Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Философия. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.88/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) краткое содержание

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Фридрих Ницше, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Фридрих Ницше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"У гэтым нешта ёсць, - адказваў той, вылупiўшы вочы, - ёсць нешта такое ва ўсiм гэтым спектаклi, што ўлешчвае нават маё сумленне.

Магчыма, я проста не адважваюся верыць у Бога, аднак мне несумненна тое, што ў гэтым вобразе Бог найбольш верагодны.

Паводле сведчання пабожных, Бог вечны: У каго столькi часу, той можа дазволiць сабе не спяшацца. Як мага дурней i павальней - такiм чынам можна зайсцi даволi далёка.

Той, у каго столькi духу, можа цалкам захапiцца глупствам i шаленствам. Згадай сам сябе, Заратустра!

Сапраўды! Нават сам ты цалкам мог бы зрабiцца аслом ад лiшнiцы сваёй i ад мудрасцi сваёй.

Хiба не любiць сапраўды мудры хадзiць крывымi дарогамi? Гэтаму вучыць сама вiдавочнасць, гэтаму вучышся, гледзячы на цябе, Заратустра!"

"Ну i, нарэшце, ты, - сказаў Заратустра, павярнуўшыся да сама брыдкага чалавека, якi ўсё яшчэ ляжаў на зямлi, працягнуўшы руку да асла (бо ён даваў яму выпiць вiна). - Ты, каму няма назову, скажы, што зрабiў ты?

Ты здаваўся мне пераўтвораным, блiшчалi вочы твае, брыдкасць твая была ахутана ўзвышаным: што ж зрабiў ты?

Значыць, гэта праўда, што кажуць, быццам ты ўваскрэсiў яго? А навошта? Хiба ж без нiякай прычыны забiлi яго i аддзялiлiся ад яго?

Ты сам здаваўся мне ўваскрэшаным: што ж ты зрабiў? Чаму ты павярнуўся назад? Чаму здрадзiў сабе? Кажы, невыказны!

"О Заратустра, - адказваў сама брыдкi чалавек, - ты шэльма!

Цi жывы ён яшчэ, цi ўваскрэс, цi памёр канчаткова, хто з нас двух лепей ведае гэта? Я пытаюся ў цябе.

Аднак я ведаю адно: у цябе я навучыўся гэтага калiсьцi, о Заратустра: хто хоча забiць канчаткова, той смяецца.

"Забiваюць не гневам, а смехам" - так ты калiсьцi казаў. О Заратустра, ты, схаваны, бязгнеўны разбуральнiк, сама небяспечны з усiх святых, ты - шэльма!"

2

I тады адбылося наступнае: Заратустра, здзiўлены такiмi дзёрзкiмi адказамi, кiнуўся да выхаду з пячоры i, павярнуўшыся да гасцей, усклiкнуў грамавым голасам:

"Ах вы, дурнi i блазны, усе вы, тут сабраныя! Няма чаго хавацца i прыкiдвацца перад мною!

Як трымцелi вашыя сэрцы ад шалу i захаплення, што вось нарэшце-такi вы зноў зрабiлiся, як малыя дзецi, - гэтакiя самыя пабожныя,

- што, нарэшце, вы зноў, як дзецi, пачалi малiцца, складваць ручкi i казаць: "Добры Божухна!"

Аднак пакiньце цяпер гэты, дзiцячы пакой - пячору маю, дзе сёння ўсё няцямнае адчувае сябе, як дома. Суймiце там, на паветры, ваш дзiцячы запал i хваляванне сэрца!

Вядома, калi не ўпадобнiцеся дзецям, дык не ўвайсцi вам у гэтае царства нябеснае. (I Заратустра паказаў рукою ўгору.)

Але мы не iмкнёмся ў тое нябеснае царства: мы зрабiлiся мужныя, мы зрабiлiся мужамi, i таму хочам царства зямнога".

3

I зноў Заратустра пачаў гаварыць. "О новыя сяброве мае, - сказаў ён, - вы, дзiвосныя, вы, вышэйшыя людзi, якiя вы любасныя мне цяпер.

- з таго часу, як зноў павесялелi! Сапраўды, усе вы зацвiлi: i я думаю, што такiм кветкам патрэбен новы святы,

- якая-небудзь дзёрзкая бяссэнсiца, нешта накшталт лiтургii i аслiнага свята, ды яшчэ стары дурань i шаленец Заратустра, вецер i ветрагон, якi праветрыць i прасветлiць вам душы.

Не забывайцеся гэтай ночы i гэтага аслiнага свята, о вышэйшыя людзi! Гасцюючы ў мяне, вы прыдумалi гэта, i я лiчу гэта добраю азнакаю, бо такое могуць выдумаць толькi тыя, хто выздароўлiвае!

I калi вы будзеце адзначаць свята асла яшчэ калi-небудзь, рабiце гэта з любовi да сябе i з любовi да мяне! I ў памяць пра мяне!"

Так сказаў Заратустра.

П'яная песня

1

Тым часам усе выйшлi на свежае паветра, у халаднаватую задуменнасць ночы; Заратустра вёў за руку сама брыдкага чалавека, каб паказаць яму свой начны свет, вялiкi круглы месяц i серабрыстыя вадаспады каля пячоры. I вось нарэшце ўсе гэтыя людзi - ужо немаладыя, але з суцешанымi i бадзёрымi сэрцамi - усталi поплеч i дзiвавалi самыя сябе, што iм так добра на зямлi; i таямнiца ночы ўсё глыбей i глыбей пранiкала ў iх сэрцы. I зноў падумаў Заратустра: "О, якiя любасныя мне цяпер гэтыя вышэйшыя людзi!" - але не сказаў гэтага ўголас, бо ўшанаваў iх шчасце i маўчанне.

Але тут здарылася сама дзiвоснае з усяго, што сталася за гэты доўгi i дзiвосны дзень: сама брыдкi чалавек зноў, цяпер ужо апошнi раз пачаў хрыпець i клекатаць, а калi, нарэшце, дайшло да слоў, - вусны ў яго ясна i выразна выдалi пытанне, пытанне такое частае, глыбокае i зразумелае, што ва ўсiх, хто пачуў яго, замлела ў грудзях сэрца.

"О вы, сябры мае, - спытаўся сама брыдкi чалавек, - што робiцца ў вашых душах? Дзякуючы гэтаму дню, упершыню ў жыццi сваiм я задаволены, што пражыў яго,

- i не стамляюся я сведчыць пра тое, што варта жыць на зямлi: адзiн дзень, адно свята з Заратустрам навучылi мяне любiць яго.

"Дык гэта было жыццё? - скажу я смерцi. - Што ж! Яшчэ раз!"

Сябры мае, што робiцца ў душах у вас? Цi гатовыя вы, як i я, сказаць смерцi: "Дык гэта было жыццё? Што ж! Яшчэ раз!"

Так сказаў сама брыдкi чалавек, а ўжо было пад поўнач. I як вы думаеце, што сталася тады? Як толькi вышэйшыя людзi выслухалi яго, яны ўсвядомiлi пераўтварэнне i выздараўленне сваё i зразумелi, хто прынёс iм усё гэта. I тады кiнулiся яны да Заратустры, поўныя шацунку, любовi i ўзнання, цалавалi яму ў рукi i, як каму адпавядала ў лад душы, адны смяялiся, другiя плакалi. А стары вяшчун скакаў ад замiлаванасцi; i калi, як думаюць многiя апавядальнiкi, ён быў упiты салодкiм вiном, дык, несумненна, намнога больш ап'янела ягоная радасць жыцця, бо ён зрокся ўсякае стомы. Некаторыя нават кажуць, што скакаў i асёл: вiдаць, невыпадкова сама брыдкi чалавек напаiў яго вiном. Цi было яно так, няважна, але калi нават асёл i не скакаў у той вечар, дык адбылiся дзеi больш дзiўныя i дзiвосныя. Адным словам, як кажа Заратустрава прыказка: "Што з таго!"

2

А Заратустра, пакуль адбывалася ўсё, што тут апiсана, стаяў, як п'яны: згасаў яго позiрк, язык заплятаўся, ногi падкошвалiся. I хто б мог адгадаць, якiя думкi праносiлiся тады ў душы ў яго? Аднак было вiдавочна, што дух ягоны адступiўся i пайшоў назад, i памкнуўся наперад, i быў недзе ў далёкай будучынi, i быццам трываў, як напiсана, "над горнымi пераваламi, памiж двух мораў,

- блукаючы, быццам цяжкая хмара, памiж мiнулым i будучым".

Але вышэйшыя людзi падтрымлiвалi яго з усiх бакоў, i памалу ён ачуўся i адхiлiў рукою натоўп заклапочаных шанавальнiкаў. Раптам ён хутка павярнуў галаву, быццам пачуў нешта, i, прыклаўшы палец да вуснаў, сказаў: "Iдзе!"

I адразу атачылi яго цiшыня i таемнасць, а з глыбокай далечынi пачуўся доўгi, працяглы гуд звона. Заратустра, як i ўсе вышэйшыя людзi, прыслухаўся, а потым зноў прыклаў палец да вуснаў i сказаў: "Iдзе! Iдзе! Наблiжаецца поўнач!" - i перамянiўся голас ягоны. Але ён усё яшчэ не кранаўся з месца; i тады яшчэ больш загуслi вакол яго цiшыня i таемнасць, i ўсё вакол прыслухоўвалася нават асёл, i сама Заратустрава пячора, i вялiкi халодны месяц, i сама ноч. I вось, Заратустра трэцi раз прыклаў палец да вуснаў i сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Фридрих Ницше читать все книги автора по порядку

Фридрих Ницше - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Так сказаў Заратустра (на белорусском языке), автор: Фридрих Ницше. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x