Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Философия. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.88/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) краткое содержание

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Фридрих Ницше, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Фридрих Ницше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Аднак, якi ўсё-такi мiзэрны чалавек, - думаў ён у сэрцы сваiм. - Якi брыдкi, як хрыпiць i як многа ў iм схавана сораму!

Кажуць, чалавек любiць сябе: о, якою ж вялiкаю павiнна быць гэтая любоў да сябе! Як многа пагарды супрацьстаiць ён!

I гэты, што сустрэўся мне на дарозе, ён таксама любiць сябе, пагарджае сабою, - вялiкая была любоў ягоная i вялiкая пагарда.

Я яшчэ не сустракаў нiкога, хто глыбей пагарджаў бы самiм сабою: i гэта таксама вышыня. Шкада, магчыма, ён i быў той самы вышэйшы чалавек, крык якога я чуў?

Я люблю тых, хто здольны на вялiкую пагарду. Аднак чалавек ёсць нешта, што трэба пераадолець..."

Жабрак-самахот

Калi Заратустра пакiнуў сама брыдкага чалавека, яму зрабiлася холадна, i ён адчуў сябе асамотненым: бо так многа холаду i самоты перажыў ён у сэрцы, што i сам закарчанеў ад холаду. Але iдучы ўсё далей i далей, то ўверх, то ўнiз, мiнуўшы зялёны луг i дзiкае камянiстае рэчышча, дзе калiсьцi цурчаў нецярплiвы ручай, ён раптам адчуў, што нагрэўся, i на сэрцы ў яго пацяплела.

"Што са мною? - пытаўся ён у сябе. - Мяне бадзёрыць нешта цёплае i жывое, яно, мабыць, недзе блiзка.

Я ўжо не такi самотны; невядомыя спадарожнiкi i браты лунаюць вакол мяне, iх цёплае дыханне кранае маю душу".

Але калi ён агледзеўся, шукаючы тых, хто суцешыў яго ў адзiноце, - i вось! - выявiлася, што гэта былi каровы на пагорку; iх блiзкасць i пах сагрэлi яму сэрца. Аднак, мяркуючы па ўсiм, гэтыя каровы ўважлiва слухалi нечыя словы i не звярталi ўвагi на Заратустру, якi наблiжаўся да iх. А калi ён падышоў зусiм блiзка, выразна пачуў чалавечы голас аднекуль з сярэдзiны статка: а ўсе каровы павярнулi галовы да таго, хто гаварыў.

Тады Заратустра iмклiва кiнуўся на ўзвышэнне i разагнаў жывёлу, бо спалохаўся, каб не сталася тут з кiм бяды, у якой наўрад цi дапаможа каровiна спагада. Але ён памылiўся; перад iм на зямлi сядзеў чалавек i, здавалася, угаворваў жывёлаў не баяцца яго, - мiралюбны чалавек i горны прапаведнiк, з вачэй яго тачылася сама дабрыня. "Чаго ты шукаеш тут?" - усклiкнуў уражаны Заратустра.

"Чаго я тут шукаю? - адказаў той. - Таго самага, чаго i ты, перашкода радасцi! Я шукаю на зямлi шчасця.

Я хачу навучыцца шчасця ў кароў. Бо, хай табе будзе вядома, я з самай ранiцы гутару з iмi, i яны ўжо гатовыя былi даць мне адказ. Навошта ты паразганяў iх?

Бо калi не навернемся i не зробiм як каровы, не ўвойдзем у царства нябеснае. Асаблiва ж бо вось чаго мы павiнны ў iх навучыцца: умення жаваць.

I сапраўды, калi б чалавек здабыў нават цэлы свет i не навучыўся як след жаваць: якая карысць яму? Ён не пазбыўся б смутку, - свайго вялiкага смутку, якi называецца - агiда. У каго з сённяшнiх жывых вусны не поўныя агiды, i вочы, i сэрца? У цябе таксама! Аднак жа зiрнi на гэтых кароў!"

Так гаварыў горны прапаведнiк i, нарэшце, перавёў позiрк свой на Заратустру, - бо дагэтуль ён любоўна глядзеў на кароў; i яго быццам падмянiлi. "Хто ты, з кiм я гавару? - усклiкнуў ён спалохана i падхапiўся. - Гэта чалавек без агiды, гэта - Заратустра, пераможца найбольшай агiды, гэта вусны, i позiрк, i сэрца самога Заратустры".

Кажучы гэтыя словы, з вачыма, поўнымi слёз, ён цалаваў Заратустру ў рукi, як чалавек, якому неспадзявана з неба ўпаў скарб альбо нешта вельмi каштоўнае. А каровы глядзелi i дзiву давалiся.

"Не гавары пра мяне, ты, дзiвосны! Блiзкi сэрцу майму! - сказаў Заратустра, ухiляючыся ад ягонай пяшчоты. - Скажы мне спачатку пра сябе! Цi не ты той дабрахотны жабрак, якi калiсьцi адмовiўся ад вялiкага багацця, - якi пасаромеўся свайго багацця i ўсiх багатых i ўцёк да сама бедных, каб падарыць iм свой лiшак i сваё сэрца? Але яны не прынялi яго".

"Але яны не прынялi мяне, - сказаў дабрахотны жабрак, - ты ведаеш гэта. I тады пайшоў я да жывёлаў i да гэтых кароў".

"I так ты здабыў разуменне таго, наколькi цяжэй даваць, чым браць, перапынiў яго Заратустра, - навучыўся таго, што дарыць, - гэта мастацтва, апошняе, найхiтрэйшае мастацтва дабрынi".

"Асаблiва ў нашыя днi, - адказаў дабрахотны жабрак. - У нашыя днi, калi ўсе нiзкiя апантаныя баязлiвай прагаю бунту i зрабiлiся па-свойму пыхлiвыя: па-свойму - гэта значыць так, як уласцiва чэрнi.

Бо вядома табе, што настала часiна пачварнага, пагiбельнага i сама працяглага мяцяжу чэрнi i рабоў: але ўсё расце i шырыцца!

Дабрачынства i невялiкiя саступкi ўжо абураюць нiжэйшых: хай усе багатыя будуць напагатове!

У такiх, хто, як пузатая пляшка, па кропельцы выдае змесцiва з вузенькага гарлячка, сёння ў такiх пляшак гэты гарлячок адбiваюць!

Пажадлiвая прагавiтасць, жоўцевая зайздрасць, затоеная помслiвасць, фанабэрыстасць чэрнi: як усё гэта кiдаецца ў вочы! Ужо не правiльна, што ўбогiя - шчасныя. Царства нябеснае - у кароў".

"А чаму не ў багатых?" - выпрабавальна спытаўся Заратустра, адганяючы кароў, якiя даверлiва пазiралi на мiралюбнага прапаведнiка.

"Чаго спакушаеш мяне? - адказаў той. - Ты ведаеш сам, i нават лепей за мяне. Што надзiла мяне ў бедных? Цi ж не агiда да нашых багатых? - да гэтых калоднiкаў багацця, якiя з любога смецця зыскуюць сабе карысць, да гэтай набрыдзi з халоднымi вачыма i пажадлiвымi думкамi, ад якой смурод шугае пад неба, - да гэтай раззалочанай, наскрозь салжэлай чэрнi, чые бацькi былi злодзеi i кармiлiся падлай, збiраючы здыхлiну, былi ласыя да баб, памаўзлiвыя i забыўлiвыя: бо ўсе яны як усё адно блудадзейка па сутнасцi сваёй?

Чэрня ўнiзе, чэрня ўгары! Што значыць сёння "бедны" i "багаты"! Я ўжо перастаў бачыць рознiцу памiж iмi, - i вось уцёк ад iх i бег далей i далей, пакуль не прыйшоў да гэтых кароў".

Так гаварыў прапаведнiк, сапучы i пацеючы: а каровы ўсё дзiву давалiся. Заратустра ж з усмешкай слухаў гэтыя суровыя казанi, гледзячы яму ў твар, i моўчкi кiваў галавою.

"Ты сам сябе гвалцiш, горны прапаведнiк, ужываючы такiя суровыя словы. Да такiх сур'ёзных рэчаў не дараслi яшчэ нi вочы, нi вусны твае.

I, падобна на тое, што страўнiк твой таксама супрацiўляецца ўсёй тваёй нянавiсцi i гневу з шумам каля рота. Яму трэба што-небудзь уеднае: мяса - яўна не стравiцца.

Хутчэй, як мне здаецца, ты кормiшся раслiнамi i каранямi. Можа, жуеш зерне. Але напэўна ты не схiльны да радасцяў пачуццёвай, мясной ежы i аддаеш перавагi мёду".

"Ты адгадаў, - з лёгкiм сэрцам адказаў дабрахотны жабрак. - Я люблю мёд i жую зерне, бо я шукаў ежы, якая прыемная на смак i ачышчае дыханне: - на глытанне якой патрэбен час, якi запаўняе цэлы дзень, даючы працу скiвiцам гультаёў.

Але найдалей у гэтым пайшлi, вядома ж, каровы: гэта iм належыць адкрыццё, што можна цэлыя днi жаваць жуйку i вылежвацца на сонцы, i яшчэ яны цураюцца ўсялякiх змрочных думак, якiя вярэдзяць сэрца".

"Ну што ж! - сказаў Заратустра. - Ты павiнен бачыць i маiх звяроў - майго арла i маю змяю; такiх цяпер не знойдзеш на цэлай зямлi.

Глядзi, вунь там iдзе дарога да маёй пячоры: сёння ўначы будзь у ёй госцем. I пагутары са звярамi маiмi пра шчасце звяроў, - пакуль сам я не вярнуся. Бо цяпер я паспяшаюся ад цябе - мяне клiча крык на дапамогу. А ў мяне ты знойдзеш i мёд - сотавы мёд, халаднаваты, як лёд, i залацiсты: частуйся!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Фридрих Ницше читать все книги автора по порядку

Фридрих Ницше - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Так сказаў Заратустра (на белорусском языке), автор: Фридрих Ницше. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x