Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Л Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) краткое содержание

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Л Дайнеко, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Л Дайнеко
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да 7-й верталётнай пляцоўкi было ад сiлы хвiлiн дваццаць дарогi. Звычайна Гай хадзiў туды пешшу, хоць амаль па ўсiх вулiцах шпарка беглi тратуары-транспарцёры. Ён iшоў па рознакаляровым асфальце, на якiм былi, як жывыя, намаляваны кветкi, зялёныя сцяблiны, сiнiя стракозы, i сумаваў, што даўнавата не быў на сапраўдным лузе, дзе мяккая зямля ўгiнаецца пад чалавекам i раса залiвае ногi. Навокал весела стаялi двух-трохпавярховыя будыначкi, з абавязковым садам каля ўвахода, з салярыямi i тэлескопамi на дахах. "Праз паўгадзiны я зраблюся пчалой", - думаў Гай, Раптам проста перад iм, лiтаральна ў кроку ад яго, абвалiўся, гучна пляснуўся на асфальт балкон са старэнькага чырванасценнага дамка. Некалькi такiх дамкоў захавалi як архiтэктурныя помнiкi даплюралiстычнага часу. Ветрам, асколкамi тынкоўкi рэзка ўдарыла па грудзях i шчоках. Гай, нiбы заяц, сiгануў назад. Усё ў iм затраслося - Вялiкi Жах папярэджвае! Вялiкi Жах нячутна iдзе, цiкуе побач! Хоць многiя, хто з iм нi сустракаўся, не вераць у яго iснаванне, ён прысутнiчае на планеце, пранiкаючы ў самыя патаемныя куточкi жыцця.

- Вiтаю спадара Дубровiча! Якi ў цябе крывяны цiск i што ты бачыў у апошнiм сне? - прагучаў, як збавенне, бадзёры вясёлы голас. Поруч з Гаем стаяў ягоны калi не сябра, то добры знаёмец рэжысёр Iндаэўрапейскага тэлебачання Навум Масейкiн. Маслянiста-чорныя жвавыя вочы iскрылiся заўсёдным смехам.

- Адкуль ты ўзяўся, Навум? - узбуджана выдыхнуў Гай. Зараз ён быў рады кожнай жывой душы.

- У ваўка сто дарог, у паляўнiчага толькi адна, - адказаў Масейкiн. - З учарашняга шукаю цябе. Хачу, каб ты прыняў удзел у планетарным дыспуце гiсторыкаў на тэму "Галоўная падзея дваццатага стагоддзя".

- Галоўная падзея? - пазiраючы то на Масейкiна, то на рэшткi цаглянага балкона каля сваiх ног, млява перапытаў Гай. - Вечна ты, Навум, выдумляеш нейкiя дыспуты. Тут балконы валяцца на галаву, а ты... Лiчу, што галоўным у дваццатым стагоддзi быў першы адкрыты кантакт зямлян з камандзiрам Лятаючай талеркi Бурдзугаларафам. Здарылася гэта, дай Бог памяць, у адна тысяча дзевяцьсот дзевяноста дзевятым годзе, усяго за чатыры днi да трэцяга тысячагоддзя хрысцiянскай эры.

- А Вялiкая Кастрычнiцкая рэвалюцыя ў Расеi?

- Сацыяльны эксперымент. Спроба зрабiць рэзкi скачок з адной цывiлiзацыi ў другую. Гэта тое самае, каб ты, дарагi Навум, у час палёту захацеў пераскочыць з кабiны аднаго рэактыўнага звышгукавога самалёта ў другi.

- Значыць, ты не будзеш удзельнiчаць у маiм тэледыспуце? - наморшчыўся, спахмурнеў Масейкiн.

- Чаму ж? З радасцю. Але спачатку паглядзi на тое, што некалькi iмгненняў назад было старадаўнiм, добра змураваным, скляпаным з тоўстай металiчнай арматуры i трывалай цэглы балконам.

- Паглядзеў. Ну й што? - пацiснуў плячыма Навум.

- I нi аб чым гэта табе не гаворыць?

- Слухай, Дубровiч, - уважлiва паглядзеў на Гая тэлерэжысёр, - калi ты зараз пачнеш мне расказваць пра Вялiкi Жах, пра паралельную небялковую цывiлiзацыю, я, як iнтэлiгентны чалавек, буду, вядома, глытаць твае словы так я глытаю яешню, якую пячэ мая цешча, хоць дзiка не люблю яе - але на першым жа павароце мяне пацягне на ванiты. - Зразумеў?

- I ўсё-ткi гэта быў Вялiкi Жах, - пераканана прамовiў Гай.

- Ды проста рухнуў стары балкон, - амаль закрычаў Масейкiн. Выпадковасць. Стомленасць металу, цэглы. А мы пачынаем хваравiта шавялiць мазгавымi звiлiнамi i адразу шукаць нейкую звышпрычыну. Ведаеш, што бачылi алкаголiкi Сярэднявечча ў час белай гарачкi? Бачылi чорцiкаў, чорненькiх i рагатых. А што бачылi тыя ж самыя алкаголiкi ў Савецкiм Саюзе пры прэзiдэнце Гарбачове? Каляровыя мульцiкi. Усёк? А сёння тыя ж самыя п'юны, якiя не перавядуцца, пакуль у чалавецтва ёсць рот, глотка i страўнiк, ужо бачаць (усёк?!) лятаючыя талеркi. Чым галава забiта, тое людзi i бачаць.

- Сёння да мяне ўначы павiнен прыйсцi Вялiкi Жах, - роўным, трошкi стомленым голасам перапынiў яго Дубровiч.

- Ладна, вар'яцей, - махнуў рукой Масейкiн. - Яшчэ ж я хачу, паважаны вар'ят, каб ты ўступiў у нашу Лiгу барацьбы за сцiпласць. Навошта планеце Чалавек з брыльянтавым сэрцам? Хопiць i бронзавага. Мiнеральныя рэсурсы Зямлi, Месяца i Венеры амаль вычарпаны, ядзерная энергетыка байкатуецца, паветра, глеба i вада атручаны ўжо стагоддзi назад, а Ўсепланетнае Журы прысуджае лепшаму грамадзянiну (ах, якiя мы добранькiя!) тытул Чалавека з брыльянтавым сэрцам.

- Усяго ж толькi тытул, - асцярожна ўставiў сваё слова Гай.

- Прынцыпы вышэй за ўсё, - рашуча перапынiў яго Масейкiн. - Калi планета бедная, беднымi павiнны быць i тытулы. Брыльянты - гэта раскоша, гэта марнатраўства, а вось старая добрая бронза, з якой далёкiя прашчуры ўваходзiлi ў цёмны лабiрынт сваёй прадгiсторыi, незаслужана забыта нашымi заканадаўцамi i маралiстамi. Абавязкова павiнен быць толькi адзiны тытул тытул Чалавека з бронзавым сэрцам. Надаўшы такое штогадовае званне лепшаму чалавеку Зямлi, мы тым самым духоўна ачысцiмся, умацуем душу, станем падобнымi сваёй чысцiнёй i сцiпласцю на першых хрысцiян або пурытан.

Яны хутка iшлi па яшчэ няшумнай ранiшняй вулiцы, i Масейкiн усё гаварыў, гаварыў... "Ну й галава, - дзiвiўся сам сабе Гай Дубровiч. - Два Везувii плюс вулкан Ключаўская сопка. I заўсёды напаўкрыла, напаўкрока ляцiць наперадзе прагрэсу. Здаецца ж, нейкi месяц назад захапляўся разгадваннем "свяшчэннасцi" лiчбы 7. Выступiў па Iндаэўрапейскiм тэлебачаннi i, здзiвiўшы вучоных мужоў, заявiў, што даўмеўся, хоць сам i не гiсторык, чаму першалюдзi так шанавалi гэту самую лiчбу 7. Аказваецца, чалавечае цела мае сем "чыстых" адтулiн: вочы, вушы, ноздры, рот. Вялiкi перапалох быў памiж навукоўцаў. Нават сам Гай не ўтрымаўся тады i ў газеце "Хатнi фантаст" надрукаваў сваю версiю. Па ягоных меркаваннях, лiчбу 7 людзi зрабiлi свяшчэннай таму, што кожны чалавек (прынамсi, на золку зямных цывiлiзацый) мог назiраць, калi дачасна не памiраў ад варожага мяча або чумы, сем жывых прадстаўнiкоў свайго роду-племенi: прадзеда, дзеда, бацьку, сябе, сына, унука, праўнука. I вось сёння Навум Масейкiн з найвялiкшай страсцю гаворыць, амаль крычыць аб Чалавеку з бронзавым, а не з брыльянтавым сэрцам.

Яны падышлi да 7-й верталётнай пляцоўкi, дзе стаяў верталёт сям'i Дубровiчаў.

- Можа, паляцiш разам са мной? - прапанаваў Гай. - Хачу пабываць у Доме Пераўтварэнняў. Масейкiн адмоўна хiтнуў галавой.

- Тады - да пабачэння. Жывуць Сонца i Кiсларод. Толькi скажы мне, Навум, каго б ты, супервядомы тэлевiзiйны ас, аб'явiў Чалавекам з брыльянтавым, прабач, з бронзавым сэрцам за гэты год?

- Старшыню Лiгi барацьбы супроць мутактаў Грома Стралковiча, - не мiргнуўшы вокам адказаў Масейкiн. - Дарэчы, праз два днi лячу да яго, каб зрабiць тэлерэпартаж. Апошнiм часам зноў актывiзавалiся двухгаловыя воўкасабакi, i Гром разам з сябрамi дае iм прыкурыць.

Яны развiталiся. Гай, паказаўшы робатуахоўнiку кантрольны жэтон, лёгка ўскочыў у элегантны двухвiнтавы верталёт i праз колькi iмгненняў ужо ляцеў над зялёнай чыстай зямлёй. Настрой у яго пакрысе прыходзiў у звычную норму унутраны спакой, упэўненасць. Плылi ўнiзе роўныя цянiстыя вулiцы, люстэркi вадаёмаў, многавугольнiкi паркаў i садоў. З-за хмар, сiнявата-ружовых, па-ранiшняму лагодных, распальвалася сонца. Там, дзе хмар не было, бачыўся зыркi блакiт, яшчэ халаднаваты, але (Гай адчуваў гэта кожнай кропелькай душы) вельмi ўстойлiвы, надзейны, быццам быў адкаваны з лепшых гатункаў металу. Нездарма першыя хрысцiяне, глянуўшы на такi блакiт, казалi з вялiкай перакананасцю: "Усе мы, кожны ў свой час, будзем на нябеснай цвердзi". З невялiкага воблака, асветленага яркiмi промнямi, раптам зашалясцеў дождж. Здавалася, пасыпалася на зямлю сонечнае зерне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Л Дайнеко читать все книги автора по порядку

Л Дайнеко - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Чалавек з брыльянтавым сэрцам (на белорусском языке), автор: Л Дайнеко. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x