АлёнКа - Алёнкіны казкі
- Название:Алёнкіны казкі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:Литагент Ридеро
- Год:неизвестен
- ISBN:9785448514487
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
АлёнКа - Алёнкіны казкі краткое содержание
Алёнкіны казкі - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
Алёнкіны казкі
АлёнКа
Прысвячаецца ТАБЕ
© АлёнКа, 2017
ISBN 978-5-4485-1448-7
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Прадмова
Казкі, сказанні, сказы для дарослых. Аб чым можа паведаміць кніга з такой назвай?
Шмат аб чым. Тут вы знойдзеце адказы на пытанні: што? каму? чаму? як? калі?
Прабачце, калі некаторыя адказы пададуцца жорсткімі. Я добра ведаю, што словам можна параніць, знявечыць, нават забіць. Але ім можна і лячыць. Тэрапеўтычныя ж метады, безумоўна, мякчэйшыя, але не заўсёды дапамагаюць. Часам хірургічнае ўздзеянне з’яўляецца больш эфектыўным, а ў асобных выпадках і адзіна магчымым.
На вышэй пералічаныя пытанні я адкажу вам і зараз, у прадмове. Праўда, крыху інакш.
Такім чынам, коратка аб галоўным.
Што ўяўляюць сабой мае «казкі»?
Гэта разважанні аб сэнсе жыцця.
Каму яны прысвечаны? Хто звычайна больш за ўсё цікавіцца казкамі? Дзеці. А кім з’яўляецца ў глыбіні душы кожны дарослы? Дзіцём. Так што, гэта кніга для ўсіх.
Таксама яна прызначана homo sapiens – «чалавеку разумнаму». Ён у мяне стаіць на асобым рахунку. Чаму? Зразумееце, чытаючы.
Чаму я напісала гэтыя эсэ?
Вы ўсе ведаеце, што кожны выглядае роўна настолькі, наколькі ён сябе адчувае. Уважліва паназіраўшы за сваімі роднымі і блізкімі, знаёмымі і не вельмі, я прыйшла да высновы, што светаўспрыманне маіх сучаснікаў і суайчыннікаў не лішне было б падкарэктаваць. Спадзяюся, уважлівае прачытанне «казак» дапаможа вам здаць экзамен пад назвай «Жыццё» на «выдатна».
«Лепш сініца ў руках, чым журавель у небе».
«Усё або нічога».
«Усё або ўсё».
Які з гэтых прынцыпаў вам падабаецца больш? Спадзяюся, што апошні. У такім выпадку – гэта кніга для вас. У ёй вы знойдзеце ключ да выканання ўсіх сваіх самых запаветных жаданняў: быць здаровымі і шчаслівымі, знайсці каханне, пазнаць невядомае.
Як чытаць?
Лепш па парадку. Не ў тым парадку, у якім любяць чытаць газеты і часопісы жанчыны (ззаду наперад), а паслядоўна. Чаму? Таму што, прапусціўшы папярэдняе, могуць узнікнуць цяжкасці з разуменнем наступнага. Таму чытаем «па-мужчынску»: «заўсёды наперад, ні кроку назад». Дзейнічаць, дарэчы, таксама раю вам, абапіраючыся на гэты прынцып. Шкоды ад гэтага не будзе.
Калі чытаць?
На самай справе жыць і чытаць можна толькі «сёння і зараз». Я не заклікаю вас забыць мінулае і перастаць будаваць планы на будучыню. Прысвячаць гэтаму ўсё сваё жыццё не трэба. Ну, калі ўсё зразумела, то ў добры шлях! 1 1 Кніга не з'яўляецца літаральным перакладам рускамоўнага варыянту. Нягледзячы на тое, што асноўны матэрыял і назвы глаў супадаюць, некаторыя дэталі могуць нязначна адрознівацца. Гэта звязана з тым, што дапрацоўваліся абедзве кнігі паасобку, незалежна адна да адной.
Умовы гульні «Збяры мазаіку» пад назвай «Чалавек, свет і Сусвет»
Самага галоўнага вачыма не ўбачыш: зорка адно толькі сэрца.
А. дэ Сэнт-ЭкзюперыЁсць гісторыя размоў, гоманаў, падзей…
І ёсць гісторыя маўчання —
таго, аб чым было прамоўчана.
І вось гэта – галоўная,
а «тая» – так сабе.
В. В. Разанаў2 2 Усе цытаты і эпіграфы ў кнізе перекладзены на беларускую мову аўтарам.
Уявіце сабе акружнасць. Падзяліце яе ў думках прыкладна на шэсць роўных частак. А яшчэ лепш намалюйце. А зараз паглядзіце на свой шэдэўр і адкажыце, калі ласка, на пытанне: што намалявана?
Кола, сонейка, мячык, кавун, сняжынка, сурвэтка, павеценне, апельсін у разрэзе…
Адказ на пытанне цалкам залежыць ад вашай фантазіі, а значыць, суб’ектыўны.
Ад таго, што вы па-рознаму адказалі на адно і тое ж пытанне, выява змянілася?
Не. Як была начэрчана акружнасць, змяшчаючая тры адрэзкі прамых ліній, злучаючых дзве кропкі акружнасці і праходзячых праз цэнтр, так і засталася. Гэта – аб’ектыўная рэчаіснасць. Від якой не залежыць ад вашага успрымання.
А калі так, то адказы на фундаментальныя пытанні: як узнік Сусвет, адкуль пайшло жыццё на Зямлі, як узнік чалавек, павінны быць адназначныя, агульныя і для навукі, і для рэлігіі, і для міфалогіі, адзіна правільныя з усіх пунктаў гледжання. Павінны існаваць аб'ектыўныя адказы на такія важныя для чалавецтва пытанні.
Дзе і як іх, гэтыя адказы, шукаць?
Пачытайце міфы і народныя казкі, легенды і паданні, рэлігійныя тэксты і навуковыя выданні, не забывайце звяртаць увагу на мастацкую літаратуру, на карціны і скульптуры. Там змяшчаецца ісціна. Але ні ў адным асобна ўзятым творы мастацтва або ў адной толькі кнізе, а ва ўсіх разам, адначасова. Веданне хаатычна раскідана ў іх, яго па крупіцах трэба збіраць у адно вялікае аб'ектыўнае цэлае. Трэба «сабраць мазаіку».
Як вызначыць, што з бясконцага патоку інфармацыі з'яўляецца сапраўдным, заслугоўваючым увагі, праўдзівым?
Запытайце ў сябе. Дзесьці там, унутры кожнага з нас, ёсць адказы на ўсе пытанні. Трэба толькі не баяцца і не ленавацца іх задаваць. І тады маўчанне зашэпча, загаворыць, а часам і закрычыць.
Я запытала. Што атрымалася, раскажу ў маіх «казках».
Прыкметы і павер»і
Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш.
У. КараткевічПрыкметы і павер’і, якія мы заўважаем на дадзены момант, ёсць адлюстраванне нашай падсвядомасці. Калі мы думаем, што захварэем ад таго, што ў памяшканні скразняк, ці ад таго, што мы самі сябе сурочылі, выхваліўшыся, што ў гэтым годзе ніводнага разу не хварэлі, мы абавязкова захварэем. Калі нам здаецца, што сённяшні паход ў краму скончыцца нічым, то так яно і будзе. Калі мы падсвядома жадаем ад кагосьці-чагосьці пазбавіцца (напрыклад, ад надакучыўшых адносін), то і прыкметы будуць сустракацца адпаведныя: вылеціць цагліна з печы, двор пачне хутка зарастаць крапівай, крумкач праляціць з карканнем над дахам у бок могілак… Прыкметы нібыта пацвярджаюць наша падсвядомае жаданне, апошняе ўзмацняецца, і смерць, хвароба, здрада, безграшоўе не прымусіць сябе доўга чакаць. Варта ж толькі падумаць аб каханні, шчасці, здароўі – і гэтыя думкі неўзабаве быццам магнітам прыцягнуць да вас шчасце ўзаемнага кахання, а дзеля таго, каб быць здаровым, дастаткова ўпэўнена сказаць сабе «я здаровы» і «як верыце, так яно і будзе».
Закрануўшы паняцце веры, неабходна адзначыць, што так, калі вы свята верыце у тое, што перабегшы дарогу чорны кот прыносіць удачу, то не трэба шукаць абходныя шляхі – вам ніякая небяспека не пагражае. Сапраўды, калі вы спакойна ставіцеся да сустрэчы з чалавекам з пустымі вёдрамі – ніякія непрыемнасці дзякуючы гэтаму спатканню вас не напаткаюць, ваша «чаша» застанецца такой жа поўнай, як і раней, а калі вы ідзяце па справе, то яна, безумоўна, удасца. Вера ў тое, што пустыя вёдры азначаюць, што вы справіцеся са ўсім так жа лёгка, як важаць ненапоўненыя вёдры, а не марнуеце час дарма, займаючыся не той справай, прынясе ўдачу. Безумоўна, калі вы запраграмавалі сваю падсвядомасць на тое, што левая рука чухаецца да грошай, то вы абавязкова будзеце іх атрымліваць пасля такой няхітрай рэакцыі арганізма на прыток грашовых сродкаў. Але калі вы дамовіліся з самім сабой, што гэтае ж дзеянне азначае, што з грашыма прыйдзецца развітацца, то неўзабаве вы іх аддасцё або, калі вы не верыце ні ў першае, ні ў другое, жаданне пачухаць рукі будзе сігналізаваць аб тым, што пара ўжо іх памыць.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: