Аляксей Каўка - З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка
- Название:З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Аляксей Каўка - З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка краткое содержание
З беларускай упартасцю. 30 гадоў з дня смерці Мікалая Улашчыка - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Крытыку-адмыслоўцу можна ўважней засяродзіцца над наратыўнай стылістыкай Улашчыка-мемуарыста. Тым болей, калі аўтару давялося не толькі назіраць, але многае з таго «значнага, цікавага» перажыць-адпакутваць (яго «Хроніка» ў спомненым «Выбраным»). Невыпадкова апавядальны дар гісторыка аднойчы трапна прыкмеціў строгі ў ацэнках Васіль Быкаў, адгукаючыся на адну з яго манаграфій: «Здавалася б, вузка спецыяльная кніга, а чытаецца лепш за які раман».
Да мемуарных старонак дапасавана ў кнізе невялічкая частка яго эпісталярыі, вартай адмысловага фаліянта пры выданні збору твораў вучонага. Ці не ў кожным інфармацыйна насычаным тэксце — спрэсаванае багацце аўтарскай думкі, перажыванне ім асабістых і агульнабеларускіх клопатаў. Нават калі клопат той акрэслены двума-трыма радкамі, за якімі пазнаецца прыцярушаная пылам гадоў тая ці іншая старонка, ці нават і занядбаны аблог нацыянальнае гісторыі, культуры. Як у выпадку з тэмай бежанства, закранутай у лістах да Л. Войцікавай (Зоські Верас), В. Скалабана. Або лісты да В. Чамярыцкага — з павучальным досведам адкрывальніка-даследніка беларускай летапіснай айкумены. А перапіска з У. Калеснікам? Ці шчымлівая легенда пра Уладзіміра Жылку, светла балесную постаць беларускай паэзіі, з якім маладому Улашчыку давялося падзяліць гаркату выгнаня, прачытаць дасланы яму аўтарам прадсмяротны «Тэстамент», перажыць Паэта трагічны сыход у вечнасць. Не менш узрушвае лістоўна спавядальнае ўзнанне Івану Мележу за палескую трылогію — як знамянальны довад нацыянальнай сталасці й самастойнасці беларускай літаратуры, якая «ўзнялася так высока, што ёй не трэба рэкамендацый, не трэба дапамогі, яна стаіць на сваіх нагах». Узаемнасць творчага прыцяжэння гісторыка і пісьменніка пасведчыў дарчым аўтографам і творца «Подыху навальніцы»: «Мікалаю Мікалаевічу, які на вечары аўтара 8 мая 1971 года пераканаўча даказаў, што зямля беларуская невыпадкова дала свету Кірыла Тураўскага і Сымона Полацкага і што іх талент не пагас, жыве і цяпер. Іван Мележ. 23.08.1971. Каралішчавічы».
Токамі высокага творчага напружання вылучаецца карэспандаванне з Сцяпанам Александровічам, Янкам Брылём, Нілам Гілевічам, Валянцінам Грыцкевічам, Генадзем Каханоўскім, Арсенем Лісам, Міколам Ермаловічам, Міхасём Ткачовым, Хведарам Янкоўскім, Эрнэстам Ялугіным, сябрам студэнцкае маладосці археолагам, лекарам Сяргеем Шутавым. Там скрозь гаворка пра здабыткі і страты айчыннай культуры, вострая занепакоенасць станам гісторыяграфіі, зберажэннем і асваеннем гісторыка-культуровай спадчыны, грамадскім прэстыжам, чысцінёй роднае мовы, прытарможаным станам нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця самапавагі й годнасці ў народзе. З той жа інтэлектуальнай заклапочанасцю чытаюцца улашчыкавы лісты да калегаў з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, да настаўнікаў, вучняў-краязнаўцаў, зрэдчас да палітыкаў: Аляксандра Кузьміна, Кірылы Мазурава.
Да гэтага мудрага чулага чалавека ў Маскве, працятага жывой, незацуглянай Беларушчынай, кіравала свае творчыя пошукі, спадзяванні й азарэнні тая свядомая Беларусь, што не мірылася з квазінавуковай казёншчынай, з асімілятарскім засіллем. У гэтым сэнсе перапіска Улашчыка — унікальнае сведчанне няспыннасці нацыянальнага супраціву ў глухую пару бальшавіцкага панавання, татальнай русіфікацыі, глумлення з культуровай спадчыны, гістарычнай памяці народа. І адначасна — доказ неадольнасці векавечнай адраджэнскай традыцыі, з якой нястрымна бруіць, наталяецца сучасная плынь Беларускага Адраджэння.
Запыніся, ласкавы чытач, над спамінамі-роздумамі, хваляваннямі аднаго з Беларусаў. Пэўна, вартае штосьці распавядуць яны табе, варухнуўшы таёмныя мроі пра краіну Белую Русь. Купалы-Улашчыка сненні («Мне сняцца сны аб Беларусі») прымглёна зіхацяць з-над магільнага валуна ў менскай Чыжоўцы.
Варта чытаць, памятаць, верыць.
Интервал:
Закладка: