Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Планета людзей (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Антуан Сент-Экзюпери - Планета людзей (на белорусском языке) краткое содержание

Планета людзей (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Антуан Сент-Экзюпери, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Планета людзей (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Планета людзей (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Антуан Сент-Экзюпери
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ведаў шмат рабоў. Я штодня хадзiў у шатры пiць гарбату. Там, разуўшыся i ўлёгшыся на мяккiм ваўняным дыване - адзiнай раскошы качэўнiкаў, на якой ненадоўга ўзводзяць яны сваё жыллё, - я любаваўся плаўным поступам дня. У пустынi вельмi адчувальная плынь часу. Разам са скварным сонцам ты рухаешся ў кiрунку да вечара, да прахалоднага ветру, якi асвяжыць цела i змые пот. Разам са скварным сонцам i жывёла i людзi няўхiльна, як да смерцi, крочаць да гэтай вялiзнай крынiцы. Бяздзейнасць - i тая набывае сэнс. I кожны дзень набывае хараство, як дарога, што вядзе да мора.

Я ведаў iх, гэтых рабоў. Яны ўваходзяць у шацёр, калi важак ужо дастаў жароўню, iмбрык i шклянкi са свайго каштоўнага куфра, з гэтай скрынi, напакаванай сама недарэчнымi рэчамi - вiсячымi замкамi без ключоў да iх, вазамi для кветак без кветак, люстэркамi за тры су, старымi пiсталетамi, - i ўсё гэта, вываленае на пясок, наводзiць на думку пра караблекрушэнне.

Тады маўклiвы раб накладвае ў жароўню сухiя ламачынкi, разводзiць агонь, налiвае вады ў iмбрык, змушаны рабiць работу кволай дзяўчынкi, iграе мускуламi, якiя вывярнулi б з коранем кедр. Ён спакойны. Ён захоплены гульнёй: гатаваннем чаю, доглядам вярблюдаў, ежай. У спякоце дня - рухам насустрач ночы, а пад золкасцю ледзяных зор - чаканнем спякоты дня. Шчаслiвыя краiны Поўначы, там кожная пара года стварае сваю казку: летам - пра снег, зiмой пра сонца; сумныя тропiкi, там заўжды адна i тая ж волкая духата; але шчаслiвая i Сахара, дзе змена дня i ночы так натуральна вядзе чалавека ад надзеi да надзеi.

Часам чорны раб, седзячы на кукiшках ля дзвярэй, цешыцца вечаровай свежасцю. У гэтым цяжкiм целе нявольнiка ўжо пазасыналi ўсе ўспамiны. Ён ужо ледзьве помнiць момант свайго паланення, тыя ўдары, крыкi, мужчынскiя рукi, якiя паверглi яго ў ягоную цяперашнюю ноч. З таго часу ён усё безнадзейней дранцвее ў дзiўным сне, ён як аслеп - бо ён жа не бачыць болей марудных рэк Сенегала цi белых гарадоў паўднёвага Марока, ён як аглух - бо ён жа не чуе болей родных галасоў. Ён не тое што няшчасны, гэты мурын, - ён калека. Воляй выпадку змушаны падначалiцца рытму жыцця качэўнiкаў, iх вандраванню з мясцiны ў мясцiну, навечна прыкуты да iхнiх арбiт па пустынi, што агульнага мог ён захаваць са сваiм мiнулым, з родным ачагом, з жонкай i дзецьмi, якiя цяпер для яго мярцвей нябожчыкаў?

Людзi, якiя доўга жылi ўсепаглынальным каханнем, а потым яго страцiлi, часам стамляюцца ад сваёй гордай самоты. Яны прынiжана мiрацца з жыццём i знаходзяць сваё шчасце ў сама пасрэднай прывязанасцi. Iм прыемна адрачыся ад трона, падпарадкавацца некаму i нiчым не парушаць цiхамiрную плынь будняў. I раб з гонарам распальвае жароўню гаспадара.

- На, вазьмi, - кажа часам важак вязню.

Зараз гаспадар лагодны з рабом, бо зараз адбываецца адпушчэнне чыста ўсёй стомы, чыста ўсёй спякоты, бо зараз яны абодва, плячо ў плячо, спакваля ўступаюць у прахалоду. I ён дорыць яму шклянку чаю. I вязень у прылiве ўдзячнасцi за гэтую шклянку чаю будзе цалаваць ногi гаспадару. Раба нiколi не закоўваюць у ланцугi. Хай не будзе ў iх патрэбы! Хай будзе ён верны сам па сабе! Хай ён, пазбаўлены ўлады, разумна адмовiцца ад свайго каралеўскага трона! Зараз ён - вязень шчаслiвы.

Але некалi яму напраўду дадуць волю. Калi ён зусiм састарыцца i не зможа апраўдаць выдаткаў на ежу цi апратку, тады яму даюць неабмежаваную свабоду. Тры днi падрад, слабеючы ўсё больш i больш, ён дарэмна будзе сноўдацца ад шатра да шатра i прапаноўваць свае паслугi, а на зыходзе трэцiх сутак, як i раней, разумна i пакорна, распластаецца на пяску. Я бачыў у Джубi, як яны, голыя, памiралi гэтак. Маўры падганялi, але без жорсткасцi, iх марудную агонiю, а дзецi маўраў гулялi вобак гэтых сумных руiн i шторанку свавольна правяралi, варушыцца яна цi ўжо не, але без кепiкаў над старым слугой. Гэта была звычайная з'ява. Гэта выглядала так, нiбыта яму сказалi: "Ты добра папрацаваў, ты заслужыў права на адпачынак, iдзi спаць". Ён ляжаў, яму хацелася есцi, i толькi ад гэтага ў яго кружылася галава, а не ад несправядлiвасцi, бо катуе толькi несправядлiвасць. I спакваля перамешваўся з зямлёй. Трыццаць гадоў працы - i вось гэтае права на сон i на зямлю.

Калi я ўпершыню нагабаў такога раба, я не пачуў ад яго нiводнай скаргi: ды яму не было на каго i скардзiцца. У iм чыталася нейкая падсвядомая згода, згода горца, якi заблудзiўся i ўжо знясiлеў дарэшты i якi лягае на снег, зарываецца ў забыццё i ў снягi. Не пакута яго перавернула маё сэрца. Я не бачыў нiякiх пакут. Але са смерцю чалавека памiрае нейкi невядомы нам свет, i я ўсё думаў, што пагасла ў iм, якiя вобразы? Якiя плантацыi Сенегала, якiя белыя гарады паўднёвага Марока паволi адыходзiлi ў нябыт? Не было мне дадзена даведацца, цi ў гэтым чорным тулаве гаслi звычайныя мiзэрныя турботы гатаванне чаю, адвод жывёлы на вадапой..., засынала душа раба цi, уваскрэсены хваляй успамiнаў, памiраў чалавек ва ўсёй сваёй велiчы. Цвёрдая чарапная каробка нагадвала старадаўнi куфэрак з усялякiмi скарбамi. Я не ведаў, якiм квяцiстым шаўкам, якiм святочным малюнкам, якiм асiвелым, выключна бескарысным у гэтай пустынi рэшткам удалося пазбегнуць караблекрушэння. Скарбонка была замкнёная i цяжкая. Я не ведаў, якая частка свету руйнавалася ў чалавеку пры ўпаданнi ў беспрабудны валатоўскi сон, што руйнавалася ў гэтай свядомасцi i ў гэтай плоцi, якая спакваля вярталася ночы i зямлi.

- Я пераганяў статкi, i мяне звалi Магаметам.

Чорны нявольнiк Барк быў першы з маiх знаёмых нявольнiкаў, якi не скарыўся. Нiчога, што маўры гвалтам адабралi ў яго свабоду, у адначассе абабралi так, што ён стаў галей немаўляцi. Гэтак пасланая богам бура за гадзiну знiшчае ўвесь плён гадавой працы селянiна. Але не толькi ў страчаных дабротах была справа, куды сур'ёзней маўры пагражалi яму як асобе. I Барк не мiрыўся з гэтым, хоць столькi iншых нявольнiкаў так лёгка дазволiлi забiць у сабе немаёмнага перагоншчыка статкаў, якi круглы год нястомна здабываў свой хлеб!

Барк не прыстасоўваўся да рабства, як, страцiўшы надзею на лепшае, прыстасоўваюцца да пасрэднага шчасця. Ён не хацеў ствараць свае радасцi раба з паблажлiвасцi гаспадара рабоў. Ён i ў адсутнасць Магамета бярог той дом, дзе жыў гэты Магамет яго душы. Сумна бачыць пустым гэты дом, але нельга дапусцiць, каб нехта iншы пасялiўся ў iм. Барк нагадваў ссiвелага вартаўнiка, якi памiрае ад вернасцi сярод зелянiны прысадаў i самотнай цiшы.

Ён не казаў: "Я - Магамет бен Лаўсiн", ён казаў: "Мяне завуць Магаметам" i марыў пра той дзень, калi гэты забыты персанаж уваскрэсне зноў, адным сваiм з'яўленнем адмятаючы прэч воблiк раба. Часам сярод начной нематы яго, як незабыўная песня маленства, апаноўвалi ўспамiны. "Сярод ночы, - расказваў нам наш маўрытанскi перакладнiк, - сярод ночы ён раптам загаворвае пра Маракеш, гаворыць, а сам плача". Нiхто не ўнiкае адзiноты ў такiх выпадках. У iм знянацку ачынаўся той iншы чалавек, ён усяляўся ў ягоную плоць, шукаў жанчыну тут, у гэтай пустынi, дзе нiводная жанчына нiколi не падыдзе да Барка. Тут, дзе не было i заваду крынiцы, да Барка даносiлася песня крынiчнай вады. Барк заплюшчваў вочы - i тут, дзе людское жыллё зроблена з грубага лямцу, дзе людзi жывуць як перакацi-поле, яму мроiўся яго белы дамок, над якiм штоночы гарыць адна i тая ж зорка. Перапоўнены гэтымi былымi, цудадзейна ўваскрэслымi радасцямi, нiбыта магнiт, ад якога яны зыходзiлi, быў зусiм побач, Барк iшоў да мяне. Яму хацелася сказаць мне, што ён наўзгатове, i што ўсе гэтыя радасцi наўзгатове, i што, каб раздарыць iх, засталося толькi вярнуцца дадому. I было б дастаткова аднаго майго знаку. I Барк усмiхаўся i падказваў, што я павiнен зрабiць, я ж, вядома, яшчэ не дадумаўся да такога:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Антуан Сент-Экзюпери читать все книги автора по порядку

Антуан Сент-Экзюпери - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Планета людзей (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Планета людзей (на белорусском языке), автор: Антуан Сент-Экзюпери. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x