LibKing » Книги » Проза » prose » Джон О'Хара - Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке)

Джон О'Хара - Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джон О'Хара - Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.6/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Джон О'Хара - Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке) краткое содержание

Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джон О'Хара, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джон О'Хара
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Морт знайшоў манометр i пачаў спускаць шыны. Пакуль ён валэндаўся з iмi, з'явiлася мiсiс Морт i ад няма чаго рабiць падышла да Вiтэрспуна.

- Божа, тут, мусiць, страшэнна адзiнока? Часта бываеце ў горадзе?

- Штогод на каляды.

- Што вы сказалi?

- Штогод еду на каляды ў горад. Ужо дзевятнаццаць гадоў запар. Не магу прапусцiць каляды ў горадзе.

- Праўда? Уяўляю, радыё, мусiць, адзiная тут уцеха. Бачу, яно ў вас ёсць.

- Без яго нельга. У сорак восьмым мы адправiм гэтага Трумэна назад у ягоны штат Мiсуры, адкуль ён прыйшоў, яго i ўсiх астатнiх. Так, панове, я слухаю ўсе iхнiя кампанii.

- Што ж, думаю, вы маеце рацыю. Мы з мужам таксама рэспублiканцы.

- Таксама? Хм. Але я нiколi не пытаюся, адкуль чалавек, да якой партыi цi рэлiгii ён належыць. Аво! Вось яна. - Ён узняў вiнтоўку, стрэлiў i апусцiў яе. - А-а, паўзе яшчэ адна. - Другая змяя зашылася ў пясок.

- Ого! Добры стрэл! - сказала мiсiс Морт.

- Да гэтага быў не такi трапны. Прыйшлося выпусцiць дзве кулi. Скуры таннейшыя, калi ў iх дзве дзiркi, - дадаў Вiтэрспун. Ён выцягнуў стары паляўнiчы гадзiннiк у футарале, паглядзеў на цыферблат, потым на сонца i кiўнуў. - Гадзiннiк iдзе правiльна, - сказаў ён i спахмурнеў. - Слухайце, панi, ваш муж, пэўна, захоча пачысцiць ветравое шкло. Чаму б вам не зрабiць гэтага, пакуль ён займаецца глупствам каля гэтых сваiх шынаў? Ануча вунь там. Вада ў бутэльцы. Ваду без патрэбы не разлiвайце.

- Ат, хай сам гэта робiць. Я лепш пасяджу i пагавару колькi хвiлiн.

- Позна ўжо, - сказаў Вiтэрспун. - Зараз пад'едзе грузавая машына, а я не люблю, каб тут кiшэла людзьмi i машынамi, бо не змагу аддаць патрэбнай увагi кожнаму. Вазьмiце ж тую анучу, пазмятайце казурак з ветравога шкла, дык шмат хутчэй выедзеце адсюль.

Мiсiс Морт зрабiла, як сказалi, на вялiкае дзiва i задавальненне мужа, якi пашкадаваў, што не бачыў яе твару, калi яна змятала мошак з ветравога шкла. Ён спытаўся ў Вiтэрспуна, калькi заплацiць.

Вiтэрспун прыплюшчыў вочы i ўважлiва паглядзеў на бензакалонку.

- Адсюль быццам на два сорак восем.

- Каля гэтага, - адказаў Морт.

- Два сорак восем. Гэта значыць чатыры дзевяноста шэсць. Няхай будзе пяць даляраў.

- Пяць даляраў? - перапытаў Морт.

- Ну, тады чатыры дзевяноста шэсць, калi ты супраць таго, каб прыплацiць лiшнiя чатыры цэнты.

- Ды я не пра чатыры цэнты, а пра лiшнiя два сорак восем. За што гэта?

- Удвая. Я за ўсё бяру ўдвая. Яно варта таго ў пустынi. Пакладзi свае два сорак восем у бак, i машына на iх далёка не заедзе. У мяне бензiн, ды i што тут доўга тлумачыць.

- Ясна, - сказаў Морт. Ён выняў з партманэ дзесяцiдаляравую банкноту. Вiтэрспун паглядзеў на яе.

- У пiсьмовым стале, у верхняй шуфлядзе, знойдзеш некалькi па пяць даляраў i па адным. Вазьмi рэшту, а дзесятку пакладзi ў другую шуфляду, разам з дваццаткамi i пяцiдзесяткамi. Не хачу цябе падганяць, але вось-вось тут будзе яшчэ адзiн клiент.

- Вы б самi далi рэшту. Я не люблю лiчыць чужыя грошы.

- Чаму? Я веру табе, хлопец. Ва ўсялякiм разе ў пустынi ты нiкуды далёка не дзенешся. Толькi адна дарога, хлопец. Блiжэйшы горад за пяцьдзесят пяць мiль адсюль.

- Вось як, - сказаў Морт. Ён зрабiў, як было яму сказана, i далучыўся да жонкi, якая ўжо сядзела ў машыне. Ад яго ветлiвасцi нiчога не засталося. Ён завёў машыну i, калi ад'язджаў, пачуў голас Вiтэрспуна:

- Да хуткай сустрэчы, - сказаў Вiтэрспун i зноў зiрнуў на гадзiннiк.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джон О'Хара читать все книги автора по порядку

Джон О'Хара - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Жыццё сярод людзей з незабыўнымi характарамi (на белорусском языке), автор: Джон О'Хара. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img