Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке)
- Название:Драбы (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке) краткое содержание
Драбы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Барадаты госьць рыўком ускочыў з лаўкi.
- Сядзь! - спакойна загадаў Ваявода.
Барадач нехаця падпарадкаваўся й, не спускаючы вачэй з Дашы, выпiў поўны кубак вiна.
Несьцяровiч, чапляючыся за лаўкi й гасьцей, вылез з-за стала й, хiстаючыся, падыйшоў да дзяўчыны. Яна з маленьнем падняла на яго вочы.
- Кажы, сука!... Дзе твой Францiшак?
- Я ня ведаю... - ледзь чутна прагучаў адказ.
- Ты ня ведаеш?... Ты ня ведаеш?... Дык на!... - i Несьцяровiч з размаху ўдарыў нагой. Даша ад болю застагнала, а Несьцяровiч, згубiўшы раўнавагу, бухнуўся на падлогу. Гайдукi кiнулiся яго падымаць.
Барадач з глухiм рыкам ускочыў iзноў.
- Пачакай! - прыкрыкнуў на яго Ваявода. - Прыйдзе яшчэ й твой час...
- А што? Што ён хоча?... - запытаў Несьцяровiч, сiлячыся падняцца, але ногi яго болей ня слухалiся, i ён з п'яным рогатам павалiўся йзноў. Валячыся, схапiўся за Дашына плячо, i кашуля яе з трэскам разадралася. Але дзяўчына была гэтулькi перастрашаная, што нават не адважылася падняць рукi, каб прыкрыць сваю галiзну.
- Ён хоча пану дапамагчы... - адказаў Ваявода.
- Памагчы?... дапаможа... Бо й напраўду я сам ужо не магу.
- Iдзi! I рабi сваю справу! - загадаў Ваявода барадачу. - Але толькi ня тут! Забяры яе куды-небудзь...
Барадач адразу-ж падыйшоў да Дашы. Яна зразумела, што гэта азначае, i зь нямым маленьнем працягнула рукi да Ваяводы, буйныя сьлёзы кацiлiся па яе шчаках. Але Ваявода, грозна на яе зiрнуўшы, адвярнуўся да Несьцяровiча, i загадным тонам прамовiў:
- Пане Несьцяровiч, хадзi-ка за стол, i вып'ем яшчэ!
- Ой не магу... Забi мяне Пярун, не магу болей...
- Выпi! I йдзi спаць! За вартай я дагляджу...
- Ну... добра... вып'ю, толькi ня... злуйся, пане... Ваявода...
Барадач, мiж тым, падняў Дашу на рукi й выйшаў з пакою, пры гэтым так зiрнуўшы на паспрабаваўшых было йсьцi сьледам гайдукоў, што тыя рашылi за лепшае застацца на мейсцы. Але адзiн зь iх прыкметна хваляваўся (гэта быў той, што прыбягаў у Маркулiчы), i, падыйшоўшы да торкаўшага носам Несьцяровiча, прамовiў:
- Няхай пан загадае й мне быць пры допыце... Пан-жа абяцаў, што аддасьць яе мне, а мiж тым...
Несьцяровiч нiчога не адказаў - пераможаны вiном, ён ужо спаў. Але затое, Ваявода Кжыжаноўскi ўстаў з-за стала ды, мiгнуўшы сваiм субяседнiкам, падыйшоў да гайдука й прамовiў:
- А ну, паглядзi на мяне, цi пазнаеш? Бо я цябе ведаю...
Гайдук толькi цяпер разгледзеў твар Ваяводы. I па меры таго, як ён углядаўся, вочы яго расшыралiся ад жаху. Першым яго рухам было кiнуцца ў дзьверы, але там, як-бы прыпадкам, ужо апынуўся адзiн з гасьцей. З вокнамi было тое самае. Гайдук упаў на каленi, ня ў сiлах нiчога прамовiць. Другi гайдук са зьдзiўленьнем назiраў гэтую сцэну.
- Я бачу, ты мяне пазнаў, - усьмiхнуўся Ваявода. - Як, цi стрымаў я сваё слова?...
- Так!... Так, бацюхна Сыч... - прашапацеў бядак.
- Сыч! - ускрыкнуў яго прыяцель i ўхапiўся за меч, але выцягнуць яго ўжо не пасьпеў...
- Цiмох, iдзi да Францiшка! I цягнi iх сюды! Досыць iм там ужо, потым нацешацца! Гайдука зьвязаць! Перад Капой[19] стане! Гаўрыла й Даша яго дапiльнуюць, рэшта пойдзе са мною правяраць варту...
Цiмох застаў Дашу й Францiшка ў пакоi, прызначаным для "Ваяводы". Даша ад радасьцi й неспадзяванага шчасьця плакала, схаваўшы твар на грудзях свайго каханага. Па шчаках Францiшка таксама кацiлiся буйныя сьлёзы, ён пяшчотна гладзiў Дашу па галаве ў нямой бязьмежнай радасьцi. Цiмох нерашуча кашлянуў, стараючыся зьвярнуць на сябе iх увагу.
- Што?... - здрыгануўся Францiшак.
- Сыч клiча. Час ужо скончыць зь Несьцяровiчам i ягоным кублом...
Францiшак нехаця ўстаў, прымацаваў iзноў бараду й, узяўшы Дашу за руку, пайшоў за Цiмохам.
- Ну, галубкi, нацешылiся? - сустрэў iх Сыч. - Калi не зусiм, то пасьпееце яшчэ. Часу досыць... А бараду скiнь, не патрэбна яна болей.
- Пане Ваявода, хоць i нягодна я вашае ласкi, але дазвольце мне хаця руку вашу пацалаваць? - i пакуль Сыч зразумеў, каго гэта датычыцца, Даша ўхапiла яго за руку й, залiваючыся слязьмi, пацалавала.
- Гэй! Гэй! Гэта я "пане Ваявода"? - зьбянтэжыўся Сыч i, ласкава адабраўшы руку, загадаў:
- Гаўрыла й Даша застануцца тут пiльнаваць Несьцяровiча й гайдука! Францiшак пойдзе з намi, паказваць дарогу! Хадзем!
На небе яскрава зiхацелi зоркi, як раскiданыя па чорным аксамiце самацьветы. Тонкi серп месяца ледзь асьвятляў прыцiхлае гняздо Несьцяровiча. Зь лесу даносiлася нуднае й працяглае выцьцё - адбiўшагася ад стаi й трапiўшага ў пастку воўка.
- З намi Крыж Сьвяты й Угоднiк Андрэй... - шапоча вартавы гайдук, выглядаючы праз фортку ў браме. Ён доўга ўглядаецца ў ноч, стараючыся пры слабым сьвятле месяца зазiрнуць у хаты Конева, дзе начуюць Сычаняты.
З тылу чуецца скрып сьнегу пад нагамi некалькiх чалавекаў. Вартавы пазнае "Ваяводу" й адсоўваецца ад форткi, каб госьць мог празь яе паглядзець. Сыч доўга й уважна прыглядаўся й прыслухоўваўся засьнежаным абшарам, разьлёгшымся мiж Коневым, лесам i маёнткам.
- Як, нiчога не чуваць? - зьвярнуўся ён раптам да вартаўнiка.
- Не, Яснавяльможны Пане, нiчога. Усё сьпiць наўкола.
- Добра! I апрышак не чуваць?
- Не, Яснавяльможны Пане, не чуваць. Напэўна, таксама сьпяць. Сама ўдарыць-бы па iх...
- Ударыць, кажаш? - неяк дзiўна ўсьмiхнуўся Сыч. - I я так думаю, што трэба ўдарыць. Толькi мне здаецца, што грэшна бiць сонных, га?
- Якi-ж тут грэх, Пане Ваявода? Як не перб'ем iх сонных, дык iнакш нiколi рады не дамо!
- Ну добра! Хай будзе па-твойму! - глуха прашапацеў Сыч. - Але бiць будзем Несьцяровiча...
Халодная сталь нажа, злавесна блiснуўшы перад вачамi гайдука, прагавiта ўпiлася яму ў горла. З булькатам лiнула кроў. Захрапцеўшы, гайдук павалiўся на сьнег, забiўшыся ў перадсьмяротных сутаргах.
- Здох, як кручаны сабака, - прамовiў Францiшак, выцягваючы завалу з брамы. - Нагубiў ён людзей на сваiм вяку, жываглот!
Праз прыадчыненую браму на падворак, адзiн за другiм, няслышныя як ценi, пачалi ўваходзiць Сычаняты.
Сам Сыч, са сваiм пачотам, працягваў абход маёнтку, пакiдаючы за сабою нерухомых i карчанеючых сьведкаў сваёй ненавiсьцi й помсты.
Ранiцай, пасьля кароткага але моцнага сну, Сыч загадаў прывесьцi да сябе прабудзiўшагася Несьцяровiча, у каторага трашчала галава ад учарашняй папойкi.
Няроўнай хадой падыйшоў Несьцяровiч да стала, за якiм разьмясьцiлiся Сычаняты, i налiў сабе кубак вiна.
- Пахмелка, гэта дар Божы! - прамовiў ён, перакiдаючы кубак у рот. - Я бачу, нашага палку прыбыло? - дадаў ён, акiнуўшы вокам стол.
- Каму прыбыло, а каму й убыло! - ня вытрымаў Францiшак. - Ксяндза трэба паклiкаць для падлiку...
Несьцяровiч, якi не зусiм яшчэ прачухаўся й ня ведаў аб тым, што здарылася ўночы, не зьвярнуў увагi на гэтую заўвагу й, працягваючы руку да баклагi, запрапанаваў:
- Вып'ем, панове, за добра прайшоўшую ноч!
- Хто вып'е, а хто й паскача! - адказаў iзноў Францiшак, i, пад агульны рогат, выхапiў у яго баклагу з рук.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: