Михаил Булгаков - Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
- Название:Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Михаил Булгаков - Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) краткое содержание
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Чаму ты маўчыш, Нiза? - жаласна спытаўся Юда, параўняўшыся з ёй.
- А мне не будзе сумна з табою? - раптам спыталася Нiза i спынiлася.
Цяпер у галаве ў Юды зусiм зацьмiлася.
- Ну, добра, - злiтавалася нарэшце Нiза, - пойдзем.
- А куды, куды?
- Пачакай... зойдзем у гэты дворык i дамовiмся, а то я баюся, што ўбачыць хто-небудзь са знаёмых i потым скажуць, што я была з палюбоўнiкам на вулiцы.
I знiклi з базара Нiза i Юда. Яны шапталiся ў падваротнi нейкага двара.
- Iдзi ў маслiнны маёнтак, - шаптала Нiза, нацягваючы пакрывала на вочы i адварочваючыся ад нейкага чалавека, якi з вядром якраз заходзiў у двор, - у Гефсiманiю, за Кедрон, зразумеў?
- Ага, ага, ага.
- Я пайду першая, - працягвала Нiза, - а ты не бяжы ўслед, адстань. Калi пяройдзеш ручай... ты ведаеш, дзе грот?
- Ведаю, ведаю...
- Пройдзеш паўз маслiчны прэс угору i заварочвай да грота. Я буду там. Але не смей iсцi следам, май цярпенне, пачакай тут. - З гэтымi словамi Нiза выйшла з падваротнi, быццам i не была там, не гаварыла з Юдам.
Юда пастаяў нейкi час адзiн, спрабаваў ачомацца. Падумалася пра тое, як ён растлумачыць сваю адсутнасць на святочнай вячэры ў сваякоў. Юда стаяў i выдумляў, што схлусiць, але ад хвалявання нiчога не мог прыдумаць, а ногi самi мiжволi вынеслi яго з падваротнi.
Цяпер ён змянiў накiрунак, ён не iшоў у Нiжнi Горад, а завярнуў назад да Каiфавага палаца. Свята ўжо ўступiла ў горад. Вакол Юды ў вокнах ужо не толькi гарэла святло, але i чулiся галасы. Тыя, хто спазняўся, крычалi на вослiкаў, падганялi iх. Ногi самi неслi Юду, i ён не заўважыў, як паўз яго праляцелi страшныя замшэлыя вежы Антонiя, ён не чуў трубнага рыкання ў крэпасцi, не звярнуў нiякае ўвагi на конны рымскi патруль з факеламi, якi трывожным святлом асвятлiў яго дарогу.
Юда выйшаў з вежы, завярнуўся назад, угледзеў, што ў страшэннай вышынi над храмам запалiлiся два гiганцкiх пяцiсвеччы. Iх Юда разгледзеў слаба, яму здалося, што над Ершалаiмам запалiлi дзесяць фантастычных лампад, якiя супернiчалi са святлом адзiнае лампады, якая ўсё вышэй уставала над Ершалаiмам, - з поўняю.
Але зараз нiштэ не цiкавiла Юду, ён спяшаўся да Гефсiманскiх варотаў, яму хацелася хутчэй выйсцi з горада. Часам яму здавалася, што наперадзе, мiж постацей мiнакоў прытанцоўвае знаёмая постаць, вядзе яго следам. Але гэта быў падман - Юда разумеў, што Нiза намнога перагнала яго. Юда прабег паўз крамку мяняльшчыкаў, трапiў нарэшце ў Гефсiманскiя вароты. Ён гарэў ад нецярпення, але павiнен быў затрымацца. У горад уваходзiлi вярблюды, потым ехаў конны сiрыйскi патруль, якi Юда пракляў у думках...
Але ўсё канчаецца. Скончыўся i горад, нецярплiвы Юда быў ужо за гарадскою сцяной. Леваруч Юда ўбачыў маленькiя магiлкi, каля iх некалькi паласатых шатроў з багамольцамi. Юда перайшоў залiтую месячным святлом пыльную дарогу i накiраваўся да кедронскага ручая, каб перайсцi цераз яго. Вада цiха цурчала пад Юдавымi нагамi. Па каменьчыках ён пераскочыў на гефсiманскi бераг i з вялiкаю радасцю ўбачыў, што дарога ў садзе бязлюдная. Непадалёку вiдаць былi вароты маслiннага маёнтка.
Пасля душнага горада Юду ўразiў дурманны водар вясновае ночы. З саду цераз агароджу наплывала хваля паху мiрту i акацый з гефсiманскiх палян.
Вароты не ахоўвалiся нiкiм, нiкога пад iмi не было, i праз некалькi хвiлiн Юда спяшаўся подбегам у таямнiчым цянi пад разложыстымi аграмаднымi маслiнамi. Дарога iшла ўгору, Юда цяжка дыхаў, на iмгненне вынырваў з цемры на ўзорыстыя месячныя дываны, якiя нагадвалi яму тыя дываны, якiя ён бачыў у раўнiвага Нiзiнага мужа ў краме. Праз нейкi час мiльганула леваруч ад Юды паляна, маслiчны прэс з цяжкiм каменным колам i куча нейкiх бочак. У садзе не было нiкога. Работа скончылася ўдзень, i цяпер над Юдам залiвалiся салаўiныя хоры.
Да мэты Юду было зусiм блiзка. Ён ведаў, што справа ў цемры зараз пачуе цiхi шэпт падаючай у гроце вады. Гэтак i адбылося, ён пачуў вадзяны шэпт. Рабiлася ўсё халадней. Тады ён прыцiшыў хаду i цiха паклiкаў:
- Нiза!
Але замест Нiзы ад тоўстага маслiнавага ствала адлiпла i выскачыла на дарогу мужчынская каржакаватая постаць, нешта блiснула ў яе руцэ i адразу ж патухла. Юда слабенька ўскрыкнуў, кiнуўся ўцякаць, але другi чалавек заступiў яму дарогу.
Першы, якi быў наперадзе, спытаўся ў Юды:
- Колькi табе заплацiлi? Гавары, калi жыць хочаш!
Спадзяванне ўспыхнула ў Юдавым сэрцы, i ён адчайна ўскрыкнуў:
- Трыццаць тэтрадрахмаў. Усё ў мяне з сабою. Вось грошы! Бярыце, але жывым пакiньце!
Пярэднi чалавек iмгненна выхапiў з Юдавых рук кашалёк. I ў тое самае iмгненне за плячыма ў Юды ўзляцеў нож i, як маланка, ударыў закаханага пад лапатку. Юду кiнула наперад, рукi з сагнутымi ў крук пальцамi ўскiнулiся ўгору. Пярэднi чалавек злавiў Юду на свой нож i да самага тронка ўсадзiў яго ў Юдава сэрца.
- Нi... за... - не сваiм, звонкiм i чыстым маладым голасам, а голасам хрыплым i глухiм прамовiў Юда i болей - нiводнага гуку. Цела яго гэтак моцна ўдарылася аб зямлю, што яна загудзела.
Тады трэцяя постаць з'явiлася на дарозе, Гэты трэцi быў у плашчы i ў башлыку.
- Паспяшайцеся, - прамовiў ён.
Забойцы хутка запакавалi кашалёк разам з запiскаю, пададзенаю трэцiм, у скуру i завязалi накрыж вяроўкаю. Другi запхнуў пакунак за пазуху, i абодва забойцы кiнулiся з дарогi ў бакi, i цемра праглынула iх мiж маслiн. Трэцi тым часам прысеў ля забiтага, зазiрнуў яму ў твар. У цемры ён быў надзвычай белы, як крэйда, нейкi прыгожа адухоўлены.
Праз некалькi секунд нiкога жывога на дарозе не было. Мёртвае цела ляжала з раскiнутымi рукамi. Левы ступак трапiў якраз пад месячнае святло, i таму кожны раменьчык быў добра бачны на сандалi. А ўвесь Гефсiманскi сад у гэты час гудзеў ад салаўiных спеваў. Куды накiравалiся тыя двое, што зарэзалi Юду, нiкому невядома, але куды пайшоў трэцi, у башлыку, вядома. Са сцежкi ён скiраваў у маслiнны гушчар i пачаў прабiрацца на поўдзень. Ён пералез цераз садовую агароджу збоч ад галоўных варотаў, у паўднёвым кутку, там, дзе выпалi верхнiя камянi ў муры. Неўзабаве ён быў на беразе Кедрона. Тады ён ступiў у ваду i нейкi час iшоў па ёй, пакуль не ўбачыў абрысы двух коней i чалавека ля iх. Конi гэтаксама стаялi ў вадзе. Вада цякла, абмывала iхнiя капыты. Канавод сеў на аднаго каня, чалавек у башлыку ўскочыў на другога, конi павольна пайшлi па вадзе, i было чуваць, як пахруствала пад капытамi каменне. Потым коннiкi выехалi з вады, выбралiся на ершалаiмскi бераг i паехалi ступой пад гарадскою сцяною. Тады канавод паехаў наперад i знiк з вачэй, а чалавек у башлыку спынiў каня, злез з яго на пустэльнай дарозе, зняў свой плашч, вывернуў яго, дастаў з-пад плашча пляскаты шлем без пер'я, надзеў яго. Цяпер на каня сеў чалавек у вайсковай хламiдзе i з кароткiм мячом на бядры. Ён крануў павады, i гарачы кавалерыйскi конь паiмчаў рыссю, пакалыхваючы коннiка. Шлях у яго быў кароткi - коннiк пад'язджаў да паўднёвых варотаў Ершалаiма.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: