Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі
- Название:Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:Литагент Ридеро
- Год:неизвестен
- ISBN:9785448318757
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Леанід Спаткай - Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі краткое содержание
Нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы Беларусі - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
Але ўсе гэтыя назвы адпавядаюць толькі асобным перыядам гісторыі, а назва «патрыяршы крыж» сведчыць, што крыж такой формы выкарыстоўваецца ў якасці знака адрознення патрыярхаў царквы.
Калі гэты крыж быў абраны архіепіскапамі царквы ў якасці знака сана – невядома, але ў еўрапейскай геральдыцы падвойны крыж вядомы з XV ст. Прыкладна з гэтага часу вядомы і герб Ордэна Бенедыкта: падвойны крыж на трайным пагорку, маючым дэвіз.
У паўднёваславянскіх краінах падвойны крыж таксама вядомы як крыж Святых Кірыла і Мяфодзія і фактычна звязаны з духоўнай асветай славянскіх народаў. Назву ж «ларанскі» падвойны крыж атрымаў у сувязі з тым, што Рэне Анжу, герцаг Ларанскі (з 1431 г.), у 1435 г. стаў каралём Венгрыi, гербам якога быў падвойны крыж.

Несумненна, што падвойны крыж заходніх і паўднёвых славян паходзіць з Візантыі, дзе ён быў вядомы да IX ст. У Візантыі існавала некалькі розных тыпаў выяваў крыжа. Шматлікія іконы маюць як выявы простага (лацінскага) крыжа з распятым Хрыстом – Распяцце, так і выявы падвойнага крыжа, які ўваскрэсшы Хрыстос трымае ў сваёй руцэ. Ад гэтага падвойны крыж стаў сімвалам Уваскрэсення.
З IX ст. заходнеславацкае княства Нітра стала усходняй часткай Вялікамараўскай імперыі на якую імкнулася распаўсюдзіць свой уплыў Візантыйская імперыя праз распаўсюджанне хрысціянства. Менавіта таму сюды ў 863 г. візантыйскім імператарам Міхаілам III была накіравана місія на чале з манахамі-прапаведнікамі святым Кірылам (Канстанцінам) і яго братам, святым Мяфодзіем. Няма сумнення, што менавіта браты-асветнікі славян прынеслі ў Славакію выяву падвойнага крыжа і тлумачэнне яго сімволікі. У наш час у Еўропе падвойны крыж з’яўляецца сімвалам трох выдатных рэлігійных дзеячаў. якія аднесены да ліку святых. Гэта святы Бенедыкт – бацька заходнееўрапейскага манаства і святыя Кірыл і Мяфодзій – асветнікі славянскіх народаў. А чырвоны і срэбны колеры крыжа сімвалізуюць кроў і цела Хрыста.
У Х-ХІ ст. тэрыторыя Славакіі паступова ўвайшла ў склад Венгерскага каралеўства. што ўзнікла замест Вялікамараўскай імперыі. У складзе гэтага каралеўства тэрыторыя Славакіі складала Паўночнае княства. Гэта княства ў розныя часы мела розны палітычны статус, што залежала ад таго, хто быў уладаром княства. Так, князь Бэла (1048—1060), брат караля Эндру I, быў амаль самастойным манархам з уласнымі васаламі, войскам і незалежнай знешняй палітыкай, якая часам была скіраванай нават супраць яго брата-караля. Бэла чаканіў і ўласныя манеты, якія мелі большую каштоўнасць. чым манеты караля. На гэтых манетах і змяшчаліся першыя вядомыя ў Славакіі выявы падвойнага крыжа ў выглядзе вертыкальнай лініі, якая перасякае дзве паралельныя гарызантальныя. Такім чынам, ужо ў XI ст. у славакаў падвойны крыж з’яўляўся не толькі рэлігійным сімвалам, але і палітычным – сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту.

Як вядома, узнікненне геральдыкі звязана з крыжовымі паходамі. Менавіта для таго. каб адрозніць у клубах пылу на полі бітвы закаваных у латы сваіх воінаў ад варожых. рыцары пачалі наносіць на свае шчыты якія-небудзь простыя выявы.
У якасці такога знака адрознення ў 1189 г. венгерскі кароль Бэла III, які збіраўся прыняць удзел у Трэцiм крыжовым паходзе. змясціў на свой шчыт выяву падвойнага крыжа – сімвала, быўшага к гэтаму часу ўжо добра вядомым у каралеўстве. Такім чынам, падвойны крыж стаў гербам венгерскага караля. а ў хуткім часе і першым гербам Венгрыi. У сучасным гербе Венгрыi ён змяшчаецца ў левай палове шчыта.

Вялікі князь Ягайла таксама меў уласны герб з выявай шасцiканцовага крыжа, з пашыраючыміся канцамі.

Менавіта такі крыж быў змешчаны на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь, прынятым у 1991 г. Але ўсе названыя крыжы адрозніваюцца ад падвоенага тым, што або маюць перакладзіны рознай даўжыні, або гэтыя перакладзіны размяшчаюцца на рознай адлегласці ад вяршыні i падножжа; у падвойным жа крыжы ўсе канцы аднолькавай даўжыні i адлегласць паміж перакладзінамі аднолькавая з канцамі крыжа.

Так, як i Пярун, паступова было выцеснена са свядомасці нашых продкаў i другое паганскае бажаство – Ярыла. Яго «замяніў» святы Георгій Пераможац, якога ў нас часцей за ўсё называюць святы Юры. Гэтаму ў немалой ступені паспрыяла як падабенства іх імёнаў (Ярыла = Юры – Гюргi – Георгій), так i супадзенне дня святога Юрыя з Ярылавым днём (6 мая – пачатак вясны, першы выган статка ў поле. «Да Юр’я павінна сена хапіць i ў дурня», – кажа народная прымаўка).
Як сведчаць хрысціянскія крыніцы, святы Юры—Георгій – гэта рэальна iснаваўшая асоба. Вядома, што Георгій нарадзіўся ў Кападокii, служыў у рымскіх легіёнах пры імператару Дыяклетыяне (каля 243—313) i стаў знатным кападакiйскiм военачальнікам, меў заслужаныя пашану i славу, але адрокся ад тытулаў, знатнасці i багацця, прыняўшы хрысціянства. За выкрыццё паганства i распаўсюджванне хрысціянства Георгій зведаў жорсткія пераследы i страшныя катаванні. Вядома, што ў 303 г. ён быў закатаваны насмерць пасля васьмідзённых здзекаў. За свае мукі i мужнасць, непахісную веру ў Збавіцеля Георгій быў кананізаваны. Лепшыя якасці святога Георгія праявiліся ў яго подзвігах, адным з якіх было выратаванне ім царэўны Аi (Аны) ад дракона. Мітрапаліт Макары у Вялікай Мiнеi (XVI ст.) так апісвае гэты подзвіг: «У палесцінскім горадзе Гавале пасяліўся ў возеры вялікі змей, якому жыхары павінны былі аддаваць на з’ядзенне сваіх дзяцей. Калі чарга дайшла i да царскай дачкі, святы Георгій з’явіўся ёй ля возера, дзе яна стаяла, прынесеная ў ахвяру, i загадаў ёй, абвязаўшы драконаву галаву сваім пасам i аброццю каня, завесці яго ў горад. Царэўна выканала загад Перамаганосца, i калі яна прывяла пачвару ў горад, святы Георгій адсек яму галаву мячом i такім чынам звярнуў у хрысціянства iдалапаклоннiкаў Гавальскiх». Гэтаму апісанню адпавядаюць выявы подзвігу святога Георгія ў заходнееўрапейскім жывапісу i на праваслаўных іконах, толькі на іконах святы Георгій не з мячом, а з кап’ём.
Царква абрала святога Георгія нябесным апекуном рыцараў – удзельнікаў крыжовых паходаў супраць мусульман i паганцаў. Выява святога Георгія ў выглядзе коннага рыцара мае глыбокі сэнс: белы (срэбны) колер вершніка i яго каня сімвалізуе чысціню хрысціянства i вернасць запаветам Хрыста, меч – сродак барацьбы за веру, чырвоны колер – поле, залітае крывёю ворагаў хрысціянства. Шмат якія знатныя людзі i цэлыя народы лічылі святога Георгія сваім нябесным апекуном i абаронцам. Напрыклад, выява коннага воіна на княжацкіх пячатках i гербах полацкіх i маскоўскіх князёў – сведчанне іх паходжання ад агульных продкаў – кіеўскіх князёў, нябесным заступнікам якіх лічыўся святы Георгій, бо дакладна вядома, што пачынальнікам роду полацкіх князёў Iзяславiчаў з’яўляецца князь Iзяслаў – сын Вялікага князя кіеўскага Уладзіміра i полацкай князёўны Рагнеды.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: