Гавриил Троепольский - Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Гавриил Троепольский - Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Гавриил Троепольский - Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) краткое содержание

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Гавриил Троепольский, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Гавриил Троепольский
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I раптам пачалося.

Сiгнальны стрэл распароў цiшыню на вялiкiя кавалкi: рэха прагрымела то там, то тут, то дзесьцi ўдалечынi. А следам, быццам у тон лясному грому, далёка-далёка голас Галоўнага:

- Пайшо-о-оў! Ого-го-го-го-го-о-о!

Iван Iванавiч нахiлiўся да Бiма i ледзь чутна прашаптаў:

- Ляжаць!

Бiм лёг. I калацiўся.

- Ого-го-го-о-о! - раўлi там паляўнiчыя-загоншчыкi.

Цiшыня цяпер рассыпалася на галасы, незнаёмыя, нястомныя, дзiкiя. Застукалi палкамi па дрэвах, затрашчала трашчотка, як сарока на пагiбель. Ланцуг загоншчыкаў наблiжаўся з крыкам, гоманам i стрэламi ў паветра.

I вось... Бiм пачуў знаёмы з юнацтва пах: воўк! Ён прытулiўся да нагi гаспадара, ледзь-ледзь - зусiм толькi-толькi! - прыўстаў на лапах i выцягнуў хвост. Iван Iванавiч усё зразумеў.

Яны ўбачылi абодва: уздоўж сцяжкоў, не пад стрэламi, паказаўся воўк. Iшоў ён шырокiм махам, галаву апусцiў, хвост вiсеў, як палена. I адразу ж звер прапаў. У той жа час пачуўся стрэл у ланцугу стралкоў, потым другi.

Лес грымеў. Лес амаль што злосна растрывожыўся.

Яшчэ стрэл на нумары. Гэта ўжо зусiм побач. А крыкi ўсё блiжэй, блiжэй i блiжэй.

Воўк, вялiзны стары воўк, паказаўся нечакана. Ён прыйшоў па прамыiне, схаваны цярноўнiкам, а пабачыўшы сцяжкi, раптоўна спынiўся, быццам на нешта напароўся. Але тут, над прамыiнаю, сцяжкi вiселi вышэй, чым на ўсёй лiнii, утрая вышэй, чым рост самога звера. А гоман людзей насядаў. Воўк неяк нерашуча, нават вяла, прайшоў пад сцяжкамi i апынуўся метраў за пятнаццаць ад Iвана Iванавiча i Бiма. Вось ён зрабiў колькi махаў, але тым часам i сабака i чалавек успелi ўбачыць, што ён быў паранены: крывавая пляма расплылася на баку, рот аблямаваны пенаю з чырванаватым адценнем.

Iван Iванавiч стрэлiў.

Воўк, падскочыўшы на ўсiх чатырох нагах адразу, раптоўна, усiм тулавам, не паварочваючы шыю, павярнуўся на стрэл i... спынiўся. Шырокi, магутны лоб, набеглыя крывёю вочы, выскаленыя зубы, чырванаватая пена... I ўсё ж ён не быў нiкчэмны. Ён быў прыгожы, гэты вольны дзiкун. О, не, ён не палахлiвец, ён не хацеў апускацца i цяпер, горды звер, але... абрынуўся-такi пластом, паволi перабiраючы лапамi. Потым зацiх, супакоiўся. Бiм не мог стрываць усяго гэтага. Ён усхапiўся i стаў на стойку. Але што то была за стойка! Шэрсць на спiне стала дыбком, на загрыўку стаяла тырчма, а хвост зацiснуўся мiж ног: зласнавата-палахлiвая, працiўная стойка на свайго брата, на гордага цара сабак, ужо мёртвага i таму бяспечнага, але страшнага нават духам сваiм i крывёю страшнага. Бiм ненавiдзеў свайго брата. Бiм верыў чалавеку, воўк не верыў. Бiм баяўся брата, брат не баяўся яго, нават смяротна паранены.

...А крыкi наблiзiлiся ўжо ўшчыльную. Яшчэ раз стрэлiлi. I яшчэ здуплявалi. Мабыць, яшчэ нейкi вопытны воўк iшоў уздоўж ланцуга i, магчыма, вырваўся з яго ў самы апошнi момант, калi людзi перасталi пiльнавацца i пачалi падыходзiць адзiн да аднаго. Нарэшце паказаўся ад падлеску Галоўны, падышоў да Iвана Iванавiча i сказаў, гледзячы на Бiма:

- Глядзi ты! На сабаку не падобны: звер зверам. А два выскачылi-такi, уцяклi. Адзiн паранены.

Iван Iванавiч лашчыў Бiма, угаворваў, але той хоць i паклаў шэрсць на спiне, аднак усё круцiўся на адным месцы, часта-часта дыхаў, высунуўшы язык, i адварочваўся ад людзей. Калi ж абодва паляўнiчыя пакiравалi да забiтага воўка, Бiм не пайшоў следам, а, наадварот, насуперак усiм правiлам, цягнучы за сабою павадок, адышоў метраў за трыццаць убок, лёг, паклаў галаву на жоўтае лiсце i ўсё лiхаманкава калацiўся. Вярнуўшыся да яго, Iван Iванавiч заўважыў, што вочы Бiма набеглi крывёю, крывава-чырвоныя. Звер!

- А, Бiмка, Бiмка. Цяжка табе? Вядома, цяжка. Трэба так, хлопчык. Трэба.

- Памятай, Iван Iванавiч, - сказаў Галоўны, - лягавага сабаку можна i загубiць воўкам - будзе баяцца лесу. Сабака - раб, воўк - звер вольны.

- Так-то яно так, але Бiму чатыры гады - дарослы сабака, лесам не напужаеш. Затое ў лесе, дзе ваўкi, ён ужо не адыдзе ад цябе: наткнецца на след i скажа: "Ваўкi!"

- I то праўда: ваўкi ж легашоў грызуць, як куранят. А гэтага цяпер наўрад цi ўбяруць: не адыдзе ад нагi, калi пачуе.

- Вось бачыш! Толькi да года не трэба палохаць воўкам. А так - нiчога не зробiш! - хай трывае.

Iван Iванавiч павёў Бiма, а Галоўны застаўся ля воўка, чакаць загоншчыкаў.

Калi сабралiся ля леснiчоўкi ўсе паляўнiчыя, выпiлi па чарцы i загаманiлi, вясёлыя, усхваляваныя, Бiм чужы i адзiнокi, ляжаў пад плотам, скруцiўшыся ў абаранак, суровы, чырванавокi, уражаны i пераможаны ваўчыным духам. Ах, калi б ведаў ён, што лёс яшчэ раз закiне яго ў гэты ж самы лес!

Да яго падышоў ляснiк, гаспадар леснiчоўкi, прысеў на кукiшкi, пагладзiў па спiне:

- Добры сабака, добры. Разумны сабака. За ўсю аблаву нi цяўкнуў,нi завыў.

Тут усе любiлi сабак.

Але калi паляўнiчыя паселi ў машыну i Iван Iванавiч падсадзiў туды Бiма, той, як кошка, скочыў назад: ён не хацеў быць разам з трыма мёртвымi ваўкамi.

- Ого! - сказаў Галоўны. - Гэты цяпер не прападзе.

Незнаёмы тоўсты паляўнiчы незадаволена вылез з кабiны i цяжка палез у кузаў, а Iван Iванавiч з Бiмам селi ў кабiну.

Пасля паляваннi на слонку былi не так i часта, але Бiм рабiў работу цудоўна, як раней. Аднак варта было толькi ўчуць воўчы след - ён канчаў паляванне: тулiўся да нагi гаспадара - i нi кроку. Так ён ясна гаварыў слова "воўк". I гэта было добра. А пасля аблавы ён яшчэ мацней стаў любiць Iвана Iванавiча i верыць ягонай сiле. Верыў Бiм у чалавечую дабрату. Вялiкае шчасце - верыць. I любiць. Сабака без такое веры - ужо не сабака, а вольны воўк, або (яшчэ горш) брадзячы сабака. З гэтых дзвюх магчымасцей выбiрае кожны сабака, калi ён перастае верыць гаспадару i iдзе ад яго, або калi выгналi. Але гора таму сабаку, якi страцiць любiмага сябра-чалавека, будзе шукаць яго, чакаць. Тады не быць яму нi вольным воўкам, нi брадзячым сабакам, а заставацца ўсё тым жа самым верным i адданым страчанаму сябру, але адзiнокiм да канца сваiх дзён.

Не буду я, дарагi чытач, расказваць нiводнае з усiх многiх праўдзiвых гiсторый пра такую адданасць за ўсе гады i да канца сабачага жыцця. Я раскажу толькi пра аднаго Бiма з чорным вухам.

Раздзел 6

РАЗВIТАННЕ З СЯБРАМ

Неяк пасля палявання Iван Iванавiч прыйшоў дадому i лёг на ложак, не вячэраючы i не выключыўшы святла. Гэтага дня Бiм добра нарабiўся, таму заснуў скора i нiчога не чуў. Але наступнымi днямi Бiм пачаў заўважаць, што гаспадар усё часцей i часцей кладзецца ўдзень, сумуе нечага i часам нечакана вохкае ад болю. Больш чым тыдзень Бiм гуляў адзiн, пакрысе - толькi па патрэбе. Потым Iван Iванавiч злёг, ён ледзь даходзiў да дзвярэй, каб выпусцiць або ўпусцiць Бiма. Аднойчы ён прастагнаў на ложку нязвыкла цяжка i балюча. Бiм падышоў, сеў ля ложка, уважлiва паглядзеў на твар сябра, затым паклаў галаву на выцягнутую руку. Ён убачыў, якi стаў у гаспадара твар: бледны-бледны, пад вачыма цёмныя плямы, завастрылася непаголеная барада. Iван Iванавiч павярнуў галаву да Бiма i цiха, аслабелым голасам сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Гавриил Троепольский читать все книги автора по порядку

Гавриил Троепольский - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке), автор: Гавриил Троепольский. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x