LibKing » Книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Ричард Бах - Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)

Ричард Бах - Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Ричард Бах - Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.4/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Ричард Бах - Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке) краткое содержание

Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Ричард Бах, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ричард Бах
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Джонатан увесь час не разлучаўся са сваiмi вучнямi: паказваў, падказваў, прымушаў, павучаў. Усе разам яны ляталi з любовi да палётаў i ўночы, i ў непагадзь, i ў шторм, тады як астатнiя чайкi з Чарады тужлiва тулiлiся адна да адной на зямлi.

Пасля палётаў вучнi адпачывалi на пяску i з яшчэ большай увагай слухалi Джонатана. Не ўсе яго шалёныя iдэi ўспрымалiся iмi, але шмат якiя зусiм ясныя думкi былi iм зразумелыя.

З цягам часу вакол гурту вучняў паступова ўночы ўтваралася яшчэ адно кола: цiкаўныя чайкi з Чарады гадзiнамi слухалi Джонатана, але паколькi кожная з iх не хацела бачыць суседзяў i сама баялася, што суседзi ўбачаць яе, перад свiтаннем усе яны знiкалi.

Мiнуў месяц, перш чым першая чайка з Чарады пераступiла мяжу i папрасiла навучыць яе лятаць. Просьба гэтая наклiкала праклён на чайку па iменi Тэранс Лоўэл, паставiла на яго кляймо Выгнанца i... зрабiла яго восьмым вучнем Джонатана.

У наступную ноч з Чарады прыкульгаў, валакучы па пяску левае крыло, Кiрк Мэйнард i павалiўся каля ног Джонатана.

- Дапамажы мне, - папрасiў ён цiха, быццам вось-вось канае. - Больш за ўсё на свеце я хачу лятаць...

- Вось i добра, - сказаў Джонатан. - Узнiмайся разам са мною ў паветра, i пачнём.

- Ты не зразумеў. Маё крыло. Я не магу паварушыць крылом.

- Мэйнард-Чайка, ты вольны, каб стаць самiм сабою, найсапраўднаю чайкаю Кiрк Мэйнард, i нiшто не мае сiлы табе перашкодзiць. Такi Закон Вялiкай Чайкi, такi Закон.

- Ты хочаш сказаць, што я магу лятаць?

- Я кажу, што ты вольны.

I Кiрк Мэйнард лёгка i хутка, без анiякiх намаганняў, распасцёр крылы i ўзняўся ў цёмнае начное неба. Ад яго крыку з вышынi пяцьсот футаў прачнулася ўся Чарада.

- Я магу лятаць! Слухайце! Я МАГУ ЛЯТАЦЬ!

На досвiтку вакол гурту вучняў Джонатана стаяла каля тысячы чаек, усе яны з цiкаўнасцю глядзелi на Мэйнарда. Iм было ўжо ўсё роўна, бачыць iх хто-небудзь цi не, яны слухалi i старалiся зразумець Джонатана.

А ён гаварыў пра рэчы зусiм простыя: пра тое, што лятаць для чайкi - гэта яе звычайны занятак, што воля, свабодны палёт дадзены ёй самой прыродай, а ўсё, што перашкаджае волi, павiнна быць адрынута i адкiнута - звычаi, забабоны, забароны - усё, што абмяжоўвае волю.

- Адкiнута, - пачуўся голас з натоўпу, - нават калi гэта Закон Чарады?

- Адзiны правiльны Закон гэта той, што вядзе да волi, - адказаў Джонатан. - Iншага не iснуе.

- Хiба можна спадзявацца, што мы навучымся лятаць не горш за цябе? пачуўся другi голас. - Ты - асаблiвы, таленавiты, незвычайны, не падобны на астатнiх птушак.

- Паглядзiце на Флетчара! На Лоўэла! На Чарльза-Роланда! На Джудзi Лi! Яны таксама асаблiвыя, таленавiтыя i незвычайныя? Анi не больш, чым вы i чым я. Адзiная, адна-адзiная рознiца ў тым, што яны пачалi ўсведамляць сябе, разумець, хто яны такiя, i трэнiравацца ў гэтым усведамленнi.

Усе вучнi Джонатана, апрача Флетчара, памулялiся ад няёмкасцi. Дагэтуль яны яшчэ самi не ўразумелi, што займаюцца менавiта гэтым.

З кожным днём натоўп павялiчваўся; прыходзiлi, каб распытаць, каб выказаць сваё захапленне, прыходзiлi i каб пакпiць.

- У Чарадзе кажуць, што калi ты не Сын Вялiкай Чайкi, - загаварыў Флетчар да Джонатана аднойчы ранiцай пасля трэнiроўкi ў хуткасных палётах, - дык, значыцца, ты на тысячу гадоў апярэдзiў свой час.

Джонатан уздыхнуў. "Вось яна - цана неразумення, - падумаў ён. - Цябе называюць або д'яблам, або богам".

- А як думаеш ты, Флетч? Апярэдзiлi мы наш час?

Флетчар доўга маўчаў.

- Гэтак лятаць, як лятаем мы, можна было навучыцца заўсёды i любому, хто пажадаў бы зрабiць такое адкрыццё, - прамовiў ён. - А да часу гэта не мае нiякiх адносiн. Хiба што мы апярэдзiлi моду. Апярэдзiлi той спосаб, якiм лятае большасць чаек.

- Гэта ўжо нешта значыць, - сказаў Джонатан, перакулiўся i паплыў у паветры дагары нагамi. - Гэта ўжо напалову лепш, чым апярэдзiць час.

Гэта здарылася роўна праз тыдзень. Флетчар паказваў прыёмы хуткаснага палёту групе навiчкоў. Ён якраз выходзiў з пiке, якое рабiў з вышынi сем тысяч футаў, i тонкай шэрай палоскай праносiўся за некалькi дзюймаў ад пляжа, калi на дарозе ў яго апынулася нейкае птушаня, што з крыкам "Мамачка!" выконвала свой першы ў жыццi палёт. Птушаня ляцела наперарэз. Каб пазбегнуць сутыкнення, Флетчар Лiнд за дзесятую долю секунды рэзка рвануўся ўлева i на хуткасцi дзвесце мiляў у гадзiну ўрэзаўся ў гранiтную скалу.

Яму здалося, што гэта была не скала, а вялiзныя акаваныя дзверы ў iншы свет. Удар - i выбух страху, шок, цемра, а потым ён кудысьцi плыў у дзiўным незнаёмым небе, памяць то вярталася да яго, то знiкала, ён чагосьцi баяўся i нечага шкадаваў, страшэнна шкадаваў.

Як i ў дзень першай сустрэчы з Джонатанам Лiвiнгстанам, ён пачуў голас:

"Сакрэт заключаецца ў тым, Флетчар, што мы стараемся пераадолець межы нашых магчымасцей паступова i цярплiва. Калi прытрымлiвацца праграмы, дык нам яшчэ рана прабiвацца праз скалы".

- Джонатан!

- Той самы, якога ведаюць як Сына Вялiкай Чайкi, - суха абазваўся яго настаўнiк.

- Што ты тут робiш? А скала? Няўжо я не... хiба я не памёр?

- Ды ну, Флетч! Падумай сам. Калi ты цяпер са мною гаворыш, дык, вiдаць, не памёр, хiба няпраўда? А адбылося вось што: табе ўдалося даволi рэзка змянiць узровень свядомасцi. Цяпер ты мусiш выбiраць сам. Ты можаш застацца тут i вучыцца на гэтым узроўнi - дарэчы, куды больш высокiм, чым той, якi ты пакiнуў, - або можаш вярнуцца i весцi далей заняткi з Чарадой. Старэйшыны спадзявалiся, што ўрэшце здарыцца якое-небудзь няшчасце, але нават яны здзiвiлiся, як здорава ты iм дагадзiў.

- Вядома, я хачу вярнуцца ў Чараду. Я толькi-толькi распачаў заняткi з новай групай.

- Цудоўна, Флетчар. Ты памятаеш нашы размовы пра тое, што цела - гэта не што iншае, як думка?

Флетчар страсянуў галавою, распрастаў крылы i адплюшчыў вочы: ён ляжаў каля падножжа скалы, а наўкол сабралася ўся Чарада. Пры першым жа яго руху ў натоўпе пачулiся пранiзлiвыя злосныя крыкi i лямант:

- Ён жывы! Ён памёр, i ён - жывы!

- Дакрануўся да яго крылом! Ажывiў! Сын Вялiкай Чайкi!

- Не, ён кажа, што не сын! Ён - д'ябал! Д'ЯБАЛ! З'явiўся, каб загубiць Чараду!

У натоўпе было чатыры тысячы чаек, усе былi перапуджаны тым, што яны ўбачылi, i крык "Д'ЯБАЛ!" пранёсся сярод iх, як ураган. З агнiстымi вачыма, з востра нацэленымi дзюбамi, ахопленыя прагай крывi, яны плячо ў плячо падступалi ўсё блiжэй i блiжэй, каб знiшчыць усё на сваёй дарозе.

- Як па-твойму, Флетчар, цi не лепей нам пакiнуць iх? - спытаў Джонатан.

- Магу сказаць упэўнена, што я не адмовiўся б...

У той жа момант яны апынулiся за паўмiлi ад таго месца, дзе толькi што былi, i нацэленыя ў iх дзюбы раз'юшаных птушак уткнулiся ў пустату.

- I чаму гэта так бывае, - разважаў Джонатан, - што цяжэй за ўсё прымусiць птушку паверыць у тое, што яна вольная? Кожная ж з iх можа пераканацца ў гэтым сама, калi патрацiць крыху часу на трэнiроўкi. Чаму гэта павiнна быць так складана i цяжка?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ричард Бах читать все книги автора по порядку

Ричард Бах - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке), автор: Ричард Бах. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img