў нашае лiтаратуры сытыя мядзьведзi зь недаедзенымi паляндвiцамi на цёплых камянёх пры басэйнах з вадою, чысьцiня якой не прысьнiцца нашым вадаправодным кранам нават у самых празрыстых снох. Бывайце, акапi са зграбнымi дзявочымi попкамi, абцягнутымi ультрасучаснымi зебрастымi ласiнамi. Бывайце, чапурыстыя жырафы зь недажаванымi гронямi залацiстых бананаў.

Бывайце, бэрлiнскiя зьвяры! Ваш рацыён пакуль нам толькi сьнiцца.

Бывай, падобны да маскоўскiх нэабальшавiкоў усходнебэрлiнскi маладзён з вачыма параноiка! Напэўна, ты й сёньня палохаеш пасажыраў падземкi сваiмi iстэрычнымi выгукамi, абяцаючы без чаргi расстраляць усiх буржуяў i паказваючы, як гэта будзе: "Та-та-та-та-та!" (Наконт без чаргi, дык у прынцыпе, усiх нас трэба абслугоўваць безь яе, бо ўсе мы - хто болей, хто меней - iнвалiды сацыялiзму.)

Бывай, бэрлiнская сьцяна! Цябе няма, але нават ня ведаючы, дзе твой нож упiваўся ў цела гораду, iмгненна адчуваеш, у якiм сэктары знаходзiсься, бо з аднаго боку сьцяны пачуваесься ў значна палепшаным, але яшчэ ў сваiм вымярэньнi, а з другога - апаноўвае навязьлiвае адчуваньне, што з гледача ты ператварыўся ў дзейную асобу тэлеперадачы пра сьвет, дзе, як пiсаў яшчэ нядаўна сёй-той з нашых сучасных дэмакратаў, спраўляе свой баль жоўты д'ябал.

Бывайце, двухпавярховыя гарадзкiя аўтобусы зь дзясяткам пасажыраў, лiфты для iнвалiдаў на станцыях электрычкi, у падземных пераходах i ўнiвэрмагах, дармовыя музэi з эгiпэцкiмi мумiямi, палотнамi Босха, Брэйгеля й Кранаха, з графiкай Дзюрэра й васковымi скульптурамi Леанарда! Бывайце, адмысловыя прыбiральнi для нябогаў на калясках i сьцiплыя прыгарадныя супэрмаркеты са сьвежымi персiкамi, вiнаградам, авакада й з пладамi, якiх вы нiколi ня бачылi нават на малюнках, а таксама яшчэ зь дзесяцьцю тысячамi найменьняў тавару, сярод якога трыста гатункаў цукерак i трыццаць - туалетнай паперы, у тым лiку з зайчыкамi й з паветранымi шарыкамi.

Бывай, цiхi зялёны куток у прадмесьцi, дзе на мяжы капiталiзму й сацыялiзму абменьвалi шпiёнаў! Калi б цябе звазiлi ў заходнi сэктар у тваiм пiянэрскiм дзяцiнстве зь ягонымi хрушчоўскiмi чэргамi па хлеб, ты, магчыма, таксама захацеў бы падацца ў шпiёны, каб цябе калi-небудзь абмянялi на нямецкага, а мо й на савецкага калегу.

Бывай, усходнi сэктар! Дзе яшчэ можна было ўбачыць так блiзка да зораў беларускага паэта Алеся Разанава, якi спакусiў цябе на начны вылаз у былы разьвiты сацыялiзм, а па дарозе да Аляксандар-пляцу ўбiўся ў нейкi камунiстычны тупiк з бруднымi калюжынамi i ў роспачы палез на ржавы жалезны плот, за якiм шумеў ручай з зусiм свойскiм пахам. Дзе яшчэ вы вып'еце кухлiк залатога хмелю ў пiўбары, кельнэрам у якiм служыць былы партбос гарадзкога ўзроўню, якога часам пазнаюць вiзытанты з Рэспублiкi Беларусi, што калiсьцi пiлi з партайгеносэ на партайбанкетах, а цяпер заложна аднаўляюць беларускую дзяржаўнасьць. Кажуць, сустрэўшы знаёмага, гер кельнэр не хавае вачэй, аднак ветлiва папярэджвае, што доўга затрымлiвацца каля аднаго столiка яму забаронена.

Бывай, падобная да праваслаўнай царквы зялёнакупальная турма Маабiт, дзе сядзеў за Гiтлерам татарскi паэта Муса Джалiль, а цяпер сядзiць шэф усходненямецкага мiнiстэрства дзяржбясьпекi Эрых Мiльке i дзе, як лiчаць усе бэрлiнцы, з кiм ты пра гэта размаўляў, павiнен сядзець геносэ Хонэкер. Ён хоча да дачкi ў Чылi, але ж гэта ён доўгiмi гадамi не выпускаў твайго перакладчыка былога дысыдэнта Норбэрта Рандава да жонкi й малога сына ня ў Чылi, а ўсяго толькi з Бэрлiну ў Бэрлiн; не пускаў нават тады, калi ў жонкi згарэла кватэра, i, каб хоць колькi часу пабыць разам, сям'я мусiла паасобку зьбiрацца ў Баўгарыi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Владимир Орлов читать все книги автора по порядку

Владимир Орлов - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Тунэль зь Серабранкi ў Бэрлiн (на белорусском языке), автор: Владимир Орлов. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x