Альбер Камю - Чужанiца (на белорусском языке)
- Название:Чужанiца (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Альбер Камю - Чужанiца (на белорусском языке) краткое содержание
Чужанiца (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Яна мела рацыю. I так, i гэтак - выйсця не было.
У памяцi захавалiся яшчэ некалькi ўспамiнаў пра гэты дзень: напрыклад, памятаю твар Перэса, калi ён апошнi раз дагнаў нас перад вёскай. Па шчоках у яго кацiлiся буйныя слёзы - вiдаць, ён вельмi нерваваўся i быў, апроч таго, стомлены. Твар у яго быў такi маршчынiсты, што слёзы са шчок не сцякалi, а адно расплывалiся, хавалiся ў зморшчынках i залiвалi змардаванае аблiчча суцэльным бляскам. Памятаю яшчэ, потым была царква, вяскоўцы на ходнiках, чырвоная герань на могiлках, Перэс самлеў (павалiўся, нiбы раскручаная лялька), на мамiну труну сыпалася крывава-чырвоная зямля, дзе-нiдзе ў ёй траплялiся белыя, нiбы косткi, карэньчыкi раслiн, потым зноў нейкi люд, галасы, вёска, чаканне каля кавярнi, доўгае, безупыннае фырканне матора i нарэшце - радасць, калi аўтобус пакацiў мiж лiхтароў вячэрняга Алжыра, i я падумаў, што зараз лягу спаць i прасплю дванаццаць гадзiн.
II
Прачнуўшыся, я зразумеў, чаму ў патрона быў такi незадаволены выгляд, калi я папрасiў два днi. Сёння ж субота! А я, што называецца, зусiм пра гэта забыўся. I ўспомнiў толькi цяпер, калi ўстаў. А патрон, вiдаць, яшчэ тады падлiчыў, што мне выпадае чатыры вольныя днi (бо наперадзе ў нас нядзеля), i яму гэта, натуральна, не магло спадабацца. Але па-першае, у тым, што маму вырашылi хаваць учора, а не сёння, маёй вiны няма, а па-другое - так цi iнакш, субота i нядзеля ўсё роўна былi б мае. I ўсё ж патрона можна зразумець.
Устаць было вельмi цяжка: дужа стамiўся за ўчорашнi дзень. Пакуль галiўся, думаў, чым бы заняцца. Вырашыў пайсцi на пляж. Сеў у трамвай i даехаў да купальняў у партовым залiве. Там я паднырнуў у праход i выплыў у мора. Было шмат моладзi. У вадзе я натрапiў на Мары Кардону, былую машынiстку з нашай канторы. Тады мяне вельмi вабiла да яе. I яе да мяне, здаецца, таксама. Але яна хутка звольнiлася, i нам не хапiла часу... Я дапамог ёй залезцi на бакен i ў гэты момант дакрануўся да яе грудзей. Я быў яшчэ ў вадзе, а яна легла на бакене на жывот i павярнулася да мяне. На вочы ёй спадалi валасы, яна смяялася. Я ўскараскаўся на бакен i лёг побач. Было вельмi хораша. Нiбы жартам, я адкiнуў галаву назад i палажыў яе Мары на жывот. Яна нiчога не сказала, i я застаўся ляжаць. Перад вачыма ў мяне было ўсё неба, яно было блакiтнае i залачонае сонцам. Патылiцай я адчуваў, як жывот у Мары мякка пульсуе. Мы яшчэ доўга ляжалi на бакене, у салодкай дрымоце. Калi сонца пачало занадта пячы, Мары скочыла ў ваду, i я за ёй. Я дагнаў яе, абняў рукою за талiю, i мы паплылi разам. Яна ўвесь час смяялася. На пляжы, пакуль мы сохлi, яна сказала:
- Я загарэла болей за вас.
Я запытаўся, цi хоча яна ўвечары схадзiць у кiно. Яна зноў засмяялася i сказала, што было б няблага паглядзець якi-небудзь фiльм з Фернандэлем. Мы апранулiся. Яна вельмi здзiвiлася, калi ўбачыла на мне чорны гальштук, i спытала, цi ж то я не ў жалобе? Я сказаў, што ў мяне памерла мама. Яна пацiкавiлася - калi, i я адказаў:
- Учора пахавалi.
Яна крыху адхiснулася, але нiчога не сказала. Мне захацелася сказаць ёй, што я не вiнаваты, але я змаўчаў, бо ўспомнiў, што ўжо казаў гэта аднойчы патрону. Увогуле, гэта не мела нiякага сэнсу. Чалавек заўсёды ў нечым трошкi вiнаваты.
Увечары Мары пра ўсё забыла. Фiльм быў часам забаўны, часам зусiм нейкi бязглузды. Мары падсунула сваю нагу да маёй. Я лашчыў яе грудзi i пад канец сеанса пацалаваў, але атрымалася неяк няўдала. Пасля кiно яна пайшла да мяне.
Калi я прачнуўся, Мары ўжо не было. Яна казала, што павiнна iсцi да цёткi. Я падумаў, што сёння нядзеля, i мне зрабiлася сумна: нядзелю я не люблю. Тады я перавярнуўся на ложку i, уторкнуўшыся ў падушку носам, адчуў пах марской солi, пакiнуты валасамi Мары. Я зноў заснуў i праспаў да дзесяцi гадзiн. Потым да паўдня валяўся ў ложку i палiў цыгарэты. Iсцi снедаць да Селеста, як гэта я рабiў звычайна, не хацелася. Яны там, вядома, пачнуць прыставаць да мяне з роспытамi, а я гэтага не люблю. Падсмажыў сабе яечню i з'еў проста з патэльнi, без хлеба, бо хлеб скончыўся, а iсцi ў лаўку не хацелася.
Пасля снедання - проста бадзяўся па кватэры. Было трошкi нудна. Калi мы жылi з мамай, у нас было ўтульна. А пасля мне адному кватэра зрабiлася занадта вялiкая, i я мусiў перацягнуць абедзенны стол у спальню. Так цяпер i жыву ў адным гэтым пакоi. У мяне тут стаiць некалькi праседжаных плеценых крэслаў, шафа з пажоўклым люстрам, туалетны столiк i ложак з мядзянымi булавешкамi. Рэшта ўся занядбаная.
Каб нечым заняцца, узяў старую газету, пачытаў, пагартаў. Дзеля забавы выразаў рэкламу слабiцельнай солi "Крушэн". Наклеiў яе ў старым сшытку - я ў iм збiраю розныя пацешныя рэчы з газет. Потым вымыў рукi i выйшаў на балкон.
Вокны ў маёй спальнi выходзяць на галоўную вулiцу нашага прадмесця. Дзень быў пагодны. Але брук здаваўся чамусьцi сырым. Мiнакоў было мала, i ўсе яны некуды спяшалiся. Спачатку iшлi сем'i - на шпацыр. Наперадзе - два хлопчыкi ў марацкiх гарнiтурчыках з кароткiмi штонiкамi крыху нiжэй каленяў (iм, вiдаць, было вельмi нязручна ў занадта накрухмаленай вопратцы) i дзяўчо з вялiзным ружовым бантам i ў чорных лакiраваных пантофлiках. Ззаду - дзябёлая, неабсяжная мацi ў каштанавай ядвабнай сукенцы i маленькi недалужны мужычок iх бацька, якога я, дарэчы, ведаў у твар. На iм быў пляскаты саламяны капялюш, на шыi - гальштук матыльком, у руцэ - кiёк. Калi я ўбачыў яго побач з жонкай, я адразу зразумеў, чаму ён, як кажуць у нашым квартале, такi далiкатны i выхаваны.
Крыху пазней пайшла наша тутэйшая моладзь - валасы спырснутыя лакам, чырвоны гальштук, шчыгульны, па талii пiнжак, у кiшэньцы - вышываная насоўка i модныя тупаносыя чаравiкi на нагах. Я падумаў, што яны, пэўна, сабралiся ў кiно, куды-небудзь у цэнтр. Таму i выбралiся гэтак рана i цяпер бягуць з рогатам на трамвай.
Пасля iх вулiца патроху апусцела. Сеансы i вiдовiшчы, значыць, ужо пачалiся. Акрамя катоў i крамнiкаў, вiдаць больш нiкога не было. Неба над фiкусамi, што раслi абапал вулiцы, было чыстае, хоць i не яркае. Гандляр з тытунёвай лаўкi насупраць вынес крэсла, паставiў яго каля дзвярэй i сеў, абапершыся рукамi на бiлца. Нядаўна поўныя бiтком трамваi ехалi цяпер амаль пустыя. У маленькай кавярнi "У П'еро", побач з тытунёвай лаўкай, гарсон падмятаў у бязлюднай зале падлогу, пасыпаючы яе вiльготным пiлавiннем. Сапраўды - нядзеля.
Я перакруцiў крэсла i паставiў яго так, як гандляр з тытунёвай лаўкi. Па-мойму, так сапраўды сядзець было зручней. Потым выпалiў дзве цыгарэты, вярнуўся ў пакой, узяў кавалачак шакаладу i, не спяшаючыся, пачаў яго есцi каля акна. Хутка неба пахмурнела, здалося, што зараз пачнецца навальнiца, як яно часта бывае ўлетку. Але патроху праяснела зноў, i толькi вулiца, нiбы ад пагрозы хмар, яшчэ заставалася цёмная. Я доўга стаяў каля акна i глядзеў на неба.
А пятай гадзiне зноў загрукаталi трамваi. На прыступках, адбойных брусах гронкамi вiселi футбольныя заўзятары. Яны вярталiся з прыгараднага стадыёна. Потым прыехалi i самi гульцы, я iх пазнаў па спартовых торбах. Яны спявалi, раўлi на ўсё горла, крычалi, што iх клуб не прайграе нiколi. Некаторыя махалi мне рукамi. Адзiн нават крыкнуў: "Далi мы iм дыхту!" Я закiваў галавой, нiбы кажучы: "Добра". Потым адзiн за адным паплылi аўтамабiлi.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: