Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
- Название:Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) краткое содержание
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Можна сабе ўявiць iх здзiўленне, калi яны знайшлi пакой пустым. Адзiн з маладых хлопцаў кiнуўся да акна, расчынiў яго i стаў азiрацца навокал. Яго таўстагубая барадатая фiзiяномiя з вылупленымi вачамi была ад мяне на адлегласцi фута. Мне так i карцела стукнуць кулаком па гэтай дурной мордзе, але мне ўдалося стрымацца. Ён глядзеў прама скрозь мяне, як i астатнiя, якiя падышлi да яго. Стары вярнуўся ў пакой i зазiрнуў пад ложак, а потым яны ўсе кiнулiся да буфета. Затым яны сталi горача абмяркоўваць здарэнне, блытаючы жыдоўскi жаргон з лонданскiм вулiчным. Яны пагадзiлiся, што я зусiм не адказваў на стук i што iм гэта толькi падалося. Мой гнеў уступiў месца незвычайнай радасцi: я сядзеў за акном i спакойна сачыў за гэтымi чатырма людзьмi, - старая таксама ўвайшла ў пакой, па-кашэчаму падазрона азiраючыся, - якiя спрабавалi разгадаць загадку маiх паводзiн.
Стары, наколькi я мог зразумець яго двухмоўны жаргон, пагаджаўся са старой, што я займаюся вiвiсекцыяй. Сыны пярэчылi на ламанай англiйскай мове, сцвярджаючы, што я электратэхнiк, i ў довад спасылалiся на дынама-машыны i апараты для выпраменьвання. Яны ўсе пабойвалiся майго вяртання, хаця, як я даведаўся потым, яны замкнулi знадворныя дзверы. Старая шукала ў буфеце i пад ложкам. Адзiн з маiх суседзяў па кватэры, разносчык фруктаў, якi жыў разам з мяснiком у пакоi насупраць, з'явiўся на пляцоўцы лесвiцы. Яго таксама запрасiлi ў мой пакой i нагаварылi яму немаведама што.
Мне прыйшло ў галаву, што калi мае апараты трапяць у рукi назiральнага i талковага спецыялiста, то яны занадта многае адкрыюць яму; таму, выбраўшы зручны момант, я ўлез у пакой i, абмiнуўшы старую, раз'яднаў дынама-машыны i разбiў абодва апараты. Як жа яны ўсе перапалохалiся! Затым, пакуль яны старалiся растлумачыць сабе гэтую з'яву, я выслiзнуў з пакоя i цiха спусцiўся ўнiз.
Я ўвайшоў у гасцiную i стаў чакаць iх вяртання; неўзабаве яны прыйшлi, усё яшчэ абмяркоўваючы здарэнне i стараючыся знайсцi яму тлумачэнне. Яны былi некалькi расчараваны, не знайшоўшы нiякiх "жахаў", i ў той жа час вельмi збянтэжаныя, не ведаючы, наколькi законна яны дзейнiчалi ў адносiнах да мяне. Як толькi яны спусцiлiся на нiжнi паверх, я зноў прабраўся ў свой пакой, захапiў карабок запалак, запалiў паперу i смецце, прысунуў да агню крэслы i ложак i падвёў да полымя газ з дапамогай гутаперчавай трубкi.
- Вы падпалiлi дом?! - усклiкнуў Кемп.
- Так, падпалiў. Гэта была адзiная магчымасць замесцi сляды, а дом, безумоўна, быў застрахаваны... Я асцярожна адсунуў засаўку знадворных дзвярэй i выйшаў на вулiцу. Я быў нябачны i яшчэ толькi пачынаў асэнсоўваць, якую надзвычайную перавагу гэта давала мне. Сотнi самых смелых i фантастычных планаў узнiкалi ў маiх мазгах, i ад усведамлення поўнай беспакаранасцi кружылася галава.
Раздзел XXI
НА ОКСФАРД-СТРЫТ
Спускаючыся ў першы раз па лесвiцы, я наткнуўся на нечаканую перашкоду: хадзiць, не бачачы сваiх ног, аказалася справай няпростай, разы два я нават спатыкнуўся. Акрамя гэтага, я адчуў нейкую нязвыклую нязграбнасць, калi ўзяўся за дзвярную засаўку. Аднак, калi я перастаў глядзець на зямлю, я хутка навучыўся нядрэнна хадзiць па роўным месцы.
Настрой у мяне, як я ўжо сказаў, быў захапляльны. Я адчуваў сябе так, як адчуваў бы сябе вiдушчы ў горадзе сляпых, якi расхаджвае ў мяккiх туфлях i бясшумнай вопратцы. Я адчуваў дзiкае жаданне жартаваць над людзьмi, палохаць iх, стукаць па плячы, збiваць з iх капелюшы i ўвогуле цешыцца незвычайнымi перавагамi свайго становiшча.
Але ледзьве толькi я апынуўся на Портленд-стрыт (я жыў побач з вялiкай крамай сукнаў), як пачуў звон i адчуў моцны штуршок у спiну. Азiрнуўшыся, я ўбачыў чалавека, якi нёс кошык сiфонаў з содавай вадой i са здзiўленнем глядзеў на сваю ношу.
Удар быў вельмi балючы, але чалавек гэты выглядаў так камiчна, што я гучна рассмяўся. "У кошыку чорт сядзiць", - сказаў я i нечакана выхапiў кошык з ягоных рук. Ён спалохана выпусцiў кошык, i я падняў яго ў паветра.
Але тут нейкi боўдзiла рамiзнiк, якi стаяў каля дзвярэй пiўной, падскочыў i хацеў схапiць кошык, i яго працягнутая рука трапiла мне пад вуха, што выклiкала нясцерпны боль. Я выпусцiў з рук кошык, якi з трэскам i звонам упаў на рамiзнiка, i толькi сярод крыкаў i тупату ног, сярод людзей, якiя выбеглi з крамаў i экiпажаў, што спынiлiся, я ўцямiў, што нарабiў. Праклiнаючы сваё вар'яцтва, я прыхiнуўся да акна крамы i стаў чакаць моманту, каб непрыкметна выбрацца з штурханiны. Яшчэ хвiлiна - i мяне зацягнула б у натоўп, i мая прысутнасць немiнуча была б выяўлена. Я штурхануў хлопчыка з мясной крамы, якi, на шчасце, не заўважыў, што яго штурханула пустата, i схаваўся за брычкай рамiзнiка. Як яны разблыталi гэтую гiсторыю, не ведаю. Я перабег вулiцу, на якой, на шчасце, не аказалася экiпажаў, i, напалоханы скандалам, якi разыграўся, шпарка iшоў, не заўважаючы дарогi, пакуль не трапiў на Оксфард-стрыт, дзе ў вячэрнi час заўсёды шмат народу.
Я спрабаваў злiцца з людской плынню, але натоўп быў занадта густы, i праз хвiлiну мне сталi наступаць на пяткi. Тады я пайшоў па вадасцёку, збiваючы босыя ногi, i праз хвiлiну аглобля карэты, якая ехала мiма, трапiла мне пад лапатку, па тым жа месцы, якое ўжо выцяў насiльшчык сваiм кошыкам. Я неяк ухiлiўся ад карэты, сутаргавым рухам пазбегнуў сутыкнення з дзiцячай каляскай i апынуўся ззаду другой карэты. Шчаслiвая думка выратавала мяне: я пайшоў за карэтай, якая павольна рухалася, не адстаючы ад яе нi на крок. Мая прыгода, што прыняла такi нечаканы кiрунак, пачынала палохаць мяне, i я не толькi дрыжаў ад страху, але i калацiўся ад холаду. У гэты ясны студзеньскi дзень я быў зусiм голы, а тонкi слой гразi на маставой амаль замерз. Як гэта нi недарэчна, але я не сцямiў, што - празрысты цi не - я ўсё ж быў не абаронены ад уздзеяння надвор'я i прастуды.
Тут мне прыйшла ў галаву цудоўная iдэя. Я забег наперад i сеў у карэту. Дрыжучы ад холаду, напалоханы, з насмаркам, якi пачынаўся, з драпiнамi i сiнякамi на спiне, якiя я адчуваў усё больш, я павольна ехаў па Оксфард-стрыт i далей, па Тотэнхэм-Корт-роўд. Настрой мой зусiм не быў падобны на той, з якiм дзесяць хвiлiн назад я выйшаў з дому. Вось яна, мая нябачнасць! Мяне трывожыла толькi адна думка: як выбрацца з дрэннага становiшча, у якое я трапiў.
Мы цягнулiся мiма кнiжнай крамы М'юдзi; тут нейкая высокая жанчына, нагружаная пачкамi кнiг у жоўтых вокладках, паклiкала майго рамiзнiка, i я ледзьве паспеў выскачыць, амаль не трапiўшы пры гэтым пад вагон конкi. Я накiраваўся да Блумсберы-сквер, маючы намер звярнуць за музеем на поўнач, каб дабрацца да малалюдных кварталаў. Я скалеў ад холаду, i недарэчнасць майго становiшча так прыгнятала мяне, што я бег i ўсхлiпваў. На вуглу Блумсберы-сквер з канторы Фармацэўтычнага таварыства выскачыў белы сабачка i адразу ж пагнаўся за мной, абнюхваючы зямлю.
Раней я нiколi не задумваўся, што для сабакi нос тое ж, што для чалавека вочы. Сабакi чуюць носам рух чалавека таксама, як людзi бачаць яго вачамi. Агiднае стварэнне стала брахаць i скакаць вакол мяне, занадта дакладна паказваючы, што яно ведае пра маю прысутнасць. Я перасек Грэйт-Рэсел-стрыт, увесь час азiраючыся цераз плячо, i толькi паглыбiўшыся ў Мантэгю-стрыт, заўважыў, што рухаецца мне насустрач.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: