Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) краткое содержание

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Л Дайнеко, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Л Дайнеко
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Белыя таямнiчыя шарыкi Жалезных Людзей зрабiлi мяне такiм, вiдушчым i мудрым, - сам сабе сказаў Фырк. - Значыць, Вялiкi Статак не загiне. Учарашняга Фырка, палахлiвага i няўмелага, болей няма. Сёння я - Аюс Першы. Я разумею галасы прыроды. Я ведаю, што мае ворагi Жалезныя Людзi i тыя, хто прысылае гэтых жалязяк сюды з вулкана. Яны хочуць знiшчыць усё жывое i непадобнае на iх, хочуць, каб скрозь быў шэры цвёрды бетон. Але iм не адолець, не перамагчы Аюса Першага".

Аюс (назаўсёды забудзем iмя Фырк!) вырашыў, як толькi змеркнецца, выйсцi з балота i разведаць тэрыторыю па той бок вулкана. А пакуль што ён старанна пазбiраў металiчныя скрыначкi з белымi шарыкамi i схаваў iх у надзейнае месца - мiж тоўстых каранёў старога дрэва тулур, якое, свецячы патрэсканай попельна-сiняй карой, расло непадалёку. Ён ведаў - яны абавязкова спатрэбяцца i яму, i яго новым сябрам. А ў тым, што ён напаткае сяброў, не ў балоце, дык па той бок вулкана, Аюс Першы нi кропелькi не сумняваўся. Жалезныя Людзi, гаспадары Жалезных Людзей, бетон, якiм яны, нiбы струпам, хочуць пакрыць усё, нiчога не будуць варты ў параўнаннi з Аюсам i ягонымi адважнымi сябрамi.

Так думаў, чакаючы прыцемкаў, Аюс Першы, кароль жывёл з планеты Вар.

IX

- Дык вось адкуль узялiся ўсе нашы зямныя казкi аб жывой вадзе, сказаў Радаслаў Буслейка Веры Хрысцiнюк, убачыўшы, што твар у Клёна Дубровiча паружавеў, затрымцелi вейкi, а неўзабаве расплюшчылiся вочы. Лептонная энергiя, якая застаецца пасля фiзiчнай смерцi кожнага чалавечага iндывiдуума, як i прадказвалi вучоныя i фантасты, не знiкае, не рассыпаецца ў космасе, а стараецца трымацца кампактнай масаю, чакаючы цi аднаўлення ранейшага цела (як у выпадку з Клёнам), цi з'яўлення абсалютна новага, каб усялiцца ў яго. Я гэта ўбачыў яшчэ ў час бою з шышкагаловiкамi каля Пятровiцкага вадасховiшча. Але ж там былi не людзi, а псеўдабiялагiчныя копii. А тут - чалавек, падлетак, якi быў мёртвы, знаходзiўся ў стане клiнiчнай смерцi i на нашых вачах ажыў.

Ён сядзеў, звесiўшы ногi, на круглым металiчным дыску. Гэты дыск, знутры якога даносiлася роўнае, мяккае, як пчалiнае, гудзенне, знаходзiўся на вышынi ў два-тры з паловай метры над Ракой Адноўленых Твараў. Лёгкiя хвалi беглi па рацэ. Але там, унiзе, у блiскучых металiчных берагах, цякла не вада, а нейкая густая маслянiстая вадкасць, колерам падобная на малако. Яна была ў меру празрыстая, i Радаслаў добра, выразна бачыў твар Клёна Дубровiча - нахмураныя цёмныя бровы, запалыя шчокi. Усё цела падлетка было пагружана ў гэту вадкасць, у тым лiку i твар. Клён ляжаў на спiне, танклявы, худы, i часам здаваўся Радаславу маладой драпежнай акулай, якая, затаiўшыся, падкаравульвае здабычу.

- Ты будзеш жыць, - пiльна i неадрыўна ўзiраючыся ў твар Клёну, як заклiнанне, як малiтву, паўтараў i паўтараў Буслейка. Так загадалi плазмоiды. Тое ж самае рабiла i Вера Хрысцiнюк, дыск якой вiсеў над ракой метры за тры ад Радаслава.

I вось Клён павольна i, адчувалася, пакутлiва расплюшчыў вочы.

- Ура! - пляснула ў ладкi Вера Хрысцiнюк, i дыск пад ёй захiстаўся.

- Цiшэй, жыхарка не нашай планеты, - адразу пачулася збоку невялiкага зялёнага шара, якi цiха-цiха кружыўся над металiчным берагам Ракi Адноўленых Твараў. - Трэба суадносiць свае дэцыбелы, акустычную моц свайго голасу са свяшчэннасцю гэтай хвiлiны. У дадзеную бiялагiчную структуру вяртаецца жыццё, а ты можаш спалохаць яго, як лугавую птушку, сваiм крыкам. Цiшэй.

Вера Хрысцiнюк пагардлiва зморшчыла прыгожы носiк, але адразу ж прыкусiла язык. Радаслаў жа прыкмецiў, што акрамя зялёнага шара па абодва берагi ракi роўным шнуром, як бы нешта вычэкваючы, застылi фiялетавыя i чырвоныя шары. "Два кланы, якiя не хочуць мiрыцца з чалавецтвам, здагадаўся стрэсаператар. - Iхнiя прадстаўнiкi, дакладней, iхнiя шпiкi, таксама прысутнiчаюць пры ажыўленнi Клёна. Настроены яны даволi агрэсiўна пускаюць iскры".

Тым часам Клён здзiўлена пазiраў знiзу ўверх на Радаслава i Веру, на iхнiя дыскi. Потым, рэзка шырока раскрылiўшы рукi, адштурхнуўся ад "вады", стаў на ногi, i адчувалася - рака глыбокая i стаiць ён не на дне. I што цiкава - не пачулася анiякага плёскату. "Вада" была безгалосая, нямая.

- Дзе я? - разгублена спытаў сам у сябе Клён. Пэўна, ён думаў, што бачыць усё гэта ўва сне.

- Жыхар не нашай планеты, ты знаходзiшся на Свяшчэннай планеце Вар, стрымгалоў сарваўшыся з месца, падляцеў да яго зялёны шар.

- Дзе? Якi самавар? - не дачуўшы, iранiчна зморшчыўся Клён Дубровiч.

- Ты знаходзiшся на Свяшчэннай планеце Вар, - з годнасцю, нi на ёту не пакрыўдзiўшыся, паўтарыў зялёны плазмоiд.

Тут да Клёна нарэшце дайшло, што ён не спiць, а стаiць па пояс у нейкай вадкасцi i размаўляе, як з жывым (!), з нейкiм шарам.

- Што ж са мной было? - спалохана, глытаючы словы, спытаў ён.

- Ты быў мерцвяком. Клеткi твайго галаўнога мозга пачыналi разбурацца...

- Мерцвяком? - аж падскочыў Клён. I зноў "вада" ў Рацэ Адноўленых Твараў не ўзляцела ва ўсе бакi пырскамi, засталася бясшумнай.

- Так, бо ўсё жывое павiнна некалi памерцi. "Каб не памерлi, дык неба б падперлi". Здаецца, гэта'к кажуць на планеце Зямля? Але Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў ажывiў цябе. Жывi i памятай, што ты - гарант прымiрэння дзвюх цывiлiзацый: Старой, або Плазмоiднай, i Бялковай.

У гэты час на берагах ракi пачулася разгневанае шыпенне. Радаслаў Буслейка заўважыў, што фiялетавыя i чырвоныя шары пачалi пагрозна раздзiмацца, узбуджана скакаць. Iскры так i сыпалiся з iх. Вось яны, шчыльней згуртаваўшыся, павольна паплылi да сярэдзiны Ракi Адноўленых Твараў, дзе знаходзiўся ўшчэнт разгублены Клён, якому здавалася, што ён скрануўся з глузду.

- Спынiцеся, Фiялетавыя i Чырвоныя Браты! - гучна прамовiў зялёны плазмоiд. - Падумайце, што болып: два кланы цi пяць кланаў?

Але тыя павольна падплывалi ўсё блiжэй.

- Мне страшна, - умольна пазiраючы на Радаслава, дрыготкiм голасам прамовiла Вера Хрысцiнюк.

- Дайце сваю руку, - загадаў ёй Радаслаў.

Яны памкнулiся адно аднаму насустрач, ледзь не ўпалi з дыскаў, i ўсё ж Буслейку ўдалося падцягнуць яе разам з дыскам да сябе. Трое зямлян: жанчына, мужчына i падлетак i зялёны плазмоiд побач з iмi насцярожана сачылi за няўмольным наблiжэннем раз'юшаных чырвоных i фiялетавых шароў.

- Мы апынулiся памiж молатам i кавадлам, - цiха сказаў Радаслаў, моцна сцiскаючы вузкую цёплую далонь Веры.

I тут зялёны плазмоiд, рэзка ўзвiўшыся ўгору, каменем упаў адтуль унiз, пляснуўся аб застылую паверхню Ракi Адноўленых Твараў, рассыпаўшыся на сотнi дробных рознакаляровых кавалачкаў-iскрынак. "Ахвяраваў сабой", - зразумеў Радаслаў.

Тое, што яны ўбачылi адразу ж пасля самагубства зялёнага шара, пераўзыходзiла ўсе самыя фантастычныя мроi на палотнах мастакоў-сюррэалiстаў. Рака зараўла, як параненая мядзведзiца. Мноства яркiх, самых розных колераў i адценняў пухiроў з'явiлася, ускочыла па ўсёй яе шырынi. Некаторыя з iх звонка, аглушальна лопалiся, але большасць адрывалася ад ракi, пакiдаючы на сваiм месцы варонкi, i ўзлятала ў паветра. Яны iмгненна групавалiся, ствараючы элiпсавiдныя колы, i рашуча кiравалiся насустрач фiялетавым i чырвоным плазмоiдам. Вось пярэднiя сутыкнулiся, загрымеў гром, блiснулi зiхоткiя маланкi, гарачы вецер нясцерпна пайшоў наўкол. Магутным парывам Радаслава скiнула з дыска, i ён паляцеў (Вера Хрысцiнюк ляцела разам з iм) над Ракой Адноўленых Твараў, у якой здранцвела стаяў Клён Дубровiч. Ён баяўся, каб iх не ўдарыла аб металiчны бераг, але iм пашанцавала, i яны ўпалi ў мяккi зялёны пясок i нейкi час ляжалi нерухома. Дзiкая бура свiстала, грукатала над iхнiмi галовамi, разломваючы неба. Асляпляльныя маланкi ўспыхвалi адна за адной i мелi форму крыжоў, востраканцовых зорак, вогненных мядуз.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Л Дайнеко читать все книги автора по порядку

Л Дайнеко - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке), автор: Л Дайнеко. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x