Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Клубок гадзюк (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке) краткое содержание

Клубок гадзюк (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Франсуа Мориак, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Клубок гадзюк (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Клубок гадзюк (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Франсуа Мориак
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што ж, няма слоў, ты шчыра клапацiлася пра мяне. Часам, калi ты ў мяне пыталася, як я адчуваю сябе, мне нават здавалася, што ў тваiм голасе гучалi ноткi трывогi. Ты мацала мой лоб з такой самай пяшчотай, як i хворым дзецям. Ты загадала, каб перанеслi твой ложак да мяне ў пакой. Калi ноччу я пачынаў варушыцца, ты ўставала i памагала мне напiцца. "Яна даражыць мною! - думаў я. - Хто б мог падумаць? - Напэўна, таму, што "зарабляю добрыя грошы..." Не, грошы самi па сабе радасцi ёй не даюць... А можа, яна баiцца, што пасля маёй смерцi дзецям будзе горш? Вось тут больш праўды..." Але я не адгадаў.

Пасля таго як Арназан агледзеў мяне, ты выйшла з iм на ганак i ад хвалявання гучна загаварыла:

- Доктар, прашу вас, гаварыце ўсiм, што Мары памерла ад брушнога тыфу. А то, ведаеце, у мяне два браты памерлi ад сухотаў, i цяпер па горадзе папаўзлi плёткi, нiбыта i ў Мары была гэтая хвароба. Чужыя языкi такiя злыя, доктар! Я так баюся, каб i мужава хвароба не нарабiла бяды Хюбэру i Жэнеўеве! Калi муж сапраўды цяжка хворы, зноў пойдзе погаласка. Я так перапалохалася i ўсё думала пра нашых дзетак! Вы ж ведаеце, прафесар, ён у маладосцi, яшчэ перад нашым вяселлем, таксама хварэў на лёгкiя. I пра гэта ўсе дачулiся. У нас жа ўсё пра кожнага ведаюць. I так ужо любяць смакаваць чужыя непрыемнасцi! Нават калi б муж памёр ад якой-небудзь iнфекцыйнай хваробы, нiхто б у гэта не паверыў, як не вераць, што i Мары сышла на вечны спакой ад тыфу. I за што ж такая бяда на маiх дзяцей?! Я месца сабе не знаходзiла: не хоча лячыцца i што хочаш яму рабi! Як быццам гэта датычыцца толькi яго аднаго. Такi ўжо чалавек: нiколi нi пра кога не думае! Нават пра сваiх дзяцей! Не, не, доктар, вам цяжка паверыць, што ёсць на свеце людзi, як мой муж! Вы ж такi самы, як абат Ардуэн, - вы не верыце, што на зямлi ёсць зло.

А я ляжаў у пасцелi i смяяўся. Ты зайшла ў пакой i спыталася:

- Чаго ты рагочаш?

- А так...

- Пра што ты думаеш?

- Нi пра што...

Х

Амаль месяц не браўся я за свае запiскi. Пасля цяжкага прыпадку мусiў я ляжаць у пасцелi пад вашым пiльным наглядам. Як толькi хвароба падкошвае мяне, вы ўсе тут як тут. Цэлымi днямi сядзiце ў пакоi i сочыце за мной.

У мiнулую нядзелю завiтаў да мяне Фiлi. Было горача, душна, я ледзьве мог гаварыць, думкi блыталiся, i я задрамаў... Цi доўга я спаў? Не ведаю. Пабудзiў мяне яго пранiзлiвы голас. У прыцемку я бачыў, як ён увесь насцярожыўся. Вочы яго блiшчалi, як у маладога ваўка. На левай руцэ над гадзiннiкам ён насiў яшчэ залаты ланцужок. На худых, яшчэ хлапечых грудзях кашуля была расшпiлена... I зноў я задрамаў... Прачнуўся ад скрыпу ягоных чаравiкаў. Я прыплюшчыў вочы i пачаў сачыць. Фiлi абмацваў мой пiнжак, дзе ва ўнутранай кiшэнi ляжаў мой кашалёк. Сэрца маё затахкала, але я прымусiў сябе не варушыцца. Няўжо ён нешта западозрыў? Вярнуўся на сваё месца...

Я зрабiў выгляд, што толькi-толькi прачнуўся, i папытаўся, цi доўга я спаў.

- Ды не, што вы, дзядуля! Мо дзве-тры хвiлiны.

На мяне напаў той страх, якi ахоплiвае адзiнокiх старых людзей, калi iх высочвае якi-небудзь малады спрытнюга. Няўжо я звар'яцеў? Мне здалося, што гэты ўнучак мог забiць мяне! Недарэмна ж Хюбэр сказаў неяк, што ад Фiлi можна ўсяго чакаць...

Вось бачыш, Iза, якое было маё шчасце... А калi ты будзеш чытаць пра ўсё гэта, позна ўжо будзе мяне шкадаваць. Але мне добра на душы ад адной надзеi, што ты ўсё ж такi паспачуваеш мне трохi. Не веру я ў тваё вечнае пекла з кiпучай смалою. Затое добра ведаю, што значыць быць праклятым на зямлi. Куды нi пойдзе такi чалавек - заўсёды перад iм сумная дарога! Не ўмее ён жыць на зямлi, - не ў тым сэнсе, як гэта разумееце вы, свецкiя людзi, а ў самым глыбокiм... Iза, я пакутую. Дзьме гарачы паўднёвы вецер. Мне душна, мяне мучыць смага, а ў мяне толькi цёплая нясмачная вада з умывальнiка. У мяне ёсць мiльёны, а шклянкi чыстай халоднай вады няма!

Калi я магу яшчэ цярпець гэтага Фiлi, то толькi таму, што ён нагадвае мне другога юнака - нашага Люка, якому цяпер было б ужо за трыццаць. Я нiколi не перакрэслiваў тваёй хрысцiянскай дабрачыннасцi i добра бачыў, што гэты хлопчык дапамагаў табе яе развiваць. Яго ты не любiла, бо нiчога не знайшлося ў iм ад Фандадэжаў. А гэта ж быў сын Марынеты, тваёй сястры!.. Не любiла ты гэтага чарнавокага хлопчыка з прыгожым высокiм лобам i завiткамi на скронях - "як у гiшпанцаў", - казаў Хюбэр. Вучыўся ён дрэнна, але табе да гэтага справы не было: "Досыць з мяне таго, што я няньчуся з iм кожнае лета".

Не, не цягнула яго да кнiг. У нашых ваколiцах, дзе, здаецца, даўно ўжо перастралялi ўсю дзiчыну, ён амаль штодня знаходзiў здабычу. Калi раз на год на нашых палетках з'яўляўся заяц, Люк абавязкова высочваў яго i прыносiў у маёнтак. Як цяпер бачу: iдзе ён па доўгай алеi i радасна паказвае забiтага зайца, трымаючы яго за доўгiя вушы... Я заўсёды чуў, як на золку ён выходзiў з дому. Я адчыняў акно i чуў яго бадзёры голас:

- Пайду пагляджу, як там мае вуды.

Ён заўсёды глядзеў мне проста ў вочы i спакойна вытрымлiваў мой позiрк. I ён зусiм не баяўся мяне.

Часам я ад'язджаў на некалькi дзён, а калi вяртаўся не папярэдзiўшы вас, то да мяне адразу даносiўся пах цыгар, на падлозе ў гасцiнай я не бачыў дывана i знаходзiў усе прыкметы перапыненага банкету. Толькi, бывала, я за дзверы Жэнеўева i Хюбэр запрашалi сваiх сяброў i наладжвалi баль, хоць я строга забаранiў гэта рабiць. А ты, Iза, патурала iм: "Няхай ужо, трэба ж неяк падтрымлiваць адносiны. Дый гасцiннасць нашу няхай людзi ведаюць..." У такiх выпадках толькi Люк мог прытушыць мой гнеў. Яго вы i падсылалi да мяне. А хлопчыку было смешна, што я наводжу на вас такi страх:

- Ведаеш, я зайшоў у гасцiную. Яны ўсе там танцавалi, спявалi, а я ўзяў ды крыкнуў: "Дзядзька iдзе! Вунь па алеi!.." Ну i перапалох быў! Усе паразбягалiся! Цётка Iза i Жэнеўева схапiлi паднос з закускай i кулём на кухню!..

Толькi для Люка я не быў страшыдлам. Часам я хадзiў з iм на рэчку паглядзець, як ён вудзiць рыбу. Гэтага няўрымслiвага хлопчыка, якi i хвiлiны не мог уседзець на месцы, тут нельга было пазнаць: ён увесь замiраў i гадзiнамi мог сачыць за паплаўком. I толькi рукi бясшумна рухалiся. Жэнеўева мела рацыю, калi гаварыла, што з яго не атрымаецца "лiтаратара". Сапраўды, яму i ў галаву не прыйшло б выйсцi вечарам на двор, любавацца начным небам, зоркамi, ззяннем месяца, з замiлаваннем слухаць птушыныя спевы, удыхаць пах роснай травы... Ён не мог захапляцца прыродай, не было ў яго гэтага пачуцця, бо сам ён быў часцiнкай прыроды, яе сiлай, яе чыстай крынiцай.

Я ўсё думаў пра тое, якое невясёлае было яго маленства: мацi памерла, пра бацьку ў нашым доме забаранялася гаварыць... Пансiён, а там - усе чужыя. Адзiн сярод людской пустынi. Мне самому гэтага хапiла б, каб душа мая перапоўнiлася горыччу i нянавiсцю да ўсiх людзей. А з яго шчодрай крынiцай бiла радасць жыцця! Усе яго любiлi. Гэтага я зразумець не мог: мяне ж усе ненавiдзелi. А яго любiлi ўсе, нават я. Ён усiм ўсмiхаўся, i мне таксама...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Франсуа Мориак читать все книги автора по порядку

Франсуа Мориак - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Клубок гадзюк (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Клубок гадзюк (на белорусском языке), автор: Франсуа Мориак. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x