Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)
- Название:Залаты век Беларусi (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке) краткое содержание
Залаты век Беларусi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Як прафэсар тэалёгii ў Вiтэнбэргу ён чытаў студэнтам лекцыi - камэнтаваў Псальмы i Новы Запавет. У адзiн з доўгiх зiмовых вечароў Марцiн Лютар, вывучаючы Пасланьне да Рымлянаў, раптам спынiўся на словах, якiя далi адказ на ўсе пытаньнi загубленага чалавека: "Праведнiк вераю жыць будзе". Вось яно, выратаваньне! "Я адчуў сябе цалкам адроджаным ... Гэтыя словы Паўла сталiся для мяне брамамi раю", - апiсваў брат Марцiн свае перажываньнi таго вечару. Апраўданьне Божае прыходзiць да нас не праз нашыя ўласныя намаганьнi, але мы атрымлiваем яго, калi прымаем вераю тое, што Iсус Хрыстос ужо зрабiў для нас на крыжы. Усьведамленьне гэтага перавярнула жыцьцё Марцiна Лютара. Ён зразумеў, што збаўленьне - гэта перш за ўсё асабiстыя адносiны з Богам.
Крок за крокам дасьледуючы Бiблiю, ён адкрыў, што царква цалкам сказiла Эвангельле. Замест Божай мiласьцi прапаведвалiся чалавечыя заслугi, замест веры - забабоны i рэлiгiйныя абрады, замест Слова Божага - легенды i традыцыi. Асаблiва ўражвала вiтэнбэргскага прафэсара вучэньне аб iндульгенцыях, аб тым, што манахi i сьвятары за пэўную плату могуць вымалiць прабачэньне грахоў. Заплацiўшы грошы, якiя павiнны былi пайсьцi на пабудову базылiкi сьвятога Пятра ў Рыме, чалавек атрымлiваў спэцыяльную грамату, змацаваную папскай пячаткай, якая гарантавала прабачэньне грахоў жывому або памёршаму. З гэтым згадзiцца Марцiн Лютар нiяк ня мог, i таму на браме замкавага касьцёлу ў Вiтэнбэргу зьявiлiся 95 тэзiсаў супраць iндульгенцыяў. Некалькi папскiх тэолягаў прынялi выклiк Лютара да дыскусii, але нiчога не змаглi супрацьпаставiць ягоным тэзiсам, толькi абвiнавацiлi брата Марцiна ў тым, што ён паўтарае вучэньне Яна Гуса, асуджанае каталiцкай царквою на саборы ў Канстанцы. На гэта Лютар адказаў, што нават адзiн чалавек, абапiраючыся на Сьвятое Пiсьмо, можа выступаць i супраць папы, i супраць сабору. Калi празь нейкi час гусiты з Чэхii прыслалi Марцiну Лютару творы Яна Гуса, ён, прачытаўшы iх, знайшоў, што мноства iдэяў праскага рэфарматара падобныя да яго ўласных. Менавiта тады ён абвесьцiў сваiм пасьлядоўнiкам: "Усе мы - гусiты, ня ведаючы пра гэта".
Папа рымскi выслаў Лютару грозны загад адмовiцца ад сваiх поглядаў. Рэфарматар адказаў на гэта "Зваротам да хрысьцiянскай шляхты нямецкай нацыi", якi быў надрукаваны нечуваным на тыя часы накладам у 4 000 асобнiкаў i разыйшоўся так хутка, што празь месяц ужо друкавалася новае выданьне. У гэтым звароце, напiсаным па-нямецку, Лютар сьцьвярджаў, што няма сэнсу гаварыць пра тое, што сьвятары - гэта нейкiя асаблiвыя людзi, бо згодна зь Бiблiяй усе веручыя належаць да сьвятарства, i нагадваў, што сапраўдная Рэфармацыя пачынаецца ў сэрцы чалавека. Падзеi набiралi разгон.
15 чэрвеня 1520 году папа рымскi Леў X падпiсаў бульлю (пасланьне), у якой Марцiну Лютару давалася 60 дзён, каб ён адмовiўся ад сваiх словаў, i загадвалася спалiць усе ягоныя творы. Але абвесьцiць гэтае пасланьне папскiя легаты (пасланьнiкi) змаглi толькi ў некаторых гарадах. У Майнцы, Ляйпцыгу, Кёльне не было пра гэта нават гаворкi, бо яны ледзь уцяклi ад абуранага натоўпу. А 20 сьнежня 1520 году ля брамы Вiтэнбэргу Лютар, акружаны ўсхваляванымi студэнтамi, выкладчыкамi i месьцiчамi, кiдае ў вагонь папскае пасланьне.
Вясною 1521 году Марцiн Лютар па загаду iмпэратара зьявiўся на Вормскiм сойме (сходзе нямецкiх князёў i прадстаўнiкоў гарадоў). Ад яго зноў запатрабавалi адрачэньня ад сваiх тэзiсаў. Тады Лютар, нагадаўшы, што папа i саборы неаднойчы памылялiся, абвесьцiў, што калi яго не пераканаюць на падставе Бiблii, ён не адмовiцца ад выказаных думак: "На гэтым я стаю, я не магу iнакш. Няхай дапаможа мне Бог". Iмпэратар нiчым ня змог аспрэчыць рэфарматара, аднак прысудзiў яго на выгнаньне. Тады саксонскi курфюрст Фрыдрых Мудры, якi спрыяў Лютару, схаваў яго ў замку Вартбург. Там Марцiн Лютар пачаў сваю працу над перакладам Бiблii на нямецкую мову. У верасьнi 1522 году зьявiўся ў продажы Новы Запавет у яго перакладзе. Нягледзячы на вялiкi наклад i завялiкую цану ў паўтары дукаты, усе асобнiкi раскупiлi за два месяцы, i каб хоць неяк задаволiць попыт, на працягу двух гадоў выйшла 70 выданьняў гэтага перакладу. У 1534 годзе зьявiлася поўная Бiблiя на нямецкай мове. Яе папулярнасьць была такой вялiзарнай, што нават каталiцкiя друкарнi выдавалi гэты пераклад. Да сёньняшняга дня Бiблiя ў перакладзе Марцiна Лютара зьяўляецца найпапулярнейшым нямецкiм перакладам Сьвятога Пiсьма. Больш таго, гэты пераклад стварыў i ўнармаваў сучасную нямецкую мову, зьяўляючыся найбольшым нямецкiм празаiчным творам.
Але ня толькi перакладамi i рэлiгiйнымi трактатамi Марцiн Лютар абнаўляў царкву. Ён пiсаў таксама песьнi, якiя сьпявалi па ўсёй Нямеччыне i за яе межамi. Ягоныя псальмы распаўсюджвалi Эвангельле хутчэй за ягоныя пропаведзi. Марцiн Лютар зрэфармаваў таксама лiтургiю, праводзячы яе на нямецкай мове i ставячы ў яе цэнтры пропаведзь Слова Божага.
Вучэньне Лютара можна абагульнiць наступнымi прынцыпамi:
1. Sola gratia - толькi ласка Божая. Чалавек сваiмi ўласнымi намаганьнямi нiяк ня можа заплацiць за свае грахi. Бог Сам вырашыў гэтую праблему, паслаўшы Свайго Сына Iсуса Хрыста, Якi Сваёй сьмерцяй заплацiў за кожнага грэшнiка. Чалавек нiчым не заслужыў свайго выратаваньня, гэта iнiцыятыва мiласэрнага Бога.
2. Sola fides - толькi вера. Адказам чалавека на Божую iнiцыятыву павiнна быць вера. Вера - гэта прыняцьцё таго, што Бог ужо зрабiў для кожнага чалавека. Чалавек сам па сабе ня можа быць праведным. Праведнасьць зьяўляецца дарам ад Бога, якi прыходзiць толькi празь веру.
3. Sola Scriptura - толькi Сьвятое Пiсьмо. У Бiблii Бог адкрывае Свой плян, якi мае для кожнага чалавека i для сьвету. Бiблiя зьяўляецца адзiным крытэрам, якi паказвае Божыя стандарты для кожнай сфэры жыцьця чалавека.
4. Sola Christo - толькi Хрыстос. Няма iншага шляху выратаваньня чалавека, як толькi вера ў Iсуса Хрыста. Верыць у Хрыста - гэта значыць iмкнуцца жыць жыцьцём Сына Божага. Насьлядаваньне Хрыста зьяўляецца сутнасьцю хрысьцiянскага жыцьця.
Рэформы, пачатыя Марцiнам Лютарам, ахапiлi ўсю Эўропу. У 1526 годзе Альбрэхт Гогенцольлерн абвесьцiў лютаранства афiцыйным веравызнаньнем Прусii. У гэты самы час Швэцыя вяла змаганьне за вызваленьне ад дацкага панаваньня, i змагары за незалежнасьць iшлi пад штандарамi Рэфармацыi, ствараючы лютаранскую царкву ў сваёй краiне. У 1529 годзе нямецкiя князi на iмпэратарскiм сойме ў Шпэеры выступiлi з пратэстам супраць пастановаў, скiраваных на забарону рэфармацыйнага руху. З гэтага часу пасьлядоўнiкаў Рэфармацыi сталi называць пратэстантамi.
У 1518 годзе рух Рэфармацыi ахапiў Швайцарыю. Гэтая горная краiна ўяўляла сабою саюз вольных кантонаў, кожны зь якiх быў малою рэспублiкаю. З тых часоў, калi швайцарцы, абараняючы незалежнасьць сваёй краiны, разьбiлi славутыя аддзелы бургундзкiх рыцараў, усе эўрапейскiя валадары запрагнулi мець у сваiм войску швайцарскую пяхоту. Маладыя людзi з альпiйскiх вёсак iшлi ў чужаземныя войскi i сотнямi гiнулi на палях бiтваў. Лямантам у пустынi стаў голас Ульрыка Цвiнглi, патрыёта i рэфарматара, якi з амбоны катэдральнага касьцёлу ў Цюрыху выступiў супраць наёмнай службы, нязгоднай з хрысьцiянскай маральнасьцю. Абвяшчаючы, як i Лютар, збаўленьне празь веру, Цвiнглi выступiў таксама супраць iндульгенцыяў, заклiкаючы выгнаць з гораду тых, хто прадае адпушчэньне грахоў, як ашуканцаў i махляроў, i сьцьвердзiў, што толькi Бiблiя ўтрымлiвае прынцыпы, абавязковыя для кожнага хрысьцiянiна. У хуткiм часе рада Цюрыху абвесьцiла пра пераход кантону на бок Рэфармацыi. Замест незразумелай лацiны ў царкоўных пропаведзях загучала родная мова. Цюрыхскiя цэрквы пазбавiлiся алтароў, абразоў, статуяй i сталi дамамi малiтвы. Надаючы царкве першасны вобраз, Цвiнглi арганiзаваў самакiраваньне ў царкоўных супольнасьцях.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: