Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Клубок гадзюк (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке) краткое содержание

Клубок гадзюк (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Франсуа Мориак, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Клубок гадзюк (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Клубок гадзюк (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Франсуа Мориак
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднойчы я вярнуўся з казiно i застаў маму за размовай з мадам Фандадэж. Наша госця трымалася i гаварыла падкрэслена ветлiва, ласкава, як добра выхаваны чалавек, якi не можа сабе дазволiць апусцiцца да нiзкага ўзроўню грубаватага субяседнiка. А мая мама не саромелася: "Ты ў мяне ў руках, i я цябе прыцiсну..." Для яе Фандадэжы былi ўсяго толькi неахайнымi плацельшчыкамi. Яна па-сялянску любiла i цанiла толькi зямлю i не вельмi давярала гандлёвым справам i хiсткаму купецкаму багаццю. Я спынiў яе на словах: "Вядома, я магу паверыць подпiсу месьё Фандадэжа, але ведаеце..."

Упершыню я ўмяшаўся ў дзелавую размову. Мадам Фандадэж атрымала жаданую адтэрмiноўку. Потым я не раз думаў, што сялянскi iнстынкт не падводзiў маю мацi: дорага каштавала мне твая сям'я, i калi б я вам паддаўся, вы хутка разбазарылi б усё маё багацце, усё паплыло б у вашу камерцыю. Якая там камерцыя?! Кантора на першым паверсе, тэлефон, машынiстка... Адна паказуха... А грошы як у трубу вылятаюць. Але я адхiлiўся... Мы ўспамiнаем наша знаёмства ў Люшоне ў 1883 годзе.

Цяпер ваша сям'я сустракала мяне з ветлiвай усмешкай. Твая бабуля толькi i ведала, што ўвесь час балбатала за сталом. Слухаць нiкога яна не хацела, бо была глухая. А вось твая мама расчаравала мяне, - некалькi разоў мне ўдалося пагаварыць з ёю пасля абеду, i яна здалася мне даволi нуднай асобай. Так што маiм рамантычным намерам не суджана было збыцца. Не крыўдуй, калi ласка, за такiя ўспамiны, але, праўда, гутарка яе была такая нецiкавая, нiкчэмная; усе думкi круцiлiся вакол нейкiх недарэчных дробязяў, ну а мова проста знiшчала сваiм убоствам... Праз тры хвiлiны мне рабiлася сумна, i я з адчаем думаў, як хоць дзеля прылiку падтрымаць гэтую бяссэнсавую гаворку...

I я зацiкавiўся дачкою. Не адразу ўлавiў я, што нiхто не перашкаджае нашым сустрэчам i размовам. Хiба мог я здагадацца, што Фандадэжы ўбачылi ў маёй асобе выгаднага жанiха? Успамiнаецца наша паездка ў далiну Лiлей. Ехалi мы туды ў адкрытым экiпажы, - бабуля з манашкай на заднiм сядзеннi, а мы з табой спераду. У Люшоне, дзякуй Богу, экiпажаў хапала i наняць iх нiчога не каштавала, але толькi вам - Фандадэжам магло стрэлiць у галаву валачы сюды сямейны экiпаж...

Цiха iшлi конi. Над iмi вiўся рой мух. Манашка драмала. Твар яе блiшчаў ад поту. Бабулька памахвала веерам. На iм быў намаляваны матадор, якi шпагай заколвае чорнага быка. Такiя вееры ў Люшоне прадавалiся на кожнай вулiцы. Стаяла страшэнная гарачыня, а на табе чамусьцi былi доўгiя, да самых локцяў, пальчаткi. Ты была ўся ў белым. "Пасля смерцi двух братоў, - сказала ты, - я дала сабе зарок насiць толькi белае". Тады я не разумеў, што гэта азначае "даць зарок насiць той цi iншы колер". Пазней я даведаўся, што ў вашай сям'i ўсе мелi схiльнасць да дзiвацтваў, але ў той дзень мне гэта здалося нават паэтычным. Як жа табе расказаць пра душэўны стан таго маладога чалавека, што сядзеў з табой побач? Нечакана мне здалося, што я не выклiкаю ў табе непрыемных пачуццяў... Ты з цiкавасцю глядзiш на мяне... А можа, нават я падабаюся табе!.. I на ўсё жыццё запомнiў я той вечар, калi ты сказала: "Гэта ж так рэдка бывае, каб у мужчыны былi такiя доўгiя вейкi!.. Ах, якiя ў вас вейкi!.."

Я старанна хаваў свае адносiны да рэлiгii. Помню, у час гэтай прагулкi мы з табой злезлi з экiпажа i пайшлi пад гару пехатой, каб было лягчэй коням; твая бабуля i манашка тым часам узялiся за ружанцы i пачалi мармытаць малiтвы, а фурман, якi за доўгiя гады службы ў вас ад пачатку да канца вывучыў гэты рытуал, своечасова падхоплiваў: "Амi-iн". Нават у цябе ўсё гэта выклiкала ўсмешку. Але я быў вельмi стрыманы. Кожную нядзелю я амаль з задавальненнем суправаджаў цябе i тваю мацi ў царкву да абеднi, хоць царкоўныя цырымонii не выклiкалi ў мяне нiякiх метафiзiчных думак. Рэлiгiйны культ быў; на маю думку, звычайнай з'явай для таго класа, да якога цяпер далучаўся i я. А буржуазiя любiць традыцыi, паважае рэлiгiю сваiх продкаў, шануе гэтую сiстэму абрадаў, якая, калi i мае якi сэнс, то толькi сацыяльны.

Бывала, у царкве ты крадком кiдала позiркi ў мой бок, i ўспамiн пра гэтыя абеднi звязваецца ў мяне з цудоўным адкрыццём, да якога я тады прыйшоў: я магу зацiкавiць, магу падабацца, магу хваляваць дзявочае сэрца. Маё каханне, як мне здавалася, злiвалася з тваiм каханнем да мяне. Ды што там мае перажываннi!.. Яны, бадай, нiякага значэння не мелi. Самае галоўнае было ў тым, што я верыў у тваё каханне. Як у люстэрку адбiваўся мой вобраз у дзявочай душы, i адбiтак гэты не адштурхоўваў яе ад сябе... Якое шчасце! Якая радасць! Уся мая iстота расцвiла. Нiколi не змагу я забыцца, як пад тваiм цёплым позiркам адтаваў лёд, што скоўваў маю душу, i ў ёй нараджалiся жыватворныя крынiцы трапяткой пяшчоты i чыстага кахання. Самыя звычайныя прыкметы тваёй увагi - поцiск рукi, кветка памiж старонак у кнiзе, - усё захапляла i хвалявала мяне, усё было для мяне новым.

I толькi мая мама нiчога не мела ад гэтага майго адраджэння. Я адчуваў, з якой варожасцю глядзiць яна на маю яшчэ не зусiм акрэсленую задуму, на маю нясмелую мару, якую я i сам лiчыў вар'яцкай. Я злаваўся на маму, што яна не падзяляе маёй радасцi. "Няўжо ты не бачыш, што гэтая сямейка хоча завабiць цябе ў пастку?" - паўтарала яна, не ведаючы пра тое, што сама можа растаптаць маё светлае пачуццё. Нарэшце я спадабаўся дзяўчыне!.. Так, на свеце ёсць дзяўчына, якой я спадабаўся!.. Можа, нават яна захоча выйсцi за мяне замуж!.. Я верыў у гэта насуперак мацi i яе падазронасцi. Турбавала, непакоiла, апякала толькi адно: цi захочуць твае багатыя арыстакратычныя бацькi параднiцца з нашай сям'ёй?.. Як жа я бунтаваў тады супраць мамы за тое, што яна магла перакрэслiць усе мае надзеi!..

I ўсё ж мама навяла даведкi пра фiнансавы стан вашай сям'i: патрэбныя сувязi, дзякуй Богу, у яе былi амаль ва ўсiх асноўных банках. Радасць мая была бязмежнай, калi мацi мусiла прызнаць: фiрма Фандадэж, нягледзячы на некаторыя часовыя цяжкасцi, карыстаецца вялiкiм даверам i з ёю лiчацца самыя салiдныя ўстановы. "Яны маюць шалёныя грошы, - гаварыла мама, - але занадта ўжо шыкуюць. Усё трацяць на коней, на экiпажы, на чэлядзь. Не каб адкласцi, зберагчы, сэканомiць, а так... кiдаюцца грашыма, абы пускаць пыл у вочы..."

Звесткi, атрыманыя з банкаў, канчаткова пераканалi мяне, што прыйшла пара майго шчасця. Цяпер у мяне быў доказ бескарыслiвасцi тваiх блiзкiх: яны ўсмiхаюцца мне не таму, што хочуць мець нейкую выгаду ад мяне, а таму, што iм прыемна са мной. I нечакана мне здалося натуральным, што я магу падабацца ўсiм людзям, усiм без выключэння. Нам з табой дазвалялi разам бываць вечарамi, шпацыраваць па прыгожых алеях парка. Як крыўдна i балюча, што ў пачатку жыцця, калi чалавеку выпадае трохi шчасця, нiхто не папярэдзiць, нiхто не скажа яму: "Можа, ты дажывеш i да ста гадоў, але не зведаеш ужо нiколi больш радасцi, акрамя вось гэтых хуткаплынных дзён. Дык радуйся, цешся, пi да дна сваё шчасце, - больш рабiць гэта табе ўжо не давядзецца. Сустрэлася на тваёй пуцявiне крынiчка шчасця - помнi: яна першая i апошняя. Спатоль сваю смагу раз i назаўсёды, бо не пiць табе з яе больш нiколi..."

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Франсуа Мориак читать все книги автора по порядку

Франсуа Мориак - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Клубок гадзюк (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Клубок гадзюк (на белорусском языке), автор: Франсуа Мориак. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x