Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Тры таварышы (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.5/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) краткое содержание

Тры таварышы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрих Ремарк, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрих Ремарк
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

V

У фiнансавае ўпраўленне Кёстэр паехаў у сваiм старым касцюме. Ён хацеў паспрабаваць знiзiць нашыя падаткi. Мы з Ленцам засталiся ў майстэрнi ўдвух.

- За справу, Готфрыд, - сказаў я. - Бярэмся за тоўсты "кадзiлак"!

Напярэдаднi вечарам з'явiлася наша аб'ява. Сёння мы ўжо маглi чакаць клiентаў - калi ўвогуле хтосьцi прыйдзе. Трэба было падрыхтаваць машыну.

Спачатку мы пакрылi лак палiтурай. Дзякуючы гэтаму машына адмыслова заблiшчала i, здавалася, падаражэла на сотню марак. Потым заправiлi машыну самым лепшым маслам, якое мелi. Поршнi былi не лепшай якасцi i крыху стукалi. Мы знялi гэты шум, густа змазалi iх маслам, i машына запрацавала зусiм цiха. Мы густа змазалi яшчэ механiзм перадачы i ў дыферэнцыял, каб цалкам зняць шум.

Потым выехалi. Непадалёк пачаўся ўчастак вельмi пабiтай дарогi. Яго мы праехалi з хуткасцю 50 кiламетраў. Верх барабанiў. Мы спусцiлi з кiхаў чвэрць атмасферы i паспрабавалi яшчэ раз. Цяпер было лепей. Выпусцiлi яшчэ чвэрць. Цяпер нiчога не варухнулася.

Вярнулiся, змазалi скрыпучы капот, зрабiлi гумавыя пракладкi, залiлi ў радыятар гарачай вады, каб матор адразу схапiўся, абмылi машыну з распырсквальнiка знiзу, каб яна блiшчала i там. Потым Готфрыд падняў рукi да неба.

- Прыходзь жа, блаславёны пакупнiк. Прыходзь, дарагi ўладальнiк кашалька! Мы палка чакаем цябе, як жанiх чакае маладую!

Маладая затрымлiвалася. Таму мы загналi пекаравага каня на яму i пачалi здымаць пярэднюю вось. Гадзiны дзве мы працавалi моўчкi. Потым я пачуў, як каля калонкi Юп засвiстаў мелодыю песнi: "Слухай, што iдзе знадворку..."

Я вылез з ямы i зiрнуў у акно. Маленькi прысадзiсты чалавек хадзiў вакол "кадзiлака". Ён здаваўся дабрадзейным i салiдным буржуа.

- Зiрнi, Готфрыд, - шапнуў я. - Цi не маладая прыйшла?

- А хто ж, - вызначыў Ленц з першага погляду. - Глянь на твар. Ён ужо недаверлiвы, пакуль няма нiкога. Давай! Я застануся тут у рэзерве. Прыйду на дапамогу, калi адзiн не справiшся. Помнi мае прыёмы!

- Добра!

Я вылез.

Чалавек сустрэў мяне позiркам разумных чорных вачэй.

Я прадставiўся:

- Локамп.

- Блюменталь.

Гэта быў першы прыём: прадставiцца. Ленц сцвярджаў, што гэта стварае адразу больш iнтымную атмасферу. Другi прыём: пачынаць вельмi стрымана i выслухаць клiента, каб ударыць у адпаведны час.

- Вы наконт "кадзiлака", пан Блюменталь? - спытаў я.

Блюменталь кiўнуў.

- Вось ён, - сказаў я i паказаў на машыну.

- Я бачу, - адказаў Блюменталь.

Я хутка зiрнуў на яго. "Увага, - падумаў я. - Хiтрун".

Мы пайшлi праз двор. Я адкрыў дзверцы машыны i завёў матор. Потым памаўчаў, каб даць Блюменталю час на агледзiны. Ён, пэўна, знойдзе, што пакрытыкаваць. Тады i я пачну.

Але Блюменталь не аглядаў машыны. Ён не крытыкаваў. Ён увесь час маўчаў, стоячы як iдал. Мне нiчога не заставалася, як самому пачынаць наўгад.

Я пачаў паволi i сiстэматычна расказваць пра "кадзiлак", як мацi пра роднае дзiця, стараючыся заўважыць, цi цямiць той што-небудзь. Калi ён спецыялiст, тады трэба было б больш падрабязна спынiцца на маторы i шасi. Калi ён не разбiраецца ў машыне - на камфорце i розных дробязях.

Але ён i цяпер не выдаў сябе. Ён даваў мне выгаварыцца, пакуль я сам сабе не здаўся надзьмутым шарыкам.

- Навошта вам машына? Для язды ў горадзе цi для дальнiх вандровак? спытаў я нарэшце, каб знайсцi нейкi пункт апоры.

- Для самых розных патрэб, - адказаў Блюменталь.

- Зразумела! А вы самi будзеце вадзiць цi шафёр?

- Як калi.

Як калi... Чалавек выдаваў адказы, як папугай. Здавалася, што ён належаў да нейкага Ордэна маўчальнiкаў.

Каб узбадзёрыць яго, я прапанаваў яму праверыць тое-сёе ў машыне. Звычайна гэта аблягчала кантакт з клiентам. Я баяўся, што ён засне.

- Верх адкрываецца i падымаецца надзвычай лёгка для такой аграмадзiны, сказаў я. - Паспрабуйце самi. Вы справiцеся адной рукой.

Але Блюменталь адмовiўся спрабаваць. Ён бачыць i так. Я з шумам ляпнуў дзверцамi i пацягаў за ручкi...

- Вось бачыце, ўсё як мае быць. Жалезна. Паспрабуйце самi.

Блюменталь не захацеў. Ён лiчыў, што так i павiнна быць. Надзвычай цвёрды арэшак!

Я паказаў яму шыбы.

- Вельмi лёгка падымаюцца i апускаюцца. На любым узроўнi сядзяць мёртва.

Ён брывом не варухнуў.

- Да таго ж шкло не б'ецца, - працягваў я, ужо ў лёгкiм адчаi. - Перавага, якую нельга пераацанiць. У нашай майстэрнi стаiць "форд"... - Я расказаў пра няшчасны выпадак з жонкай пекара, крыху прыўкрасiўшы яго, дадаўшы туды яшчэ адно дзiця.

Думкi i пачуццi Блюменталя былi замкнёныя ў сталёвы сейф.

- Шкло, якое не б'ецца, стаiць ва ўсiх машынах, - перабiў ён мяне. - Тут нiчога незвычайнага.

- Такое шкло не з'яўляецца серыйным абсталяваннем нiводнай машыны, запярэчыў я мякка, але настойлiва. - У некаторых марак толькi пярэдняе шкло такое. Але толькi не вялiкiя бакавыя.

Я пасiгналiў i перайшоў да апiсання ўнутраных выгод - скрынак, сядзенняў, кiшэняў, шчытка кiравання, - я закрануў самыя дробныя дэталi, я нават працягнуў Блюменталю запальнiчку i выкарыстаў магчымасць прапанаваць яму цыгарэту, каб неяк перамянiць яго настрой. Але ён адмовiўся.

- Не куру, дзякуй, - сказаў ён i паглядзеў на мяне з такiм сумам, што ў мяне раптам закралася жудаснае падазрэнне: магчыма, ён iшоў зусiм не да нас, магчыма, ён памылiўся - хацеў купiць нешта iншае, машыну, каб абстрочваць петлi, цi радыёпрыёмнiк, а цяпер нерашуча стаяў тут, перш чым пайсцi.

- Давайце пракоцiмся на пробу, пан Блюменталь, - нарэшце прапанаваў я, ужо зняможаны.

- Пракоцiмся? - здзiвiўся ён, быццам я сказаў нейкую лухту.

- Праедземся. Вам жа трэба паглядзець, на што здольная гэтая машына. Яна проста сцелецца па дарозе, iдзе, як па рэйках. А матор цягне, быццам гэты цяжкi кузаў лягчэй пушынкi.

- Што ездзiць, - ён махнуў рукой, адмаўляючыся. - Едучы, нiчога не ўбачыш. Недахопы машыны заўсёды заўважаеш толькi потым.

"А няўжо ж, д'ябал ты чыгунны, - падумаў я са злосцю. - Цi ты думаў, што я цябе буду носам тыцкаць у iх?"

- Ну, добра, не дык не, - сказаў я, страцiўшы надзею. Чалавек не думаў купляць, усё было зразумела.

Але раптам ён павярнуўся, паглядзеў мне адкрыта ў вочы i сказаў цiха i рэзка i вельмi хутка:

- Колькi машына каштуе?

- Сем тысяч марак, - адказаў я не мiргнуўшы, як выстралiў з пiсталета. Ён не павiнен быў заўважыць, што я хоць на момант задумаўся. Кожная секунда няўпэўненасцi магла каштаваць тысячу марак, якiя ён вытаргаваў бы. - Сем тысяч чыстымi, - паўтарыў я цвёрда i падумаў: "Калi дасi пяць, то i забiрай!"

Але Блюменталь не даваў нiчога.

Ён коратка засоп.

- Задорага!

- Вядома! - сказаў я, канчаткова здаючыся.

- Як гэта - вядома? - спытаў Блюменталь раптам даволi па-людску.

- Пан Блюменталь, - адказаў я, - вы сёння сустракалi хоць аднаго дзiвака, каб, пачуўшы цану, сказаў нешта iншае?

Ён уважлiва прыгледзеўся да мяне.

Потым на яго твары прамiльгнула нешта падобнае да ўсмешкi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Эрих Ремарк читать все книги автора по порядку

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Тры таварышы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Тры таварышы (на белорусском языке), автор: Эрих Ремарк. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x