Николай Чергинец - Вам - заданне

Тут можно читать онлайн Николай Чергинец - Вам - заданне - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Николай Чергинец - Вам - заданне краткое содержание

Вам - заданне - описание и краткое содержание, автор Николай Чергинец, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вам - заданне - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вам - заданне - читать книгу онлайн бесплатно, автор Николай Чергинец
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Белавус неадрыўна сачыў за саставам, але твар яго заставаўся спакойным, нават нейкім сумным.

«Толькі б не празяваў!» — каторы раз падумаў Уладзімір, і ў гэты момант проста пад коламі паравоза грукнуў выбух. Увесь састаў з тэхнікай, магутным кранам паляцеў пад адхон.

— Усім адыходзіць! — гучна крыкнуў Славін і пабег у пушчу.

Беглі доўга, цяжка дыхаючы. Усе разумелі, што трэба хутчэй пераадолець шашу. Неўзабаве даведаліся непрыемную вестку: дарога занята, фашысцкія войскі ачапляюць лес. Славін запытальна зірнуў на Белавуса, той зразумеў:

— Давайце за мной!

Ён павярнуў направа і пабег паралельна шашы. Усе кінуліся за ім. Густыя калючыя хмызнякі драпалі твары і рукі.

Сонца паказвала ўжо на поўдзень, калі партызаны наблізіліся да шашы ў іншым месцы. Белавус спытаў дазволу схадзіць у разведку. Славін накіраваў з ім яшчэ аднаго байца. Астатнія паваліліся на зямлю, каб хоць крыху адпачыць. Людзі пакутавалі ад смагі, аблізвалі перасохлыя вусны, але ў пляшках вады не засталося.

Удалечыні, якраз у тым кірунку, адкуль толькі што прыйшлі падрыўнікі, пачулася стральба. Гэта немцы пачалі прачэсваць лес. Усе з трывогай прыслухоўваліся і паглядалі ў той бок, дзе схаваліся разведчыкі.

Нарэшце абодва партызаны вярнуліся. Белавус далажыў:

— Пасты іх ужо стаяць. Але праскочыць можна. У адным месцы шаша праходзіць па лагчыне. З двух процілеглых бакоў, на ўзвышшах, немцы паставілі па бронемашыне. З гэтых кропак уся праезджая частка добра праглядаецца.

— А чаму ў нізіне нічога няма? Можа, там засада? — спытаў Славін.

— Няма ніякай засады. Уся справа ў тым, што ў нізіне — і справа, і злева — да шашы падыходзіць балота. Думаю, што гэта і ёсць найлепшая магчымасць прарвацца. Шлях праз балота ведаю як свае пяць пальцаў. Упэўнены — уцячом, тым больш што на бронемашыне па балоце не пакаціш. — Белавус памаўчаў трохі, збіраючыся з думкамі. — Калі мы трапімся на вочы немцам пры кідку праз шашу, трэба будзе як мага хутчэй прайсці балота, інакш яны па прасёлкавай дарозе праскочаць да моста праз невялікую рэчку, яна недалёка адгэтуль, і там нас сустрэнуць.

— А калі да ночы пачакаць? — спытаў Славін.

— Нельга. Па-першае, у нізіне могуць перакрыць дарогу, а па-другое, уначы па балоце не пройдзеш. Імгненна ў багне апынешся.

— Ясна. — Славін рашуча падняўся з зямлі. — Тады пайшлі!

Партызаны спяшаліся далей.

Камандзір батальёна капітан Мачалаў

Чырвоная Армія рыхтавалася да летняй кампаніі 1944 года, падчас якой планавалася цалкам вызваліць захопленую ворагам тэрыторыю краіны і пачаць вялікі вызваленчы паход па Еўропе.

Капітан Мачалаў нават у думках не дапускаў, што яго могуць адклікаць з фронту.

Пётр Пятровіч толькі што прыйшоў ад камандзіра палка, у якога да хрыпаты выпрошваў папаўненне для батальёна. І цяпер, седзячы разам з начальнікам штаба на палянцы, ламаў галаву, як лепей размеркаваць паміж ротамі беднае папаўненне.

— Таварыш капітан! — Мачалаў адразу ж пазнаў голас ардынарца і незадаволена абярнуўся. — Вас пытаюць.

— Хто?

— Маёр. — ардынарац далікатна і тактоўна вычакаў і, панізіўшы голас, дадаў: — Маёр медыцынскай службы.

«Няўжо Вольга Ільінічна?» — падумаў Мачалаў. У глыбіні душы ён быў упэўнены, што гэта яна. Так атрымалася, што ў апошні час палявы шпіталь, у якім служыла Васілеўская, нібы суправаджаў полк Мачалава, і яны даволі часта сустракаліся. Акрамя таго, Мачалаў добра ведаў свайго ардынарца. Калі б яго пытаў проста маёр медыцынскай службы, то ардынарац далажыў бы пра гэта іншым тонам. Мачалаў падняўся і накіраваўся да сваёй палаткі.

Пётр Пятровіч толькі прайшоў негусты хмызняк і адразу ўбачыў Васілеўскую. Апранутая ў добра падагнаную форму, хромавыя боты, халявы якіх шчыльна аблягалі лыткі ног, яна, заўважыўшы Пятра, усміхнулася і пайшла насустрач. Працягнуўшы руку, сказала:

— Вырашыла наведаць вас і развітацца.

— Як развітацца? — здзівіўся Мачалаў і збянтэжана замоўк. Яго і Васілеўскую аб’ядноўвала адна і тая ж бяда, горыч страты зблізіла іх, зрабіла сустрэчы неабходнасцю для кожнага. І вось Вольга Ільінічна кажа, што прыйшла развітацца! Яна сумна ўсміхнулася:

— Так, Пётр Пятровіч, я прыйшла развітацца. Наш шпіталь пераводзяць на іншы ўчастак фронту. Вайна ёсць вайна, — яна зноў сумна і быццам вінавата ўсміхнулася і працягнула Мачалаву лісток паперы. — Тут мой хатні, даваенны адрас, пасля вайны я вярнуся туды. Калі захочаце напісаць, то нумар маёй палявой пошты вы ведаеце. Ну, а цяпер бывайце, а можа, да сустрэчы, Пеця! Беражы вас Бог! — Яна павярнулася і пайшла, каб ён не ўбачыў яе вільготныя вочы.

А Мачалаў, прыгнечаны і разгублены, глядзеў ёй услед, нібы жадаючы пакінуць назаўжды ў сваёй памяці яе воблік, голас, сумныя вочы.

Неўзабаве Вольга Ільінічна знікла з поля зроку, і капітан, апусціўшы галаву, накіраваўся зноў да начальніка штаба. Ён разумеў, што чым далей час будзе аддаляць яго ад гэтага развітання, тым больш у душы будзе расці неабходнасць сустрэчы з Вольгай, якая стала яму не проста франтавым таварышам, але і сябрам...

Прайшло некалькі дзён, і батальён зноў атрымаў загад атакаваць праціўніка. Мачалаў быў ва ўладзе хуткага бою. Пабываў ва ўсіх узводах і ротах, гутарыў з байцамі і камандзірамі, ставіў задачу. Даўжэй, чым звычайна, затрымаўся ва ўзводзе, дзе служыў заўсёды вясёлы і бестурботны сяржант Кісліцкі, які атрымаў нечаканае «падмацаванне». Некалькі дзён таму да іх ва ўзвод прыбыў радавы Кікнадзе, гадоў сарака двух, грузін. Да гэтага ён ваяваў у іншым палку, быў паранены, і вось зноў на фронце. Кікнадзе, як і Кісліцкі, быў вясёлым і дасціпным апавядальнікам. Ён з задавальненнем слухаў забаўныя гісторыі і не ўпускаў магчымасці самому павесяліць сяброў. Сёння ў яго быў добры настрой. Дзіва што! Ён атрымаў ліст ад сына-разведчыка, якому прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза. Гэта навіна імгненна абляцела ўсю роту. Байцы радаваліся разам з Кікнадзе. А ён усё расказваў і расказваў пра сына.

Са слоў камандзіра роты Мачалаў ужо ведаў навіну і вырашыў павіншаваць байца. Калі яны падышлі да спехам зробленага бліндажа, то па галасах, якія даносіліся з яго, зразумелі, што там шмат людзей. Увайшлі. Капітан ад душы павіншаваў чырвонаармейца і спытаў:

— А самому не хочацца Героя атрымаць?

— Як гэта не хочацца, таварыш капітан? Я цяпер толькі і думаць буду, які мне подзвіг здзейсніць. Мой Гіві і так часта рабіў не так, як я хацеў, а цяпер без зоркі Героя мне хоць дахаты не вяртайся.

— Няўжо ён у вас такі недысцыплінаваны быў?

— Вай, вай, не так недысцыплінаваны, як. як гэта. — Кікнадзе падбіраў патрэбнае слова, — ініцыятыўны. Вось вазьміце, напрыклад, як ён жаніўся. Гэта было ў чэрвені сорак першага. Памятаю, сяджу я дома адзін. На душы спакойна, нічога дрэннага нікому не зрабіў. І раптам дзверы адчыняюцца, і ў кватэру ўвальваецца цэлая кампанія людзей. Я падумаў — госці ідуць. Радасць у хату! Дарма думаў. Людзі-та ўсе паважаныя — дырэктар школы, настаўнікі, сакратар школьны. І ўсе на мяне наступаюць, крычаць, шумяць, і ўсё лозунгамі: «Гэта ж не трынаццатае стагоддзе, а дваццатае! Як гэта можна! Як ён мог?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Николай Чергинец читать все книги автора по порядку

Николай Чергинец - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вам - заданне отзывы


Отзывы читателей о книге Вам - заданне, автор: Николай Чергинец. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x