Николай Чергинец - Вам - заданне

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - Вам - заданне - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - Вам - заданне краткое содержание

Вам - заданне - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вам - заданне - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вам - заданне - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Грыша, забяры пісталеты, яны на нарах ляжаць!

Сёмін, трымаючы аўтамат напагатове, узяў абодва парабелумы і спыніўся ззаду за немцамі. Купрэйчык кінуў позірк на Лугаўца:

— Жэня, загадай ім, каб леглі на падлогу і не ўздумалі шумець, а то будзе каюк.

Лугавец пераклаў, і немцы паспешна выканалі каманду. Аляксей хутка агледзеў памяшканне, запхнуў у рэчмяшок усе дакументы і дзве нейкія карты. Падумаў секунду і абшукаў кішэні кіцеляў, якія віселі на цвіках, убітых у тоўстае бярвенне сцяны. Знойдзеныя ў кішэнях дакументы таксама паклаў у рэчмяшок і сказаў Лугаўцу:

— Хай апрануцца, а то мароз моцны.

Перапужаныя да смерці афіцэры нацягнулі на сябе кіцелі, уцепленыя шынялі.

Купрэйчык загадаў Лугаўцу:

— Жэня, звяжы іх!

Лугавец дастаў з кішэні скрутак тонкай вяроўкі і хутка звязаў афіцэрам ззаду рукі, пры гэтым пакінуў па доўгім кавалку вяроўкі для «павадыроў».

— Кляпы! — пачулася ўслед новая каманда старшага лейтэнанта.

Вычакаўшы дзве хвіліны, Аляксей загадаў:

— Жэня, папярэдзь, каб не дрыгаліся, і выводзь таго, што таўсцейшы, а ты, Грыша, — худога.

Лугавец сказаў па-нямецку:

— Вы ўзяты ў палон, цяпер пойдзеце з намі. Папярэджваем: любая спроба ўцячы ці падняць шум для вас будуць раўназначныя смерці!

Немцы заківалі галовамі.

Старшы лейтэнант, пераканаўшыся, што яны добра звязаны і іх надзейна трымаюць «павадыры», загадаў патушыць ліхтары, а сам вызірнуў на вуліцу. Спытаў у Чобатава:

— Дзе патруль?

— Толькі што міма прайшоў, рушыў на новы круг.

Купрэйчык зазірнуў у бліндаж і, затуляючы ліхтар рукой, пасвяціў разведчыкам, якія знаходзіліся там, каб, выходзячы, не зачапіліся за што-небудзь.

Падштурхоўваючы палонных, разведчыкі кінуліся да гаю, дзе нядаўна знаходзіўся іх назіральны пункт. Там перавялі дыханне і пачалі хутка адыходзіць у бок пярэдняга краю. Поспех нібы акрыліў хлопцаў, і яны, не зважаючы на глыбокі снег, подбегам кіраваліся наперад. У гэту ноч завеі не было, што, вядома, абцяжарвала пераход праз лінію фронту, а тут яшчэ месяц, як на ліха, вылез з-за хмар і асвяціў усё вакол. А пярэдні край усё бліжэй і бліжэй. Ён выразна пазначаны асвятляльнымі ракетамі, якія ўзлятаюць угару.

Купрэйчык выгляду не паказваў, што моцна засмучаны сваёй учарашняй прамашкай. Ён забыўся заладзіць праход у драцяной агароджы. І цяпер пераходзіць лінію фронту ў тым жа месцы небяспечна. Немцы маглі днём заўважыць праход і зрабіць там засаду. Трэба ісці іншым шляхам.

Калі наблізіліся да варожай траншэі, Аляксей вызначыў па ўзлятаючых ракетах, дзе ёсць шырэйшы прамежак паміж асвятляльнікамі, і першым папоўз наперад, але ўспомніў, што палонным са звязанымі ззаду рукамі паўзці немагчыма, спыніўся і загадаў звязаць ім рукі наперадзе. Разведчыкі хутка выканалі загад, і група паўзком пачала набліжацца да варожай траншэі. Купрэйчык дакрануўся рукой да спіны Губчыка. Той апярэдзіў усіх і першым дасягнуў краю траншэі. Зазірнуў у чорную пашчу — пуста, толькі ў нос ударыў спецыфічны «фрыцаўскі» пах. Махнуў рукой, свабодна, маўляў, а сам не стаў чакаць, пакуль яны наблізяцца, перамахнуў праз траншэю, папоўз да дра­цяной загароды, дастаў з рэчмяшка нажніцы і пачаў рыхтаваць праход. Зрабіў яго шырэй, цяпер турбавацца, што немцы днём выявяць яго, не выпадала.

Скончыўшы работу, Губчык падрыхтаваў аўтамат да бою і размясціўся крыху лявей падрыхтаванага прахода. Калі немцы і выявяць групу, то ён зможа прыкрыць сяброў агнём. Але ўсё прайшло як нельга лепш. Разведчыкі пераскочылі траншэю, пераадолелі праход у драцяной загародзе і прайшлі ўсю нейтральную паласу без адзінага стрэлу.

У штабе палка не спалі. Васільеў, выслухаўшы рапарт Купрэйчыка, абняў і пацалаваў яго:

— Ну, дзякуй, Аляксей, табе і тваім арлам, дзякуй!

Затым падпалкоўнік праз перакладчыка сцісла перамовіўся з палоннымі і адразу ж патэлефанаваў камандзіру дывізіі. Не шкадуючы добрых слоў у адрас разведчыкаў, далажыў, што яны прыбылі. Скончыўшы гаворку, ён загадаў начальніку штаба даставіць палонных у штаб дывізіі і, радасна ўсміхаючыся, павярнуўся да Купрэйчыка:

— Камдзіў загадаў усіх удзельнікаў аперацыі прадставіць да ўзнагарод!

Але Купрэйчык ужо не чуў яго. Ён сядзеў на нарах і спаў, абапёршыся на драўляную стойку.

Уладзімір Славін

Сёння Уладзіміру ўпершыню дазволілі выйсці хвілін на дзесяць са шпітальнай зямлянкі. Ён ап’янеў ад яскравага святла, яркага вясновага сонца і свежага паветра, падслепавата жмурыўся, усміхаўся.

Міма ішла Панчанкава. Яна несла вялікае люстэрка. Убачыла Славіна, падышла да яго.

— Што, сынок, сонцу цешышся?

— Так, цётка Дуся! Добра як! Думаў, што і не ўбачу яго. — Заўважыўшы ў руках Панчанкавай люстэрка, спытаў: — Куды гэты вы яго нясеце?

— Ды вось, байцы трафей захапілі ў нямецкай калоне. Для шпіталя перадалі.

— Цётка Дуся! Павярніце да мяне, дайце паглядзецца. Два гады не бачыў сябе.

Панчанкава павярнула люстэрка да Славіна. Той зірнуў і сваім вачам не паверыў: перад ім стаяў высокі, худы, як жэрдка, хлопец з доўгімі ўскалмачанымі валасамі, бледным і худым тварам. Ліхаманкава блішчалі чорныя вочы, адзежа боўталася. Доўга і маўкліва, ні то са страхам, ні то з цікавасцю разглядаў сябе Уладзімір. «Няўжо гэта я? Страшны які!»

Нібы здалёку, ён пачуў голас санітаркі:

— Як сябе адчуваеш, сынок?

— Дзякуй, цётка Дуся, добра. Куля ўва мне на памяць засталася.

Жанчына, асцярожна ідучы па раскіслым снезе, накіравалася да зямлянкі.

Засунуўшы рукі ў кішэні шпітальнага паўкажушка, Славін глядзеў ёй услед: «Трэба ж так трымацца. Пра згубу Аляксея Іванавіча нават мне не сказала. Шкадавала, мабыць».

Прайшло яшчэ два тыдні. Да Уладзіміра паступова вярталіся сілы. З кож­ным днём ён адчуваў сябе ўсё лепш. Нарэшце наступіў дзень, калі яму было дазволена ўступіць у строй.

У канцы красавіка цёплым сонечным днём Славін з’явіўся ў атрадзе. Першым абняў яго Тамкоў.

— Выкарабкаўся ўсё ж. Малайчына! Далібог, малайчына! Сказаць папраўдзе, не дужа верыў, што акрыяеш. Ну, нічога. Жыць табе зараз, хлопец, да ста гадоў! А цяпер прымай аддзяленне. У ім, быццам для цябе, сабраліся маладыя хлопцы, камсамольцы. Работы хопіць пад завязку. Пазнаёмішся з аддзяленнем — і прыходзь у штабную зямлянку, атрымаеш заданне.

У аддзяленні Славін сустрэўся з маладымі партызанамі. Гэта былі хлопцы з новага папаўнення.

З гэтага моманту і пачалося для Уладзіміра цяжкае жыццё, поўнае пастаяннай небяспекі.

Немцы, адчайна супраціўляючыся, далей адкочваліся на захад. Аднак фюрар кідаў на Усходні фронт новыя войскі, тэхніку, боепрыпасы. Партызаны рабілі ўсё магчымае, каб зблытаць фашысцкія стратэгічныя і тактычныя планы, не даваць ворагу спакою ні днём ні ўначы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вам - заданне отзывы


Отзывы читателей о книге Вам - заданне, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x