Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
- Название:Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Даниэл Дефо - Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке) краткое содержание
Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Вось i наша вулiца, вось i наш стары дом, якi я так безразважна пакiнуў. Са здзiўленнем сустрэлi мяне жыхары гэтага дома, калi я, усхваляваны да слёз, паведамiў, хто я такi. У першы момант мне не паверылi, але калi ўпэўнiлiся, што я сапраўды Рабiнзон Круза, мяне ледзь не задушылi ў абдымках. Асаблiва ўзрадавалiся мне мае сёстры i iх дзецi - хлапчукi i дзяўчаткi, якiя нiколi раней не бачылi мяне. Усе даўно лiчылi, што я памёр, i цяпер глядзелi на мяне, як на дзiва, нiбыта я ўваскрэс з магiлы.
Пасля першых прывiтанняў i абдымкаў усе наперабой пачалi распытваць, дзе я прападаў столькi гадоў, што я бачыў у заморскiх краiнах, якiя былi ў мяне прыгоды, i хто такi Пятнiца, i адкуль узялася ў мяне такая дзiвосная вастраверхая шапка, i чаму ў мяне такiя доўгiя валасы i такi загарэлы твар. Калi я ўбачыў, што iх распытванням не будзе канца, я пасадзiў iх усiх, i дарослых, i дзяцей, ля камiна i пачаў падрабязна расказваць iм усё тое, пра што напiсана тут, у гэтай кнiзе. Яны слухалi мяне з вялiкiм захапленнем. Распавядаў я з ранiцы да ночы, а папугай сядзеў у мяне на плечуку i часта перабiваў маё апавяданне выгукамi:
- Робiн, Робiн, Робiн Круза! Шчаслiвы Робiн Круза! Куды ты трапiў, Робiн Круза? Куды ты трапiў? Дзе ты быў?
Пераклад: Алена Васiлевiч
Интервал:
Закладка: